Перевод: с белорусского на русский

с русского на белорусский

не+толькі+што

  • 21 зазубень

    зазубень, -бня м. абл.
    Рыболовный крючок.
    Ды дзе там будзе брацца што на яго зазубень, калі Вінцэнты часта не толькі пра рыбу, але і пра чарвяка забываўся. Калюга.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зазубень

  • 22 дзеравяшкі

    дзеравяшкі, -ак, адз. няма.
    Обувь, выдолбленная из куска дерева, или на деревянной подошве.
    Яна (Эльзі) праляскала некалькі крокаў па непадмеценым бруку маленькімі спрытнымі дзеравяшкамі і, усміхнуўшыся Алесю, павіталася... Брыль. Лагерную паласатую адзежыну яна (дзяўчынка) недзе абмяняла на старэнькую спаднічку і кофтачку з латанымі рукавамі. Асталіся толькі дзеравяшкі. Каб не спадалі з нагі, яна іх падвязала вяровачкай. Хомчанка. Падумалася, што хутка ўжо зіма, золка стане нагам і трэба будзе ці збіваць дзеравяшкі, якія расшчапіліся вясною, ці рабіць новыя драўляныя падэшвы і прыбіваць да іх верх ад якіх старых чаравікаў. Сіпакоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > дзеравяшкі

  • 23 ламачына

    ламачына, -ы ж.
    1. Обломок дерева.
    І толькі тады, калі спатыкнулася на ламачыну трэці раз і ледзь-ледзь не ўпала, Ліда пайшла спакайней, тулячы дачушку да задыханых, усхваляваных грудзей. Брыль. Ён (стары) сядзіць перад ачахлым вогнішчам на ламачыне: у ватоўцы, босы, па костачкі ў прысаку. Карамазаў.
    2. разм. Поломанная, испорченная вещь.
    Яны апрануліся, нават не памыўшыся, і, узяўшы вінтоўку, нейкую ламачыну, пайшлі, сказаўшы, што вернуцца можа сёння, а можа і заўтра. Асіпенка. Сам Сухавей сядзеў на нейкай фатаграфскай ламачыне, а поплеч стаяла Марыля, паклаўшы мужу руку на плячо. Тычына.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > ламачына

  • 24 бярозавік

    бярозавік, -у м.
    Напиток из берёзового сока.
    Частуе (Крот) церпкім ад скіслых хлебных скарынак бярозавікам. Навуменка. Снег рыхлы з'елі туманы, - бярозавік цячэ ў збаны. Бялевіч. Мужчына зачысціў і паглыбіў надсек на бярозе, і бярозавік пабег амаль што цурком, буйнымі і крыху мутнаватымі кроплямі, падобнымі на ваду, якая толькі пачынае кіпець. Казько.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > бярозавік

  • 25 закладацца

    закладацца незак.
    Биться об заклад, держать пари.
    Як толькі ўсё ўгаманілася ў хаце, Апанас, каб апраўдацца, кажа, што каб ён не закладаўся, то нічога гэтага не было б. Колас.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > закладацца

  • 26 буяць

    буяць незак.
    Пышно цвести, зеленеть.
    Сям-там па лугавых грудах раскідаліся бародкі-кудзеркі дубовых астраўкоў, дзе буяў малады, сакавіты дубняк, кусты арэшніку, брызгліны, чаромхі і крушыны. Колас. Мінулі хлеў, між густых зарасляў кіяшніку і маку, што буяў на агародзе, выбраліся на прыгуменне. Мележ. Буяла толькі на вуліцы ля платоў і ў гародах за парканам на бульбе цёмная трава - расла, і бялела ўперадзе на сцежцы каменне. Пташнікаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > буяць

  • 27 паншчына

    паншчына, -ы ж. разм.
    Крепостное право.
    Дзеялася тое даўно, яшчэ за паншчынай. Гарэцкі. Але вось бяда - мае ён (Яська) зямлі дужавата: цэлую паўвалоку. Колькі падзялілі, як паншчыну скасавалі, толькі і цяпер у іх ёсць. Калюга. Каты былі бедныя, казалі, што яшчэ за паншчынаю ў іхняга прадзеда, бо ленаваўся рабіць, пан адабраў палавіну надзелу. Адамчык.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > паншчына

  • 28 клуб

    клуб, -а м.
    Верхняя часть бедра.
    У расчыненым акне стаяла, бачная па клубы, маладая і станістая жанчына. Чыгрынаў. Ён (Перанег) зажмурыўся і адчуў, што яна нешта завязвае на яго клубах. Сіпакоў. На худых клубах толькі чорныя сацінавыя трусы да калена, ды на кашчавых плячах мазутная сіняя майка. Казько.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > клуб

