Перевод: с белорусского на русский

с русского на белорусский

Кірэенка

  • 1 цягавіты

    цягавіты, -ая, -ае.
    Способный на тяжёлую работу, выносливый в труде.
    Параходзік, як паслухмяны цягавіты конік, мерна тупацеў і тупацеў між мяляўнічымі рачнымі берагамі. Кірэенка. Пятро страшэнна руплівы і цягавіты: з раніцы да вечара, цёпкаючы па гразі разлезлымі лапцямі, возіць на поле гной, арэ, сее, скародзіць поле. Навуменка. А калі падумаеш нават пра недалёкую гісторыю Старыцы - дзіву даешся: да чаго жывучы, вынослівы і цягавіты наш народ!.. Хадкевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > цягавіты

  • 2 шарак

    шарак, -а м., разм.
    Верхняя одежда (кафтан) из сукна серого цвета.
    Стаяў, стаю за новы лад, за гэта апранулі мяне ў астрожніцкі шарак... Бялевіч. Пятрок шацёр свой пакідае і крочыць сумны да барка. І тут з жальбою разглядае байцоў у зрэбных шараках. Кірэенка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шарак

  • 3 скіба

    скіба, -ы ж.
    Пласт вспаханной земли.
    Але ўсё ж, у часе жніва зноў зярном я лягу ў ніву, каб расці на гэтых скібах каля бацькаўскай сялібы. Танк. З ім (трактарам) стрэўся салдат у палях, і з радасцю сеў за руль, і паплылі за ім чорныя тлустыя скібы. Кірэенка. Ззаду за ім (трактарам) пераварочваліся чорныя скібы і, вільготныя, блішчалі на сонцы. Пташнікаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > скіба

  • 4 пражмо

    пражмо (прыжмо), -а, н. абл.
    Колоски ржи, запечённые на огне.
    Пахне пражмом, але іначай, як ад жмені каласоў, мацней, аж пяршыць у горле. Карамазаў. У руках у хлопчыка было самае непрыдуманае, самае сапраўднае, рэальнае - аж слінкі пацяклі! - пражмо. Кірэенка. Ці то ўспомнілася яму, як некалі вадзіў коней на начлег, пёк бульбу і рабіў прыжмо, ці то дзяўчынка так уразіла - толькі Кандрат Сідаравіч расчуліўся. Лупсякоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пражмо

  • 5 прыжмо

    пражмо (прыжмо), -а, н. абл.
    Колоски ржи, запечённые на огне.
    Пахне пражмом, але іначай, як ад жмені каласоў, мацней, аж пяршыць у горле. Карамазаў. У руках у хлопчыка было самае непрыдуманае, самае сапраўднае, рэальнае - аж слінкі пацяклі! - пражмо. Кірэенка. Ці то ўспомнілася яму, як некалі вадзіў коней на начлег, пёк бульбу і рабіў прыжмо, ці то дзяўчынка так уразіла - толькі Кандрат Сідаравіч расчуліўся. Лупсякоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > прыжмо

  • 6 хрушч

    хрушч, -а м.
    Майский жук.
    І сесці й піць красу зямліцы, якой ты гонар, моц і шчыт, красу вунь той, сваёй званіцы, дзе ў бронзу гучна б'юць хрушчы. Караткевіч. У тую пару, калі на маладзенькай лістоце бярозак і дубкоў з'яўляецца мноства хрушчоў, язь выходзіць на паляванне з самага сіняга золаку. Кірэенка. У светлым, сіняватым небе кружылі ластаўкі, зычна гулі на маладой бярозцы хрушчы, ля моста яшчэ раз-пораз закідвалі вуды заядлыя рыбакі. Левановіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > хрушч

  • 7 берасцянка

    берасцянка, -і ж.
    Берестяная труба.
    - Цёця! - крычыць пастушок Піліпок і, раскудлаціўшы рыжы віхор, ён берасцянкаю будзіць прастор. Броўка. Пастух адарваў берасцянку ад вуснаў. Кірэенка. Марцін як лясне, як стрэліць пугай, дык рэха па сяле аж гадзіну разыходзіцца, а як затрубіць у берасцянку, дык каровы, як салдаты, маршыруюць. Шушкевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > берасцянка

  • 8 прыганяты

    прыганяты, -ага м.
    Приказчик, приставленный для надсмотра за работой крестьян.
    Помніце, як упрагалі нас тройкамі, як бізуном не адзін быў забіты, як раз'язджалі калісь прыганятыя... Танк. Шмат чаго бачылі на сваім вяку старыя бярэзіны. Бачылі, як сцябаў селяніна бізуном панскі прыганяты. Галавач. І зненавідзелі яго паны, сабралі сваю сілу, усіх цівуноў ды прыганятых, ды падпанкаў лютых, падцікавалі аднойчы асілка... Кірэенка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > прыганяты

  • 9 мянташка

    мянташка, -і ж.
    Наждачная лопатка для точки косы.
    У скверы пахне сенам маладым, звініць каса пад шорсткаю мянташкай. Бураўкін. Далятаў звонкі шоргат мянташак аб косы. Хадкевіч. За Сажом шаргаталі косы, перагукваліся мянташкі, чуліся вясёлыя галасы і смех. Кірэенка. І чалавек касу мянташкай час ад часу кратаў, каб востраю была увесь свой век. Тармола.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > мянташка

  • 10 поўня

    поўня, -і ж.
    Луна в фазе круглого диска.
    Над партызанскімі лагерамі, дзе патухла зарыва, зноў зачырванелася неба, там узыходзіў месяц - сцёртая зверху поўня: паказалася з-за лесу, з-за вострых елак. Пташнікаў. Уставала сонца. У бездань неба нырнула поўня. Кірэенка. Ззяла поўня, з усіх бакоў абсыпаная яснымі зорамі, яшчэ адна поўня ззяла на вадзе пад тым, далёкім берагам. Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > поўня

  • 11 вандроўны

    вандроўны, -ая, -ае. Связанный с путешествием, свойственный путешественнику.
    Шляхі мае вандроўныя, турботай лета поўныя! Лужанін....Я навек удзячны ёй (красе) за летуценныя вандроўныя дні. Кірэенка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > вандроўны

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»