Перевод: с белорусского на русский

с русского на белорусский

было

  • 41 паскупець

    паскупець зак.
    Стать скупым или более скупым.
    Міхал станоўка, ненарокам ішоў да мэты крок за крокам. Ён паскупеў і нават значна. Колас....Першыя два вяселлі цягнуліся амаль не па тыдню, дык няўжо Кудрэвіч на апошняе паскупее. Ядвігін Ш. А для Гарасіма гэта было зусім ненатуральна, бо пад старасць ён паскупеў. Чарнышэвіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > паскупець

  • 42 кукла

    кукла, -ы ж.
    Женская прическа в виде закрученной на затылке в узел косы.
    Раскруцілася з куклы каса, матлялася па белых плячах - па нажутцы - з боку на бок; ля вуха быў відаць кавалачак грэбня, як прыляпіўся. Пташнікаў. Хусткі ў іх (баб) з'язджалі на патыліцы, і было відаць, як трасліся дробныя, сабраныя з рэдкіх пасечаных валасоў іхнія куклы. Адамчык.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кукла

  • 43 фальварковец

    фальварковец, -оўца м., разм.
    Житель или владелец фольварка.
    Касцёл для фальваркоўца аставаўся вызначэннем не веравызнання, а нацыянальнасці... Чорны. Раней дык з вясны (Пётра) выпраўляўся ў заробкі, батрачыць на фальваркоўцаў, цяпер жа было невядома, якія дзе будуць заробкі, ды і стаў не халасты - жанаты. Быкаў....Нейкі фальварковец, стоячы ў натоўпе такіх самых, як і ён, і чакаючы, калі закончыцца імша ў касцёле, даводзіў гучна, што той, хто быў нічым, той і будзе нічым, бо з нічога не атрымаецца нешта. Тычына.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > фальварковец

  • 44 паўтраця

    паўтраця, ліч., нескл. Два с половиной.
    І бацька яго (Кубраковіча) знаўся з папамі ды дзякамі; быў п'яніца і піў з імі, пакуль было за што, а як звёўся з капытоў далоў, то пайшоў у званары за паўтраця рубля на месяц... Гарэцкі. Падыспад, у сядзенне ўкінулі пшонкай пытляванай мукі паўтраця пуда. Калюга.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > паўтраця

  • 45 кужаль

    кужаль, -ю м.
    1. Очёсанный лён.
    А сцюдзёнай зімой у хаціне курной кужаль прала, снавала і ткала. Купала. Бацька полаз габлюе, а маці аж да поўначы кужаль прадзе. Бялевіч. Домна ўсяляк хацела навучыць сваіх дачок прасці кужаль ды ткаць... Парахневіч.
    2. Тонкий холст, вытканный из льняных ниток.
    Нарэшце, сабраліся ўтрох, каб завітаць туды, дзе былі нашы сцежкі-дарожкі, дзе былі нашы стаянкі, дзе вёскі, у якіх паілі нас малаком, кармілі, чым было ў каго, дзе аддавалі на раны апошнія сувоі кужалю... Янкоўскі....З белага кужалю Антось хоча пашыць сабе кашулю і нагавіцы. Бажко.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кужаль

  • 46 зацішак

    зацішак, -шку м., перан. Укромное место.
    Другі баіцца, мусіць, буры: даводзіць ён, што лепей крышку было б сядзець нам у зацішку. Крапіва. Хацелася недзе ўцячы, схавацца, каб перажыць ліхалецце дзе-небудзь у зацішку, а пасля вярнуцца, калі стане спакойна на зямлі. Дамашэвіч. Няхай туляцца ў зацішку тыя, у каго заечае сэрца, хто страціў сумленне, хто не даражыць сваёй бацькаўшчынай. Новікаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зацішак

  • 47 прыгон

    прыгон, -у м.
    Крепостное право.
    Угары краталіся ад ветру старыя сосны, высокія, аж у неба, што раслі на Яськавым балоце недзе яшчэ ад прыгону. Пташнікаў. Было гэта яшчэ за паншчынай, год, можа, так за дзесяць да скасавання прыгону. Тычына.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > прыгон

  • 48 перыць

    перыць незак. абл.
    Колотить вальком бельё.
    Яна, свой скінуўшы каптанік, кашулю падкасаўшы і спадніцу, ўзышла на кладку, ўзяўшы пранік. І перыць стала мокра палаценца... Купала. Каб плынь не падагнала да мастка, на якім звычайна перылі бялізну, мог развітацца навек з роднай трэцяй групаю школы - паблізу нікога не было. Лужанін....Верасаўскія маладзіцы, адна перад адной з размаху білі па вымачаным нанач у попеле і складзеным у гармонік на заслонах палатне вагкімі пранікамі - перылі яго. Адамчык.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > перыць

  • 49 недачуваць

    недачуваць незак.
    Плохо слышать.
    Мікіта, як некалі і бацька яго, недачуваў на адно вуха. Чыгрынаў. Некалі даўно, калі я быў яшчэ зусім малы, я прастудзіўся і захварэў на вушы. Мяне лячылі, але з таго часу я крыху пачаў недачуваць. Лупсякоў. Але аб гэтым не трэба было і напамінаць: Міканор ведаў, што Юзік з месяц таму назад пачаў трохі недачуваць. Кулакоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > недачуваць

