Перевод: с белорусского на русский

с русского на белорусский

Бажко

  • 1 нішчымны

    нішчымны, -ая, -ае.
    Ничем не сдобренный, без ничего.
    Місачка бульбянога супу, акрайчык хлеба і марная скварачка - гэта ж толькі на трошкі больш за ўчарашні юдаўскі пачастунак (кубачак кавы і недаедзеная тоненькая лустачка са шмальцам), за той другі кавалак хлеба (нішчымнага). Брыль....Астатнія дні іх кармілі рэдзенькім, як вада, нішчымным крупнікам, не даючы нават кавалачка хлеба... Адамчык. Гэтую думку выказала Ярына, падаючы нам гарнушак з нішчымнай заціркай. Бажко.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > нішчымны

  • 2 кужаль

    кужаль, -ю м.
    1. Очёсанный лён.
    А сцюдзёнай зімой у хаціне курной кужаль прала, снавала і ткала. Купала. Бацька полаз габлюе, а маці аж да поўначы кужаль прадзе. Бялевіч. Домна ўсяляк хацела навучыць сваіх дачок прасці кужаль ды ткаць... Парахневіч.
    2. Тонкий холст, вытканный из льняных ниток.
    Нарэшце, сабраліся ўтрох, каб завітаць туды, дзе былі нашы сцежкі-дарожкі, дзе былі нашы стаянкі, дзе вёскі, у якіх паілі нас малаком, кармілі, чым было ў каго, дзе аддавалі на раны апошнія сувоі кужалю... Янкоўскі....З белага кужалю Антось хоча пашыць сабе кашулю і нагавіцы. Бажко.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кужаль

  • 3 фундаваць

    фундаваць (фундзіць) незак., разм.
    Брать на себя расходы за угощение, развлечение.
    У Рыся заўсёды былі папяросы і грошы, ён фундаваў і ліманад, і марожанае. Брыль. У гэтых словах для пана самае галоўнае: ужо не трэба будзе ласаваць каменданта анісаўкай і наравіць маладой жонцы - купляць ёй дарагія сукенкі, фундаваць вечарынкі... Бажко. - Ты праўду кажаш, Ваця. Даўно ты не фундзіў нам. - Я ўсё чакаў, пакуль ты мне адфундзіш назад. - Ну і скупы ж ты, Ваця. Чорны.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > фундаваць

  • 4 фундзіць

    фундаваць (фундзіць) незак., разм.
    Брать на себя расходы за угощение, развлечение.
    У Рыся заўсёды былі папяросы і грошы, ён фундаваў і ліманад, і марожанае. Брыль. У гэтых словах для пана самае галоўнае: ужо не трэба будзе ласаваць каменданта анісаўкай і наравіць маладой жонцы - купляць ёй дарагія сукенкі, фундаваць вечарынкі... Бажко. - Ты праўду кажаш, Ваця. Даўно ты не фундзіў нам. - Я ўсё чакаў, пакуль ты мне адфундзіш назад. - Ну і скупы ж ты, Ваця. Чорны.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > фундзіць

  • 5 зарасіцца

    зарасіцца зак.
    Обмочиться росой.
    Падкладаўшы пад сябе сена, каб не зарасіцца ў атаве, яны (дзяўчаты) мараць аб будучым, выказваюць розныя думкі. Бажко. Пакуль чвякаў па мокрым лузе, (Васіль Безручонак) зарасіўся па пояс. Дайнека. І як ні падымаў ён (Андрэй) высока ногі, але ўвесь да пояса зарасіўся - бульбоўнік мокры... І.Капыловіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зарасіцца

  • 6 плябанія

    плябанія, -і ж.
    Дом, в котором живёт ксёндз.
    Пасля на хлебе і вадзе ксёндз у плябаніі сядзеў - пасціў, як схімнік, бо сінод такіх не любіць «ваявод». Бажко.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > плябанія

  • 7 завіхацца

    завіхацца незак.
    1. Усердно, старательно выполнять какую-либо работу.
    З абсыпаным тырсаю тварам завіхаецца Майсей, які служыць разам з бацькам на чыгунцы. Навуменка. Тыя (жнеі) завіхаліся з сярпамі ля ўскраю леса, жалі калгаснае жыта. Чыгрынаў.
    2. Выражать свою преданность кому-либо, показывать своё расположение к кому-либо.
    Анэта глядзела на старшыню, на тое, як завіхаецца ля яго дачка, успамінала ягоную маці, поле, каляску, у якой ляжала маленькае дзіця... Жук. Пакуль я завіхаўся ля яго цяцеры, дык ён маёй вароне ставіць мат... Валасевіч. - Скрыдлеўскія маладзіцы завіхаюцца ля яго (Шчэпака), - ціха засмяяўся Мітрафан, - і радуюцца, што секвестратара ліхаманка трасе... Бажко.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > завіхацца

  • 8 зацяцца

    зацяцца зак.
    Затаить свои мысли, чувства; затаить злость на кого-либо.
    Яны (войт з прыяцелямі) яшчэ не трацілі надзеі дазнацца прычын гэтых дзіўных Саўкавых паводзін. Але Саўка зацяўся, як камень. Колас. Дачуўшыся пра заўчасную смерць бацькі, Марыся зацялася. Бажко. Чамусьці гэта не супакойвала маёй злосці, я зацяўся на Олю. Далідовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зацяцца

  • 9 пробашч

    пробашч, -а м.
    Католический священник, возглавляющий приход.
    А пробашч у турботах не разагнуў спіны ў касцельным сутарэнні. Бажко. Ён (Тамаш Зарэмбоўскі) сябраваў з панам пробашчам, нават меў пры касцёле нейкі чын. Сабаленка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пробашч

  • 10 шляхцюк

    шляхцюк, -а м., зневаж.
    Молодой шляхтич.
    Але сяды-тады хацелася яшчэ паглядзець, як весяліцца моладзь, а калі што - то і стукнуць па карку якому-небудзь шляхцюку ці панскаму падбрэхічу. Дамашэвіч. Ён (Іван) так трэснуў шляхцюка па галаве, што той расцягнуўся на зямлі і заверашчаў, як недарэзанае парася. Машара. І вось цяпер, калі яна забаўляе паноў у гасцінай, я адчуваю: пані нацкуе гэтых небяспечных шляхцюкоў супраць Рыгора... Бажко.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шляхцюк

  • 11 узмакрэць

    узмакрэць зак., разм.
    Стать мокрым от пота.
    Ён (Баран) нават адчуў, як плечы ў яго раптам узмакрэлі ад поту, а ногі ў каленях задрыжалі. Дамашэвіч. - А малінавага навару не пашкадуеш? - І дубовы ёсць. Ад дубовага, голубе, і мёртвы ўзмакрэе, - дзед паказаў кульбу і засмяяўся. Бажко.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > узмакрэць

См. также в других словарях:

  • Мариавитская Церковь — Храм Милосердия и Милости, Плоцк Мариавитская Церковь (польск. Kościół Starokatolicki Mariawitów)  независимая христианская конфессия, возникшая …   Википедия

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»