Перевод: с белорусского на русский

с русского на белорусский

зноў

  • 21 жаўцяк

    жаўцяк, -у м. абл.
    Желтый песок.
    Толькі тое і глядзі - пад раку круці і круці, каб не выворваць глей; у лагчыне паднімі на сярэднюю праворку, а на выспе пад дарогу - зноў круці, каб не цягнуць наверх жарству, не выкідваць жаўцяк. Пташнікаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > жаўцяк

  • 22 спакайнець

    спакайнець незак.
    Становиться спокойнее.
    Але ўжо адышоўшыся крокаў трыста, малады чалавек пачаў спакайнець. Чорны. Але вось святло ліхтара выхоплівала яе (сувязістку) аднекуль зноў, і я спакайнеў. Пестрак. Толькі каля самага Балтыйскага мора (Заходняя Дзвіна) спакайнее, і берагі ў яе робяцца нізкія. В.Вольскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > спакайнець

  • 23 кавальства

    кавальства, -а н.
    Кузнечное дело.
    Жыды таксама нярэдка аралі і малацілі, але большасць кармілася розным рамяством - найчасцей кавальствам ды шытвом. Мележ. Зноў вяртаюся я да свайго настаўніка, які вучыў мяне не толькі кавальству, але і даў урокі той простай педагогікі, што заклала асновы душэўных набыткаў. Вітка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кавальства

  • 24 корч

    корч, карча м.
    1. Вывернутый из земли с корнями пень.
    Павольна тубылец ідзе праз тайгу і сочыць, дзе собаль у корч мільгануў, шукае, дзе ходзіць-лятае касач. Дубоўка. Пісьменнік выварочваў і пілаваў карчы, прычым рабіў гэта з вялікім задавальненнем. Лужанін.
    2. абл. Куст картофеля, лука и др., вывернутый из земли.
    А восень - выццё малатарні, хмары пылу, ад якіх душыць усярэдзіне, доўгія рады карчоў бульбы, падкапаных жалезняком Яўхіма ці старога Глушака... Мележ. Не, пакуль тое капаць, маці падкопвала - разграбала рукамі зямлю пад карчамі, выбірала самыя вялікія бульбіны, а астатнія, меншыя, прыгортвала зноў зямлёю... Сачанка. Старая жанчына збірае ў прыпол бульбіны. Бярэ вывернуты з зямлі корч, атрасае і падбірае дробную, нібы гарох, бульбачку. Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > корч

  • 25 тук

    тук, -у м.
    Растопленный жир.
    Яны ламалі тоўстыя лусты яшчэ не вельмі чорствага хлеба, мачалі яго ў гарачы, духмяны тук і елі спакойна, на поўны рот. Брыль. Раней хлопцы, выганяючы свіней за чыгунку, праглі на ражончыках сала, і калі сала пачынала пырскаць тукам, клалі яго на акрайчык хлеба. Навуменка. Дзяўчына зноў уладкавалася на свой корчык, трымаючы над полымем ражно з салам, час ад часу кавалачкам хлеба лавіла кроплі туку, што густа падалі ў цяпельца. Дайнека.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > тук

  • 26 шарварка

    шарварка, -і ж., уст. Трудовая повинность по ремонту и строительству дорог, мостов и др.
    Двойчы я сустракаўся з натурай Вяршыніна. Падлеткам, на шарварцы, калі я не вельмі так, як трэба было ці як хацелася пану драгомістшу, адгладжваў рыдлёўкай адхон глыбокай дарогі. Брыль. Потым ён (сусед) расказваў пра заручыны ў Пількаўшчыне, у Слабадзе, пра суды, штрафы і што, чуваць, з восені зноў павялічаць гмінны падатак і шарваркі. Танк. А на самай вясне, калі выходзіць у поле яшчэ было ранавата, сельсавецкі дэпутат хадзіў па падвоканню і, як калісь на шарварку, загадваў калгаснікам, каб ішлі абкопваць дарогу. Сабаленка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шарварка

  • 27 грабарства

    грабарства, -а н.
    Занятие или промысел землекопа.
    Ён (Сямага) зноў узяўся за цяслярства, за сталярства, за грабарства. Чорны.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > грабарства

  • 28 здоўжыцца

    здоўжыцца зак.
    Показаться слишком долгим.
    Далей была дарога, якая і не здоўжылася, і закончылася цёплай хатай, дзе былі дзеці, пляменнікі... Брыль. І, сёрбаючы булён, жуючы аладкі ці дранікі, ты зноў жа будзеш думаць, чым бы заняцца, што б такое знайсці рабіць, каб ані не здоўжыўся дзень... Сачанка. Былое здоўжылася ў сне: то дождж ідзе, то золь, то снег, то сонца ўстане над вадою. Стральцоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > здоўжыцца

