-
1 наўзахапкі
наўзахапкі, прысл. разм.Перебивая друг друга.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > наўзахапкі
-
2 пячонік
пячонік, -а м. абл.Картофелина, запечённая на огне.Адбіўся хіба ад сваіх, заблудзіўся і згаладаўся так, што рад пячоніку?.. Сачанка. Смешныя ў яго выходзілі пячонікі: зверху вуголле, а ўсярэдзіне цвёрдыя як камень, - ні ўкусіць, ні ўгрызці. Ракітны. А праз якой паўгадзіны, мо нават менш, яны справіліся ці, сказаць лепей, расправіліся са сваімі пячонікамі і ажно пашкадавалі, што ўсе. Дамашэвіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пячонік
-
3 расіць
расіць незак., разм.Мочить росой.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > расіць
-
4 абрасіць
абрасіць зак.Намочить росой.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > абрасіць
-
5 пятнастоўка
пятнастоўка, -і ж. абл.Пятнадцатилетняя девочка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пятнастоўка
-
6 сухмарак
сухмарак, -рка м. абл.Белая бездождевая тучка.Страх як люблю я глядзець на неба... Асабліва калі па ім праплываюць белаватыя, бездажджавыя хмаркі - іх у нас завуць сухмаркамі... Сачанка. Але сонца не хацела прарэзвацца скрозь сухмаркі, не хацела грэць. Місько. Але не заўсёды гуляе сонца па чыстым ясным небе - находзяць на яго сухмаркі і хмары. Ракітны.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сухмарак
-
7 сямейнік
сямейнік, -а разм.Член семьи.І чаму Такса забрахала і сціхла. Няйначай свой сямейнік ідзе, - цюкнула мне. С.Александровіч. Сярод асоб, якія пасылалі хадзяку Падабеда Макара, сына Іванавага, былі перапісаны ўсе сямейнікі, у тым ліку і Захар... Карамазаў. Не цікавілі вершы і астатніх нашых сямейнікаў - старэйшага за нас з Юркам Пятра, меншых нашых - Грышу і Косціка. Сачанка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сямейнік
-
8 напоўніцу
напоўніцу, прысл. разм.Набивая полный рот (есть).А потым, калі бульба спячэцца, здаволены (верасень) дзьмухае, студзіць яе і есць напоўніцу... Васілевіч. Маўчаць, нічога ані мне не гавораць. Толькі закусваюць напоўніцу, ратамі чаўкаюць. Сачанка. Гаспадар смачна, напоўніцу еў сала з мяккім пахкім хлебам, круціў худою жылістай шыяй, нібы збіраўся пад'есці навек. Жук.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > напоўніцу
-
9 стаўпец
стаўпец, -пца м.Колодка в граблях, на которую набиваются зубья.Пад плотам, ля карыта... ляжыць абкоранае грабільна і некалькі неабструганых стаўпцоў - гэта дзед некалі збіраўся майстраваць на пакос граблі, дык так і не зрабіў іх, памёр... Сачанка. Ля сажалкі, абапёршыся на стаўпец грабель, як бы нечым устрывожаная, стаяла Зоня. Адамчык. Тата зрабіў мне. Грабільначка, стаўпец і зубы шклом абгладзіў, пахарашыў. Янкоўскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > стаўпец
-
10 ашчаперыць
ашчаперыць зак., разм.Сильно обхватить, обнять....І тады Рыбак спрытна ашчаперыў яе за шыю, адчуўшы на момант нейкую паўзабытую, ледзь не дзіцячую радасць здабычы. Быкаў....Мальвінка думала: вось ён вып'е гэтую шклянку, занюхае скарыначкай хлеба, падымецца з-за стала, ашчаперыць яе, маленькую, дужымі рукамі і пацалуе. Сабаленка. Ашчаперыў (Міхась) рукамі скроні, і можа адзін толькі бог ведае, якія думкі віліся ў яго галаве. Сачанка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > ашчаперыць
-
11 весянчук
весянчук, весенчука м. абл.Домашнее животное или птица, родившееся весной.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > весянчук
-
12 банкаваць
банкаваць незак.Держать банк в карточной игре.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > банкаваць
-
13 забарсні
забарсні (забарсня, забарсень) забарсні адз. забарсня, -і ж. забарсень, -сня м.Верёвочные петли, в которые протягивается обора для крепления лаптя на ноге.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > забарсні
-
14 забарсня
забарсні (забарсня, забарсень) забарсні адз. забарсня, -і ж. забарсень, -сня м.Верёвочные петли, в которые протягивается обора для крепления лаптя на ноге.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > забарсня
