Перевод: с белорусского на русский

с русского на белорусский

Сабаленка

  • 1 нездаляка

    нездаляка, -і м., разм.
    Тот, кто не отличается крепким здоровьем, слабый физически.
    Адкуль і сіла ў нездалякі старога знайшлася, каб трохі, сагнуў бы Васіля. Мележ. Запрэглі коніка-нездаляку ў сякія-такія санкі і раніцай, калі яшчэ не ўднела, Саламея Гур'яновіч і Параска Засульская выехалі з Вербіч. Сабаленка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > нездаляка

  • 2 папусціцца

    папусціцца зак.
    Дать себя в обиду.
    Не будзе гнаць (ляснічы) цябе за слова: няма прычын. А папусціся, тады ідзі ды хоць тапіся. Колас. Але ж і папусціцца, абмякнуць нельга, як і ў той час, калі ты трапляў у самыя што ні на ёсць цяжкія варункі... Хадкевіч. Каб хоць сын быў, дык той бы не папусціўся сам і яе (маці) не даў бы ў крыўду. Сабаленка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > папусціцца

  • 3 большаць

    большаць незак.
    Становиться больше.
    Там народу ўсё большае. Мележ. Надзейка расла, большала. Сабаленка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > большаць

  • 4 солтыс

    солтыс, -а м.
    Сельский староста в Западной Беларуси.
    Солтыс яшчэ з вечара заказаў, і Шурка ўжо запрагаў каля хлява, калі іх удвух зайшло ў расчыненыя вароты. Брыль. Солтыс загадаў усім сабрацца да крукоўскага свірна. Сабаленка. Марудзіць няма чаго, бо, калі мы выходзілі з нашай хаты, у вокнах солтыса яшчэ свяцілася. Машара.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > солтыс

  • 5 ашчаперыць

    ашчаперыць зак., разм.
    Сильно обхватить, обнять.
    ...І тады Рыбак спрытна ашчаперыў яе за шыю, адчуўшы на момант нейкую паўзабытую, ледзь не дзіцячую радасць здабычы. Быкаў....Мальвінка думала: вось ён вып'е гэтую шклянку, занюхае скарыначкай хлеба, падымецца з-за стала, ашчаперыць яе, маленькую, дужымі рукамі і пацалуе. Сабаленка. Ашчаперыў (Міхась) рукамі скроні, і можа адзін толькі бог ведае, якія думкі віліся ў яго галаве. Сачанка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > ашчаперыць

  • 6 нявыкрутка

    нявыкрутка, -і ж. разм.
    Тяжёлое, безвыходное положение.
    З Цімошкам мы самі справімся. Прывядзём міліцыянера. Знойдзем яго за самым сінім дымком, і будзе Цімошку нявыкрутка. Броўка. Але была нявыкрутка: у Анісіма раслі яшчэ тры браты, а зямлі ў бацькі - добрым лапцем наступіць. Сабаленка. Калі ж нявыкрутка, і ледзьве трон не падаў, - спраўлялі тут жа ладзьбавання пір, жанілі тут жа родных мілых чадаў і, як пасаг, давалі ў роднасць мір. Бачыла.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > нявыкрутка

  • 7 разлягацца

    разлягацца незак.
    Наполняться громкими звуками.
    На вуліцы ж што робіцца? Ад песень яна разлягаецца. Жартаў у меру і зверх яе. Калюга. Спалі (ваенныя) дзень да вечара, спалі ноч - храплі без аддухі, аж хлеў разлягаўся... Пташнікаў. Не раз браты браліся загрудкі, а іх жонкі - зачубкі, і хата аж разлягалася ад сваркі. Сабаленка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > разлягацца

  • 8 схлупіцца

    схлупіцца зак. абл.
    Сбиться, столпиться в одном месте.
    Нейк разам усе схлупіліся і перашкаджалі адзін аднаму. Чорны. Саламяныя накрыўкі старых хат, быццам баронячыся ад якой напасці, схлупіліся адна да адной і выдаваліся суцэльнай страхой. Сабаленка. На кацеры загаварылі часцей - як спрачаліся. Схлупіліся разам, нешта рабілі. Воранаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > схлупіцца

