Перевод: с белорусского на русский

с русского на белорусский

пра

  • 81 кацёлка

    кацёлка, -і ж. разм.
    Деревянный кружок, который дети катают для забавы.
    Дзеці за доўгі дзень насеклі з макрыцы і крапівы сечанкі свінням, споўзалі ў чужую рэпу і ў яблыкі, пакачалі кацёлку і наўмысля пабілі ёю шыбу ў кутнікавым акне... Гарэцкі. Проста прыемна было вось так нечакана ўбачыць знаёмага чалавека, пра якога, можна сказаць, ужо ніколі і не думаў, бо калі яно тое было, што разам ганялі кацёлкі па вуліцах. Кудравец....Бывала, летам у нядзелю збярэцца гурт каля нашай хаты, пасядуць на прызбе і пачнуць весці гаворку, толькі б паслухаць, дык пасылаюць нас у кацёлку гуляць. Гурскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кацёлка

  • 82 мусіць

    мусіць незак.
    Быть должным что-либо сделать.
    Пад пагрозай арышту, нават расстрэлу кожны мусіў працаваць на ранейшым месцы. Навуменка. Зноў і зноў думаю пра тых, хто адсюль за свет паехаць мусіў, і ў хвіліну гэтую чамусьці так шкада мне, так шкада мне іх. Гілевіч. На аселіцы райцэнтра, дзе ўранні мусілі праплываць плыты, за трыма карчастымі прыбярэжнымі вербамі жыла-чакала Яна... Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > мусіць

  • 83 капец

    капец, -пца м.
    Межевой знак в виде насыпи со столбиком.
    Прыдуць дні, аб якіх вякі варажылі, пра якія у казках адно гаварылі: дзе задумаў, - свабодна пайшоў, ні равоў, ні гранічных капцоў. Танк.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > капец

  • 84 скавароднік

    скавароднік, -а м. абл.
    Плоский круглый хлеб, испечённый на сковороде.
    Неўзабаве яна (Гануся) спякла такім парадкам тры скавароднікі, пульхныя і тоўстыя. Чорны. Потым, праўда, калі пайшоў ён, Раман, працаваць у леспрамгас, муку пачалі даваць, то на стале час ад часу з'яўляліся і аладкі, скавароднікі. Сачанка. І сніць Раман, што ён у роднай хаце, што бесклапотны хлопчык ён яшчэ, прыбег з гуляння і глядзіць, як маці к абеду скавароднікі пячэ. Зарыцкі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > скавароднік

  • 85 звяга

    звяга, -і ж. разм.
    1. Надоедливый лай собаки.
    Кій дарожны выразаецца з дрэва, якое не баіцца марозу, не захлынаецца ў завею, не хмялее ад траў нецвярозых і не ўцякае ад сабачай звягі. Танк.
    2. Назойливое приставание с просьбами, упреками, уговорами.
    Немаведама, якому цярпліваму трэба быць чалавеку, каб жаночую звягу ціхенька слухаць. Калюга. І ён (Іван), не звяртаючы ўвагі на тую матчыну звягу, і праўда цешыўся жонкаю: і прыгожая, і спявала, і скакала, і зрабіць усё ўмела, за што ні бралася. Васілевіч. Зося не пакрыўдзілася і не зазлавала на бурклівага свёкра. І не таму, што не апякла яго горкая звяга... Далідовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > звяга

  • 86 агораць

    агораць зак.
    Приобрести или купить с большим трудом.
    Я галодны пасяджу, а свае зямлі крыху агораю. Чорны. За лета агораў хатку, з гліны зрабіў печ, і паплыў у неба смольны дымок. Грахоўскі. То пакуль хату сабе новую паставілі, то пакуль гарод ад травы ўратавалі, кароўку, свінчо агоралі, то пакуль вас усіх вывучылі, праз інстытуты, універсітэты правялі... Сачанка. Праўда, агораў у дачным пасёлку будачку. Лужанін.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > агораць

  • 87 панаваты

    панаваты, -ая, -ае; разм. Человек с претензиями на барские манеры, барский образ жизни.
    Які ён важны, панаваты, выдатны, «мондры», зухаваты! Колас. А фельчары бываюць вялікія практыкі. Да таго ж: доктар заўсёды панаваты, а фельчар просты чалавек. Чорны. Апошнія гады, праўда, здароўе яго (Фэлькі) падупала. Але і тады ён напрамілы бог прасіў, каб нікога не клікалі, ані доктара, бо той панаваты, ані фельчара Максіма Грынюка, хоць ён і свой чалавек. Тычына.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > панаваты

  • 88 сябрына

    сябрына, -ы ж. разм.
    Круг друзей; дружеское застолье.
    Вось дык дзіўная сябрына, што за дружны люд такі, тут магутныя мужчыны, і дзяды, і хлапчукі. Броўка....Быць там рашыла, дзе пароўну падзеляць шчасце, хлеб і соль, сябрынаю сустрэнуць поўнач і радасць шугануць пад столь. Калачынскі. Ты паслухай, ты паслухай, сябрына ўся мая, ты пацешся, беларуская зямля, падзівіцеся, суседка і сусед, - пра Лявоніху спявае увесь свет. Вітка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сябрына

