-
1 тычына
тычына ж.заостреный шестик -
2 кутнік
кутнік, -а м.Обедневший безземельный крестьянин, снимающий для жилья часть комнаты (угол).Сёння быў першы дзень, калі Міколка ішоў дадому, не баючыся бясконцага дзедавага бурчання і сварак: у яго, вечнага бесхацімца, нарэшце будзе свая хата, у яго, беспрытульнага кутніка і кватаранта, будзе свой родны кут. Тычына.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кутнік
-
3 зырчэць
зырчэць незак.Становиться ярче.У буржуйцы гуло ўсё больш настойліва, агонь зырчэў. Лупсякоў. Уранку гэтак ветла-ветла, уранку гэтак светла-светла зырчэў туман, трымцеў прамень. Стральцоў. Часам на двор выходзілі людзі з запыленымі тварамі, чорнымі вусамі і бародамі, і ў цемры пачынаў зырчэць агеньчык цыгаркі. Тычына. ЗЭДЛІК, -ам., разм.Комнатная переносная скамеечка. На вокнах свежыя фіранкі ўсміхаюцца, прасцірадламі чыстымі пазасланы зэдлік і столік з шавецкім капыллем, шыллем і начыннем розным... Лынькоў. Спяшаюць гледачы ў клуб - хто з зэдлікам, хто з табурэткай... Барадулін. Мне даражэй за ўсё на свеце вось гэты зэдлік і услон. Пушча.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зырчэць
-
4 ламачына
ламачына, -ы ж.1. Обломок дерева.І толькі тады, калі спатыкнулася на ламачыну трэці раз і ледзь-ледзь не ўпала, Ліда пайшла спакайней, тулячы дачушку да задыханых, усхваляваных грудзей. Брыль. Ён (стары) сядзіць перад ачахлым вогнішчам на ламачыне: у ватоўцы, босы, па костачкі ў прысаку. Карамазаў.2. разм. Поломанная, испорченная вещь.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > ламачына
-
5 зніякавець
зніякавець зак.Почувствовать неловкость, растерянность.Пятрок зніякавеў таксама, але стараўся заставацца бадзёрым і не хацеў паверыць, што ад гэтай малечы можа быць якое няшчасце. Быкаў. Дзяўчаты зніякавелі, ім зарвала смех. Адамчык. (Мікалай) зіркнуў весела на суседа і зніякавеў: той згорбіўся, твар учарнелы, пабялелыя пальцы не адарваць ад біла. Тычына.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зніякавець
-
6 пытальнік
пытальнік, -а м.Вопросительный знак.Потым здалося, што пад струнамі, у проразі, падобнай на граматычны пытальнік, тырчыць нейкі белы ражок. Кулакоўскі. Чырвоным алоўкам падкрэслены некаторыя радкі і паасобныя словы, сям-там стаяць пытальнікі і клічнікі. С.Александровіч. Яны (вершы) нават знешне стракацелі клічнікамі і пытальнікамі, працяжнікамі і шматкроп'ямі. Тычына.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пытальнік
-
7 староства
I староства, -а н.1. Имение, предоставленное в распоряжение феодала Великого Княжества Литовского королём или князем.Адсюль набіраў сваё войска і Васіль Вашчыла, калі ўзбунтаваў Крычаўскае староства. Чыгрынаў.2. Администрация воеводства в буржуазной Польше.Ваяводствы, староствы, павятовыя «камісаржы», войты, пастарункі - ужо адны гэтыя голыя формулы змушалі падазрона наставіць вушы і станавіцца да ўсяго гэтага скептычна, варожа, безнадзейна. Колас. Мы павінны, калі чаго хочам, заявіць спакойна, праз гміну, праз войта, праз староства... Тычына.II староства (старастоўства) староства старастоўства, -а н.Должность и занятие старосты.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > староства
-
8 фальварковец
