Перевод: с белорусского на русский

с русского на белорусский

тут

  • 41 мур

    мур, -а і -у м.
    1. Каменная или кирпичная стена.
    З правага боку яна (крата) ледзьве ўпіралася ў мур, два гвазды былі выцягнуты. Чорны. Ізноў я тут, сярод муроў, паміж астрожных сцен праклятых. Танк. І ўжо раслі для светлых хат чырвоныя муры, жыццё сваё на новы лад вялі гаспадары. Бачыла.
    2. Каменное или кирпичное здание.
    Горад шуміць, вялікі горад, шэры граніт, камяніцы, муры...Танк. Гарачы прысак. Галавешкі. Каробкі чорныя муроў. Бялевіч. У цэнтры Цімкавіч узвышаліся магутныя дубы і вязы, якім было самае малое пад сотню год. У іх патанаў старадаўні царкоўны мур. Тычына.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > мур

  • 42 паняверка

    паняверка, -і ж.
    Неопределённое положение; потеря веры во что-либо.
    Вельмі можа быць, што тут і пачыналася яго (Кастуся) шчасце: прынамсі, цяжкая паняверка не гняла яго душы і не сеяла ў ёй смутку. Чорны. Па сваёй натуры Тодар Пракопавіч Несцяровіч быў аптыміст, ніколі і ні пры якіх акалічнасцях не ўпадаў у паняверку. Сачанка. І ўсё ўстаюць перад намі неадольныя пытанні: чаму яны маглі і чаму апынуліся мы ў такой паняверцы? Клышка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > паняверка

  • 43 сябрына

    сябрына, -ы ж. разм.
    Круг друзей; дружеское застолье.
    Вось дык дзіўная сябрына, што за дружны люд такі, тут магутныя мужчыны, і дзяды, і хлапчукі. Броўка....Быць там рашыла, дзе пароўну падзеляць шчасце, хлеб і соль, сябрынаю сустрэнуць поўнач і радасць шугануць пад столь. Калачынскі. Ты паслухай, ты паслухай, сябрына ўся мая, ты пацешся, беларуская зямля, падзівіцеся, суседка і сусед, - пра Лявоніху спявае увесь свет. Вітка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сябрына

  • 44 крамніна

    крамніна, -ы ж. разм.
    Материал фабричного изготовления; одежда из такого материала.
    Пасля жніва ён (Кастусь) пачаў угаворваць яе не шкадаваць тых грошай за каня і набраць крамніны на плацце. Чорны. Але была раз набрала яму Прузына ў анучніка за старызну крамніны на штаны і на кашулю. Калюга. Галоўнае ж - з'явіўся тут эмтээсаўскі ларок: там прадавалі хлеб, крамніну і колькі хочаш гарэлкі. Кулакоўскі....Як хороша ў святочны дзень маглі прыбрацца крамнінай дзяўчаты... Гілевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > крамніна

  • 45 бляхарня

    бляхарня (бляшарня), -і ж.
    Жестяная мастерская.
    Дах на бляхарні, зроблены са старой Зусевай бляхі, маляры запэцкалі ў чырвоную блішчастую фарбу. Мурашка. Тут мясціўся кавальскі цэх, ліцейня, такарня і бляшарня. Галавач.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > бляхарня

  • 46 бляшарня

    бляхарня (бляшарня), -і ж.
    Жестяная мастерская.
    Дах на бляхарні, зроблены са старой Зусевай бляхі, маляры запэцкалі ў чырвоную блішчастую фарбу. Мурашка. Тут мясціўся кавальскі цэх, ліцейня, такарня і бляшарня. Галавач.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > бляшарня

  • 47 недавярак

    недавярак, -рка м., разм.
    Человек, не верящий во что-либо, кому-либо.
    Ён сказаў такім тонам, быццам быў тут нехта такі, што не верыў, і ён выгаварваў гэтаму недавярку. Мележ. А калі пачалі вазіць цэглу на голае поле ў Займішча, Красанок, а за ім і некаторыя недавяркі ўпотай шапталіся: пакуль пабудуем мураваныя харомы, дык і жыць не будзе калі. Гроднеў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > недавярак

  • 48 цымус

    цымус, -у м., разм.
    Самое важное, самое существенное, суть чего-либо.
    Наўкол паперы той гара, і, пэўна, цымусу ў ёй многа: уважліва ў яе баран глядзеў, задраўшы ўгору рогі. Дубоўка. Важна тут сама карціна, у ёй увесь цымус. Каваль.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > цымус

