Перевод: с белорусского на русский

с русского на белорусский

Ягоўдзік

  • 1 завіхацца

    завіхацца незак.
    1. Усердно, старательно выполнять какую-либо работу.
    З абсыпаным тырсаю тварам завіхаецца Майсей, які служыць разам з бацькам на чыгунцы. Навуменка. Тыя (жнеі) завіхаліся з сярпамі ля ўскраю леса, жалі калгаснае жыта. Чыгрынаў.
    2. Выражать свою преданность кому-либо, показывать своё расположение к кому-либо.
    Анэта глядзела на старшыню, на тое, як завіхаецца ля яго дачка, успамінала ягоную маці, поле, каляску, у якой ляжала маленькае дзіця... Жук. Пакуль я завіхаўся ля яго цяцеры, дык ён маёй вароне ставіць мат... Валасевіч. - Скрыдлеўскія маладзіцы завіхаюцца ля яго (Шчэпака), - ціха засмяяўся Мітрафан, - і радуюцца, што секвестратара ліхаманка трасе... Бажко.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > завіхацца

  • 2 музыка

    1) lat. musica
    2) lat. musyca
    * * *
    сущ.
    1) (му́зыка) музыка
    2) (музы́ка) музыкант

    || Герой Паўлюка Багрыма музы́ка, але музы́ка, так бы мовіць, брэмэнскі — як і пэрсанажы казкі братоў Грымаў, ён, адчуўшы жахлівую, сьмяротную небясьпеку, якая яго чакае, наважваецца на ўцёкі, і адзінае, што можа яго ўратаваць — му́зыка.

    * * *
    музыка м.
    музыкант

    Беларуска-расейскі слоўнік > музыка

  • 3 апантаны

    одержимый; бешеный, неистовый
    * * *
    прил.
    одержимый
    бешеный
    неистовый
    чрезмерно увлечённый

    || Калі б фільм выйшаў цяпер, яго смела можна было б называць “К значыць Кастусь”, бо Каліноўскі тут паўстае ў вобразе ці то Робіна Гуда, ці то Гая Фокса без маскі, апантаны ідэяй паўстання і абаронай простага народу.

    || Дзякуючы дару добрае феі курдупель зачароўвае прафэсара Моша Тэрпіна (апантанага своеасаблівым бачаньнем “Нямецкага духу”) і яго дачку Кандзіду.

    * * *
    одержимый; бешеный, неистовый

    Беларуска-расейскі слоўнік > апантаны

  • 4 кутнік

    кутнік, -а м.
    Обедневший безземельный крестьянин, снимающий для жилья часть комнаты (угол).
    Сёння быў першы дзень, калі Міколка ішоў дадому, не баючыся бясконцага дзедавага бурчання і сварак: у яго, вечнага бесхацімца, нарэшце будзе свая хата, у яго, беспрытульнага кутніка і кватаранта, будзе свой родны кут. Тычына.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кутнік

  • 5 мядзведзяваты

    мядзведзяваты, -ая, -ае; разм. Похожий на медведя, напоминающий медведя.
    - Не мог знайсці якога праходу, торба, - вылаяўся ў думках сержант, убачыўшы, як той спачатку перакінуў цераз плот свой аўтамат, а пасля нязграбна пераваліў на вуліцу няўклюднае мядзведзяватае цела. Быкаў. Мажная прысадзістая постаць, нізка пасаджаная на плячах галава з кудлатымі валасамі вогненнага колеру, дужыя загарэлыя рукі рабілі яго нейкім мядзведзяватым. С.Александровіч. На лесвічнай пляцоўцы сустрэлі шырокага ў плячах мядзведзяватага мужчыну - дзядзькавага суседа. Ягоўдзік.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > мядзведзяваты

  • 6 папоўніцы

    папоўніцы, прысл. разм.
    Набивая полный рот (есть).
    Хлеб кусалі папоўніцы і, моцна сёрбаючы, праганялі яго квасам. Крапіва. Смачна апёкшы рот і ўсё нутро пахучай, моцнай вадкасцю, Іван пачаў жаваць папоўніцы. Брыль. Дзяўчынка схапіла хлеб і пачала есці яго папоўніцы. Якімовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > папоўніцы

  • 7 прошча

    прошча, -ы ж.
    Место или предмет, обладающий, по представлению верующих, чудодейственной силой.
    Як у прошчу па лек, стане йсці чалавек к мохам высланай крушні камення, - ад звана чарапок, цэглы - муру кусок - будуць несці падмогу ў цярпенні. Купала. Па полі, як праведзена мяжа калгаснай і вясковай зямлі, ідзе з прошчамі натоўп сялян. Галавач. Ён (Ігнась) любіў марыць, але адчуваў, што мары не задавальняюць яго. Мо таму і пацягнула яго да прошчы. Чарнышэвіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > прошча