фальварковец, -оўца м., разм.Житель или владелец фольварка.Касцёл для фальваркоўца аставаўся вызначэннем не веравызнання, а нацыянальнасці... Чорны. Раней дык з вясны (Пётра) выпраўляўся ў заробкі, батрачыць на фальваркоўцаў, цяпер жа было невядома, якія дзе будуць заробкі, ды і стаў не халасты - жанаты. Быкаў....Нейкі фальварковец, стоячы ў натоўпе такіх самых, як і ён, і чакаючы, калі закончыцца імша ў касцёле, даводзіў гучна, што той, хто быў нічым, той і будзе нічым, бо з нічога не атрымаецца нешта. Тычына.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > фальварковец
-
9 прыгон
прыгон, -у м.Крепостное право.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > прыгон
-
10 летаваць
летаваць незак., разм.Жить где-нибудь летом, оставаться на лето.На гэтай пустой кватэры збіраліся студэнты, што заставаліся летаваць у горадзе. Чорны. Гадуюць кабаноў на свежыну, гадуюць сыноў на вайну, усё спазнаўшы на сваім вяку, сяляне, і застаюцца - як на пяску летаваць сані. Барадулін. А бывала, сюды на паляванне толькі паны прыязджалі... Панская псярня тут заўсёды летавала... Тычына.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > летаваць
-
11 мур
мур, -а і -у м.1. Каменная или кирпичная стена.З правага боку яна (крата) ледзьве ўпіралася ў мур, два гвазды былі выцягнуты. Чорны. Ізноў я тут, сярод муроў, паміж астрожных сцен праклятых. Танк. І ўжо раслі для светлых хат чырвоныя муры, жыццё сваё на новы лад вялі гаспадары. Бачыла.2. Каменное или кирпичное здание. -
12 крышаны
крышаны, -оў, адз. няма абл.Заправленный салом картофельный суп.А здаецца ж, як у школу збіраўся, і наеўся ўволю - апаражніў міску капусты, з'еў амаль не талерку крышанёў, а потым яшчэ і печанай паўгарбузы ў жывот умяў. Сачанка. Дзеці сядзелі як заварожаныя, гледзячы ў рот дзеду Міхалу, а дзяды, паспрачаўшыся ды пасёрбаўшы крышаноў з аднае місы, ішлі разам адну нядзелю ў царкву, другую - у касцёл. Тычына.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > крышаны
-
13 ткачоўна
ткачоўна, -ы ж.Дочь ткача....Мужавы сваякі, перад тым як яны запісаліся ў царкве, дружна насядалі на Карла, спрабуючы адгаварыць, каб не браў у жонкі бедную, як казалі ў Цімкавічах, аж сінюю ткачоўну, за якой не давалі ніякага пасагу... Тычына.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > ткачоўна
-
14 панаваты
панаваты, -ая, -ае; разм. Человек с претензиями на барские манеры, барский образ жизни.Які ён важны, панаваты, выдатны, «мондры», зухаваты! Колас. А фельчары бываюць вялікія практыкі. Да таго ж: доктар заўсёды панаваты, а фельчар просты чалавек. Чорны. Апошнія гады, праўда, здароўе яго (Фэлькі) падупала. Але і тады ён напрамілы бог прасіў, каб нікога не клікалі, ані доктара, бо той панаваты, ані фельчара Максіма Грынюка, хоць ён і свой чалавек. Тычына.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > панаваты
-
15 лепшаць
лепшаць незак., безас. Становиться лучше (о здоровье).Стары заморгаў вінавата вачамі і хрыплым голасам прамовіў: - Ат, гаворка! Што ў старога можа быць?! От, то лепшае, то горшае. Тычына. З месяц дзед Мікіта ляжаў у бальніцы... Ніяк не лепшала. Дудараў. Яму (дзядзьку) моцна забалелі ныркі. Застудзіў ці што. І потым, дзе б ні лячыўся, колькі б ні грэўся на поўдні - усё роўна не лепшала. Ягоўдзік.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > лепшаць
-
16 шапкаваць
