Перевод: с белорусского на русский

с русского на белорусский

Хадкевіч

  • 1 цягавіты

    цягавіты, -ая, -ае.
    Способный на тяжёлую работу, выносливый в труде.
    Параходзік, як паслухмяны цягавіты конік, мерна тупацеў і тупацеў між мяляўнічымі рачнымі берагамі. Кірэенка. Пятро страшэнна руплівы і цягавіты: з раніцы да вечара, цёпкаючы па гразі разлезлымі лапцямі, возіць на поле гной, арэ, сее, скародзіць поле. Навуменка. А калі падумаеш нават пра недалёкую гісторыю Старыцы - дзіву даешся: да чаго жывучы, вынослівы і цягавіты наш народ!.. Хадкевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > цягавіты

  • 2 папусціцца

    папусціцца зак.
    Дать себя в обиду.
    Не будзе гнаць (ляснічы) цябе за слова: няма прычын. А папусціся, тады ідзі ды хоць тапіся. Колас. Але ж і папусціцца, абмякнуць нельга, як і ў той час, калі ты трапляў у самыя што ні на ёсць цяжкія варункі... Хадкевіч. Каб хоць сын быў, дык той бы не папусціўся сам і яе (маці) не даў бы ў крыўду. Сабаленка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > папусціцца

  • 3 фэст

    фэст, -у м.
    Церковный престольный праздник; вообще праздник с ярмарками и игрищами.
    Але гэта толькі казалася так, каб неяк прабачыць вясковую былую беднасць, бо на справе не адным хлебам жылі і сяляне; любілі яны і святы, фэсты, кірмашы... Марціновіч. Ён гэтае чортава зелле калі і ўжываў, дык хіба дзе на фэсце - адну-дзве чаркі - не болей. Сабаленка. Увесну, у дзень Ефрасінні - заснавальніцы манастыра, прылічанай да святых, наладжваўся квяцісты і шумлівы фэст, на які прыязджаў народ з шырокага наваколля. Хадкевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > фэст

  • 4 пабагацець

    пабагацець зак.
    Стать богаче.
    На развітанні Мартын сказаў Аўгіні: - Ты ж глядзі Алесі. Пабагацею, дапамагу і ёй і табе. Колас. - Сёлета мы пабагацелі разы ў два ў параўнанні з мінулымі гадамі, - меў падставу хваліцца Паходня. Хадкевіч. Што ж скептыкі, ура-грамацеі збянтэжана водзяць насамі: на нафту мы пабагацелі, на дбайных людзей - таксама. Калачынскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пабагацець

  • 5 кабета

    кабета, -ы ж. разм.
    Замужняя женщина.
    Зрэдку мільгане якая кабета з вёдрамі ды прабяжыць хлапчук, што падняўся з ложка ўслед за маці. Хадкевіч. На пярэдняй лаўцы драмала кабета, побач сядзеў падлетак, гадоў яму шаснаццаць-семнаццаць. Янкоўскі. Чамусьці мой позірк упаў на чалавека ў белым палітоне, што, стоячы ў тамбуры, падаваў з вагона чамаданы і наладаваныя сеткі тоўстай, расфуфыранай кабеце. Сачанка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кабета

  • 6 бляха

    бляха, -і ж.
    Кровельное железо. Один лист такого железа.
    З-пад накрытай гарэлай бляхаю павеці вылез стары ў лапленых-пералапленых портках і наўздзіў белай кашулі з крухмальным каўняром. Лужанін. Некалькі дзесяткаў местачкоўцаў жылі ў прастарнейшых, крытых бляхаю, з маляванымі ганачкамі дамах. Грахоўскі. Хаты ў ёй (вёсцы) былі амаль усе новыя, праўда, далёка не аднолькавыя па памерах і выгляду - і ладныя пяцісценкі, і маленькія катухі, адны крытыя гонтамі, другія - бляхай, трэція - саломай. Хадкевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > бляха