  • 8 кірпа

    кірпа, -ы ж. разм.
    Короткий вздернутый нос.
    Збянтэжаны Піліпка замоўк, таму што яго нос і дапраўды выглядаў самай адчайнай кірпай. Краўчанка. З думкаю, што пара ўставаць, я саджуся, азіраюся, гляджу на Сярожку, які побач са мною сапе ў тоўсценькую кірпу, смыкае ў сне пухлымі губкамі. Карамазаў. Вяртаючыся назад, старшыня яшчэ здалёк убачыў, што яго новыя сябры з нецярпеннем пазіраюць на вуліцу, прыціснуўшы да шыб прыплюшчаныя кірпы. Навуменка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кірпа

  • 9 паняверка

    паняверка, -і ж.
    Неопределённое положение; потеря веры во что-либо.
    Вельмі можа быць, што тут і пачыналася яго (Кастуся) шчасце: прынамсі, цяжкая паняверка не гняла яго душы і не сеяла ў ёй смутку. Чорны. Па сваёй натуры Тодар Пракопавіч Несцяровіч быў аптыміст, ніколі і ні пры якіх акалічнасцях не ўпадаў у паняверку. Сачанка. І ўсё ўстаюць перад намі неадольныя пытанні: чаму яны маглі і чаму апынуліся мы ў такой паняверцы? Клышка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > паняверка

  • 10 ленаваты

    ленаваты, -ая, -ае. Немного ленивый, с приметами лени.
    Крануць яго (молат) трэба мець сілы, ён змайстраваны не па цяперашніх людзях - слабых і ленаватых. Мікуліч. Вось ён (Мілер) пускае блакітныя кольцы духмянага дыму ад дарагой цыгары, і яго ленаваты мяккі барытон гучыць зусім лагодна. Арлоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > ленаваты

  • 11 шкуматаць

    шкуматаць незак.
    Рвать или стремиться разорвать на клочки.
    Парфіру ён з плячэй здымае ды на анучы шкуматае... Броўка. Парасяты вішчалі, валтузіліся, шкуматалі мяшок, і бабка ніяк не магла ўскінуць яго на прыступкі. Кудравец....Яна (саломінка) трымцела, грала, смуткавала і гарэзіла разам з ветрам; вецер шкуматаў яе, але ўсё адно любіў, і яна любіла яго, і баялася, і не баялася ягонай моцы. Стральцоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шкуматаць

  • 12 званчэць

    званчэць зак.
    Становиться звонче.
    Нешта мармыча сабе (ручаіна): на твані - зусім ціха, упошапкі, і весела званчэе, узліўшыся на каменьчыкі. Лужанін. Потым сталёвы водсвет з'явіўся ў нябёсах, ён святлеў, ярчэў, званчэў, быццам сталь награвалі на агні. Дайнека. - Возьмем мяне, прыкладам кажучы... - голас яго званчэе, робіцца больш упэўнены, цвёрды. Ягоўдзік.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > званчэць

  • 13 тук

    тук, -у м.
    Растопленный жир.
    Яны ламалі тоўстыя лусты яшчэ не вельмі чорствага хлеба, мачалі яго ў гарачы, духмяны тук і елі спакойна, на поўны рот. Брыль. Раней хлопцы, выганяючы свіней за чыгунку, праглі на ражончыках сала, і калі сала пачынала пырскаць тукам, клалі яго на акрайчык хлеба. Навуменка. Дзяўчына зноў уладкавалася на свой корчык, трымаючы над полымем ражно з салам, час ад часу кавалачкам хлеба лавіла кроплі туку, што густа падалі ў цяпельца. Дайнека.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > тук

  • 14 цэля

    цэля, -і ж.
    Тюремная камера.
    Заблудзіўся сіні вецер між нівамі, ткаў узорамі сінія думы, прабягаў каласістымі грывамі, прабягаў між калоссямі шумам, - шумам тым, што у цэлі за кратамі не даваў днём і ноччу спакою... Танк. Праз шчылінку-акно ў цэлю прарэзаўся промень сонца, асвятліў лапінку на сцяне. Сачанка. А сёння так і сталася: яго (Кастуся) прывялі ў турму, незнаёмы дзяжурны адамкнуў дзверы другой цэлі, і яго штурхнулі за парог. Дамашэвіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > цэля

  • 15 цяпельца

    цяпельца, -а, н. абл.
    Небольшой костёр.
    Гэта ж не восень, калі рукі самі просяцца ў цяпельца, а вачам так хораша глядзець на яго зыркія водсветы. Сіпакоў. А цяпельца лёгкае, нібы і гатаваць на ім не трэба, нібы і святла яго не трэба. Янкоўскі. Васіль насек паваленага абгарэлага частаколу (калі кратаў і сек, дык з большаю моцаю пахла гарэлым), расклаў паблізу калёс цяпельца. Далідовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > цяпельца

