Перевод: с белорусского на русский

с русского на белорусский

рабіна

  • 21 мядзведзяваты

    мядзведзяваты, -ая, -ае; разм. Похожий на медведя, напоминающий медведя.
    - Не мог знайсці якога праходу, торба, - вылаяўся ў думках сержант, убачыўшы, як той спачатку перакінуў цераз плот свой аўтамат, а пасля нязграбна пераваліў на вуліцу няўклюднае мядзведзяватае цела. Быкаў. Мажная прысадзістая постаць, нізка пасаджаная на плячах галава з кудлатымі валасамі вогненнага колеру, дужыя загарэлыя рукі рабілі яго нейкім мядзведзяватым. С.Александровіч. На лесвічнай пляцоўцы сустрэлі шырокага ў плячах мядзведзяватага мужчыну - дзядзькавага суседа. Ягоўдзік.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > мядзведзяваты

  • 22 сенаваць

    сенаваць незак.
    Заготавливать сено.
    Дзень той выдаўся сухі і ветраны - ужо сенавалі. Адамчык. Тое балота - бралі на часць, сенавалі - рабілі сена. Янкоўскі. - Дык не ведаеш, дзе Сідарук? - На лузе, - падказаў Вяртун, які ўсё заўсёды пра ўсіх ведаў. - Сянуе ўжа каторы дзень. Далідовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сенаваць

  • 23 жабраваць

    жабраваць незак.
    Собирать милостыню, просить подаяния.
    Што ж было рабіць малому? Рукі дзе яму зацяць? Не йсці ж з бацькам жабраваць здароваму, маладому! Колас....А што ж будзе з нашым дзіцем, калі мы памром? Ці не прыйдзецца яму жабраваць ісці? Крапіва. Застаўшыся сіратою з малых год, ён (Павел Дубовік) спачатку жабраваў, потым пасвіў местачковую скаціну. Чарнышэвіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > жабраваць

  • 24 мураванка

    мураванка, -і ж. разм.
    Постройка из камня или кирпича.
    Ад акадэміі запомніўся шырокі двор з двухпавярховымі мураванкамі шэрага казённага тыпу... Скрыган. А там-сям аднаўлялі больш-менш прыдатныя для жытла мураванкі. Лужанін. Мураванка стаіць пры садку ў рабінах і ясакарах, як прыгажосць не губляецца, не нікне. Янкоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > мураванка

  • 25 паншчына

    паншчына, -ы ж. разм.
    Крепостное право.
    Дзеялася тое даўно, яшчэ за паншчынай. Гарэцкі. Але вось бяда - мае ён (Яська) зямлі дужавата: цэлую паўвалоку. Колькі падзялілі, як паншчыну скасавалі, толькі і цяпер у іх ёсць. Калюга. Каты былі бедныя, казалі, што яшчэ за паншчынаю ў іхняга прадзеда, бо ленаваўся рабіць, пан адабраў палавіну надзелу. Адамчык.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > паншчына

  • 26 схлупіцца

    схлупіцца зак. абл.
    Сбиться, столпиться в одном месте.
    Нейк разам усе схлупіліся і перашкаджалі адзін аднаму. Чорны. Саламяныя накрыўкі старых хат, быццам баронячыся ад якой напасці, схлупіліся адна да адной і выдаваліся суцэльнай страхой. Сабаленка. На кацеры загаварылі часцей - як спрачаліся. Схлупіліся разам, нешта рабілі. Воранаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > схлупіцца

  • 27 гарбарня

    гарбарня, -і ж.
    Кожевенный завод; мастерская по переработке кожи.
    Але ў той час кожны малады віленскі гарбар рабіў яшчэ свой «фрэндар», або вандроўку, з горада ў горад, з гарбарні на гарбарню, для падвышэння кваліфікацыі. Гарэцкі. Паяўленне гарбарань і металаапрацоўчых і іншых арцелей, а пасле фабрык і заводаў, узнікненне і пашырэнне ў канцы XIX і пачатку XX стагоддзяў даволі буйных паводле таго часу і маштабаў горада майстэрань спрыяла фармаванню і росту пралетарыяту. Чорны. Але гэта значыла не прызнаць астраномію, якую яна (князёўна) вельмі любіла, тыя сталеліцейныя заводы, якія працавалі на Ўрале, гарбарні свайго бацькі, фабрыкі, што выраблялі шоўк, бархат і іншую тканіну, нарэшце лямпу, якою яна карысталася... Лупсякоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > гарбарня