  • 49 баравіна

    баравіна, -ы ж.
    1. Возвышенный участок леса в бору.
    Кастусь узяў кош і з радасцю павёў Яську на знаёмыя грыбныя баравіны. С.Александровіч. Між цёплых баравін вам песню дораць верасы на дарагі ўспамін. Вітка.
    2. Молодой сосновый лес.
    Скрозь галіны цікуе месяц малады, а дзесь з суседняй баравіны крычыць сава на ўсе лады. Колас. Потым мы выскачылі ў баравіну: сосны тут былі высокія, гонкія. Сабаленка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > баравіна

  • 50 акавіта

    акавіта, -ы ж.
    1. уст. Водка, настоянная на кореньях.
    Ну і намардаваўся я з гэтым праведнікам! Ніяк не мог яго спакусіць золатам, тытунём, акавітай, прысмакамі, каралеўскай уладай і папскай ціярай, вечнай маладосцю і несмяротнасцю. Танк. Тут студня знакамітая і ўсім вада да смаку, ды болей акавітаю мы праганяем смагу. Барадулін.
    2. перан., паэт. Волшебный животворный напиток, дающий красоту и молодость.
    Вячорная цьмянасць твая, красавік, мой дух акавітаю поіць. Глебка. Табе не даў я рыфмы мілагучнай, ідзі мой твор, кунегай апавіты. Цябе без рыфмы думка добра лучыць, шукаючы для духа акавіты. Дубоўка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > акавіта

  • 51 лёх

    лёх (лёха) лёх, -у м. лёха, -і ж.
    Ход, прорытый под землёй.
    З яго (лесу) гушчэчы, пацямнеўшай ад змроку, як з агромністай закуранай дымам і сажаю лёхі, роўным шэрагам, стройна, як птушкі на адлёце ў вырай, зашнуравала рознакалёрная, рознарослая гавяда. Гартны....Выраўнялася і тужэй нацягнулася над высокім берагам канавы ўсыпаная дробнымі каменьчыкамі сцежка, раптам правальваючыся ў глыбокія, вытачаныя снегавою вадою лёхі. Адамчык. Тут, кажуць, ёсць пад зямлёю знарок пракапаныя лёхі. У адну такую лёху наш Сівіца быў траха не праваліўся. Калюга.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > лёх

  • 52 лёха

    лёх (лёха) лёх, -у м. лёха, -і ж.
    Ход, прорытый под землёй.
    З яго (лесу) гушчэчы, пацямнеўшай ад змроку, як з агромністай закуранай дымам і сажаю лёхі, роўным шэрагам, стройна, як птушкі на адлёце ў вырай, зашнуравала рознакалёрная, рознарослая гавяда. Гартны....Выраўнялася і тужэй нацягнулася над высокім берагам канавы ўсыпаная дробнымі каменьчыкамі сцежка, раптам правальваючыся ў глыбокія, вытачаныя снегавою вадою лёхі. Адамчык. Тут, кажуць, ёсць пад зямлёю знарок пракапаныя лёхі. У адну такую лёху наш Сівіца быў траха не праваліўся. Калюга.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > лёха

  • 53 гартоўны

    гартоўны, -ая, -ае. Крепкой закалки.
    Трэба іх (горны) напаліць дачырвона, каб вораг не мог іх таптаць больш нагамі, каб, ударыўшы словам гартоўным, адказваў полымем камень. Танк....І хочацца грудзьмі зваліцца й плакаць доле, на вецер там пусціць, развеяць смутак свой, развеяць успамін, як блукаў той тут колісь, што прозвішчам сваім гартоўным скрозь звінеў... Коршак.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > гартоўны

  • 54 пачужэць

    пачужэць зак.
    Стать кому-либо чужим.
    Стары менчук, я паўтараю, не помсціў брату і братавай, стаў вышэй над уласніцкай цемрай. Аднак і пачужэў ім да канца. Брыль. Ён (чалавек) глядзеў на ўсё гэта і думаў, што ўсё тут змянілася і пачужэла. Адамчык. Затое свая радня аддалілася, пачужэла. Асіпенка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пачужэць

  • 55 дыля

    дыля, -і ж. абл.
    Половина или четверть расколотого вдоль бревна.
    З дыляў паслалі палок шырачэзны, каб хто тут, парыўшыся, не зваліўся. Танк. Толькі насустрач параю коней дарожны майстар цягнуў збіты з тоўстых дыляў і акованы бляхай шырокі, на ўсю вузенькую шашу, плуг... Адамчык....Высланы сасновымі новымі дылямі з-пад леспрамгасаўскага гатара, ён (мост) жаўцеў, як падлога... Пташнікаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > дыля

  • 56 шпік

    шпік, -у м.
    Костный мозг.
    Затым пасёрбаў (Францішак) трошкі астылай, але пахкай і смачнай капусты, што пакінулі яму з полудня, няспешна і акуратна абрэзаў сцізорыкам мяса на костцы, выбіў з яе, як тут казалі, шпік. Далідовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шпік