  • 89 рачкаваць

    рачкаваць незак., разм.
    Работать не разгибаясь, ползая на четвереньках.
    Праўду, аднак, кажучы, дык і нашто яна, тая патрэба прасці ды ткаць ці, не разгінаючыся, рачкаваць у зямлі, калі зусім другое жыццё настала. Васілевіч. Бацька даглядаў авечак, маці разам з іншымі жанчынамі ад цямна да цямна рачкавала з капаніцай у гародзе... Сачанка. Неаднойчы (сын) слухаў яго (Жэню) і неаднойчы бачыў, як яна (Маня) рачкавала ў барознах бульбы, поўзала на каленцах па градах, полючы агуркі ці буракі... Гіль.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > рачкаваць

  • 90 заможнік

    заможнік, -а м., разм.
    Зажиточный, состоятельный человек.
    Цяпер у нас ёсць свой сад, свой гарод, а Дзіда-дзед наш не быў заможнікам. Бядуля. Былі і такія заможнікі, у якіх адно лічылася зямлі больш, як у іншых; але як зямля тая жаўцела жоўценькім пясочкам, то заможнікі такія праўдзіва нагадвалі голых каралёў. Мележ. Калі ж уставаў заможнік, які цягнуўся калісь за Кандыбам, Анэля верыла і яму. Чарнышэвіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > заможнік

  • 91 нахапіцца

    нахапіцца зак.
    Неожиданно появиться, неожиданно наступить.
    Ужо блізка сенакосу нахапілася раптам некалькі навальніц. Мележ....Вайткевіча... пыталіся, ці праўда, што ён, будучы бургамістрам у Азярышчы пры немцах, у ліпені сорак трэцяга года наслаў эсэсаўцаў на Серадзібор, каб спаліць яго, але нахапіліся партызаны, і эсэсаўцы былі разагнаны. Пестрак. Ранняе ліпеньскае світанне, якое нахапілася неяк знянацку, заспела мяне ў густым ляшчэўніку. Сабаленка. Нахапіліся раннія марозы, укавалі зямлю на пядзю. Місько.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > нахапіцца

  • 92 камінарства

    камінарства, -а н.
    Ремесло трубочиста.
    Іншы раз, калі зойдзе гутарка пра вайну, ён (Піліп Андрэевіч) успамінае сваё камінарства. Сачанка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > камінарства

  • 93 фундаваць

    фундаваць (фундзіць) незак., разм.
    Брать на себя расходы за угощение, развлечение.
    У Рыся заўсёды былі папяросы і грошы, ён фундаваў і ліманад, і марожанае. Брыль. У гэтых словах для пана самае галоўнае: ужо не трэба будзе ласаваць каменданта анісаўкай і наравіць маладой жонцы - купляць ёй дарагія сукенкі, фундаваць вечарынкі... Бажко. - Ты праўду кажаш, Ваця. Даўно ты не фундзіў нам. - Я ўсё чакаў, пакуль ты мне адфундзіш назад. - Ну і скупы ж ты, Ваця. Чорны.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > фундаваць

  • 94 фундзіць

    фундаваць (фундзіць) незак., разм.
    Брать на себя расходы за угощение, развлечение.
    У Рыся заўсёды былі папяросы і грошы, ён фундаваў і ліманад, і марожанае. Брыль. У гэтых словах для пана самае галоўнае: ужо не трэба будзе ласаваць каменданта анісаўкай і наравіць маладой жонцы - купляць ёй дарагія сукенкі, фундаваць вечарынкі... Бажко. - Ты праўду кажаш, Ваця. Даўно ты не фундзіў нам. - Я ўсё чакаў, пакуль ты мне адфундзіш назад. - Ну і скупы ж ты, Ваця. Чорны.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > фундзіць

  • 95 падпаветка

    падпаветка, -і ж.
    Дровяной сарай.
    Пятрусь зайшоў да сябе, а ў гэты час Сёмка збегаў у гумно па пракламацыі, пералажыў іх на дзве часткі, для сябе і для Петруся, і захапіў на ўсякі выпадак рэвальвер, які пра запас ляжаў захаваным у страсе падпаветкі. Гартны.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > падпаветка

  • 96 збольшага

    збольшага, прысл. разм.
    Большей частью; в основных чертах.
    І тое, што надае мясцовасці асабліва рамантычны характар: замкі, што збольшага ляжаць у руінах. Караткевіч. Расказаў збольшага пра ўсё, што давялося яму перажыць перад арыштам і пасля арышту, пакуль прывезлі сюды. Машара. Аляксей... запыленыя боты збольшага паабіваў аб цвёрды рамоннік пад плотам і пайшоў у райана. Грахоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > збольшага