  • 28 пражмо

    пражмо (прыжмо), -а, н. абл.
    Колоски ржи, запечённые на огне.
    Пахне пражмом, але іначай, як ад жмені каласоў, мацней, аж пяршыць у горле. Карамазаў. У руках у хлопчыка было самае непрыдуманае, самае сапраўднае, рэальнае - аж слінкі пацяклі! - пражмо. Кірэенка. Ці то ўспомнілася яму, як некалі вадзіў коней на начлег, пёк бульбу і рабіў прыжмо, ці то дзяўчынка так уразіла - толькі Кандрат Сідаравіч расчуліўся. Лупсякоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пражмо

  • 29 прыжмо

    пражмо (прыжмо), -а, н. абл.
    Колоски ржи, запечённые на огне.
    Пахне пражмом, але іначай, як ад жмені каласоў, мацней, аж пяршыць у горле. Карамазаў. У руках у хлопчыка было самае непрыдуманае, самае сапраўднае, рэальнае - аж слінкі пацяклі! - пражмо. Кірэенка. Ці то ўспомнілася яму, як некалі вадзіў коней на начлег, пёк бульбу і рабіў прыжмо, ці то дзяўчынка так уразіла - толькі Кандрат Сідаравіч расчуліўся. Лупсякоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > прыжмо

  • 30 пыніцца

    пыніцца незак. абл.
    Управляться по хозяйству.
    Жанчына стала пыніцца ў хаце і, каб не разбудзіць бацьку, рабіла ўсё ціха, асцярожна, хадзіла на кіпеньках. Кулакоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пыніцца

  • 31 корч

    корч, карча м.
    1. Вывернутый из земли с корнями пень.
    Павольна тубылец ідзе праз тайгу і сочыць, дзе собаль у корч мільгануў, шукае, дзе ходзіць-лятае касач. Дубоўка. Пісьменнік выварочваў і пілаваў карчы, прычым рабіў гэта з вялікім задавальненнем. Лужанін.
    2. абл. Куст картофеля, лука и др., вывернутый из земли.
    А восень - выццё малатарні, хмары пылу, ад якіх душыць усярэдзіне, доўгія рады карчоў бульбы, падкапаных жалезняком Яўхіма ці старога Глушака... Мележ. Не, пакуль тое капаць, маці падкопвала - разграбала рукамі зямлю пад карчамі, выбірала самыя вялікія бульбіны, а астатнія, меншыя, прыгортвала зноў зямлёю... Сачанка. Старая жанчына збірае ў прыпол бульбіны. Бярэ вывернуты з зямлі корч, атрасае і падбірае дробную, нібы гарох, бульбачку. Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > корч

  • 32 здоўжыцца

    здоўжыцца зак.
    Показаться слишком долгим.
    Далей была дарога, якая і не здоўжылася, і закончылася цёплай хатай, дзе былі дзеці, пляменнікі... Брыль. І, сёрбаючы булён, жуючы аладкі ці дранікі, ты зноў жа будзеш думаць, чым бы заняцца, што б такое знайсці рабіць, каб ані не здоўжыўся дзень... Сачанка. Былое здоўжылася ў сне: то дождж ідзе, то золь, то снег, то сонца ўстане над вадою. Стральцоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > здоўжыцца

  • 33 лагаднець

    лагаднець незак.
    Становиться более покладистым, добродушным, мягким.
    Змітро, які з усімі быў жорсткі і суровы, перад ёю лагаднеў, рабіўся мяккі, як воск. Сачанка. Калі былі твае так блізка вусны, зусім не разумеючы сябе, я лагаднеў, нібыта ліст капусны... Макаль. Ступаючы па раллі, заграбаючы пяцярнёю грэчку, Хвошч усё больш лагаднеў, дабрэў. Лупсякоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > лагаднець

  • 34 пасялковец

    пасялковец, -оўца м., разм.
    Житель посёлка.
    Між вёскаю і пасёлкам Янкі Купалы - ні лесу, ні поля, а толькі Даколька і мост на ёй; вяскоўцы і пасялкоўцы рабілі ці папраўлялі гэты мост разам, і дружна, і зладжана. Янкоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пасялковец

  • 35 акалечаць

    акалечаць зак., разм.
    Стать калекой.
    І акалечаў Міхал Стальмаховіч - от так сабе - без усялякай выдатнай справы. І на вайне не быў, і нічога вельмі важнага і страшнага за сваё жыццё не рабіў, ля машыны нідзе не стаяў, можна сказаць, усё гэта было - аж смех людзям сказаць - дома, у запечку. Чорны. Ды чуць (Вінцэсь) і не акалечаў, збіваючы гэтую атаву: паслізнулася наперад нага, а каса з маху так і збрыла носік бота, добра, што не даняла пальцаў. Жук.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > акалечаць