  • 29 кацёлка

    кацёлка, -і ж. разм.
    Деревянный кружок, который дети катают для забавы.
    Дзеці за доўгі дзень насеклі з макрыцы і крапівы сечанкі свінням, споўзалі ў чужую рэпу і ў яблыкі, пакачалі кацёлку і наўмысля пабілі ёю шыбу ў кутнікавым акне... Гарэцкі. Проста прыемна было вось так нечакана ўбачыць знаёмага чалавека, пра якога, можна сказаць, ужо ніколі і не думаў, бо калі яно тое было, што разам ганялі кацёлкі па вуліцах. Кудравец....Бывала, летам у нядзелю збярэцца гурт каля нашай хаты, пасядуць на прызбе і пачнуць весці гаворку, толькі б паслухаць, дык пасылаюць нас у кацёлку гуляць. Гурскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кацёлка

  • 30 летаваць

    летаваць незак., разм.
    Жить где-нибудь летом, оставаться на лето.
    На гэтай пустой кватэры збіраліся студэнты, што заставаліся летаваць у горадзе. Чорны. Гадуюць кабаноў на свежыну, гадуюць сыноў на вайну, усё спазнаўшы на сваім вяку, сяляне, і застаюцца - як на пяску летаваць сані. Барадулін. А бывала, сюды на паляванне толькі паны прыязджалі... Панская псярня тут заўсёды летавала... Тычына.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > летаваць

  • 31 трунак

    трунак, -нку м. абл.
    Алкогольный напиток.
    І калі ўдаецца яму (ксяндзу Пацяйкоўскаму) які-небудзь надзвычай трапны сказ, зварот, ён паўтарае яго ўголас, і тады адступае ад манаскага статута і выпівае шкалік французскага трунка. Колас. Вось прыносяць пачастункі - рознай ежы, розных трункаў. Бядуля. Сказана, каб не толькі самому гэтага трунку і ў зуб не браць, але яшчэ партыйнаму чалавеку высвятляць патрэбна такіх элементаў, што гоняць. Калюга.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > трунак

  • 32 цурубалка

    цурубалка, -і ж.
    1. Обломок стебля, ветки, прута и под.
    (Прадушына нары) старанна замаскіравана аголенымі лазовымі цурубалкамі, галінкамі. Масарэнка. Укруга дома - газоны, клумбы, якія зараз былі пустыя, толькі хіба дзе-нідзе тырчэлі бадыліны ад мальваў, цурубалкі ад астраў, наводкаў, марозу. І.Капыловіч.
    2. Продолговатая деревянная палочка вместо пуговицы.
    Так, кажух быў наш, майго бацькі... Нават цурубалкі на ім былі яшчэ тыя, што я павыразаў з сухой грабовай палкі... Сачанка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > цурубалка

  • 33 сушэць

    сушэць незак.
    Становиться сухим или более сухим.
    Зямля сушэла, пакрывалася цвёрдаю скарынкаю. Колас. Уласна, на гарод мухалоўка прыляцела яшчэ толькі з надзеяй - адчула раптам, што выясняецца і сушэе, тады і заспяшалася сюды, каб лавіць пчол... Чыгрынаў. Зямля пад нагамі цвярдзела, паветра сушэла. Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сушэць

  • 34 кавальства

    кавальства, -а н.
    Кузнечное дело.
    Жыды таксама нярэдка аралі і малацілі, але большасць кармілася розным рамяством - найчасцей кавальствам ды шытвом. Мележ. Зноў вяртаюся я да свайго настаўніка, які вучыў мяне не толькі кавальству, але і даў урокі той простай педагогікі, што заклала асновы душэўных набыткаў. Вітка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кавальства

  • 35 крупнік

    крупнік, -у м.
    Крупяной суп.
    А Гапцуль тым часам, толькі яшчэ пачуўшы самы смак, спаражніў яшчэ чатыры міскі крупніку. Галубок. Маці наліла беднай удаве і яе дзецям міску крупніку і адрэзала па добрай лусце хлеба. С.Александровіч....Двое здарожаных, згаладалых байцоў, што сядзелі за сталом, сёрбаючы з глінянай міскі забелены крупнік, схапіўшы з лавы пілоткі і прыгнуўшыся, таксама выскачылі з хаты. Адамчык.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > крупнік

