-
1 упаляваць
упаляваць зак.Добыть во время охоты.Цяпер зайцы ў лясах гуляюць, іх упалюеш без прынады, тым болей, што ганчак харошы, ёсць сэнс прайсціся па парошы. Колас. У той дзень ён (Жарнасек) пайшоў на паляванне, не дзеля таго, каб што ўпаляваць, а больш каб пахадзіць па тайзе. Асіпенка. Зімой дзічка ўпалюе, б'е рыбу ў ледастаў. Лужанін. Дамовіліся: стану жонкай таго, хто хутчэй упалюе аленя. Карпюк.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > упаляваць
-
2 дзядзіна
дзядзіна, -ы ж.Жена дяди....Тое лепшае чалавецка-беларускае, што ўзгадавала ва мне сям'я (не ўся сям'я наша, а мама, дзядзіна, цётка, дзед, дзядзька і яшчэ той-гэты), тое выкараняла доўгі час школа. Гарэцкі. Няхай жаль мне душы не кране, дзядзіна, падтрымай мяне. Геніюш. Назаўтра дзядзіна ўстала раніцой, выйшла на падворак... Карпюк.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > дзядзіна
-
3 рызыкант
рызыкант, -а м.Дерзкий человек, готовый идти на риск....Варожыя кулі ціўкаюць, цокаюць па бярозавых камлях. - Пойдзем адгэтуль, - кажа. - Тут прастрэльваецца. Сам бачу, што «прастрэльваецца»! Злосць мяне разбірае: храбрасць сваю хоча паказаць, рызыкант! Бялевіч. Бываюць от жа такія рызыканты - ты яму кол на галаве чашы, а ён адно выскаляецца. Вітка. Бач ты яго, рызыканта! Перад машынай дарогу пераязджаць! Карпюк.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > рызыкант
-
4 падворак
падворак, -рка м., разм.Двор около дома.У істопцы яны з'елі рэшту таго куліча з малаком, і Пятрок пайшоў на падворак. Быкаў. Падмецены чыста падворак, ніякай нідзе пацярухі... Русецкі. Калі ўжо не мог валачы ног ды пачуў пеўняў і зразумеў, што ўжо раніца, выбраў хутар, які стаяў далей ад іншых, падкраўся да падворка, залез у гумно. Карпюк.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > падворак
-
5 шыдэлак
шыдэлак, -лка м., разм.Крючок для вязания.Калі восенню пачынала цямнець, напаліўшы добра торфам печы, мы адразу - за шыдэлкі і пяльцы ды сядалі вакол лямпы, бы начныя матылькі. Карпюк.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шыдэлак
-
6 прадажнік
прадажнік, -а м.Человек, продавшийся за обещание, вознаграждение.Гэта быў стары, месцамі крануты іржой сямізарадны наган, якім мы ў сваёй вёсцы яшчэ да роспуску кампартыі і камсамола палохалі штрэйкбрэхераў ды розных іншых прадажнікаў. Карпюк. А часам падае руку з усмешкаю сяброўскай місіі прадажнік той, што на вяку ў мяне не вымаліць амністыі. Пысін. З легенды засталіся: Юда - здраднік, прадажнік; срэбранікі - плата за здраду... Янкоўскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > прадажнік
-
7 аброк
аброк, -у м.Корм для лошадей (обычно овёс).Давялося выпрагчы, і тады яна (кабыла) пайшла ўслед за гарматаю, а на прывале патрабавала порцыю аброку нароўні з тымі коньмі, якія не ленаваліся. Лужанін. Накрыты гунькай, пушысты ад інею конь жуе з торбы аброк і чакае раніцы, падымаючы наперамену то адную нагу, то другую, - холадна небараку. Карпюк. Мужчыны павыпрагалі коней, далі ім аброку і таксама пайшлі да гурту. Сачанка. -
8 леснікоўства