  • 97 май

    май, маю м. абл.
    Молодая зелень деревьев, используемая для украшения.
    Пракоп раздзеўся. Яму далі венік, пахучы, як май. Колас. Кузаў машыны паабтыканы маем, у ім было ўжо людзей, большасцю, праўда, маладых, але відны і жанкі, і мужчыны. Жук.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > май

  • 98 насенка

    насенка, -і ж. разм.
    Растение (имеющее название женского рода), оставленное на семена.
    Праўда, якая ж там насенка была - вядро бульбянога лупіння выпадкова набрала яна (Рэната) на памыйніцы ля нямецкага шпіталя. Савіцкі. Іншы раз загадае брыгадзір падвезці да трактара, напрыклад, вазоў шэсць бульбы-насенкі, Аркадзь падвязе не марудзячы... Гроднеў. Першы калгасны ўраджай амаль увесь вывезлі ў раён: спачатку аддалі сваю пастаўку-норму, а потым, калі папрасіў Пятроў, падкінулі ў раён і насенкі. Далідовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > насенка

  • 99 бляха

    бляха, -і ж.
    Кровельное железо. Один лист такого железа.
    З-пад накрытай гарэлай бляхаю павеці вылез стары ў лапленых-пералапленых портках і наўздзіў белай кашулі з крухмальным каўняром. Лужанін. Некалькі дзесяткаў местачкоўцаў жылі ў прастарнейшых, крытых бляхаю, з маляванымі ганачкамі дамах. Грахоўскі. Хаты ў ёй (вёсцы) былі амаль усе новыя, праўда, далёка не аднолькавыя па памерах і выгляду - і ладныя пяцісценкі, і маленькія катухі, адны крытыя гонтамі, другія - бляхай, трэція - саломай. Хадкевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > бляха

  • 100 мультан

    мультан, -у м.
    Турецкий табак.
    А я засею мультану - даўно ўжо мару я пра гэта. Колас. Мы толькі курым - часцей ды часцей - духмяны, накрышаны дзедам мультан. Брыль. Яму (Матузу) не толькі давалі цыгарку, а насыпалі жменю дробна накрышанага мультану. Грахоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > мультан

См. также в других словарях:

  • пра́йм-та́йм — прайм тайм, а …   Русское словесное ударение

  • пра́йс-ли́ст — прайс лист, а …   Русское словесное ударение

  • пра́на — прана …   Русское словесное ударение

  • Пра- — префикс Словообразовательная единица, образующая 1) имена существительные со значением первоначальности, исконности по отношению к тому, что названо мотивирующим именем существительным (пранарод, прародина, праславяне, праязык и т.п.) 2) имена… …   Современный толковый словарь русского языка Ефремовой

  • ПРА — ПРА, предл. слитный, б.ч. с сущ., означающий родство или связь в дальнем восходящем или нисходящем порядке, предков или потомков, а иногда простое предшествованье чему по времени, или исконный, начальный, и пр. Праотцы наши; правнуки нынешнего… …   Толковый словарь Даля

  • ПРА — пускорегулирующий аппарат; пускорегулирующая аппаратура ПРА паспортно регистрационное агентство ПРА Партия Рамкавар Азатакан партия «Рамкавар Азатакан» (Либерально демократическая партия) ср.: ПРАА Армения, полит. Источник:… …   Словарь сокращений и аббревиатур

  • Пра — Пра: Пра (приток Оки)  река в Московской и Рязанской областях. Пра (река, впадает в Гвинейский залив)  река в Западной Африке. ПРА  устройство для запуска люминесцентных ламп …   Википедия

  • Пра — река в центре Европейской части России, левый приток Оки. 167 км. В низовьях Пры  Окский заповедник. * * * ПРА ПРА, река в центре Европейской части России, левый приток Оки. 167 км. В низовьях Пры Окский заповедник …   Энциклопедический словарь

  • пра — пра. Приставка в именах сущ. и прил., обозначающая: 1) последовательное движение в древность, к предкам по прямым степеням родства, начиная с деда, бабки, напр. прадед (отец деда, бабушки), прабабушка (мать деда, бабушки) и т. п., или к потомкам …   Толковый словарь Ушакова

  • пра… — Приставка в именах сущ. и прил., обозначающая: 1) последовательное движение в древность, к предкам по прямым степеням родства, начиная с деда, бабки, напр. прадед (отец деда, бабушки), прабабушка (мать деда, бабушки) и т.п., или к потомкам,… …   Толковый словарь Ушакова

  • пра... — пра... ПРА..., прист. Образует: 1) существительные со знач. отдалённой степени прямого родства, напр. прародители, праотец, праматерь, прабабушка, правнук, праправнук; 2) существительные и прилагательные со знач. первоначальности, древности… …   Толковый словарь Ожегова

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»