-
1 люстравацца
люстравацца незак.1. Отражаться, как в зеркале.Агні люстраваліся ў вадзе, і Ленінград спаў над вадою, як здань, а крокі гучалі... гучалі... гучалі... Караткевіч. Мужчыны адзін па адным, несучы на плячах косы, у якіх люстравалася сонца, сыходзіліся да брыгадзіравай дзялянкі на сняданак. Сабаленка.2. (таксама люстраваць). Отсвечивать, как зеркало.Напрасцяк падаліся да Дняпра, што шырокай звілістай падковай люстраваўся, святлеў удалечы. Сачанка. Люты сям-там здзьмуў з ракі снег, і празрыстыя разводы лёду люстравалі блакітнае сонца. Караткевіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > люстравацца
-
2 дэраш
дэраш, -а м.Конь чалой масти.Ён (Бушмар) доўга сядзеў так на сваім хутарскім дэрашу, трапаў яму грыву і стаў, як дзіцё - радасны, без думак аб прычынах. Чорны. Прыгнаў каровы дзядзька Антось. Апошнім прыплёўся на сваім дэрашы Карусь Дзівак з Магдаю. С.Александровіч. А яны ляцелі шалёна, і белы конь усё даганяў і не мог дагнаць вогненнага і дэраша. Караткевіч. -
3 шматаваць
шматаваць незак., разм.Рвать или стремиться порвать на кусочки.У наступны момант абодва качаліся па пожні, па свежай раллі, крывянілі адзін аднаму твары, шматавалі сарочкі. Мележ....Толькі б стаялі вакол голыя цёмныя лясы, толькі б у свісце ветру чуўся водгук той навальніцы, якая шматавала чорныя вольхі над паромам. Караткевіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шматаваць
-
4 корба
корба, -ы ж.Ручка, предназначенная для вращательного движения.Убачыўшы семінарыстаў, сівенькі дзядок-лірнік пасоўваўся ўбок і, круцячы корбу, пачынаў напяваць. С.Александровіч. Вера бярэцца за корбу, але спачатку круціць не ў той бок, мякіна струменьчыкам вылятае з каша. Грахоўскі. Дзед павольна крануў корбу, потым рэзка крутануў яе. Караткевіч. Корба з рукі, нібы кобра, ірвецца. Камейша. -
5 знерухоміць
знерухоміць зак.Сделать неподвижным, лишить возможности двигаться.Веліч проста знерухоміла яе. Буйло. Вораг, каб знерухоміць судна перад тым, як яго захапіць, першыя стрэлы, першыя грэчаскія агні, цаляў менавіта ў няшчасных весляроў. Караткевіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > знерухоміць
-
6 выспа
выспа, -ы ж.Небольшой (чаще всего песчаный) остров.Спяшаліся сеяць, спяшаліся хаваць, спяшаліся прыпыніць худобу па малавядомых выспах, па недаступных астравах. Колас. Калі наступала раптоўная адліга або ішлі залевы, то чалавек, які зайшоў на выспу, мог застацца там і на год і на два. Караткевіч....Адна каляіна, ледзь прыкметная, ішла да высокай і доўгай выспы, што адным канцом як бы выпаўзала з сасновага боку, а другая, гладка вышараваная, крута вярнула ўлева. Савіцкі. -
7 зглуміць
зглуміць зак., разм.Извести попусту, истратить без пользы.Пусціць туды жняярку, значыцца зглуміць сад і жняярку сапсаваць... Чорны. Есці яму ўжо не хочацца, але і пакідаць чуць не палавіну мазанага бліна нядобра, будуць сварыцца, што зглуміў. Крапіва. Кінуў коням па бярэмю сена і прывязаў, каб не зглумілі шмат. Караткевіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зглуміць
-
8 хакаць
хакаць незак.Тяжело дышать раскрытым ртом (обычно задыхаясь).Секлі,выварочваліся з-пад удараў адзін аднаго, з запалам хакалі пры кожным удары. Караткевіч....У пярэдыхах маленькіх чуваць, як цяжка хакаюць траіх. Сіпакоў.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > хакаць
-
9 урвішча
урвішча, -а н.Крутой обрыв.Пасля лістота пасыпалася з урвішча на дно яра. Караткевіч. Усевалад, ашчаперыўшы голаў, сядзеў на краі берагавога ўрвішча і моўчкі гайдаўся з боку ў бок. Арлоў.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > урвішча
-
10 хрушч
хрушч, -а м.Майский жук.І сесці й піць красу зямліцы, якой ты гонар, моц і шчыт, красу вунь той, сваёй званіцы, дзе ў бронзу гучна б'юць хрушчы. Караткевіч. У тую пару, калі на маладзенькай лістоце бярозак і дубкоў з'яўляецца мноства хрушчоў, язь выходзіць на паляванне з самага сіняга золаку. Кірэенка. У светлым, сіняватым небе кружылі ластаўкі, зычна гулі на маладой бярозцы хрушчы, ля моста яшчэ раз-пораз закідвалі вуды заядлыя рыбакі. Левановіч. -
11 багоўка
Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > багоўка
-
12 маршалак
маршалак, -лка м.Предводитель дворянства.Перад спраўднікам ён (Цімох) быў у протаіерэя, гарадскога галавы, маршалка і манастырскага настаяцеля. Мурашка. Скарына больш здагадаўся, чым пачуў, хто так мнагазвонна крочыць: пераможца пад Оршай, маршалак, гетман, князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі. Лойка. Маршалак Загорскі не абяцаў яму задаволіць просьбу, бо гэта абразіць пачуцці дваран. Караткевіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > маршалак