  • 16 шнур

    шнур, -а м.
    Узкая полоска земли.
    Цэлымі днямі гаворыць і гаворыць - і толькі аб Такароўшчыне: аб тым, як жыў раней у сваёй хаце, як яго бацька гаспадарку там ладзіў, якія ў яго былі шнуры, якая жывёліна, які сад і г.д. Бядуля. А ўсё ж нават птушкам без болю не кінуць чубатых пасёлкаў, шнуроў, азяродаў, лясоў маёй роднай краіны. Танк. Шнур быў, праўду кажучы, ані большы, ані выгаднейшы, ані зямліца на ім не лепшая, - можа нават горшая, бо пры канцы шнура была страшэнная гара, дзе апроч грэчкі ды ярыцы нічога не радзіла... Ядвігін Ш.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шнур

  • 17 пэндзлік

    пэндзлік,-а м.
    Кисточка для рисования.
    Усе смяюцца, а пані Мар'я бярэ ў Даніка яго пэндзлік, набірае ім чырвонай фарбы і пачынае папраўляць яго няшчаснае яблыка. Брыль. Першы раз за ўсю гэту бясконцую размову вейкі ў яе (жанчыны) здрыгануліся, зліпліся ў мокрыя акварэльныя пэндзлікі. Лужанін. Вацура памятаў таго маленькага мужчыну, вастраносенькага, з кароценькімі, як пэндзлікі, вусікамі, з рыжымі калючымі броўкамі, падобнымі на ячмянёвыя каласкі. Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пэндзлік

  • 18 пісарчук

    пісарчук, -а м., разм.
    Помощник писаря.
    Прыстаў яго адразу і прывітаў з пачаткам яго кар'еры: пакуль што, вядома, пісарчук, але кожны спрытны чалавек павінен выслужыцца. Чорны.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пісарчук

  • 19 збуяць

    збуяць зак.
    Буйно разрастись; покрыться зеленью.
    На поле выйсці кліча плуг, - збуяў палетак ворны, апанаваў яго мятлюг, парос драсённік чорны. Лужанін. Збуяў сівец, яго не спасвілі і скацінай; улетку травы хапае. Пташнікаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > збуяць

  • 20 ягамосць

    ягамосць, -і ж., уст.
    1. Форма вежливого обращения к кому-либо.
    І спытаўся пан замковы: - Гэта ён музыка й ёсць? - Ён, ён самы, ягамосць. Колас. Ты гоніш некага за дзверы, а робіш выгляд, ягамосць, што выгнаны павінен верыць, нібы ён твой найлепшы госць. Бачыла.
    2. разм. Незнакомый человек.
    Не завуць Сцяпана ў госці, яго тыя ягамосці, што ў яго пілі ды елі, цэлу ноч часом сядзелі. Крапіва. Ледзь разбараніў іх наш бацька, адцягнуў ад ягамосця дзядзьку, павёў назад на панскую ферму. Сачанка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > ягамосць

См. также в других словарях:

  • ЯГО — (англ. lago) центральный персонаж трагедии У.Шекспира «Отелло» (1604), поручик на службе у Отелло. По натуре хам и плебей, вынужденный быть в услужении у «мавра», ненавидя его за испытываемое им при этом унижение, не в силах быть свидетелем… …   Литературные герои

  • Яго — Яго: Яго (Iago) персонаж пьесы Уильяма Шекспира «Отелло» Иаго (Яго) ап Бели король Гвинеда с 599 по 613 гг. Иаго (Яго) ап Идвал король Гвинеда с 950 по 979 гг. Яго попугай, герой мультфильма «Аладдин» (1992). Яго род семейства куньих акул …   Википедия

  • яго — didžiaakiai šunrykliai statusas T sritis zoologija | vardynas taksono rangas gentis atitikmenys: lot. Iago rus. яго ryšiai: platesnis terminas – kiauniniai rykliai siauresnis terminas – ilgasnukis didžiaakis šunryklis siauresnis terminas – Omano… …   Žuvų pavadinimų žodynas

  • Яго Гаррика — Файл:Iago garricki.jpg Научная классификация промежуточные ранги …   Википедия

  • Яго Британский — валл. Iago 17 й легендарный король Британии …   Википедия

  • Яго (род) — У этого термина существуют и другие значения, см. Яго. Яго …   Википедия

  • Яго, Бернар — Его Высокопреосвященство кардинал Бернар Яго (фр. Bernard Yago), (июль 1916, Пасс, Берег Слоновой Кости 5 октября 1997, Абиджан, Кот д Ивуар). Первый кот д Ивуарский кардинал. Архиепископ Абиджана с 5 апреля 1960 по 9 декабря 1994. Кардинал… …   Википедия

  • яго Гаррика — ilgasnukis didžiaakis šunryklis statusas T sritis zoologija | vardynas taksono rangas rūšis atitikmenys: lot. Iago garricki angl. long nosed hound shark rus. яго Гаррика ryšiai: platesnis terminas – didžiaakiai šunrykliai …   Žuvų pavadinimų žodynas

  • Яго — іменник чоловічого роду, істота ім я …   Орфографічний словник української мови

  • Попугай Яго — У этого термина существуют и другие значения, см. Яго. Яго Iago …   Википедия

  • Оманский яго — Оманский яго …   Википедия

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»