  • 36 апараніцца

    апараніцца зак. абл.
    Прийти раньше, чем намечено.
    - Апараніліся вы трохі, браткі. - Чаму? - От зараз, пачакайце, дык поўна хата хлопцаў будзе. Чорны. Зверыўшыся з гадзіннікам, каб не спазніцца і не апараніцца, ахвотнік да сырадою рабіў ласку наліць малака ўласнаручна і роўна пяць хвілін піў яго маленькімі глыткамі. Лужанін.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > апараніцца

  • 37 духоўніца

    духоўніца, -ы ж. разм.
    Духовное завещание.
    - ...Скрыпка верна ўсім служыла, каб і ты ёй верны быў, - гаварыў пастух Курыла, як духоўніцу рабіў. Колас.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > духоўніца

  • 38 дніць

    дніць незак.
    Вставлять дно.
    То ён (Міхал Сцяпура) часаў бервяно, то дніў кадушку, то рабіў колы, то правіў загарадзь. Чорны.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > дніць

  • 39 знерваваць

    знерваваць зак.
    Довести до нервозного состояния.
    Усё гэта так... знервавала, так стузала, што ён (Сідор) увачавідкі адзначаў, як рабілася яму цяжка і невыносна. Гартны. Шура адгаварыла, баючыся, каб не выйшла сваркі з Вольчынымі бацькамі, якая б яшчэ больш знервавала Вольку. Крапіва.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > знерваваць

  • 40 дарэктар

    дарэктар, -а м., уст. Домашний учитель.
    І кончыў (бацька) тым: лепш к сабе ў хату - не трэба й кланяцца Яхіму - наняць дарэктара на зіму, ну хоць бы Яську Базылёва. Колас. Сёмка пражыў і прадружыў з Рыгорам вясёлыя рэзвыя гады юнацтва: разам вучыліся ў дарэктара па хатах, разам рабілі саначкі і лыжы ды коўзаліся на іх... Гартны. Вучоба ў «дарэктара» не пакінула прыкметнага следу ў яго жыцці. Хведаровіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > дарэктар

См. также в других словарях:

  • раб — раб, а …   Русский орфографический словарь

  • раб — раб/ …   Морфемно-орфографический словарь

  • раб — а; м. 1. При рабовладельческом строе: человек, лишённый всех прав и средств производства и являющийся полной собственностью владельца, распоряжающегося его трудом и жизнью. Восстание рабов. Продать раба. 2. В России 18 19 вв.: о крепостном… …   Энциклопедический словарь

  • РАБ — РАБ, раба, муж. 1. В ранней, докрепостнической стадии эксплоататорского общества и в колониальных странах эксплоатируемый человек, лишенный всяких средств производства и вместе со своей рабочей силой являющийся товаром, полной частной… …   Толковый словарь Ушакова

  • раб — РАБ, раба, муж. 1. В ранней, докрепостнической стадии эксплоататорского общества и в колониальных странах эксплоатируемый человек, лишенный всяких средств производства и вместе со своей рабочей силой являющийся товаром, полной частной… …   Толковый словарь Ушакова

  • РАБ — РАБ, раба, муж. 1. В ранней, докрепостнической стадии эксплоататорского общества и в колониальных странах эксплоатируемый человек, лишенный всяких средств производства и вместе со своей рабочей силой являющийся товаром, полной частной… …   Толковый словарь Ушакова

  • раб — РАБ, раба, муж. 1. В ранней, докрепостнической стадии эксплоататорского общества и в колониальных странах эксплоатируемый человек, лишенный всяких средств производства и вместе со своей рабочей силой являющийся товаром, полной частной… …   Толковый словарь Ушакова

  • раб — сущ., м., употр. сравн. часто Морфология: (нет) кого? раба, кому? рабу, (вижу) кого? раба, кем? рабом, о ком? о рабе; мн. кто? рабы, (нет) кого? рабов, кому? рабам, (вижу) кого? рабов, кем? рабами, о ком? о рабах; сущ., ж. раба; сущ …   Толковый словарь Дмитриева

  • РАБ — слуга, шут. Как особый персонаж мифа противопоставлен мифологическому царю и часто равнозначен шутовскому царю и господину; в обрядовой сфере роль Р. характерна для периодических ритуалов, во время которых происходит переворачивание социальной… …   Энциклопедия мифологии

  • РАБ — муж. раба, рабыня, рабица жен. невольник, крепостной; человек, обращенный в собственность ближнего своего, состоящий в полной власти его. Над круглым или полным рабом господин волен в жизни и смерти. Встарь были различные степени рабов: холоп,… …   Толковый словарь Даля

  • раб — Невольник, крепостной, холоп; данник, илот. Прот …   Словарь синонимов

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»