-
1 покуць
покуць (покут) покуць, -і ж. покут, -а м.Место в углу под образами.На покуць, пад іконы, бацька і дзед кладуць патроху сена і каласавой саломы. Навуменка. І тады асцярожна заварушылася на сваёй лаве ля покуці Бычыха. Кулакоўскі. Ганна сядзела на покуце ўсё з той жа нясмеласцю і асцярожлівасцю, якія не ападалі, не адступаліся. Мележ. Не спяшаючыся, дзед сеў за стол на покуце, паклаў рукі перад сабой на чысты абрус. Асіпенка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > покуць
-
2 покут
покуць (покут) покуць, -і ж. покут, -а м.Место в углу под образами.На покуць, пад іконы, бацька і дзед кладуць патроху сена і каласавой саломы. Навуменка. І тады асцярожна заварушылася на сваёй лаве ля покуці Бычыха. Кулакоўскі. Ганна сядзела на покуце ўсё з той жа нясмеласцю і асцярожлівасцю, якія не ападалі, не адступаліся. Мележ. Не спяшаючыся, дзед сеў за стол на покуце, паклаў рукі перад сабой на чысты абрус. Асіпенка. -
3 сахор
сахор, сахара м.Железные вилы, предназначенные для накидывания навоза.Не відно было яе (Еўдакіі) і на агародзе, хоць ужо многія гаспадыні гнуліся ля плятнёў з рыдлёўкамі ды сахарамі. Кулакоўскі. А як выкуе тапор ці нарог альбо сахор - не нацешацца дзядзькі: вось каваль у нас які! Якімовіч. Яму памагала Еўка: начапіўшы на жалезны сахор заплеснелыя пласты, нясла далей ад дзвярэй... Адамчык. -
4 пытальнік
пытальнік, -а м.Вопросительный знак.Потым здалося, што пад струнамі, у проразі, падобнай на граматычны пытальнік, тырчыць нейкі белы ражок. Кулакоўскі. Чырвоным алоўкам падкрэслены некаторыя радкі і паасобныя словы, сям-там стаяць пытальнікі і клічнікі. С.Александровіч. Яны (вершы) нават знешне стракацелі клічнікамі і пытальнікамі, працяжнікамі і шматкроп'ямі. Тычына.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пытальнік
-
5 ламанка
ламанка, -і ж. разм.Охотничье ружьё, которое заряжается готовыми зарядами в гильзах.Няхай стрэльба - не ламанка, але стрэліць - зробіць знак... Колас. На правым плячы чалавека вісела двуствольная ламанка, а на поясе патроннік, як у паляўнічага. Кулакоўскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > ламанка
-
6 недачуваць
недачуваць незак.Плохо слышать.Мікіта, як некалі і бацька яго, недачуваў на адно вуха. Чыгрынаў. Некалі даўно, калі я быў яшчэ зусім малы, я прастудзіўся і захварэў на вушы. Мяне лячылі, але з таго часу я крыху пачаў недачуваць. Лупсякоў. Але аб гэтым не трэба было і напамінаць: Міканор ведаў, што Юзік з месяц таму назад пачаў трохі недачуваць. Кулакоўскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > недачуваць
-
7 буслянка
буслянка, -і ж. разм.Гнездо аиста.Пад навальнічны подых рэзкі я пад буслянкаю стаю і ў ціхай вёсачцы палескай сябе малога пазнаю. Панчанка. На адной з дзвюх бліжэйшых ліп хаваецца ў кроне буслянка. Брыль. Таполі аднолькавыя, але на адной з іх - буслянка, а на другой - вароняе гняздо. Кулакоўскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > буслянка
-
8 кволіцца
кволіцца незак., разм.Чувствовать себя нездоровым, слабым, жаловаться на нездоровье.Учора, з вечара яшчэ пачаў (малы) кволіцца ў яслях. Шамякін. Але Глаша кволілася, ніяк не магла выхадзіцца пасля дыфтэрыту. Лужанін. Лячылі яе (сваццю) там і ўсялякімі мікстурамі, і парашкамі, і чаем, а яна ўсё крактала, усё кволілася. Кулакоўскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кволіцца
-
9 зачырваніць
зачырваніць зак.Сделать красным.Болю асаблівага не было, а кроў цякла, зачырваніла ўсё галіфэ. Кулакоўскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зачырваніць
-
10 горшаць