-
13 збольшага
збольшага, прысл. разм.Большей частью; в основных чертах.І тое, што надае мясцовасці асабліва рамантычны характар: замкі, што збольшага ляжаць у руінах. Караткевіч. Расказаў збольшага пра ўсё, што давялося яму перажыць перад арыштам і пасля арышту, пакуль прывезлі сюды. Машара. Аляксей... запыленыя боты збольшага паабіваў аб цвёрды рамоннік пад плотам і пайшоў у райана. Грахоўскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > збольшага
-
14 запрамяніцца
запрамяніцца зак.Начать лучиться.Вочы яго (Дубатоўка) сталі маленькімі і запрамяніліся смехам. Караткевіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > запрамяніцца
-
15 знічка
знічка, -і ж. разм.Падающая звезда.Сын не адзін яшчэ сыдзе ў нябыт. Як знічка, мільгнецца і будзе забыт. Вітка. Жыццё як знічка праляцела, а я такі, як быў спярша... Грахоўскі. З неба ўпала знічка. Асіпенка. Вышніх знічак імгненна-агністыя стрэлы да світання спадаюць у сэрца маё. Караткевіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > знічка
-
16 звар'яцець
звар'яцець зак.Потерять рассудок, сойти с ума.Што ты, цётка, звар'яцела, ці мо блёкату пад'ела... Купала. Лодачнік, які плыве насустрач і ведае, што вакол - на кіламетры - вада, і раптам чуе з туману такую сімфонію, можа падумаць, што звар'яцеў. Караткевіч. Але сэрца ныла так, што здаецца, чалавек вось-вось звар'яцее. Васілевіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > звар'яцець
-
17 дзядзькаванне
дзядзькаванне, -я н.Старый обычай беларусских панов отдавать своих сыновей на воспитание в крестьянские семьи.Стары Вежа прытрымліваўся старых звычаяў і загадаў аддаць Алеся на дзядзькаванне да Кагутоў. Караткевіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > дзядзькаванне
-
18 поплаў
поплаў, -лаву м.Заливной луг.Я памятаю, што першая ад поплаву стаяла маленькая трохаконная хатка нашага вясковага каваля. Чорны. Узвышаліся плячыстыя стагі на паплавах. Броўка. Над поплавам мокрым пад вечар пыл стаяў да нябес. Караткевіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > поплаў
-
19 стырнаваць
стырнаваць незак.Управлять кормилом.Часу не марнуе ластаўка са стрыжам, і плывец стырнуе цераз вір на стрыжань. Пушча. Скора ўсе яны ўжо ляжалі на сене, на дне чоўна, а Андрэй стырнаваў, седзячы на карме. Караткевіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > стырнаваць
-
20 лайно
лайно, -а, н. абл.Единица белья или одежды.У дарозе людзі захіналі яго (скарб) лайном ад дажджу і ветру разам з галапузымі малечамі, якія дурэлі на возе. Сіпакоў. Як кулак - не кулак без пальца, і «ў абодва не зрыць» аднавокі, так грамадства з адным нешчаслівым каштуе не болей лайна. Караткевіч.
- 1
- 2
См. также в других словарях:
Короткевич, Владимир Семёнович — В Википедии есть статьи о других людях с такой фамилией, см. Короткевич. Владимир Семёнович Короткевич Дата рождения: 26 ноября 1930 … Википедия
Karatkewitsch — Kyrillisch (Weißrussisch) Уладзімір Караткевіч Łacinka: Uładzimir Karatkievič Transl.: Uladzimir Karatkevič … Deutsch Wikipedia
Karatkievič — Kyrillisch (Weißrussisch) Уладзімір Караткевіч Łacinka: Uładzimir Karatkievič Transl.: Uladzimir Karatkevič … Deutsch Wikipedia
Uladsimir Karatkiewitsch — Kyrillisch (Weißrussisch) Уладзімір Караткевіч Łacinka: Uładzimir Karatkievič Transl.: Uladzimir Karatkevič … Deutsch Wikipedia
Uladzimir Karatkewicz — Kyrillisch (Weißrussisch) Уладзімір Караткевіч Łacinka: Uładzimir Karatkievič Transl.: Uladzimir Karatkevič … Deutsch Wikipedia
Uladzimir Karatkiewicz — Kyrillisch (Weißrussisch) Уладзімір Караткевіч Łacinka: Uładzimir Karatkievič Transl.: Uladzimir Karatkevič … Deutsch Wikipedia
Uładzimier Karatkievič — Kyrillisch (Weißrussisch) Уладзімір Караткевіч Łacinka: Uładzimir Karatkievič Transl.: Uladzimir Karatkevič … Deutsch Wikipedia
Wladimir Korotkewitsch — Kyrillisch (Weißrussisch) Уладзімір Караткевіч Łacinka: Uładzimir Karatkievič Transl.: Uladzimir Karatkevič … Deutsch Wikipedia
Христос приземлился в Городне — белор. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Жанр: Роман Автор: Короткевич, Владимир Семёнович Язык оригинала … Википедия
Чёрный замок Ольшанский — Чёрный замок Ольшанський белор. Чорны замак Альшанскі Автор: Короткевич, Владимир Семёнович Жанр … Википедия
Мартинович, Денис Александрович — В Википедии есть статьи о других людях с такой фамилией, см. Мартинович. Денис Александрович Мартинович (род. 8 августа 1986, Минск, СССР) белорусский историк, литературный и театральный критик, журналист. Содержание 1 Биография 2 … Википедия