-
21 пытальнік
пытальнік, -а м.Вопросительный знак.Потым здалося, што пад струнамі, у проразі, падобнай на граматычны пытальнік, тырчыць нейкі белы ражок. Кулакоўскі. Чырвоным алоўкам падкрэслены некаторыя радкі і паасобныя словы, сям-там стаяць пытальнікі і клічнікі. С.Александровіч. Яны (вершы) нават знешне стракацелі клічнікамі і пытальнікамі, працяжнікамі і шматкроп'ямі. Тычына.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пытальнік
-
22 гарбузік
гарбузік, -а м.Семечко тыквы.На шапцы «ожэл бялы», блішчаць гузікі - чыноўнік зноў на скверы лушчыць гарбузікі. Чарот. Яны (цёткі) хавалі яму, Ясю, выспеленыя і падсмажаныя гарбузікі. Янкоўскі....У тых мяшэчках, або рукаўчыках, як яна звала, маці хавала на гасцінец дзецям гарбузікі, семечкі, арэхі, высушаныя макаўкі... Марціновіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > гарбузік
-
23 падупасці
падупасці зак., разм.Прийти в упадок, в запустение.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > падупасці
-
24 парукацца
парукацца зак. абл.Поздороваться за руку.Высокі і пляшывы, Сідар ступіў на сцежку з альхоўніку, парукаўся і сказаў: - А мы думалі, што па цябе давядзецца ехаць. Чыгрынаў. Ну што ж, паганец, - не хавай рукі, хадзі бліжэй, не бойся парукацца. Сіпакоў. Калі яны (дзядзькі) парукаліся, а потым на нейкую хвіліну заціхлі, пачулі: воддаль шахкае-звініць піла. Далідовіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > парукацца
-
25 апаўдні
апаўдні (апоўдні) прысл.В середине дня.Зранку ён (Астаповіч) яшчэ нічога не ведаў, а апаўдні салдат павінен быў ісці ў салдаты і на вайну. Чорны. Апаўдні шчаслівы, пачарнелы, потны сенакос з абрыву бухне ў вір дрымотны. Вялюгін. Ды вось неяк, калі яны, Эльзі і Крыстэль, апоўдні ўходжваліся з пасудай, а палонны яшчэ еў каля стала, спазніўшыся з-за работы, усёй ідыліі з румянай ды наліўной прыгажосцю прыйшоў нечаканы канец. Брыль. Апоўдні пад несціханы крык пеўняў з-за лесу выпаўзла блакітна-шэрая хмара. Асіпенка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > апаўдні
-
26 апоўдні
апаўдні (апоўдні) прысл.В середине дня.Зранку ён (Астаповіч) яшчэ нічога не ведаў, а апаўдні салдат павінен быў ісці ў салдаты і на вайну. Чорны. Апаўдні шчаслівы, пачарнелы, потны сенакос з абрыву бухне ў вір дрымотны. Вялюгін. Ды вось неяк, калі яны, Эльзі і Крыстэль, апоўдні ўходжваліся з пасудай, а палонны яшчэ еў каля стала, спазніўшыся з-за работы, усёй ідыліі з румянай ды наліўной прыгажосцю прыйшоў нечаканы канец. Брыль. Апоўдні пад несціханы крык пеўняў з-за лесу выпаўзла блакітна-шэрая хмара. Асіпенка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > апоўдні
-
27 паняверка
паняверка, -і ж.Неопределённое положение; потеря веры во что-либо.Вельмі можа быць, што тут і пачыналася яго (Кастуся) шчасце: прынамсі, цяжкая паняверка не гняла яго душы і не сеяла ў ёй смутку. Чорны. Па сваёй натуры Тодар Пракопавіч Несцяровіч быў аптыміст, ніколі і ні пры якіх акалічнасцях не ўпадаў у паняверку. Сачанка. І ўсё ўстаюць перад намі неадольныя пытанні: чаму яны маглі і чаму апынуліся мы ў такой паняверцы? Клышка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > паняверка
-
28 жадзён
жадзён, -дна, -дно; разм. Испытывающий нужду в самом необходимом, не обеспеченный чем-либо.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > жадзён
-
29 фэст
фэст, -у м.Церковный престольный праздник; вообще праздник с ярмарками и игрищами.Але гэта толькі казалася так, каб неяк прабачыць вясковую былую беднасць, бо на справе не адным хлебам жылі і сяляне; любілі яны і святы, фэсты, кірмашы... Марціновіч. Ён гэтае чортава зелле калі і ўжываў, дык хіба дзе на фэсце - адну-дзве чаркі - не болей. Сабаленка. Увесну, у дзень Ефрасінні - заснавальніцы манастыра, прылічанай да святых, наладжваўся квяцісты і шумлівы фэст, на які прыязджаў народ з шырокага наваколля. Хадкевіч. -
30 ткачоўна
ткачоўна, -ы ж.Дочь ткача....Мужавы сваякі, перад тым як яны запісаліся ў царкве, дружна насядалі на Карла, спрабуючы адгаварыць, каб не браў у жонкі бедную, як казалі ў Цімкавічах, аж сінюю ткачоўну, за якой не давалі ніякага пасагу... Тычына.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > ткачоўна
-
31 люднець
люднець незак., разм.Становиться людным.Кнігарні. Яны ў нас, дзякаваць нам самім, багацеюць і харашэюць, люднеюць. Янкоўскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > люднець
-
32 млён
