Перевод: с белорусского на русский

с русского на белорусский

(там)

  • 61 чыгунка

    чыгунка, -і ж.
    Железная дорога.
    Дзе вечная пустка была, там горад паўстаў і расце, а стужкай чыгунка лягла, дзе ўчора стаяў лес яшчэ. Купала. Нехта высокі памаленьку ішоў палатном чыгункі: з рэйкі на рэйку перабягала жоўтае скупаватае святло ліхтара. Адамчык. Злева ржышча цягнецца аж да самай чыгункі, справа лужок, за ім рэчка, зарослая кустамі. С.Александровіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > чыгунка

  • 62 пракідацца

    пракідацца незак.
    Изредка встречаться, попадаться среди чего-либо.
    Адзін схіл гары быў пакрыты жоўтым глыбокім пяском, сям-там пракідаліся чэзлыя кусцікі ядлоўцу, купінкі чабору і астраўкі белага баравога моху. Колас. Дзе-нідзе ў хвойніку пракідалася бяроза, часамі траплялася асіна. Чорны. На ўскраіне горада, дзе раней рос бор і цяпер зрэдку пракідаюцца выносістыя сосны, узвышаюцца карпусы трактарнага завода... Гурскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пракідацца

  • 63 шнур

    шнур, -а м.
    Узкая полоска земли.
    Цэлымі днямі гаворыць і гаворыць - і толькі аб Такароўшчыне: аб тым, як жыў раней у сваёй хаце, як яго бацька гаспадарку там ладзіў, якія ў яго былі шнуры, якая жывёліна, які сад і г.д. Бядуля. А ўсё ж нават птушкам без болю не кінуць чубатых пасёлкаў, шнуроў, азяродаў, лясоў маёй роднай краіны. Танк. Шнур быў, праўду кажучы, ані большы, ані выгаднейшы, ані зямліца на ім не лепшая, - можа нават горшая, бо пры канцы шнура была страшэнная гара, дзе апроч грэчкі ды ярыцы нічога не радзіла... Ядвігін Ш.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шнур

  • 64 руплівец

    руплівец, -іўца м., разм.
    Прилежный, рачительный, старательный человек.
    Прыцяжэння зямля маладая мая, ты - жаноцкай красы таямніца, а я, твой руплівец... гатовы табой захапляцца. Русецкі. Пачуў сваё сэрца там, дзе хадзіў, ствараў і аздабляў роднае жыццё, упрыгожваў родную зямлю руплівец, што хораша, глыбока, назаўсёды пазнаў, хто ён, дзе ён жыве і з кім ён, дзеля чаго жыве. Янкоўскі. Але пакуль вучоныя думаюць над новымі машынамі, якім пад сілу будуць і пацяжэлыя нашы ўраджаі, нядрэнна працуюць і яны, стомленыя полем рупліўцы. Сіпакоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > руплівец

  • 65 верашчака

    верашчака, -і ж.
    Жидкое мучное блюдо.
    Як верашчака ў дно спадала, то маці есці пакідала ды йшла ў камору па другое, яшчэ больш смачнае, ядкое. Колас. Там былі пірагі, грэцкія бліны, верашчака ў гаршчэчку, кольца каўбасы і вялікі бохан хлеба. С.Александровіч. На вячэру падалі спачатку верашчаку з мяккай маладой парасяцінай. Якімовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > верашчака

  • 66 поўня

    поўня, -і ж.
    Луна в фазе круглого диска.
    Над партызанскімі лагерамі, дзе патухла зарыва, зноў зачырванелася неба, там узыходзіў месяц - сцёртая зверху поўня: паказалася з-за лесу, з-за вострых елак. Пташнікаў. Уставала сонца. У бездань неба нырнула поўня. Кірэенка. Ззяла поўня, з усіх бакоў абсыпаная яснымі зорамі, яшчэ адна поўня ззяла на вадзе пад тым, далёкім берагам. Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > поўня

  • 67 жалеззе

    жалеззе, -я, н., зб. разм.
    Железный хлам, лом.
    Вознік тым часам яшчэ раз узлез на печ, адсунуў пустую скрынку з-пад яец, мяшок з нейкім жалеззем, бляшаную трубу, кійкі, усё, што там ляжала, абмацаў усе куткі, - няма! Гарэцкі. Ні па дварах, ні па прысадах яе (вуліцу) не пазнаеш, і прайсці нельга з-за рознага жалеззя, каменняў, бітай цэглы, астылых галавешак, з-за ям, варонак і глыбокіх каляін. Кулакоўскі. Тут цёмна, жалеззе з усіх бакоў, зверху цісне да шпал, камення, хоча прыдушыць, але затое няма людзей, таўкатнечы. Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > жалеззе