  • 50 адхланне

    адхланне, -я н.
    Короткое облегчение от тяжёлого, продолжительного труда.
    Вечарамі йзноў не было ёй адхлання: то сходы, то паседжанні. Калюга. Паўпіналася, адале падумала: трэба ж чалавеку нейкае адхланне, нечым забыцца, а спектаклем усцешыць няшчасных пакутнікаў. Грахоўскі. Ні спачыну няма, ні адхлання ад вяковае крыўды, пакуты... Дзяргай.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > адхланне

  • 51 шаршатка

    шаршатка, -і ж.
    Толстая и длинная игла.
    Чытаць не магла ўжо без акуляраў, не то каб уцягнуць у вушка іголкі нітку: і ў машыне, старым, даваенным яшчэ ручным «Зінгеры», і нават у шаршатку, калі трэба было залатаць мех. Пташнікаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шаршатка

  • 52 дранік

    дранік, -а м.
    Оладья или блин из тертого картофеля.
    Трапіш да кабеціны рахманай - паспытаеш, друг мой дарагі, дранікі са свежаю смятанай, бабку, клёцкі, нават пірагі. Панчанка. Думаючы, што нядрэнна было б, каб запрасілі пакаштаваць дранікаў, якія плавалі ў масле, ён (Чачык) адразу загаварыў, падсоўваючыся бліжэй і бліжэй да стала. Пташнікаў. Дранікі без мукі, і калі іх жуеш, усё адно бы жуеш гуму. Сачанка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > дранік

  • 53 падваліна

    падваліна, -ы ж.
    1. Бревно, на которое настилается пол.
    Тоня астаўся адзін пасярод гаспадарскай няўладжанасці: трэба было і скляпок дамураваць, і падваліны ў хаце змяніць, і хляўчук новы паставіць. Чорны. Пад падлогу, якраз паміж дзвюх абгніўшых падвалін, вёў шырокі лаз. Місько.
    2. Нижний венец сруба.
    Хата была ўехала ў зямлю, выгнулася сцяной, але дзядзька паклаў новыя падваліны, штандары, зрабіў прыбудоўку, перакрыў дах гонтамі, павялічыў вокны - нібы ведаў загадзя, што сыдуцца тут дзве сям'і. Навуменка. А яшчэ дні праз тры Андрэй, Костусь, дзед Ігнат, Лявон з раніцы ўкопвалі дубовыя падваліны, а затым клалі першы вянок калгаснай аборы... Васілевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > падваліна

  • 54 капеж

    капеж, капяжа м.
    1. Нижний край крыши, выступающий над стеной.
    Часцей у вокны свеціць сонца, а ў дзень і капне з капяжа... Колас. Старая леснічоўка з саламяным капяжом, што наехаў на вокны, як вялікая шапка на вочы чалавеку, стаяла адразу за крынічкаю, пад высокімі дубамі. С.Александровіч. З капяжоў звісалі густыя восці ледзяных, вытачаных, нібы верацёны, таўкачоў. Адамчык.
    2. Место падения капель с крыши.
    Сціх дождж, чуваць было, як скочваюцца са страхі марудныя кроплі, звонка падаюць у капяжы. Лынькоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > капеж

  • 55 прысак

    прысак, -ску м.
    Горячая зола.
    Восеньская радасць маленства - дым сцелецца над шэрым полем, а ў прыску, зразумела, пячэцца бульба. Брыль. Ухадзіўшыся, Вера лягла ў пасцель, узяла кніжку, а Драгун усё хадзіў па пакоі, варушыў прысак у печы, каб хутчэй перагарэў і каб можна было зачыніць комін. Дамашэвіч. Пясок на пляжы быў як прысак, аж падэшвы ног пёк. Сабаленка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > прысак

  • 56 зломак

    зломак, -мка м.
    1. Сломанная вещь.
    Узяў (дзед) куцую пілу - зломак, што з доўгае і з вузкае, з прыкляпаным у кузні вухам. Была некалі доўгая, але і зрэзалася і пераламалася. Янкоўскі. За плячыма ў яго (Міхася) была невялічкая торба з хлебам і салам, у кішэні - старая-старая брытва-зломак. Сабаленка.
    2. Слабый, надорвавшийся на работе человек.
    Не было і як адпачываць: дзе ты будзеш сядзець зломкам, калі ўсе ў полі, па лузе, у клопаце. Мележ. - А цяпер вось на мяне хочуць узваліць ношу, ды я баюся... - Не бойся, таварыш Гжэсяк, пацягнеш, не зломак. Дамашэвіч. Маладая яшчэ баба, не зломак і карову трымаць. Гігевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зломак