-
15 забарсень
забарсні (забарсня, забарсень) забарсні адз. забарсня, -і ж. забарсень, -сня м.Верёвочные петли, в которые протягивается обора для крепления лаптя на ноге.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > забарсень
-
16 дранік
дранік, -а м.Оладья или блин из тертого картофеля.Трапіш да кабеціны рахманай - паспытаеш, друг мой дарагі, дранікі са свежаю смятанай, бабку, клёцкі, нават пірагі. Панчанка. Думаючы, што нядрэнна было б, каб запрасілі пакаштаваць дранікаў, якія плавалі ў масле, ён (Чачык) адразу загаварыў, падсоўваючыся бліжэй і бліжэй да стала. Пташнікаў. Дранікі без мукі, і калі іх жуеш, усё адно бы жуеш гуму. Сачанка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > дранік
-
17 захлеўе
захлеўе, -я, н. абл.Место за хлевом.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > захлеўе
-
18 сасмягнуць
сасмягнуць зак.Истомиться от жажды.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сасмягнуць
-
19 аброк
аброк, -у м.Корм для лошадей (обычно овёс).Давялося выпрагчы, і тады яна (кабыла) пайшла ўслед за гарматаю, а на прывале патрабавала порцыю аброку нароўні з тымі коньмі, якія не ленаваліся. Лужанін. Накрыты гунькай, пушысты ад інею конь жуе з торбы аброк і чакае раніцы, падымаючы наперамену то адную нагу, то другую, - холадна небараку. Карпюк. Мужчыны павыпрагалі коней, далі ім аброку і таксама пайшлі да гурту. Сачанка. -
20 скавароднік
скавароднік, -а м. абл.Плоский круглый хлеб, испечённый на сковороде.Неўзабаве яна (Гануся) спякла такім парадкам тры скавароднікі, пульхныя і тоўстыя. Чорны. Потым, праўда, калі пайшоў ён, Раман, працаваць у леспрамгас, муку пачалі даваць, то на стале час ад часу з'яўляліся і аладкі, скавароднікі. Сачанка. І сніць Раман, што ён у роднай хаце, што бесклапотны хлопчык ён яшчэ, прыбег з гуляння і глядзіць, як маці к абеду скавароднікі пячэ. Зарыцкі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > скавароднік
См. также в других словарях:
Саченко, Борис Иванович — Борис Иванович Саченко Барыс Iванавiч Сачанка Дата рождения: 15 мая 1936(1936 05 15) Место рождения: Великий Бор, Хойникский район Дата смерти … Википедия
Шарковщина — У этого термина существуют и другие значения, см. Шарковщина (значения). Городской посёлок Шарковщина белор. Шаркаўшчына Флаг Герб … Википедия
Городокский район Витебской области — Городокский район Гарадоцкі раён Страна Белоруссия Статус район Входит в Витебскую область Административный центр … Википедия
Нещердо — Нешчарда, Няшчэрда Координаты: Координаты … Википедия
Городокский район (Витебская область) — У этого термина существуют и другие значения, см. Городокский район. Городокский район Гарадоцкі раён Герб … Википедия
Ушачский район — Ушацкі раён Герб … Википедия
Витебско-Оршанская операция — Вторая мировая война Дата 23 июня 28 июня 1944 Место Восточная Белоруссия … Википедия
Витебская губернская учёная архивная комиссия — Витебская учёная архивная комиссия Штаб квартира: Витебск Тип организации: общественная организация Основание 1909 … Википедия
Литература Великого княжества Литовского — ― литература, сложившаяся в XIV XVII веках на землях Великого княжества Литовского (нынешняя Белоруссия, Литва, частично Украина, Россия и Польша. Многоязычная литература Великого княжества Литовском развивалась на западнорусском,… … Википедия
Чорный Кузьма — (псевдоним Николая Карловича Романовского) [11(24).6.1900, дер. Борки, ныне Копыльского района Минской области, ‒ 22.11.1944, Минск], белорусский советский писатель. Член КПСС с 1943. Родился в семье крестьянина батрака. Учился на литературно… … Большая советская энциклопедия
Чорный — Кузьма (псевдоним Николая Карловича Романовского) [11(24).6.1900, дер. Борки, ныне Копыльского района Минской области, 22.11.1944, Минск], белорусский советский писатель. Член КПСС с 1943. Родился в семье крестьянина батрака. Учился на… … Большая советская энциклопедия