горшаць незак., безас. Становиться хуже.З кожным днём на свеце ўсё горшала, вайна ўчэпістай лапаю падбіралася ўсё бліжэй, а цяпер дык і зусім улезла ў хату, на самы покуць, пад абразы. Быкаў. Калі ж сыну горшала, дык часам нібы супроць волі зноў (Багдан) пачынаў адчуваць горкую крыўду і злосць да жывёліны. Кулакоўскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > горшаць
-
11 крамніна
крамніна, -ы ж. разм.Материал фабричного изготовления; одежда из такого материала.Пасля жніва ён (Кастусь) пачаў угаворваць яе не шкадаваць тых грошай за каня і набраць крамніны на плацце. Чорны. Але была раз набрала яму Прузына ў анучніка за старызну крамніны на штаны і на кашулю. Калюга. Галоўнае ж - з'явіўся тут эмтээсаўскі ларок: там прадавалі хлеб, крамніну і колькі хочаш гарэлкі. Кулакоўскі....Як хороша ў святочны дзень маглі прыбрацца крамнінай дзяўчаты... Гілевіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > крамніна
-
12 цёмначы
цёмначы, прысл. разм.Тёмной порой.Задрамаў пасля банак і прачнуўся ўжо цёмначы. Брыль. - Добры вечар, - прыветна сказаў ён. - Адкуль жа гэта цёмначы? Кулакоўскі. Зміцер цёмначы ішоў на службу і прыходзіў з яе, калі было ўжо цёмна. Сабаленка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > цёмначы
-
13 пыніцца
пыніцца незак. абл.Управляться по хозяйству.Жанчына стала пыніцца ў хаце і, каб не разбудзіць бацьку, рабіла ўсё ціха, асцярожна, хадзіла на кіпеньках. Кулакоўскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пыніцца
-
14 замыляць
замыляць зак.Зашевелить губами.Малое паварушылася і старанна замыляла ружовымі вусначкамі. Кулакоўскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > замыляць
-
15 сніць
сніць незак.Видеть сон, видеть во сне.Усе малыя спалі, толькі зрэдку з ціхім мерным дыханнем злучалася глухое мармытанне: дзеці штосьці снілі. Мележ. Перад тым, як прачнуцца ад Бычышынага шоргання, Багдан сніў прыгожы, радасны сон. Кулакоўскі. Я ўспомніў, як маці, калі ёй сніліся нябожчыкі, ішла ў царкву і ставіла па тым, каго сніла, памінальную свечку. Карамазаў. -
16 краты
краты, -аў, адз. няма. Металлическая решетка на окне.У пераплёце крат цямнеюць вокны тыя, што бачылі яго, і шыбы, праз якія на пэндзаль ападаў, іграючы, прамень. Танк. Астрог быў цэлы, вунь відаць і дах на будынку, зеленаваты, даваенны, і вокны з кратамі, ды і агароджа цэлая. Марціновіч. Чалавек сяк-так загаварыў толькі пад самы вечар, калі, хоць і пасечаная кратамі, палоска астрожнага акна была ўжо амаль зусім цёмная. Кулакоўскі. -
17 плюшаўка
плюшаўка, -і ж. разм.Жакет из плюша.Калі ж зачапіць адзежу Макарыхі, то перш за ўсё трэба ўспомніць пра яе даўнюю і вельмі моцную плюшаўку. Кулакоўскі. Плюшаўка яе вісела пад марляю на сцяне, над самым ложкам. Чыгрынаў. Быццам ямчэй уладкоўваў пакункі, Самусік схіліўся над авоськай і спадылба акінуў постаць у чорнай плюшаўцы і бліскучых гумавых боціках - чыя гэта старая? Калодзежны.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > плюшаўка
-
18 непатрэбшчына
непатрэбшчына, -ы ж. разм.Ставшие ненужными вещи.Цягаў у ранцы цэлы склад прыдатнай для выменьвання непатрэбшчыны: іржавыя пёры, царскай чаканкі медзякі, гузікі, падкоўкі для ботаў і нават конскія. Лужанін. Раменная сумка вісела торбаю ў яго на жываце, шынель, як забытая непатрэбшчына, распластаўся на тоўстых таполевых каранях. Кулакоўскі. Хату вызвалілі ад рознае там непатрэбшчыны і вярнулі гаспадыні. Сабаленка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > непатрэбшчына
-
19 асянчук
асянчук, асенчука м. абл.Домашнее животное или птица, родившиеся осенью.Колькі ў яе (Тацяны) цяпер тае гаспадаркі: асянчук-кабанчык, ды дзве курыцы з пеўнем. Васілевіч. А што значыць сыты баран-асянчук для сям'і? Кулакоўскі. Ён (механік) смела плюхнуўся ў ваду і лёгка паплыў. - Бач, які гладкі, як асянчук. Жук.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > асянчук
-
20 спажываць