  • 7 жаробка

    жаробка, -і ж.
    Молодая кобылица.
    Не паспела я агледзецца, як ён ужо на жаробцы конна сядзіць. Чорны....Дух няўпынны штурхае: лаві з распушчанай грывай дзікунку-жаробку, пакуль не астыла шаленства ў крыві... Звонак. Бабейка з году ў год мацнеў, мацней урастаў у зямлю, у гаспадарку - ён меў цяпер шэсць дзесяцін надзелу, спраўнага рабочага каня і жаробку для выездаў... Хадкевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > жаробка

  • 8 пульхнець

    пульхнець незак.
    Становиться пухлым.
    У шырокай печы ля парога весела гарэлі дровы, клекаталі, з сіпеннем плюхаючы варам на вуголле, чыгуны і ўвачавідкі пульхнеў на патэльні жоўты, як паўдзеннае сонца, блін. Хадкевіч. Падушка - блінец-блінцом, нават узбівацца не хоча, бо няма ад чаго пульхнець: пер'я ў ёй адна жменя. Кулакоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пульхнець

  • 9 мянташка

    мянташка, -і ж.
    Наждачная лопатка для точки косы.
    У скверы пахне сенам маладым, звініць каса пад шорсткаю мянташкай. Бураўкін. Далятаў звонкі шоргат мянташак аб косы. Хадкевіч. За Сажом шаргаталі косы, перагукваліся мянташкі, чуліся вясёлыя галасы і смех. Кірэенка. І чалавек касу мянташкай час ад часу кратаў, каб востраю была увесь свой век. Тармола.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > мянташка

  • 10 глыбець

    глыбець незак.
    Становиться более глубоким.
    Ямачкі на шчочках глыбеюць: ружовыя ямачкі, у якіх не раз тапіўся пан Вашамірскі. Бядуля. Паходня быў у чорным пінжаку, высокі каўнер шэрага шарсцянога світара шчыльна аблягаў шыю; пры гаворцы, калі ён ссоўваў густыя бровы, глыбела складка на лбе, яна ніяк не пасавала да маладога, чыстага твару. Хадкевіч. Глыбелі раны спаленай зямлі. Прыходзька.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > глыбець

  • 11 лой

    лой, лою м.
    Нутряной говяжий или бараний жир.
    Хто яго ведае, ці авечы, ці гавяджы; чаго не ведаю, таго не скажу, але лой добры. Чорны. Самым большым далікатэсам была смажаная бульба, кансерваваная з лоем фасоля... Грахоўскі. Я застаўся з машыністам, якому дзяўчынка прынесла абед - паўглечыка малака і запраўленыя лоем бульбяныя аладкі ў місачцы. Хадкевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > лой

  • 12 заняпасці

    заняпасці зак.
    1. Прийти в упадок.
    Тут жылі тыя заможнікі, што выселіліся з Клінкоў. Праўда, значная частка іх зямлі была прырэзана да калгаса, і цяпер яны трохі заняпалі. Колас. Перад вайной манастыр заняпаў, але ліпеў неяк... Хадкевіч.
    2. Потерять здоровье, стать слабым, болезненным.
    Як-ніяк, лясное чыстае паветра і фітанцыды не ўкарачаюць веку, не дазваляюць так занепадаць без часу людзям, як, нераўнуючы, калісьці было ў качагарках на параходах. Дубоўка. Моцна жонка заняпала, падкасіла яе хвор. Колас.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > заняпасці

  • 13 палавець

    палавець незак.
    Выделяться своим палевым (светло-жёлтым) цветом.
    Цяжкія чорна-сінія хмары навіслі над зямлёю, пахавалі горы, зліліся з мокрым лесам і то там, то тут мутнеюць, палавеюць і сыплюць пылам драбнюсенькіх капачак. Гарэцкі. Як і ў нас, палавее на доспеве жыта густое, і вясёлыя жаўранкі путаюць вецер струной. Гілевіч....На ўзгорках палавее ўжо азіміна. Хадкевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > палавець