млён, -а м.Рукоятка для приведения в движение ручного жёрнова или соломорезки.Сымон трымаў у руках млён, а Мікола - грамнічную свечку. Свечка была мала чым менш ад млёна - палкі, якою круцяць жорны. Колас....П'яны, беспрытомны дзед, зачапіўшыся за парог, звіўся ў памялешніку, ды ўстаць яму ўжо не даў гэты цяжкі з булаватым канцом млён. Адамчык. Потым, ужо ўзяўшыся за млён, якім круцяць цяжкі камень жорнаў, (Яніна) хуценька глянула на яго цераз плячук і - от шаляніца-дзеўка! - паказала язык. Дайнека. -
33 цыб'е
цыб'е, -я, мн. няма, зб. абл.Голые стебли. -
34 наедак
наедак, -дку м., разм.То, чем можно утолить голод.У засені зараснікаў нерухома стаяць вялізныя, як плашкі, шчупакі, пільнуючы сабе наедку. Лужанін. Валадымавы грушы былі важкія і вельмі ж сопкія, і калі яны ўжо самі падалі з дрэва, то карысці і наедку з іх было мала. Вітка. Які з той бульбы наедак, а ім можа бог ведае калі давядзецца есці. Асіпенка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > наедак
-
35 зарасіцца
зарасіцца зак.Обмочиться росой.Падкладаўшы пад сябе сена, каб не зарасіцца ў атаве, яны (дзяўчаты) мараць аб будучым, выказваюць розныя думкі. Бажко. Пакуль чвякаў па мокрым лузе, (Васіль Безручонак) зарасіўся па пояс. Дайнека. І як ні падымаў ён (Андрэй) высока ногі, але ўвесь да пояса зарасіўся - бульбоўнік мокры... І.Капыловіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зарасіцца
-
36 тук
тук, -у м.Растопленный жир.Яны ламалі тоўстыя лусты яшчэ не вельмі чорствага хлеба, мачалі яго ў гарачы, духмяны тук і елі спакойна, на поўны рот. Брыль. Раней хлопцы, выганяючы свіней за чыгунку, праглі на ражончыках сала, і калі сала пачынала пырскаць тукам, клалі яго на акрайчык хлеба. Навуменка. Дзяўчына зноў уладкавалася на свой корчык, трымаючы над полымем ражно з салам, час ад часу кавалачкам хлеба лавіла кроплі туку, што густа падалі ў цяпельца. Дайнека. -
37 дудукаць
дудукаць незак., разм.Негромко говорить, переговариваться.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > дудукаць
-
38 стырнаваць
стырнаваць незак.Управлять кормилом.Часу не марнуе ластаўка са стрыжам, і плывец стырнуе цераз вір на стрыжань. Пушча. Скора ўсе яны ўжо ляжалі на сене, на дне чоўна, а Андрэй стырнаваў, седзячы на карме. Караткевіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > стырнаваць
-
39 анігадкі
анігадкі, прысл. разм.Хоть бы что.Яшчэ ім доля анігадкі, гульнёй занятыя яны: з пяску старанна лепяць хаткі, старанна ставяць каміны. Бачыла. Вунь Антонаў Казік пабыў год на нейкіх там курсах-шмурсах і цяпер анігадкі жыццё займеў... Марціновіч. Не едзе, дурань, жыта сеяць. Колькі ні ўпрошвала, яму анігадкі: толькі тое і робіць, што ходзіць на сходы. Каваленка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > анігадкі
-
40 зацяцца
зацяцца зак.Затаить свои мысли, чувства; затаить злость на кого-либо.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зацяцца
См. также в других словарях:
Яны-Ан-Я — Характеристика Длина 40 км Бассейн Северная Сосьва Водоток Устье 176 км по левому берегу реки Сев. Сосьва Расположение … Википедия
Яны-Инк-Вор — Характеристика Длина 36 км Бассейн Северная Сосьва Водоток Устье 79 км по правому берегу реки Вор Я Расположение … Википедия
Яны-Картын-Я — Характеристика Длина 18 км Бассейн Северная Сосьва Водоток Устье Сысконсын Я · Местоположение 130 км по левому берегу … Википедия
Яны-Кисыр-Я — Характеристика Длина 24 км Бассейн Северная Сосьва Водоток Устье Кисыр Я · Местоположение 11 км по правому берегу Расп … Википедия
Яны-Манья — Характеристика Длина 76 км Площадь бассейна 645 км² Бассейн Северная Сосьва Водоток Устье КАР … Википедия
Яны-Менке-Я — Характеристика Длина 34 км Бассейн Северная Сосьва Водоток Устье 491 км по левому берегу реки Сев. Сосьва Расположение … Википедия
Яны-Накоси-Я — Характеристика Длина 25 км Бассейн Северная Сосьва Водоток Устье Паль Я · Местоположение 35 км по левому берегу Распо … Википедия
Яны-Нанкать-Я — Характеристика Длина 17 км Бассейн Северная Сосьва Водоток Устье Усь Я · Местоположение 44 км по левому берегу Распо … Википедия
Яны-Нол-Я — Характеристика Длина 12 км Бассейн Северная Сосьва Водоток Устье Тапсуй · Местоположение 241 км по левому берегу Располо … Википедия
Яны-Няль-Лох-Сос — Характеристика Длина 21 км Бассейн Северная Сосьва Водоток Устье Воль Я · Местоположение 52 км по правому берегу … Википедия
Яны-Порсун-Я — Характеристика Длина 24 км Бассейн Северная Сосьва Водоток Устье Ятри Я · Местоположение 77 км по правому берегу Расп … Википедия