-
1 крыжаваць
крыжаваць незак.Складывать крестом, укладывать крест-накрест.Валіў я дровы, крыжаваў і сек, - дзесятнік быў са мною вельмі ласкаў. Гаўрук. Лес мы крыжавалі каля Чорнай рэчкі. Хведаровіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > крыжаваць
-
2 табака
табака, -і ж.Нюхательный табак.Тут вагон табакі цёртай выпісаў Гавака. Крапіва. Экзаменаваў маладжавы цыбаты поп. Ад яго моцна пахла табакай. Хведаровіч. А ў вузел трапіў панюх табакі... Сіпакоў.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > табака
-
3 сальнік
сальнік, -а м.Торговец салом.На самым праходзе між вазамі стаяў местачковы сальнік Адольф Крывадубскі, з кублам на возе. Чорны. Кожны дзень я хадзіў дадому па харчы і назад ішоў, несучы вялізны гладыш маслёнкі, якую мы бралі ў Фрумы, буханку хлеба і калі-нікалі кавалак мяса, свіных костак, якія даваў сальнік Паўлюк у доўг на адпрацоўку. Хведаровіч. Сымон пачаў заганяць у кутузку былых гандляроў, калішняга валаснога пісара, сальніка, некалькі «падкулачнікаў», не пашкадаваў і роднага дзядзьку Васіля Сапегу. Грахоўскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сальнік
-
4 пакрасавацца
пакрасавацца зак., разм.Пожить некоторое время беззаботно, счастливо.І пабраўся (Ромусь Рабэйка) з польскаю патрыёткаю з Варшавы. Ды нядоўга потым пакрасаваўся на свеце. Гарэцкі. Не доўга давялося «пакрасавацца» ў новай хаце. Хведаровіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пакрасавацца
-
5 смагнуць
смагнуць (смягнуць) незак.Изнывать от жары, жажды.І смагла зямля, і тужэла яна, няўзятаю сілай сваёю набрыньвала... Лужанін. Дваццаць гарачых дзён мы смаглі ў паходзе ад спёкі. Хведаровіч. Хто сказаў - вада без паху? Хто сказаў - вада без смаку? Той, відаць, не смяг у спёку і ад смагі ў суш не млеў. Сіпакоў.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > смагнуць
-
6 смягнуць
смагнуць (смягнуць) незак.Изнывать от жары, жажды.І смагла зямля, і тужэла яна, няўзятаю сілай сваёю набрыньвала... Лужанін. Дваццаць гарачых дзён мы смаглі ў паходзе ад спёкі. Хведаровіч. Хто сказаў - вада без паху? Хто сказаў - вада без смаку? Той, відаць, не смяг у спёку і ад смагі ў суш не млеў. Сіпакоў.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > смягнуць
-
7 дарэктар
дарэктар, -а м., уст. Домашний учитель.І кончыў (бацька) тым: лепш к сабе ў хату - не трэба й кланяцца Яхіму - наняць дарэктара на зіму, ну хоць бы Яську Базылёва. Колас. Сёмка пражыў і прадружыў з Рыгорам вясёлыя рэзвыя гады юнацтва: разам вучыліся ў дарэктара па хатах, разам рабілі саначкі і лыжы ды коўзаліся на іх... Гартны. Вучоба ў «дарэктара» не пакінула прыкметнага следу ў яго жыцці. Хведаровіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > дарэктар
Перевод: с белорусского на русский
с русского на белорусский- С русского на:
- Белорусский
- С белорусского на:
- Русский