  • 57 мур

    мур, -а і -у м.
    1. Каменная или кирпичная стена.
    З правага боку яна (крата) ледзьве ўпіралася ў мур, два гвазды былі выцягнуты. Чорны. Ізноў я тут, сярод муроў, паміж астрожных сцен праклятых. Танк. І ўжо раслі для светлых хат чырвоныя муры, жыццё сваё на новы лад вялі гаспадары. Бачыла.
    2. Каменное или кирпичное здание.
    Горад шуміць, вялікі горад, шэры граніт, камяніцы, муры...Танк. Гарачы прысак. Галавешкі. Каробкі чорныя муроў. Бялевіч. У цэнтры Цімкавіч узвышаліся магутныя дубы і вязы, якім было самае малое пад сотню год. У іх патанаў старадаўні царкоўны мур. Тычына.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > мур

  • 58 паглыбець

    паглыбець зак.
    Стать глубже.
    Такі ж (Юрка) аброслы, як і раней, толькі вочы паглыбелі, і ўжо свяцілася ў іх не толькі вечная жальба і затоены сум... Чарнышэвіч. Калі сцягнуў (Вяршок) з галавы пілотку і паклаў яе на калена, дык сапраўды было відаць, што паглыбелі на яго галаве залысіны, памаршчынеў лоб, а скроні ды густая шчэць на шчоках сіваватыя. Далідовіч. Амаль гадзіну кідаў зямлю без пярэдыху, калодзеж паглыбеў, і Яшка гукнуў Пятрасу спусціць бак... Воранаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > паглыбець

  • 59 безліч

    безліч, -ы ж.
    Неисчислимое множество.
    Абапал грувасціліся то нізкія, то высокія будынкі з безліччу вокнаў, балконаў, шыльдаў... Быкаў. Калі ж хто загадае: «Не трэба!» - адрачэцца ад мовы народ, - папрашу я і сонца і неба: мне не трэба ні славы, ні хлеба, асудзіце на безліч нягод. Панчанка. У густым галлі яе было безліч вароніных гнёздаў. Чарнышэвіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > безліч

  • 60 пылок

    пылок, -лку м.
    Лёгкая, негустая пыль.
    У куточках Алесевых вуснаў, з-за паднятага, прыцярушанага снежным пылком каўняра, здавалася, кожны момант гатова была зайграць усмешка. Мележ. І гэтага было даволі, каб пылок замітусіўся ў самых блытаных кірунках, каб зусім непрадбачаныя ў ім з'явіліся віры. Калюга....Іржэ гудок, працуюць шасцяронкі, і ходзіць нюхаць ён (Жмінда) мучны пылок, мучны пылок прыносіць ён да жонкі на ганарыстай барадзе. Русецкі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пылок

См. также в других словарях:

  • было́й — былой …   Русское словесное ударение

  • БЫЛО — БЫЛО, частица. Употр. для обозначения того, что действие началось или предполагалось, но было прервано или не завершилось. Пошел б., да остановился. Хотел было поехать, да не получилось. Стал б. учителем, да не понравилось. • Было б( ы) (разг.) и …   Толковый словарь Ожегова

  • БЫЛО — (без удар.), частица. употр. при прош. вр. глаголов для обозначения, что действие началось, было предположено, начато, но не совершилось. «На ель ворона взгромоздясь, позавтракать было совсем уж собралась, да призадумалась.» Крылов. Толковый… …   Толковый словарь Ушакова

  • было б — Б?ЫЛО, частица. Употр. для обозначения того, что действие началось или предполагалось, но было прервано или не завершилось. Пошел б., да остановился. Хотел было поехать, да не получилось. Стал б. учителем, да не понравилось. Толковый словарь… …   Толковый словарь Ожегова

  • Было б(ы) — Б?ЫЛО, частица. Употр. для обозначения того, что действие началось или предполагалось, но было прервано или не завершилось. Пошел б., да остановился. Хотел было поехать, да не получилось. Стал б. учителем, да не понравилось. Толковый словарь… …   Толковый словарь Ожегова

  • было — (Источник: «Полная акцентуированная парадигма по А. А. Зализняку») …   Формы слов

  • было — нареч, кол во синонимов: 2 • есть грех (7) • ыбло (1) Словарь синонимов ASIS. В.Н. Тришин. 2013 …   Словарь синонимов

  • было — (без ударения), частица. Употребляется при прошедшем времени глагола для обозначения того, что действие началось или предполагалось, но не было закончено в силу каких то причин. Обломов приподнялся было с кресла, но не попал сразу ногой в туфлю и …   Малый академический словарь

  • было́й — ая, ое. 1. Минувший, прошлый. В былые годы вы умели лгать, но не ради таких мелочей! Чехов, Ненужная победа. В былые времена Елена Николаевна и тетя Поля были так неразлучны, что люди, заговаривая об одной, не могли не вспомнить о другой. Фадеев …   Малый академический словарь

  • Было Б — разг. част.; = было бы Толковый словарь Ефремовой. Т. Ф. Ефремова. 2000 …   Современный толковый словарь русского языка Ефремовой

  • было — частица Не требует постановки знаков препинания. Он было обрадовался, увидев ее у окошка, но тут же оторопел: забыл, как ее звать. В. Шукшин, Медик Володя …   Словарь-справочник по пунктуации

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»