-
1 расіць
расіць незак., разм.Мочить росой.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > расіць
-
2 шыба
шыба, -ы ж.Стекло, вставленное в оконную раму. -
3 шарак
шарак, -а м., разм.Верхняя одежда (кафтан) из сукна серого цвета. -
4 бярозавік
бярозавік, -у м.Напиток из берёзового сока.Частуе (Крот) церпкім ад скіслых хлебных скарынак бярозавікам. Навуменка. Снег рыхлы з'елі туманы, - бярозавік цячэ ў збаны. Бялевіч. Мужчына зачысціў і паглыбіў надсек на бярозе, і бярозавік пабег амаль што цурком, буйнымі і крыху мутнаватымі кроплямі, падобнымі на ваду, якая толькі пачынае кіпець. Казько.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > бярозавік
-
5 рызыкант
рызыкант, -а м.Дерзкий человек, готовый идти на риск....Варожыя кулі ціўкаюць, цокаюць па бярозавых камлях. - Пойдзем адгэтуль, - кажа. - Тут прастрэльваецца. Сам бачу, што «прастрэльваецца»! Злосць мяне разбірае: храбрасць сваю хоча паказаць, рызыкант! Бялевіч. Бываюць от жа такія рызыканты - ты яму кол на галаве чашы, а ён адно выскаляецца. Вітка. Бач ты яго, рызыканта! Перад машынай дарогу пераязджаць! Карпюк.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > рызыкант
-
6 стальмашня
стальмашня, -і ж. разм.Мастерская колёсника.От ён (Змышлевіч) тады ў стальмашні і налажыўся гэблік у руках трымаць, з пілкаю ды з долатам як абыходзіцца, сёе-тое ў паяздзе паправіць мог. Калюга. Я часта прыбягаў у стальмашню да бежанца, пазіраў на яго рукі... Бялевіч. Мы з ім (Лёвачкам) пасябравалі і ўвесь час праводзілі то ў лесе, які быў недалёка, то ў садку, забаўляліся пад паветкай, дзе была бацькава стальмашня. Кухараў.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > стальмашня
-
7 кужаль
кужаль, -ю м.1. Очёсанный лён.А сцюдзёнай зімой у хаціне курной кужаль прала, снавала і ткала. Купала. Бацька полаз габлюе, а маці аж да поўначы кужаль прадзе. Бялевіч. Домна ўсяляк хацела навучыць сваіх дачок прасці кужаль ды ткаць... Парахневіч.2. Тонкий холст, вытканный из льняных ниток.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кужаль
-
8 шаткаванка
шаткаванка, -і ж. разм.Шинкованная капуста.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шаткаванка
-
9 мур
мур, -а і -у м.1. Каменная или кирпичная стена.З правага боку яна (крата) ледзьве ўпіралася ў мур, два гвазды былі выцягнуты. Чорны. Ізноў я тут, сярод муроў, паміж астрожных сцен праклятых. Танк. І ўжо раслі для светлых хат чырвоныя муры, жыццё сваё на новы лад вялі гаспадары. Бачыла.2. Каменное или кирпичное здание. -
10 укасіць
Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > укасіць
-
11 нахмарыцца
нахмарыцца (нахмарыць) зак., безас. Затянуться тучами.Рыгор успрыняў гэта, як нешта немінучае і даўно для яго вырашанае, нібы гэта Шура сказала, што на дварэ пайшоў дождж, калі ён сам бачыў, што нахмарылася, і чакаў гэтага дажджу. Крапіва. Ясным летнім днём прыпарыла, нахмарылася, пракаціўся гром па небе, па лесе, па траве, па рэчцы Шачы. Бялевіч. Прыпарыла, нахмарыла, яшчэ не загрукатала над галавою, але без памылкі бачыў, што неўзабаве ўдарыць пярун і лупане навальнічны дождж. Янкоўскі. Неба нахмарыла. Бачыш? Карамазаў.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > нахмарыцца
-
12 нахмарыць
нахмарыцца (нахмарыць) зак., безас. Затянуться тучами.Рыгор успрыняў гэта, як нешта немінучае і даўно для яго вырашанае, нібы гэта Шура сказала, што на дварэ пайшоў дождж, калі ён сам бачыў, што нахмарылася, і чакаў гэтага дажджу. Крапіва. Ясным летнім днём прыпарыла, нахмарылася, пракаціўся гром па небе, па лесе, па траве, па рэчцы Шачы. Бялевіч. Прыпарыла, нахмарыла, яшчэ не загрукатала над галавою, але без памылкі бачыў, што неўзабаве ўдарыць пярун і лупане навальнічны дождж. Янкоўскі. Неба нахмарыла. Бачыш? Карамазаў.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > нахмарыць
-
13 постаць
постаць, -і ж.Полоса поля, занятая одной жнеёй или уборочной машиной.Мальвіна жала на гары, заняўшы постаць між жанок. Бялевіч....Выгляд зжатай постаці разам з радасцю за скончаную работу заўсёды, мне здаецца, пакідае нейкі вярэдлівы сум, які цяжка бывае растлумачыць. Сіпакоў. «Хуткая» асцярожна паплыла па дарозе, пачалі раз'язджацца машыны, і камбайны заступілі ў постаць. Жук.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > постаць
-
14 краска
краска, -і ж.Полевой цветок.І адбылося тое, што наклікалі жужлівыя пчолкі, аб чым шапацелі сарамліва-ціха чараты з плюшнікам, чаго чакалі, ківаючы пекнымі галоўкамі, прырэчныя краскі. Мурашка. А пчолы з кожнай краскі збіралі мёд дзень цэлы. Пушча. Пазарасталі травою сцежкі суровай пары. Белыя, сінія краскі нашы схавалі сляды. Бялевіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > краска
-
15 даспяліць
даспяліць зак.Довести до зрелости.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > даспяліць
-
16 прахапіцца
прахапіцца зак.Внезапно очнуться ото сна, пробудиться.Аднае ночы ўсе прахапіліся са сну ад вялікага крыку. Лынькоў. Ад дзіцячага крыку за сталом прахапіўся Сотнікаў, чырвонымі са сну вачыма зірнуў на хату, але, згледзеўшы побач таварыша, зноў лёг на траву. Быкаў. Прахопіцца на світанні Зінаіда Трафімаўна, да акна хутчэй, у мокрыя шыбы пазірае. Бялевіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > прахапіцца
-
17 пакоша
пакоша, -ы ж.Скошенный луг.Спёка стаіць над спелым жытам, над пакошамі паплавоў, над палосамі цёмна-зялёнай, папярэшчанай белымі кветкамі бульбай... Брыль. А ён, Амелька басаногі, бяжыць, бяжыць расістым логам, ён коле ногі на пакошы. Бялевіч. Яна (Волька) прыгадала адзін леташні полудзень, калі, прыехаўшы з горада ў сяло, пакошаю несла мужчынам абед. Карамазаў.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пакоша
-
18 абшарнік
абшарнік, -а м.Помещик, владеющий большими земельными наделами.Паводле закона, Шастака трэба было здаць у камендатуру, і ўжо адтуль, калі б ён выжыў, яго маглі аддаць якому-небудзь абшарніку ці фермеру, калі б не спатрэбіўся на што іншае. Мікуліч. Цара скінулі, а князі ды абшарнікі засталіся. Галавач. А мне прыгадваецца зноўку матрос, даспелы лістапад, калі абшарнікаў валокі з надзеяй кроілі сяло... Бялевіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > абшарнік
Перевод: с белорусского на русский
с русского на белорусский- С русского на:
- Белорусский
- С белорусского на:
- Русский