  • 9 прысак

    прысак, -ску м.
    Горячая зола.
    Восеньская радасць маленства - дым сцелецца над шэрым полем, а ў прыску, зразумела, пячэцца бульба. Брыль. Ухадзіўшыся, Вера лягла ў пасцель, узяла кніжку, а Драгун усё хадзіў па пакоі, варушыў прысак у печы, каб хутчэй перагарэў і каб можна было зачыніць комін. Дамашэвіч. Пясок на пляжы быў як прысак, аж падэшвы ног пёк. Сабаленка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > прысак

  • 10 зломак

    зломак, -мка м.
    1. Сломанная вещь.
    Узяў (дзед) куцую пілу - зломак, што з доўгае і з вузкае, з прыкляпаным у кузні вухам. Была некалі доўгая, але і зрэзалася і пераламалася. Янкоўскі. За плячыма ў яго (Міхася) была невялічкая торба з хлебам і салам, у кішэні - старая-старая брытва-зломак. Сабаленка.
    2. Слабый, надорвавшийся на работе человек.
    Не было і як адпачываць: дзе ты будзеш сядзець зломкам, калі ўсе ў полі, па лузе, у клопаце. Мележ. - А цяпер вось на мяне хочуць узваліць ношу, ды я баюся... - Не бойся, таварыш Гжэсяк, пацягнеш, не зломак. Дамашэвіч. Маладая яшчэ баба, не зломак і карову трымаць. Гігевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зломак

  • 11 фэст

    фэст, -у м.
    Церковный престольный праздник; вообще праздник с ярмарками и игрищами.
    Але гэта толькі казалася так, каб неяк прабачыць вясковую былую беднасць, бо на справе не адным хлебам жылі і сяляне; любілі яны і святы, фэсты, кірмашы... Марціновіч. Ён гэтае чортава зелле калі і ўжываў, дык хіба дзе на фэсце - адну-дзве чаркі - не болей. Сабаленка. Увесну, у дзень Ефрасінні - заснавальніцы манастыра, прылічанай да святых, наладжваўся квяцісты і шумлівы фэст, на які прыязджаў народ з шырокага наваколля. Хадкевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > фэст

  • 12 нахапіцца

    нахапіцца зак.
    Неожиданно появиться, неожиданно наступить.
    Ужо блізка сенакосу нахапілася раптам некалькі навальніц. Мележ....Вайткевіча... пыталіся, ці праўда, што ён, будучы бургамістрам у Азярышчы пры немцах, у ліпені сорак трэцяга года наслаў эсэсаўцаў на Серадзібор, каб спаліць яго, але нахапіліся партызаны, і эсэсаўцы былі разагнаны. Пестрак. Ранняе ліпеньскае світанне, якое нахапілася неяк знянацку, заспела мяне ў густым ляшчэўніку. Сабаленка. Нахапіліся раннія марозы, укавалі зямлю на пядзю. Місько.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > нахапіцца

  • 13 цёмначы

    цёмначы, прысл. разм.
    Тёмной порой.
    Задрамаў пасля банак і прачнуўся ўжо цёмначы. Брыль. - Добры вечар, - прыветна сказаў ён. - Адкуль жа гэта цёмначы? Кулакоўскі. Зміцер цёмначы ішоў на службу і прыходзіў з яе, калі было ўжо цёмна. Сабаленка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > цёмначы

  • 14 залетась

    залетась прысл.
    В позапрошлом году.
    Здарылася тое залетась, позняю восенню, калі раён апынуўся ў прарыве па льназдачы. Быкаў. Феня сказала мне: залетась перад тым, як брукаваць вуліцу, склікалі сход калгаснікаў і прынялі пастанову ўсім рослікаўцам паставіць перад дамамі штыкетныя парканчыкі. Сабаленка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > залетась

