-
1 глюгасты
глюгасты, -ая, -яе. С большим клювом (о хищной птице); похожий на клюв хищной птицы.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > глюгасты
-
2 дзюбаты
дзюбаты (дзюбасты), -ая, -ае. С большим клювом; похожий на клюв.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > дзюбаты
-
3 дзюбасты
дзюбаты (дзюбасты), -ая, -ае. С большим клювом; похожий на клюв.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > дзюбасты
-
4 гасцінец
гасцінец, -нца м.Широкая людная дорога, обсаженная деревьями.Звінела песня і злівалась з музыкаю птушак, бярозавыя на гасцінцы плакалі прысады. Купала. Усё навакольнае раскрываецца мне... То поле абапал гасцінца, то старыя, карэлыя бярозы і шырока-цяністыя клёны прысадаў... Брыль. І толькі пылок жаўтаваты клубіцца далёка, - дзе неба сыйшлося з гасцінцам. Зарыцкі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > гасцінец
-
5 скавароднік
скавароднік, -а м. абл.Плоский круглый хлеб, испечённый на сковороде.Неўзабаве яна (Гануся) спякла такім парадкам тры скавароднікі, пульхныя і тоўстыя. Чорны. Потым, праўда, калі пайшоў ён, Раман, працаваць у леспрамгас, муку пачалі даваць, то на стале час ад часу з'яўляліся і аладкі, скавароднікі. Сачанка. І сніць Раман, што ён у роднай хаце, што бесклапотны хлопчык ён яшчэ, прыбег з гуляння і глядзіць, як маці к абеду скавароднікі пячэ. Зарыцкі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > скавароднік
-
6 сцізорык
сцізорык, -а м.Складной карманный ножик.Потым выразаў я «Шамшавілі» на кійку сваім вострым сцізорыкам. Бядуля. Быў грэнадзёр таксама ўмелец хвацкі, сцізорыкам мог лялькі майстраваць. Зарыцкі. Калі б за мяшком ляжала баба, то, правёўшы маленькім сцізорыкам, непрыкметна на шве, можна было б цягаць па сухарыку, пакуль даехалася б, але ж за мяшком хроп здаравенны, малады мужчына... Лобан.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сцізорык
-
7 вантрабянка
вантрабянка, -і ж.Колбаса, приготовленная из потрохов.Праз сенцы ў кухні асноўных гаспадароў уранні і ўвечары сварыліся, клялі адно аднаго за нейкі здор, за сала, за вантрабянку, а хто вінаваты, відаць, і крыкуны не ведалі. Грахоўскі. Якія сальцісоны і крывянкі, якія паляндвіцы, вантрабянкі, а рыжыкі - цудоўнейшы засол. Зарыцкі. - Еш! І што табе яшчэ пакласці? Мо скабачку? Ці вантрабянку? Гіль.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > вантрабянка
-
8 пачатковец
пачатковец, -оўца м.Тот, кто начинает заниматься какой-либо деятельностью.Гартаю наўдачу: Уладзімір Паўлаў, паэт выяўлены, добра прыкметны, і пачатковец, хай даруе Ніна Радзівончык, можа яна друкуецца і не ўпершыню. Лужанін. Мы пачаткоўцы, сціплыя курсанты, нам дрэвы з лесу не прашалясцяць - пасля якіх баёў «нас у сержанты, бы ў рыцары, нарэшце, пасвяцяць». Зарыцкі. З яе старонак гучыць - у яго жывой інтанацыі - разважлівы голас Івана Мележа, які ўмеў убачыць талент у самага нясмелага пачаткоўца... Палтаран.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пачатковец
-
9 вышыванка
вышыванка, -і ж. разм.Рубашка с вышивкой.З прызбы пазірае па-старасвецку ўбраная - андарак і вышыванка, усё свае работы - у добрых гадах ужо жанчына: зноў як у казцы. Лужанін. У нядзелю ідуць студэнты ў мястэчка ў кужэльных вышыванках з чырвонымі паясамі і рэжуць усё па-інтэлігентнаму, усё па-беларуску. Грахоўскі. Скрозь, здаецца, я вышыла ўзор адмыслова. Вышыванку Давіду я сёння ж аддам, толькі вернецца ён з Любушова. Зарыцкі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > вышыванка
-
10 ганок
ганок, -нка м.Небольшой плот. -
11 ятка
ятка, -і ж., уст. Мясная лавка.З Баркоў прыляцелі сюды груганы. Па ўзлессі, як тыя сабакі ля ятак, - Мікола глядзіць, - патрулююць яны. Зарыцкі. -
12 давеку
давеку прысл.До глубокой старости, до конца дней своих.Плыць бы нам, маракам, плыць праз ночы і дні, каб давеку матроскай не чуць цішыні. Зарыцкі. Шматгалосая размова званоў нараджала ў душы князя дзіўнае пачуццё, у якім спакойная вера, што гэты крывіцкі горад будзе стаяць над Дзвіною давеку, спляталася з адчуваннем незвычайнай дужасці... Арлоў. Маленькі сабачка давеку шчаня. Прыказка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > давеку
Перевод: с белорусского на русский
с русского на белорусский- С русского на:
- Белорусский
- С белорусского на:
- Русский