  • 29 пазалетась

    пазалетась прысл.
    Два года тому назад, в позапрошлом году.
    Пазалетась у ліпені, калі ў інстытутах пачаўся новы прыём студэнтаў, у кватэру маю, на пяты паверх аднаго з пасляваенных дамоў, прыйшла незвычайная госця. Брыль. На дзесятку маладых дрэў яшчэ пазалетась былі прышчэплены галінкі ігрушыны. Дубоўка. Цяўлік яшчэ да вайны хадзіў у чацвёрты клас і зноў пайшоў у чацвёрты, калі пазалетась адкрылася школа. Стральцоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пазалетась

  • 30 вышыванка

    вышыванка, -і ж. разм.
    Рубашка с вышивкой.
    З прызбы пазірае па-старасвецку ўбраная - андарак і вышыванка, усё свае работы - у добрых гадах ужо жанчына: зноў як у казцы. Лужанін. У нядзелю ідуць студэнты ў мястэчка ў кужэльных вышыванках з чырвонымі паясамі і рэжуць усё па-інтэлігентнаму, усё па-беларуску. Грахоўскі. Скрозь, здаецца, я вышыла ўзор адмыслова. Вышыванку Давіду я сёння ж аддам, толькі вернецца ён з Любушова. Зарыцкі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > вышыванка

  • 31 шыцца

    шыцца незак., разм.
    Лезть в тесное, узкое, труднопроходимое место.
    Білі яшчэ залпам, страчылі па гэтай і па другой будзе, з якіх таксама выскоквалі, выгіналіся з нечалавечым крэканнем, бы хто біў шворанам па спіне, шыліся ў кусты шэра-зялёныя фігуры... Місько. Вадзім усцешыўся і тым, як разбягалася, вызваляючы дарогу, шылася да саменькіх платоў галапузая малеча... Рыбак. Я касільнам выкідаў іх (жабянят), аброшаных, з атавы на пракос, а яны, як на ліха, зноў паспешліва шыліся ў някошанае. Сіпакоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шыцца

  • 32 вырай

    вырай, -раю м.
    1. Тёплые страны, куда летят зимовать перелётные птицы.
    Сёння зноў, як з выраю птах немалады, на спатканне шчырае прыляцеў сюды я - з былымі справамі... Куляшоў. Па светлыя прысмеркі, ціхія золкі паспяшалася ў вырай ластаўка. Барадулін. Калі з выраю птушка вяртаецца ў свой небасхіл - у яе ўжо не два, а мільёны крыл. Сіпакоў.
    2. Стая перелётных птиц.
    Высокі вырай - на познюю восень, - кажуць людзі і доўгімі позіркамі праводзяць сваіх «журкаў» у дарогу. Пальчэўскі. Над намі - жураўліны вырай. Танк. Другія (хмары) напаміналі стада аграмадных белых сланоў з адрэзанымі хобатамі, іншыя выглядалі вялізным выраем нязнаных велічэзных птахаў. Бядуля.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > вырай

  • 33 поўня

    поўня, -і ж.
    Луна в фазе круглого диска.
    Над партызанскімі лагерамі, дзе патухла зарыва, зноў зачырванелася неба, там узыходзіў месяц - сцёртая зверху поўня: паказалася з-за лесу, з-за вострых елак. Пташнікаў. Уставала сонца. У бездань неба нырнула поўня. Кірэенка. Ззяла поўня, з усіх бакоў абсыпаная яснымі зорамі, яшчэ адна поўня ззяла на вадзе пад тым, далёкім берагам. Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > поўня

  • 34 імчанне

    імчанне, -я н.
    Стремительное движение.
    Бліснулі дзявочым агнём яе (Мані) вочы, і зноў яна пачала глядзець на снег, захопленая роўным імчаннем. Чорны. Ён (паравоз) юрліва гучным і меладычным голасам маладой і поўнай жыццёвай энергіі істоты вяшчуе аб сваім велічным і прыгожым імчанні. Шынклер.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > імчанне

  • 35 прахапіцца

    прахапіцца зак.
    Внезапно очнуться ото сна, пробудиться.
    Аднае ночы ўсе прахапіліся са сну ад вялікага крыку. Лынькоў. Ад дзіцячага крыку за сталом прахапіўся Сотнікаў, чырвонымі са сну вачыма зірнуў на хату, але, згледзеўшы побач таварыша, зноў лёг на траву. Быкаў. Прахопіцца на світанні Зінаіда Трафімаўна, да акна хутчэй, у мокрыя шыбы пазірае. Бялевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > прахапіцца