  • 15 палумісак

    палумісак (паўмісак), -ска м.
    Неглубокая миска.
    Можа ў біклагах скупа віна, ў латках мачанка вымачана, на палумісках мала кілбас, ці караваем абнеслі вас? Танк. Мачыха ўнесла той самы збанок з малаком і наліла яго ў парцалянавы палумісак. Сабаленка. Жонка... забразгаўшы заслонкаю, выняла з печы і паднесла Каетану паўмісак з дранымі аладкамі. Броўка. На хату не вытыкаўся (бусел), аднак і не зашываўся ў цёмны куток пры набліжэнні чалавека, кляваў, што стаўлялі, найчасцей вараную бульбу ў глыбокім паўміску. Лужанін.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > палумісак

  • 16 паўмісак

    палумісак (паўмісак), -ска м.
    Неглубокая миска.
    Можа ў біклагах скупа віна, ў латках мачанка вымачана, на палумісках мала кілбас, ці караваем абнеслі вас? Танк. Мачыха ўнесла той самы збанок з малаком і наліла яго ў парцалянавы палумісак. Сабаленка. Жонка... забразгаўшы заслонкаю, выняла з печы і паднесла Каетану паўмісак з дранымі аладкамі. Броўка. На хату не вытыкаўся (бусел), аднак і не зашываўся ў цёмны куток пры набліжэнні чалавека, кляваў, што стаўлялі, найчасцей вараную бульбу ў глыбокім паўміску. Лужанін.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > паўмісак

  • 17 зжахнуцца

    зжахнуцца зак., разм.
    Сильно и неожиданно испугаться.
    На вячэры Харытон Бабёр аж зжахнуўся ад такой навіны і надоўга ўтаропіўся вачыма ў Вераб'я. Пестрак. Усё гэта паўстала ў маёй памяці як жывое, і я аж зжахнуўся ад тае цяжкае даўніны. Сабаленка. Ён (Вадзім) зжахнуўся, убачыўшы сябе ў тым люстэрку. Рыбак.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зжахнуцца

  • 18 шарварка

    шарварка, -і ж., уст. Трудовая повинность по ремонту и строительству дорог, мостов и др.
    Двойчы я сустракаўся з натурай Вяршыніна. Падлеткам, на шарварцы, калі я не вельмі так, як трэба было ці як хацелася пану драгомістшу, адгладжваў рыдлёўкай адхон глыбокай дарогі. Брыль. Потым ён (сусед) расказваў пра заручыны ў Пількаўшчыне, у Слабадзе, пра суды, штрафы і што, чуваць, з восені зноў павялічаць гмінны падатак і шарваркі. Танк. А на самай вясне, калі выходзіць у поле яшчэ было ранавата, сельсавецкі дэпутат хадзіў па падвоканню і, як калісь на шарварку, загадваў калгаснікам, каб ішлі абкопваць дарогу. Сабаленка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шарварка

  • 19 прымацтва

    прымацтва, -а н., разм.
    Жизнь в чужой семье на правах примака.
    Яна (Капіталіна), нібы назнарок, шукала сустрэч з Лёшкам, балюча падколвала, саланавата жартавала з Лёшкавага прымацтва... Асіпенка. Яму б (Міхалу) і ў галаву не прыйшло з тым Алесем, з яго прымацтвам да іхняй Гарпінкі. Сабаленка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > прымацтва

  • 20 канаплянка

    канаплянка, -і ж. разм.
    Посконный платок фабричного изготовления.
    Спачатку страсянула яе (касынку), а пасля, склаўшы ў чатыры столкі, пачала завязваць, як павязку, паўзверх сваёй канаплянкі. Дамашэвіч. Ён аж паморшчыўся ад болю і са злосцю кінуў дзядзькаву канаплянку. Сабаленка. На паліцах - усіх колераў шыліноўкі, скруткі сукна і паркалю, карункаў, батысту, атласу, сарпінкі, канаплянкі. Грахоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > канаплянка

См. также в других словарях:

  • Соболенко, Роман Карпович — Роман Соболенко белор. Раман Сабаленка Имя при рождении: Роман Карпович Соболенко Псевдонимы: белор. Раман Заравы, белор. Ромусь Заравы …   Википедия

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»