  • 68 цыркулярка

    цыркулярка, -і ж.
    Пилорама с дисковой пилой.
    ...Недзе там, з-за дрэў правага берага, нібы падыгрываючы марш, задорна дудзіць рухавік і звініць цыркулярка. Брыль. Іх цяжкі дым вецер слаў па зямлі, гнаў праз сады, агароды на тартакі, дзе чуваць быў несціханы звон цыркулярак, гул і грукат грузавікоў. Танк. І пад навесам з-за свірноў для справаў гаспадарскіх то заглушалася, то зноў звінела цыркулярка. Бачыла.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > цыркулярка

  • 69 нулёўка

    нулёўка, -і ж. разм.
    Машинка для стрижки наголо.
    Куды з большай ахвотай пасля гэтага ўсе мы, нагала абстрыжаныя, пад нулёўку, рынуліся ў лазню. Вітка. Падстрыжаны пад ваенкамацкую нулёўку, ён (Гаціла) ужо нічога не робіць, адно толькі чакае гэтай позвы. Сіпакоў. - А мяне толькі што абчыкрыжылі пад нулёўку, не сёння-заўтра павінен ісці служыць, - Федзя здымае кепку, кладзе на траву, мацае валасы, быццам правярае, як яны там. Кудравец.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > нулёўка

  • 70 купчасціцца

    купчасціцца незак.
    Расти кудрявым, с большой кроной.
    Ядловец быў мокры, крушыннік купчасціўся над ім і саступаў пакрысе дарогу росламу алешніку. Чорны. Трава прыкметна горшала, вылазіла з яшчэ неглыбокай вады, купчасцілася весела на купінах. Мележ. За колькі крокаў адсюль баравіна спадала ў нізіну, а там купчасціўся ўжо ягаднік ля струхлелых пнёў, чарнела сатлелае голле. Стральцоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > купчасціцца

  • 71 кантычка

    кантычка, -і ж.
    Сборник католических молитвенных песен.
    Там той з лірай у тры шчыра струны задае, той з кантычкі, той з прывычкі модлы дзьме свае. Купала. Кленчаць набожныя каталікі, разгортваюць кантычкі. Колас. Раскрыўшы кантычкі, яны (багамольцы) зацягнулі малітву, якая хутка задыхнулася ў гарачыні, у шуме, у грукаце «Арбонаў»... Танк.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кантычка

  • 72 спарахнець

    спарахнець зак.
    Превратиться в труху.
    То там ніякага лесніка няма, і дом спарахнеў дарэшты. Крапіва. Сцяна справа ад ганка асунулася, хоць даўно была ўзята ў лісіцы, ганак спарахнеў, і замест яго ляжала сукаватая калода. С.Александровіч. Млын ужо спарахнеў, нахіліўся і мог хутка рухнуць. Рыбак.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > спарахнець

  • 73 палавець

    палавець незак.
    Выделяться своим палевым (светло-жёлтым) цветом.
    Цяжкія чорна-сінія хмары навіслі над зямлёю, пахавалі горы, зліліся з мокрым лесам і то там, то тут мутнеюць, палавеюць і сыплюць пылам драбнюсенькіх капачак. Гарэцкі. Як і ў нас, палавее на доспеве жыта густое, і вясёлыя жаўранкі путаюць вецер струной. Гілевіч....На ўзгорках палавее ўжо азіміна. Хадкевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > палавець

  • 74 пістаноўка

    пістаноўка, -і ж. разм.
    Пистонное ружьё.
    Як бы там ні было, але ў шапцы сапраўды можна было знайсці і люльку, і лусту хлеба, і запасы шроту, і ўсякія іншыя прыпасы для лесніковай пістаноўкі. Лынькоў. Толькі трэба будзе перазарадзіць нашы дапатопныя пістаноўкі... Танк. Антон стаяў і думаў, чым набіта яго пістаноўка. Грамовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пістаноўка

  • 75 шмалец

    шмалец, -льцу м.
    Гусиный жир, сало.
    Жанчыны прынеслі вялізны салдацкі кацёл, які знайшлі ў нямецкім бункеры, круп і мукі, нават некалькі лыжак шмальцу, зварылі зацірку. Асіпенка. Іншы раз Ганс Кегель прыносіў з дому нам, сынам «рускага Івана», тонка парэзаныя і памазаныя шмальцам лустачкі хлеба. Сачанка. - Там былі чатыры мышкі, што дурэлі на траве... - і ў кожнай - луста хлеба, што ад шмальцу аж блішчыць? - Так... Сіпакоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шмалец