  • 57 чуцца

    чуцца незак.
    Чувствовать себя.
    Падумала (Сцепаніда), што чуліся яны (вартавыя) упэўнена, нібы гаспадары. Быкаў. Хацеў нат выключыць тэлефон, каб не адказваць на дакучнае: - Як чуешся? Танк. Тут і людзі вальней чуюцца, і кожны неяк цікавей, на свой лад, гаворыць. Семашкевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > чуцца

  • 58 папаездзіць

    папаездзіць зак., разм.
    Ездить долго, неоднократно.
    Дарогу на Нясвіж Мікола ведаў добра: за тры гады вучобы ў семінарыі ён тут папахадзіў і папаездзіў. С.Александровіч. Акуліч нарадзіўся ў гэтай мясцовасці, у свой час - са студэнцкіх гадоў - папаездзіў па гэтай дарозе на спадарожных, а таму дарога ўяўлялася яму лёгкаю і простаю. Жук.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > папаездзіць

  • 59 селядзёўка

    селядзёўка (селядцоўка), -і ж. разм.
    Сельдяная бочка.
    Там Ворка на рагу карчму трымае, а ў карчме людзей, як селядцоў у селядзёўцы, там сабе знойдзеш добрага чалавека, каб сваю бяду яму расказаць. Калюга. Згнецены вы тут, як селядцы ў цеснай селядцоўцы. Гарэцкі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > селядзёўка

  • 60 селядцоўка

    селядзёўка (селядцоўка), -і ж. разм.
    Сельдяная бочка.
    Там Ворка на рагу карчму трымае, а ў карчме людзей, як селядцоў у селядзёўцы, там сабе знойдзеш добрага чалавека, каб сваю бяду яму расказаць. Калюга. Згнецены вы тут, як селядцы ў цеснай селядцоўцы. Гарэцкі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > селядцоўка

См. также в других словарях:

  • тут же — тут же …   Орфографический словарь-справочник

  • тут-то — тут то …   Орфографический словарь-справочник

  • тут-то —   тут то …   Правописание трудных наречий

  • ТУТ — (1) ТУТ (1) нареч. (разг.). То же, что здесь в 1, 3 и 4 знач. «Я ее не слышу, но я чувствую, что она тут.» Тургенев. «Забав их сторож неотлучный, он тут.» Пушкин. «Я, всех оббегав, тут.» Маяковский. «Орел немного посидел и тут же на другой овин… …   Толковый словарь Ушакова

  • ТУТ — (1) ТУТ (1) нареч. (разг.). То же, что здесь в 1, 3 и 4 знач. «Я ее не слышу, но я чувствую, что она тут.» Тургенев. «Забав их сторож неотлучный, он тут.» Пушкин. «Я, всех оббегав, тут.» Маяковский. «Орел немного посидел и тут же на другой овин… …   Толковый словарь Ушакова

  • ТУТ — (1) ТУТ (1) нареч. (разг.). То же, что здесь в 1, 3 и 4 знач. «Я ее не слышу, но я чувствую, что она тут.» Тургенев. «Забав их сторож неотлучный, он тут.» Пушкин. «Я, всех оббегав, тут.» Маяковский. «Орел немного посидел и тут же на другой овин… …   Толковый словарь Ушакова

  • ТУТ — 1. местоим. То же, что здесь. Т. много людей. Т. рассказчик замолчал. Чем т. поможешь? Я т. ни при чём. 2. частица. Употр. при нек рых местоименных словах, подчёркивая отрицание, отрицательное отношение к чему н. (разг.). Он её любит Какая т.… …   Толковый словарь Ожегова

  • тут — См …   Словарь синонимов

  • ТУТ — да инде. Прикам. То в одном, то в другом месте; кое где. МФС, 102. Тут да сюд. Прикам. То же, что тут и там. МФС, 102. Тут и там. Разг. В разных местах, во многих местах. ФСРЯ, 471. Тут как тут. Разг. Сразу, вдруг, в этот самый момент (оказаться …   Большой словарь русских поговорок

  • ТУТ-ТО — ТУТ ТО, нареч. (разг.). Как раз тут, именно тут. Тут то она ему и сказала. ❖ Не тут то было (разг.) употр. для обозначения невозможности что нибудь сделать, неожиданно возникшего препятствия, неудачи. Толковый словарь Ушакова. Д.Н. Ушаков. 1935… …   Толковый словарь Ушакова

  • тут — т.у.т. тонна условного топлива энерг. ТУТ Технологический университет Таджикистана с 1990 http://www.tut.tj/​ г. Душанбе, образование и наука, техн. ТУТ технический учёт тепла …   Словарь сокращений и аббревиатур

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»