Перевод: с белорусского на русский

с русского на белорусский

Карамазаў

  • 1 жвірысты

    жвірысты, -ая, -ае.
    Богатый гравием, посыпанный гравием.
    У лесе моцна шастала пад цяжкімі ботамі яго не зляжалае яшчэ лісце, за лесам - гучна шоргаўся аб абцасы жвірысты пясок на дарозе. Чорны. Нядаўна наш цягнік вылузваўся з балота, а вось ужо выскачыў на жвірыстую наспу і пагуквае сярод даліны. Лужанін. Цяпер ён (Ягор) падняў з-пад ног шост, боўтнуў канцом у ваду, жалезным рачыкам дзеўбануў жвірыстае дно... Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > жвірысты

  • 2 брукаванка

    брукаванка, -і ж. разм.
    Вымощенная камнем дорога.
    Тут гарбацілася наспа брукаванкі, што вяла з даваеннага Чэрыкава ў лес, на ёй некалі цераз Сож стаяў вялізны драўляны мост. Карамазаў. Па шашы, высыпанай пяском, колы пакаціліся лягчей, чым было на брукаванцы. Рыбак....Дрэвы за гэты час закупчасціліся, і Антон, стоячы на ніжніх прыступках ганку, бачыў вузкі кавалачак брукаванкі. Савіцкі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > брукаванка

  • 3 ламачына

    ламачына, -ы ж.
    1. Обломок дерева.
    І толькі тады, калі спатыкнулася на ламачыну трэці раз і ледзь-ледзь не ўпала, Ліда пайшла спакайней, тулячы дачушку да задыханых, усхваляваных грудзей. Брыль. Ён (стары) сядзіць перад ачахлым вогнішчам на ламачыне: у ватоўцы, босы, па костачкі ў прысаку. Карамазаў.
    2. разм. Поломанная, испорченная вещь.
    Яны апрануліся, нават не памыўшыся, і, узяўшы вінтоўку, нейкую ламачыну, пайшлі, сказаўшы, што вернуцца можа сёння, а можа і заўтра. Асіпенка. Сам Сухавей сядзеў на нейкай фатаграфскай ламачыне, а поплеч стаяла Марыля, паклаўшы мужу руку на плячо. Тычына.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > ламачына

  • 4 жвавець

    жвавець незак.
    Становиться более подвижным, оживленным.
    Калі размова пачыналася пра гэта, то, было прыкметна, людзі жвавелі, гаварылі гарачэй, перабівалі адзін аднаго. Мележ. Доўга, аднак, (цёця Ўладзя) стрымлівацца не магла, зноў жвавелі рухі, галаснела мова, а сабака сядзеў пры ёй, каб не было якога парушэння парадку. Лужанін.... Вочы пачыналі жвавець, нешта ўжо знайшлі на рацэ, зачапіліся... Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > жвавець

  • 5 сямейнік

    сямейнік, -а разм.
    Член семьи.
    І чаму Такса забрахала і сціхла. Няйначай свой сямейнік ідзе, - цюкнула мне. С.Александровіч. Сярод асоб, якія пасылалі хадзяку Падабеда Макара, сына Іванавага, былі перапісаны ўсе сямейнікі, у тым ліку і Захар... Карамазаў. Не цікавілі вершы і астатніх нашых сямейнікаў - старэйшага за нас з Юркам Пятра, меншых нашых - Грышу і Косціка. Сачанка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сямейнік

  • 6 куфель

    куфель (кухаль) куфель, -фля кухаль, -хля м.
    Бокал для пива.
    На радасцях забеглі ў нейкую сталовую каля Рыбнага рынку ды выпілі па куфлю піва, хоць я і не люблю гэтага пітва. Танк. Па шкле куфля аплывала белая пена і шляпалася пад ногі. Лобан....Выняў з партфеля падрыхтаваны Янкам бутэрброд, заказаў і выпіў кухаль піва. Брыль. Ён (чалавек) мяне зразумеў і на мыліцы сігануў да акенца, у якім заўважыў кухлі з півам. Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > куфель

