-
101 апаўдні
апаўдні (апоўдні) прысл.В середине дня.Зранку ён (Астаповіч) яшчэ нічога не ведаў, а апаўдні салдат павінен быў ісці ў салдаты і на вайну. Чорны. Апаўдні шчаслівы, пачарнелы, потны сенакос з абрыву бухне ў вір дрымотны. Вялюгін. Ды вось неяк, калі яны, Эльзі і Крыстэль, апоўдні ўходжваліся з пасудай, а палонны яшчэ еў каля стала, спазніўшыся з-за работы, усёй ідыліі з румянай ды наліўной прыгажосцю прыйшоў нечаканы канец. Брыль. Апоўдні пад несціханы крык пеўняў з-за лесу выпаўзла блакітна-шэрая хмара. Асіпенка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > апаўдні
-
102 апоўдні
апаўдні (апоўдні) прысл.В середине дня.Зранку ён (Астаповіч) яшчэ нічога не ведаў, а апаўдні салдат павінен быў ісці ў салдаты і на вайну. Чорны. Апаўдні шчаслівы, пачарнелы, потны сенакос з абрыву бухне ў вір дрымотны. Вялюгін. Ды вось неяк, калі яны, Эльзі і Крыстэль, апоўдні ўходжваліся з пасудай, а палонны яшчэ еў каля стала, спазніўшыся з-за работы, усёй ідыліі з румянай ды наліўной прыгажосцю прыйшоў нечаканы канец. Брыль. Апоўдні пад несціханы крык пеўняў з-за лесу выпаўзла блакітна-шэрая хмара. Асіпенка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > апоўдні
-
103 капыціць
капыціць незак., разм.Бить, топтать копытами.Хоць па дарозе капыціў такі табун коней, пылу не было - увосень ён прыбіваецца да зямлі дажджамі і шчодрымі росамі. Сіпакоў. А ён (Сноўдала) хадзіў, глядзеў сабе пад ногі, капыціў снег, здабываючы сабе корм, смертна біўся з іншымі, да сябе падобнымі, і нічога не бачыў і не разумеў да самай апошняй хвіліны. Казько. А конь усё-такі вырваўся з жалезнай жандарскай пасткі і яшчэ доўга-доўга з трывожным прызыўным іржаннем белым прывідам капыціў Прырэчча... Ягоўдзік.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > капыціць
-
104 цынка
цынка, -і ж. разм.Цинковая коробка для патронов.Мы, хлапчукі, радаваліся такім знаходкам, хавалі вінтоўкі і карабіны пад стагі на пругменках, а патроны ўзрывалі цэлымі цынкамі, наклаўшы агню ў глінішчах, дзе былі глыбокія ямы і рос беразак. Лужанін. -
105 прэнт
прэнт, -а м.Металлический стержень.Нявада, які стаяў, хапіў у сябе з-пад ног нейкі гнуты прэнт з раструшчанага грузавіка і з першага размаху апусціў яго на галаву маладога чалавека... Чорны. Міця сеў, аглядаючы невялікі пакойчык з адным, забітым жалезнымі прэнтамі акном, з вялікім, як шафа, сейфам у кутку, з точанаю драўлянаю вешалкаю... Адамчык. Андрэй Чмель плюшчыў вочы і пакручваў доўгімі абцугамі тоўсты жалезны прэнт, што быў ужо чырвоны ад агню. Савіцкі. -
106 сушэць
сушэць незак.Становиться сухим или более сухим.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сушэць
-
107 горшаць
горшаць незак., безас. Становиться хуже.З кожным днём на свеце ўсё горшала, вайна ўчэпістай лапаю падбіралася ўсё бліжэй, а цяпер дык і зусім улезла ў хату, на самы покуць, пад абразы. Быкаў. Калі ж сыну горшала, дык часам нібы супроць волі зноў (Багдан) пачынаў адчуваць горкую крыўду і злосць да жывёліны. Кулакоўскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > горшаць
-
108 пыцель
пыцель (пыталь), -тля м.1. Вальцовая мельница.Выстарайся яму, Зэня, малатарню, сячкарню, вальцы пад пшанічны пыталь, цэнтрыфугу... Чорны. Асыпаны на корх пылам ды кастрыцаю, стаяў між вялізных драўляных кол яшчэ не бязгодны рухавік; на сваіх месцах у чынным парадку тырчэлі пытлі, грамаздзіўся непарушны пастаў з двух камянёў. Гартны.2. Пеклеванная мука.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пыцель
-
109 пыталь
пыцель (пыталь), -тля м.1. Вальцовая мельница.Выстарайся яму, Зэня, малатарню, сячкарню, вальцы пад пшанічны пыталь, цэнтрыфугу... Чорны. Асыпаны на корх пылам ды кастрыцаю, стаяў між вялізных драўляных кол яшчэ не бязгодны рухавік; на сваіх месцах у чынным парадку тырчэлі пытлі, грамаздзіўся непарушны пастаў з двух камянёў. Гартны.2. Пеклеванная мука.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пыталь
-
110 гмах
гмах, -у м.Большое высотное здание. -
111 сябрына
сябрына, -ы ж. разм.Круг друзей; дружеское застолье.Вось дык дзіўная сябрына, што за дружны люд такі, тут магутныя мужчыны, і дзяды, і хлапчукі. Броўка....Быць там рашыла, дзе пароўну падзеляць шчасце, хлеб і соль, сябрынаю сустрэнуць поўнач і радасць шугануць пад столь. Калачынскі. Ты паслухай, ты паслухай, сябрына ўся мая, ты пацешся, беларуская зямля, падзівіцеся, суседка і сусед, - пра Лявоніху спявае увесь свет. Вітка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сябрына