  • 76 хлуд

    хлуд, -у м.
    Мелкий хворост.
    І там, дзе гібелі лаза да імхі, дзе вокны бяздонныя ляжалі пад хлудам, дзе продкі вялі з лесуном перасуды, - ішлі з перамогаю нашы плугі. Броўка. Нават і на сухім аеры ды хлудзе, нават і ў ботах, адзетаму ды пад плашчом - даволі-такі холадна. Брыль. На тых, хто шарахаўся зайцом у хлудзе, пазіралі з дакорам, бо вышэй над усім ушацкія людзі ставілі сорам. Барадулін.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > хлуд

  • 77 люстравацца

    люстравацца незак.
    1. Отражаться, как в зеркале.
    Агні люстраваліся ў вадзе, і Ленінград спаў над вадою, як здань, а крокі гучалі... гучалі... гучалі... Караткевіч. Мужчыны адзін па адным, несучы на плячах косы, у якіх люстравалася сонца, сыходзіліся да брыгадзіравай дзялянкі на сняданак. Сабаленка.
    2. (таксама люстраваць). Отсвечивать, как зеркало.
    Напрасцяк падаліся да Дняпра, што шырокай звілістай падковай люстраваўся, святлеў удалечы. Сачанка. Люты сям-там здзьмуў з ракі снег, і празрыстыя разводы лёду люстравалі блакітнае сонца. Караткевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > люстравацца

  • 78 наварат

    наварат: другім наварат там
    второй раз

    Беларуска-расейскі слоўнік: міжмоўныя амонімы, паронімы і полісемія > наварат

  • 79 інтэрнаўт

    сущ.
    интерна́вт (человек, имеющий опыт работы в интернете)

    || Адказаўшы на пытанні, можна параўнаць свае вынікі з іншымі інтэрнаўтамі.

    Беларуска-расейскі слоўнік > інтэрнаўт

  • 80 тудэма

    диал. нареч.
    туда
    там
    той дорогой

    || І яны пайшлі тудэма...

    Беларуска-расейскі слоўнік > тудэма

См. также в других словарях:

  • там же — там же …   Орфографический словарь-справочник

  • там — там …   Русский орфографический словарь

  • там — там …   Морфемно-орфографический словарь

  • там — I. нареч. 1. В том месте, не здесь. Буду там только завтра. Ушёл в гости и там задержался. Быть там, где трудно. Жить там же (в том самом месте). // (при повторении в начале двух или нескольких предложений). В одном месте..., в другом месте. Там… …   Энциклопедический словарь

  • ТАМ — ТАМ. 1. нареч. В том месте, в тех местах, не здесь. «Где трудно дышится, где горе слышится, будь первый там!» Некрасов. «Там чудеса: там леший бродит, русалка на ветвях сидит.» Пушкин. «Где чудеса, там мало складу.» Грибоедов. 2. нареч. Потом,… …   Толковый словарь Ушакова

  • там — Там, там. Там, там это типичное для Карамзина выражение потусторонней жизни. В «Разных отрывках»: «Есть ли железные стены, отделяющие засмертие от предсмертия, хотя на минуту превратились для меня в прозрачный флер, и глаза мои могли бы увидеть,… …   История слов

  • там — все там будем, тут и там.. Словарь русских синонимов и сходных по смыслу выражений. под. ред. Н. Абрамова, М.: Русские словари, 1999. там вслед за тем, с годами, со временем, затем, тама, после этого, немного погодя, в дальнейшем, дальше, после,… …   Словарь синонимов

  • ТАМ — Тбилавиамшени АО авиа ТАМ товарищество актеров и музыкантов муз. Словарь: С. Фадеев. Словарь сокращений современного русского языка. С. Пб.: Политехника, 1997. 527 с. ТАМ тетракис(аммиометил)метан …   Словарь сокращений и аббревиатур

  • Там — Там, где бродит бизон Там, где бродит бизон Where the Buffalo Roam Жанр фильм биография кинокомедия Режиссёр Арт Линсон Продюсер Арт Линсон …   Википедия

  • ТАМ — нареч. тамо церк. в том, на том месте, в тех местах; тамка, тамо ка, тамотка, тамой, ко, ички, тамоди, дь сев., вост. тамочка(и), тамонька(и) южн., зап. тамотку, тамоньку, зап., пск. тамовонади костром. тама тамб., ряз. тамоди, особ. яросл. рост …   Толковый словарь Даля

  • ТАМ — 1. местоим. В том месте, не здесь. Буду т. только завтра. 2. местоим. Потом, затем (разг.). Т. видно будет, что делать. Решайся, а т. посмотрим. 3. частица. Употр. обычно при местоименных словах для придания оттенка несущественности,… …   Толковый словарь Ожегова

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»