  • 7 кухаль

    куфель (кухаль) куфель, -фля кухаль, -хля м.
    Бокал для пива.
    На радасцях забеглі ў нейкую сталовую каля Рыбнага рынку ды выпілі па куфлю піва, хоць я і не люблю гэтага пітва. Танк. Па шкле куфля аплывала белая пена і шляпалася пад ногі. Лобан....Выняў з партфеля падрыхтаваны Янкам бутэрброд, заказаў і выпіў кухаль піва. Брыль. Ён (чалавек) мяне зразумеў і на мыліцы сігануў да акенца, у якім заўважыў кухлі з півам. Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кухаль

  • 8 шпагаціна

    шпагаціна, -ы ж.
    Кусок шпагата.
    Вацура ўжо зашморгваў торбу шпагацінай. Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шпагаціна

  • 9 куркоўка

    куркоўка, -і ж. разм.
    Охотничье курковое ружьё.
    Сон на дасвецці ўбачыў: Проню каля Прапойска,.. браценіка Сідара, настаўніка, акоп пад школьнымі вокнамі на беразе Проні, а ў акопе мужыкоў, знаёмых і незнаёмых, каго з вінтоўкай, каго з куркоўкай, а каго і з цаглінай. Карамазаў. Калі па вёсцы пайшла пагалоска, што на канаве панішчылі баброў, Сцяпан з нейкаю нават палёгкай і радасцю закінуў куркоўку за плячо і пайшоў займацца следствам. Жук.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > куркоўка

  • 10 шыбаваць

    шыбаваць незак., разм.
    Быстро, стремительно идти.
    Міхал злез з воза, кінуў вокам, у двор шыбуе мерным крокам. Колас. Коля, які цяпер, маючы надзею, што гэта яго бацька таемна з'явіўся і жыве ў крайняй ад лесу старой трохаконнай хаце, шыбаваў сюды, азіраючыся і дробна перабіраючы нагамі. Чорны....У тым баку я нікога не бачу, акрамя палітрука, які шыбуе полем, высока ўзмахваючы кульбакаю. Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шыбаваць

  • 11 талака

    талака, -і ж.
    Коллективная помощь, работа сообща.
    Трэба, казаў, талаку збіраць, талакою жыць - думаць... Карамазаў. Адсюль, відаць, і тая ўсхваляванасць, і ўрачыстасць, з якою людзі ладзілі калёсы, зубілі сярпы, збіраліся на далёкія сенажаці ці сыходзіліся на талаку. Сіпакоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > талака

  • 12 кірпа

    кірпа, -ы ж. разм.
    Короткий вздернутый нос.
    Збянтэжаны Піліпка замоўк, таму што яго нос і дапраўды выглядаў самай адчайнай кірпай. Краўчанка. З думкаю, што пара ўставаць, я саджуся, азіраюся, гляджу на Сярожку, які побач са мною сапе ў тоўсценькую кірпу, смыкае ў сне пухлымі губкамі. Карамазаў. Вяртаючыся назад, старшыня яшчэ здалёк убачыў, што яго новыя сябры з нецярпеннем пазіраюць на вуліцу, прыціснуўшы да шыб прыплюшчаныя кірпы. Навуменка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кірпа

  • 13 знерухомець

    знерухомець зак.
    Стать неподвижным.
    Усё знясілела і знерухомела, нішто нідзе не шурхне, нават лісток на неспакойнай прырэчнай таполі і той не можа зварухнуцца. Лужанін. Касцы знерухомелі, бліжнія моўчкі ўторкнулі ў пожню косы, дальнія яшчэ дакошвалі рады, але па адным ішлі да ельніку - ужо зразумелі, што сталася. Быкаў. Другі раз вярнуўшыся ў двор, зачыніў на жардзіну вароты, на кручок - хвортку, падышоў да плота, каб пералезці цераз яго на вуліцу, ускінуў на плот рукі і знерухомеў: на слупе сядзела кошка. Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > знерухомець