  • 14 пасажны

    пасажны, -ая, -ае. Данный в приданое.
    Маці гаварыла гэта, ужо корпаючыся ў сваёй старой пасажнай скрыні. Брыль. Ці ў аднае дзяўчыны ў нашым краі мяне не счакаецца пасажная падушка, на якую схілю з дарогі змораную галаву! Калюга. У дваццаць год Андрэй прывёз са Старыцы ў сваю хаціну маладую жонку - рабаватую, ціхую дзяўчыну - разам з ёмістай пасажнай скрыняй, паўтарагадовым жарабём і каровай-ялаўкай. Хадкевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пасажны

  • 15 лычасты

    лычасты, -ая, -ае. С длинным рылом.
    А потым, праз які год-два, і цялушку агоралі - чорна-белую, з крутымі рагамі Дуньку, купілі жвавенькае, лычастае парася... Сачанка. Раніцай лычастая Ўсцінава свіння хацела схапіць тую глыжку і ўлезла лычам аж у хату. Сабаленка. Ён (Паходня) распытваў пра распарадак на ферме, пра рацыён, пільна аглядаў станкі і іх лычастых жыхароў... Хадкевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > лычасты

  • 16 дружбак

    дружбак, -а м., разм.
    Закадычный друг.
    Кожны мае дружбака такога, захавана ў сэрцы да якога прыязні даўнейшай цеплыня. Куляшоў. Надзейныя людзі - дружбакі мае колішнія, з якімі я працаваў некалі. Шамякін. Напарнікам у Віктара быў, як і летась, яго стары дружбак Анісь Шчыт, ён і прымаў змену. Хадкевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > дружбак

См. также в других словарях:

  • Хадкевич, Тарас Константинович — В Википедии есть статьи о других людях с такой фамилией, см. Ходкевич. Тарас Константинович Хадкевич белор. Тарас Канстанцінавіч Хадкевіч Дата рождения: 7 марта 1912(1912 03 07) …   Википедия

  • Новополоцк — Город Новополоцк Наваполацк Флаг Герб …   Википедия

  • Ходкевичи — Ходкевичи …   Википедия

  • Ходкевич, Ян Иеронимович — В Википедии есть статьи о других людях с такой фамилией, см. Ходкевич. польск. Jan Hieronimowicz Chodkiewicz, лит. Jonas Chodkevičius, белор. Ян Хадкевіч …   Википедия

  • Jan Karol Chodkiewicz — (c. 1560ndash September 24 1621) ( be. Ян Караль Хадкевіч, lt. Jonas Karolis Katkevičius, in Lithuanian folksongs his name is preserved as Katkus) was a famous Polish Lithuanian military commander (from 1601 Field Hetman of Lithuania, from 1605… …   Wikipedia

  • Jan Karol Chodkiewicz — Noblesse Chodkiewicz …   Wikipédia en Français

  • Jean Charles Chodkiewicz — Jan Karol Chodkiewicz Jan Karol Chodkiewicz Noblesse Ch …   Wikipédia en Français

  • Ходкевич, Григорий Александрович — В Википедии есть статьи о других людях с такой фамилией, см. Ходкевич. Григорий Александрович Ходкевич Stanisław Lanckoroński …   Википедия

  • Ходкевич — (белор. Хадкевіч, польск. Chodkiewicz)  белорусская, украинская и польская фамилия. Ходкевич, Тарас Константинович (1912 1975)  белорусский советский писатель. Известные носители (принадлежали к магнатскому роду графов Ходкевичей):… …   Википедия

  • Григорий Александрович Хоткевич — Гетман Григорий Ходкевич. Ксилография XIX века Григорий Александрович Ходкевич (белор. Рыгор Аляксандровіч Хадкевіч; ? 12 ноября 1572) государственный деятель и военачальник Великого княжества Литовского. Происходит из известного рода магнатов. С …   Википедия

  • Григорий Александрович Ходкевич — Гетман Григорий Ходкевич. Ксилография XIX века Григорий Александрович Ходкевич (белор. Рыгор Аляксандровіч Хадкевіч; ? 12 ноября 1572) государственный деятель и военачальник Великого княжества Литовского. Происходит из известного рода магнатов. С …   Википедия

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»