  • 36 цыркнуць

    цыркнуць зак.
    Плюнуть сквозь зубы.
    Хлопчык цыркнуў слінаю на тратуар. Адамчык. Мой праціўнік зноў наблізіўся ўпрытык і, карыстаючыся няўвагай суседзяў, бо ў зале надта крычалі, подла цыркнуў мне слінай у вочы. Карпюк.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > цыркнуць

  • 37 цыркулярка

    цыркулярка, -і ж.
    Пилорама с дисковой пилой.
    ...Недзе там, з-за дрэў правага берага, нібы падыгрываючы марш, задорна дудзіць рухавік і звініць цыркулярка. Брыль. Іх цяжкі дым вецер слаў па зямлі, гнаў праз сады, агароды на тартакі, дзе чуваць быў несціханы звон цыркулярак, гул і грукат грузавікоў. Танк. І пад навесам з-за свірноў для справаў гаспадарскіх то заглушалася, то зноў звінела цыркулярка. Бачыла.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > цыркулярка

  • 38 саланець

    саланець незак.
    Становиться солёным, более солёным.
    І зноў саланее на вуснах: - Адзіны з адзіных каханы! Аколава.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > саланець

  • 39 вочапка

    вочапка, -і ж. разм.
    Ручка ведра, бидона, чайника и под.
    За перагародкай зноў маўчалі, бразгала толькі вочапка на вядры. Пташнікаў. Ганька бярэ за вочапку збан вады і выходзіць з хаты. Васілевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > вочапка

  • 40 цапстрыкі

    цапстрыкі, -аў, адз. няма абл.
    Мелкие предметы домашней утвари.
    Але найгоршае тут ліха - збірай зноў цапстрыкі, трасіся па каранях з дабром, з сям'ёю у самую бездараж вясною. Колас.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > цапстрыкі

См. также в других словарях:

  • ЗНО — завод нестандартизированного оборудования ЗНО ЗКНО злокачественное новообразование мед. ЗНО Источник: http://www.nr2.ru/chel/48042.html ЗНО Завод нестандартного оборудования …   Словарь сокращений и аббревиатур

  • зно́йный — знойный, зноен, знойна, знойно, знойны …   Русское словесное ударение

  • зно́бкий — знобкий, знобок, знобка, знобко, знобки …   Русское словесное ударение

  • зно́йный — ая, ое; зноен, знойна, знойно. Очень жаркий, пышущий зноем. Знойное солнце. Знойный день. □ Тяжелый, знойный воздух словно замер. Тургенев, Малиновая вода. Май в этом году был необыкновенно зноен. Куприн, Поединок. Далеко на восток знойные степи …   Малый академический словарь

  • зно́бкий — ая, ое; бок, бка, бко. прост. 1. Чувствительный к холоду; зябкий. Чтой то уж и смерть то словно забыла меня . Знобка я уж ноне стала! Салтыков Щедрин, Губернские очерки. 2. Холодный, пронизывающий до костей. Степью носился, меняя направление,… …   Малый академический словарь

  • зно́бко — прост. 1. нареч. к знобкий. 2. безл. в знач. сказ., кому. Об ощущении озноба, испытываемом кем л. Вам придется вспомнить про свои ноги, ибо они начнут зябнуть, да и самим вам, как бы ни был тепел тулуп, сделается знобко. Солоухин, Капля росы. Она …   Малый академический словарь

  • зно́йно — 1. нареч. к знойный. 2. безл. в знач. сказ. О высокой температуре воздуха, о знойной погоде. [В тропиках] два времени года, а в самом деле ни одного: зимой жарко, а летом знойно. И. Гончаров, Фрегат «Паллада». Было знойно. На улице много кур… …   Малый академический словарь

  • Совершенно серьёзно — Жанр комедия …   Википедия

  • серьёзно — 1. нареч. к серьёзный Учиться серьёзно. Серьёзно болен. Хочу поговорить с тобой серьёзно. Последний раз предупреждаю и серьёзно. 2. в функц. безл. сказ. Об отсутствии какого л. снисхождения, послабления. Сказано было очень серьёзно …   Словарь многих выражений

  • Не так серьёзно (фильм) — Не так серьёзно Pas si grave …   Википедия

  • Не так серьёзно — Pas si grave Жанр романтическая комедия Режиссёр Бернар Рапп Продюсер Дидье Крест …   Википедия

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»