шапкаваць незак. разм.1. Заискивающе кланяться, унизительно выпрашивать.- У мяне, каб не схлусіць вам, сані вельмі нялюдскія, а шапкаваць перад людзьмі, каб пазычыць сягды-тагды, дык... Чорны. Гаворка ішла і пра тое, каб неяк перабрацца на роднае аселішча ў Цімкавічы, агораць свой кут, сабраць грошы на каня і карову, і пра тое, каб прыдбаць нейкі спосаб жыцця і не абіваць чужыя парогі, не шапкаваць перад кожным, не кланяцца чорту лысаму. Тычына.2. Снимать шапку перед кем-либо....Як паедзем на кірмаш, дык усё мястэчка залюбуецца, гледзячы на нас. Нашы вясковыя хамулы толькі шапкаваць будуць перад намі. Крапіва.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шапкаваць
-
17 замчышча
замчышча, -а н.Место, где стоял или стоит замок.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > замчышча
-
18 палюдзець
палюдзець зак., разм.Побыть среди людей, пообщаться с людьми.Часам ім (хлопцам) удавалася падкупіць семінарскага вартаўніка і выбегчы на якую гадзіну ў горад, каб палюдзець на рынку або заскочыць у кавярню Навума Гаха, што размяшчалася на рагу вуліц Задамені Качскай і Міхалінскай. Тычына.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > палюдзець
-
19 стадола
стадола, -ы ж.1. Сарай на заезжем дворе.На сярэдзіне дарогі паміж гэтым мястэчкам і Нясвіжам стаяла тады старая карчма, як і належыць ёй, з стадолай і прасторнай хатай на падлозе і з бакоўкамі. Чорны. Уваход у карчму і ўезд у стадолу былі проста з гасцінца. Тычына.2. Большой хлев.Потым у абсмаленай пажарам ксяндзовай стадоле з аполак ладзілі сцэну і паўтаралі па памяці тыя спектаклі, што бачылі ў Нардоме. Грахоўскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > стадола
-
20 мулярства
мулярства, -а н.Ремесло, занятие каменщика.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > мулярства
- 1
- 2
См. также в других словарях:
ЧИТАТЬ СОСЮРУ — Термин образован по созвучию с фамилией нашего земляка, замечательного украинского поэта В. Сосюры, одного из немногих настоящих мастеров слова, которых не сломил тоталитарный режим. Термин Ч.С. означает оральный (не в одесском значении слова)… … Большой полутолковый словарь одесского языка
Чорный Кузьма — (псевдоним Николая Карловича Романовского) [11(24).6.1900, дер. Борки, ныне Копыльского района Минской области, ‒ 22.11.1944, Минск], белорусский советский писатель. Член КПСС с 1943. Родился в семье крестьянина батрака. Учился на литературно… … Большая советская энциклопедия
Чорный — Кузьма (псевдоним Николая Карловича Романовского) [11(24).6.1900, дер. Борки, ныне Копыльского района Минской области, 22.11.1944, Минск], белорусский советский писатель. Член КПСС с 1943. Родился в семье крестьянина батрака. Учился на… … Большая советская энциклопедия
Быков, Василь Владимирович — В Википедии есть статьи о других людях с такой фамилией, см. Быков. Василь Владимирович Быков белор. Васіль Уладзіміравіч Быкаў … Википедия
Джурин (Шаргородский район) — У этого термина существуют и другие значения, см. Джурин. Село Джурин укр. Джурин Страна Украина … Википедия
Сипаков, Иван Данилович — Янка Сипаков, наст. Иван Данилович Сипаков (Янка (Іван Данілавіч) Сіпакоў; 15 января 1936(19360115), д. Зубревичи (Зубрэвічы) Оршанский район Витебской области 10 марта 2011[1], Минск) белорусский поэт, прозаик, переводчик и… … Википедия
Кузьма Чорный — В Википедии есть статьи о других людях с такой фамилией, см. Романовский. Николай Карлович Романовский белор. Мікалай Карлавіч Раманоўскі … Википедия
Ласков, Иван Антонович — Иван Антонович Ласков Іван Антонавіч Ласкоў Имя при рождении: Иван Антонович Ласкавый Дата рождения: 19 июня 1941 … Википедия