спажываць незак.Использовать как пищу.Выхваляецца (Васіль) дачай, якую мае пад Ленінградам, на Карэльскім перашыйку, рыбай, якую ловіць у азёрах і рэках, а потым вяліць, сушыць, спажывае з півам. Навуменка. - Спажывайце на здароўе! - высыпаўшы ягады, пажадаў хлопчык і хутка знік з вагона. Гурскі. Некаторых (курэй) парэзаў, а некаторых, мабыць, трымаў у катуху і спажываў паступова. Кулакоўскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > спажываць
- 1
- 2
См. также в других словарях:
Кулаков Анатолий Васильевич — (р. 1938), учёный в области энергетики, член корреспондент РАН (1984). Труды по плазменной энергетике систем большой мощности. * * * КУЛАКОВ Анатолий Васильевич КУЛАКОВ Анатолий Васильевич (р. 1938), российский ученый, член корреспондент РАН… … Энциклопедический словарь
Кулакова Галина Алексеевна — (р. 1942), спортсменка, заслуженный мастер спорта (1972). Чемпионка Олимпийских игр (1972, 1976), мира (1970, 1974), неоднократная чемпионка СССР (в 1969 81) в лыжных гонках. * * * КУЛАКОВА Галина Алексеевна КУЛАКОВА Галина Алексеевна (р. 29… … Энциклопедический словарь
Кулаковский Алексей Елисеевич — (1877 1926), поэт, основоположник письменной якутской литературы (первое произведение песня Кулаковского «Заклинание Баяная», 1900). Работы по этнографии и фольклору. * * * КУЛАКОВСКИЙ Алексей Елисеевич КУЛАКОВСКИЙ Алексей Елисеевич (1877 1926) … Энциклопедический словарь
Кулаковский Алексей Николаевич — (1913 1986), белорусский писатель. Роман о войне «Расстаёмся ненадолго» (ч. 1 2, 1953 62); роман «Дороги изведанные и неизведанные» (1972); сборник повестей и рассказов «Родные широты» (1978). * * * КУЛАКОВСКИЙ Алексей Николаевич КУЛАКОВСКИЙ… … Энциклопедический словарь
Кулаковский Платон Андреевич — (1848 1913), российский историк и филолог славист. Фундаментальные труды об иллиризме (1894). * * * КУЛАКОВСКИЙ Платон Андреевич КУЛАКОВСКИЙ Платон Андреевич (1848 1913), российский историк и филолог славист. Фундаментальные труды об иллиризме… … Энциклопедический словарь
Кулаков Фёдор Давыдович — (1918 1978), политический деятель. В 1950 55 председатель исполкома Пензенского облсовета. В 1955 60 заместитель министра сельского хозяйства, министр хлебопродуктов РСФСР. В 1960 64 1 й секретарь Ставропольского крайкома КПСС. С 1964 в ЦК КПСС.… … Энциклопедический словарь
Кулаковский — Кулаковский фамилия. Известные носители: Кулаковский, Алексей Елисеевич (1877 1926) якутский поэт, один из основоположников якутской литературы. Кулаковский, Генрих Казимирович (1808 1890) русский врач. Кулаковский, Платон… … Википедия
Кулаков — Кулаков русская фамилия. Известные носители Кулаков, Александр Викторович (род. 1983) белорусский хоккеист, нападающий. Кулаков, Анатолий Васильевич (р. 1938) советский и российский учёный, член корреспондент РАН. Кулаков,… … Википедия
Кулакова Гал. Ал — КУЛАКОВА Гал. Ал. (род. 1942) лыжница, з. м. с. СССР (1972). Одна из лучших гонщиц в истории лыжного спорта. Олимп. чемпионка 1972 в гонках на 5 и 10 км, в эстафете 3×5 км и 1976 в эстафете 4×5 км. Чемпионка мира 1970 в гонке на 5 км и эстафете… … Российский гуманитарный энциклопедический словарь
КУЛАКОВ Виктор Иванович — • КУЛАКО В Виктор Иванович (р. 22.4.1910) сов. актёр. Засл. арт. РСФСР (1944). В 1929 окончил киношколу Б. В. Чайковского в Москве. В кино с 1930. Играл преим. роли отрицат. персонажей. Среди ролей: Чеканов ( Комсомольск , 1938), Свентицкий (… … Кино: Энциклопедический словарь
КУЛАКОВСКИЙ Алексей Елисеевич — (18771926), якутский поэт, ученый просветитель. Песня «Заклинание Баяная» (1900). Поэмы «Портреты якуток» (1904), «Песня столетней старухи» (1906), «Скупой богач» (1907), «Дары реки» (1909), «Проклятый до рождения» (1913), «Наступление… … Литературный энциклопедический словарь