леснікоўства (леснічоўства), -а н.Работа, занятие лесника.- Нагаворыць немцу і з леснікоўства прагоніць... - Няхай праганяе. Многа ты меў з леснікоўства! Чарнышэвіч. Мікалаю давялося леснікоўства кінуць, старую кабылку прадаць. Карпюк. А Міна Марук... голасна, нібы дэкламуючы выказваў свае думкі, якія прыходзілі яму за доўгія гады леснічоўства. Броўка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > леснікоўства
-
9 леснічоўства
леснікоўства (леснічоўства), -а н.Работа, занятие лесника.- Нагаворыць немцу і з леснікоўства прагоніць... - Няхай праганяе. Многа ты меў з леснікоўства! Чарнышэвіч. Мікалаю давялося леснікоўства кінуць, старую кабылку прадаць. Карпюк. А Міна Марук... голасна, нібы дэкламуючы выказваў свае думкі, якія прыходзілі яму за доўгія гады леснічоўства. Броўка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > леснічоўства
-
10 ружовіць
ружовіць незак.Окрашивать в розовый цвет.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > ружовіць
-
11 цыркнуць
цыркнуць зак.Плюнуть сквозь зубы.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > цыркнуць
-
12 пастарунак
пастарунак, -нка м.Название полицейского участка на территории Западной Беларуси до 1939 года.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пастарунак
-
13 пошум
пошум, -у м., разм.Тихий шум.Зайграй жа пра новыя дні маладыя, пра наш адваёваны край, пра пошумы ніваў і былі лясныя зайграй жа, Даніла, зайграй! Пестрак. Не ўціхайце ж, бярозы, шуміце, каб яшчэ доўга чулі ў вашым пошуме людзі галасы ўсіх, каму жылося тут горка і беспатольна. Лужанін. У святаянскую ноч сярод змрочнага пошуму лістоты і еркатання ваўкалакаў хмары раптам чырванелі ад жару... Карпюк.
См. также в других словарях:
Никий — др. греч. Νικίας Род деятельности: афинский стратег Дата рождения: середина 470 х гг. до н. э … Википедия
Aljaksej Karpjuk — (weißrussisch Аляксей Карпюк, russisch Алексей Карпюк/Alexei Karpjuk; * 14. April 1920 in Straszewo in der Nähe von Gródek (heute Powiat Białostocki/Polen); † 14. August 1992 in Grodna, Weißrussland) war ein belarussischer… … Deutsch Wikipedia
Солон — греч. Σόλων … Википедия
Букварь — Удмуртский букварь 1898 года («Букварь для вотскихъ дѣтей») Букварь (азбука) учебное пособие для обучения грамоте. Букварь помогает учащимся усвоить печатны … Википедия
Федута, Александр Иосифович — Александр Иосифович Федута Дата рождения: 3 ноября 1964 … Википедия
Федута, Александр — Александр Иосифович Федута Дата рождения: 3 ноября 1964(19641103) Место рождения: Гродно Гражданство … Википедия
Федута Александр Иосифович — Александр Иосифович Федута Дата рождения: 3 ноября 1964(19641103) Место рождения: Гродно Гражданство … Википедия
Федута — Федута, Александр Иосифович Александр Иосифович Федута Дата рождения: 3 ноября 1964(1964 11 03) (45 лет) Место рождения … Википедия
Ель корейская — Молодое растение … Википедия
Георгиевский Сергей Михайлович — [7(19).10.1851, Кострома, ≈ 26.7(7.8).1893, г. Мец, Франция], русский учёный китаист. Окончил историко филологический факультет Московского университета (1873) и восточный факультет Петербургского университета (1880). Профессор Петербургского… … Большая советская энциклопедия
Георгиевский — Сергей Михайлович [7(19).10.1851, Кострома, 26.7(7.8).1893, г. Мец, Франция], русский учёный китаист. Окончил историко филологический факультет Московского университета (1873) и восточный факультет Петербургского университета (1880).… … Большая советская энциклопедия