  • 36 краты

    краты, -аў, адз. няма. Металлическая решетка на окне.
    У пераплёце крат цямнеюць вокны тыя, што бачылі яго, і шыбы, праз якія на пэндзаль ападаў, іграючы, прамень. Танк. Астрог быў цэлы, вунь відаць і дах на будынку, зеленаваты, даваенны, і вокны з кратамі, ды і агароджа цэлая. Марціновіч. Чалавек сяк-так загаварыў толькі пад самы вечар, калі, хоць і пасечаная кратамі, палоска астрожнага акна была ўжо амаль зусім цёмная. Кулакоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > краты

  • 37 панскасць

    панскасць, -і ж.
    Поведение или качество, свойственное пану, барину.
    А калі што і заставалася ў народнай памяці з пахаванага, здавалася, мінулага, то яно выклікала ў яе прадстаўленні чорныя моманты прошлага, звязанага з польскім шляхецтвам, з панскасцю і прыгонніцтвам. Колас. Усе скінулі здранцвенне і неяк пажвавелі, толькі палонны па-ранейшаму абыякава сядзеў на адзіным у хаце крэсле, зробленым з нязграбнаю прэтэнзіяй на панскасць. Арлоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > панскасць

  • 38 збажына

    збажына, -ы ж., зб. разм.
    Обобщенное название злаковых хлебных культур.
    Хутка з сярэдзіны хлява паваліў густы горкі дым, і на ўсю Арабінаўку запахла гарэлай збажыной. Кулакоўскі. А помніш, Марфачка, як крычалі, што птушка толькі пераводзіць збажыну, ніякае з яе карысці. Гурскі. Вечарэла, і з палёў пахла збажыной, якая даспявала, налівалася, хілілася коласам долу. Жук.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > збажына

  • 39 прысценак

    прысценак, -нка м.
    Боковая пристройка.
    У хаце нікога не было, толькі чутна - у прысценку за дзвярмі матка ляпала ў качарэжніку вілкамі. Гарэцкі. Выгнутаю сцяною, якая выходзіла на вуліцу, яна (хата) вельмі ж ужо выпіралася ў агародчык - так і здавалася, што нехта моцны, упёршыся рукамі ў прысценак між акон, піхае яго з хаты. Сіпакоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > прысценак

  • 40 анігадкі

    анігадкі, прысл. разм.
    Хоть бы что.
    Яшчэ ім доля анігадкі, гульнёй занятыя яны: з пяску старанна лепяць хаткі, старанна ставяць каміны. Бачыла. Вунь Антонаў Казік пабыў год на нейкіх там курсах-шмурсах і цяпер анігадкі жыццё займеў... Марціновіч. Не едзе, дурань, жыта сеяць. Колькі ні ўпрошвала, яму анігадкі: толькі тое і робіць, што ходзіць на сходы. Каваленка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > анігадкі

См. также в других словарях:

  • засвежа — прысл. зараз, толькі што …   Старабеларускі лексікон

  • Богданович, Максим Адамович — Необходимо проверить качество перевода и привести статью в соответствие со стилистическими правилами Википедии. Вы можете помочь …   Википедия

  • БелСат — Телеканал «БелСат» Страна …   Википедия

  • Москали (национальное прозвище) — Москаль в украинском, польском, белорусском языках  прозвище, употребляемое по отношению к русским, русскоязычным и россиянам. Также в русском языке прозвище москвичей. Содержание 1 Этимология и история употребления 2 …   Википедия

  • аже — Iзл. калі, што, а, пакуль, да таго часу пакуль, таму што IIчасц. аж, і вось, няхай, толькі …   Старабеларускі лексікон

  • аще — зл. калі, хоць, нягледзячы на тое што, хіба што толькі, ці …   Старабеларускі лексікон

  • Москаль — У этого термина существуют и другие значения, см. Москаль (значения). Москаль (укр. москаль, белор. маскаль, польск. moskal) в украинском, польском, белорусском языках шовинистическое прозвище, употребляемое по отношению к русским[1]. В русском… …   Википедия

  • Всебелорусское народное собрание — (белор. Усебеларускі народны сход)  общее собрание представителей белорусского правительства и других ветвей власти, руководителей и тружеников предприятий, деятелей науки и культуры. По мнению организаторов, одна из важнейших форм… …   Википедия

  • Список произведений Евгения Глебова — Здесь приведен список основых сочинений белорусского композитора Евгения Александровича Глебова. Содержание 1 Основные сочинения 1.1 Оперы 1.2 Оперетты …   Википедия

  • BN (группа) — У этого термина существуют и другие значения, см. БН. Правильный заголовок этой статьи  :B:N:. Он показан некорректно из за технических ограничений.  :B:N …   Википедия

  • ажъ — Iзл. калі, што, аж, ажно, пакуль, а, і, дык, бо IIчасц. нават, аж, хаця, толькі …   Старабеларускі лексікон

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»