  • 14 усцяж

    усцяж, прысл. абл.
    На всём пространстве, во всех направлениях.
    Гляньце толькі на гэны калінавы куст - ён вяночкамі ўсцяж ператканы. Дубоўка....Блішчэў і выганчык, раней стаптаны гусямі, авечкамі, свіннямі, а цяпер усцяж зарослы. Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > усцяж

  • 15 мусіць

    мусіць незак.
    Быть должным что-либо сделать.
    Пад пагрозай арышту, нават расстрэлу кожны мусіў працаваць на ранейшым месцы. Навуменка. Зноў і зноў думаю пра тых, хто адсюль за свет паехаць мусіў, і ў хвіліну гэтую чамусьці так шкада мне, так шкада мне іх. Гілевіч. На аселіцы райцэнтра, дзе ўранні мусілі праплываць плыты, за трыма карчастымі прыбярэжнымі вербамі жыла-чакала Яна... Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > мусіць

  • 16 рум

    рум, -у м., разм.
    Место на берегу реки, откуда сплавляют брёвна или где вяжут их в плоты.
    Як толькі на дварэ стала паказваць на вясну, некрашоўскія плытагоны пачалі збірацца на румы. Лобан. Хлопцы хадзілі з дзядзькам Антосем на рум, дзе завіхаліся плытнікі каля высокіх ярусаў бярвенняў. С.Александровіч. Некалі гэтым бальшаком, які зваўся гразівецкім - вёў на Гразівец, - з пушчы на рум, у Пагост, на машынах ды конях, болей на конях, вазілі лес... Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > рум

  • 17 пражмо

    пражмо (прыжмо), -а, н. абл.
    Колоски ржи, запечённые на огне.
    Пахне пражмом, але іначай, як ад жмені каласоў, мацней, аж пяршыць у горле. Карамазаў. У руках у хлопчыка было самае непрыдуманае, самае сапраўднае, рэальнае - аж слінкі пацяклі! - пражмо. Кірэенка. Ці то ўспомнілася яму, як некалі вадзіў коней на начлег, пёк бульбу і рабіў прыжмо, ці то дзяўчынка так уразіла - толькі Кандрат Сідаравіч расчуліўся. Лупсякоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пражмо

  • 18 прыжмо

    пражмо (прыжмо), -а, н. абл.
    Колоски ржи, запечённые на огне.
    Пахне пражмом, але іначай, як ад жмені каласоў, мацней, аж пяршыць у горле. Карамазаў. У руках у хлопчыка было самае непрыдуманае, самае сапраўднае, рэальнае - аж слінкі пацяклі! - пражмо. Кірэенка. Ці то ўспомнілася яму, як некалі вадзіў коней на начлег, пёк бульбу і рабіў прыжмо, ці то дзяўчынка так уразіла - толькі Кандрат Сідаравіч расчуліўся. Лупсякоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > прыжмо

  • 19 хмарыць

    хмарыць незак., безас. Затягивать тучами.
    Можа, што стаяла цудоўная раніца: хмарыла, як на дождж, а дожджыку ні кропелькі, і не горача, лес абапал дарогі цягнуўся светлы, лісцвяны перасыпаўся з хваёвым. Карамазаў. Учора хмарыла, дзьмула. А сёння сонечна, ціха. Воранаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > хмарыць

  • 20 сушэць

    сушэць незак.
    Становиться сухим или более сухим.
    Зямля сушэла, пакрывалася цвёрдаю скарынкаю. Колас. Уласна, на гарод мухалоўка прыляцела яшчэ толькі з надзеяй - адчула раптам, што выясняецца і сушэе, тады і заспяшалася сюды, каб лавіць пчол... Чыгрынаў. Зямля пад нагамі цвярдзела, паветра сушэла. Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сушэць

См. также в других словарях:

  • Карамазов, Виктор Филимонович — В Википедии есть статьи о других людях с такой фамилией, см. Карамазов. Виктор Филимонович Карамазов белор. Віктар Філімонавіч Карамазаў Дата рождения: 27 июня 1934(1934 06 27) (78 лет) …   Википедия

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»