-
112 карына
карына, -ы ж. разм.Кусок, обломок древесной коры.На дрывотні, пад варыўнёй, хлыстала па бервяне тонкая сасновая карына. Пташнікаў....Ён (Ягор) садзіўся да бацькавага варштата, браў долата ды малаток, са звычайных ліповых, асінавых, лазовых палак, з карын і карэння, мяняючы долата і малаток на разцы, пілкі, лобзікі, майстраваў хоць людзей, хоць чарцей. Карамазаў.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > карына
-
113 маршалак
маршалак, -лка м.Предводитель дворянства.Перад спраўднікам ён (Цімох) быў у протаіерэя, гарадскога галавы, маршалка і манастырскага настаяцеля. Мурашка. Скарына больш здагадаўся, чым пачуў, хто так мнагазвонна крочыць: пераможца пад Оршай, маршалак, гетман, князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі. Лойка. Маршалак Загорскі не абяцаў яму задаволіць просьбу, бо гэта абразіць пачуцці дваран. Караткевіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > маршалак
-
114 бляшанка
бляшанка, -і ж.Жестяная банка.Разлажыўся (сусед) каля мяне скромненька, але ў яго - цэлы бохан добрага сітнага хлеба, і слівачнае масла, цэлая бляшанка, і цукар-рафінад. Гарэцкі. Хто першы дабіваўся, каб хапіць сабе ў бляшанку з-пад кансерваў вады, той мог лічыць сябе шчаслівым. Чорны. Абапал вазона стаялі на падваконцы дзве абвязаныя паркалёвымі хусткамі бляшанкі з дынамітам. Арлоў.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > бляшанка
-
115 ветліца
Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > ветліца
-
116 панцак
панцак, -у м. абл.Перловый суп.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > панцак
-
117 дзірван
дзірван, -у м.Непаханая земля, густо поросшая травой.Мартын Рыль, апёршыся на локаць, ляжыць на баку на прагрэтым дзірване. Колас. Белая вопратка дзірваноў, на фоне якой сям-там, у лагчынах, хаваюцца жывыя сакавітыя плямы паплавоў. Брыль. Калі дзед, ускінуўшы на воз плуг і барану, выбіраецца араць поле ці ўздзіраць дзірван пад проса, Рудзька бяжыць услед за возам. Навуменка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > дзірван
-
118 зімка
зімка, -і ж. разм.Озимая пшеница.Другая чвэртка ў гэтай старане заложана жытам і зімкаю-пшаніцаю аж пад самы шчыт. Калюга. -
119 ярыца
ярыца, -ы ж.Яровая рожь. -
120 зарасіцца
зарасіцца зак.Обмочиться росой.Падкладаўшы пад сябе сена, каб не зарасіцца ў атаве, яны (дзяўчаты) мараць аб будучым, выказваюць розныя думкі. Бажко. Пакуль чвякаў па мокрым лузе, (Васіль Безручонак) зарасіўся па пояс. Дайнека. І як ні падымаў ён (Андрэй) высока ногі, але ўвесь да пояса зарасіўся - бульбоўнік мокры... І.Капыловіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зарасіцца
См. также в других словарях:
ПАД — повышенное артериальное давление мед. ПАД пакетный адаптер данных ПАД Служба педагогического обмена нем.: Pädagodischer Austauschdienst нем., образование и наука Источник: http://www.main.vsu.r … Словарь сокращений и аббревиатур
ПАДЁЖ — ПАДЕЖ, а, муж. В грамматике: словоизменительная категория имени, выражаемая флексиями. Родительный п. | прил. падежный, ая, ое. Падежные окончания (флексии). II. ПАДЁЖ, а, муж. Повальная смертность скота. | прил. падёжный, ая, ое. Толковый… … Толковый словарь Ожегова
ПАДЁЖ — ПАДЁЖ, падежа, муж. Действие и состояние по гл. падать в 5 знач.; мор, повальная смертность среди скота, эпизоотия. Толковый словарь Ушакова. Д.Н. Ушаков. 1935 1940 … Толковый словарь Ушакова
падёж — падёж, падежи, падежа, падежей, падежу, падежам, падёж, падежи, падежом, падежами, падеже, падежах (Источник: «Полная акцентуированная парадигма по А. А. Зализняку») … Формы слов
падёж — падёж, падежа, ом (повальнаягибель скота) … Русское словесное ударение
Пад — р. см. Паданская низменность Географические названия мира: Топонимический словарь. М: АСТ. Поспелов Е.М. 2001 … Географическая энциклопедия
падёж — падёж, еж а, твор. п. ом (о скоте) … Русский орфографический словарь
падёжь — сущ., кол во синонимов: 1 • падежь (2) Словарь синонимов ASIS. В.Н. Тришин. 2013 … Словарь синонимов
падёж — (скота) … Словарь употребления буквы Ё
падёт — [пасть] … Словарь употребления буквы Ё
паділ — Паділ: долина [2;XIII] … Толковый украинский словарь