Перевод: с белорусского на русский

с русского на белорусский

цяпер

  • 1 цяпер

    lat. tepere
    * * *
    цяпер
    теперь, ныне

    Беларуска-расейскі слоўнік > цяпер

  • 2 паплаўнічы

    паплаўнічы, -ага м.
    Полевой сторож.
    Ранейшы панскі паплаўнічы, ён і цяпер наймаўся ўлетку вартаваць ад патравы Заброддзе і Бугайнік. Крапіва. Летась лезнявіцкі паплаўнічы, якога агулам наймала вёска пільнаваць поле, абязвечыў верасаўскага пастушка: секануў цераз галаву бізуном і выбіў вока. Адамчык. Цяпер мінулася тая пара, калі ў калгасе трымалі паплаўнічых. Жук.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > паплаўнічы

  • 3 разбэсціцца

    избаловаться, распуститься; развратиться, морально разложиться
    * * *
    гл.
    1) распуститься
    2) избаловаться
    3) развратиться
    4) морально разложиться

    || Каму яна патрэбна стала, зямля, даўно ўся сварка праз яе адпала, а міру з таго не пабольшала. Людзі разбэсціліся. Раней малады не мог дазволіць сабе прайсці міма старэйшага, каб не зняць шапкі, а цяпер гэтыя во маладыя знімаюць другім галовы разам з шапкамі. (В. Быкаў)

    * * *
    1) развратиться, морально разложиться;
    2) избаловаться

    Беларуска-расейскі слоўнік > разбэсціцца

  • 4 апантаны

    одержимый; бешеный, неистовый
    * * *
    прил.
    одержимый
    бешеный
    неистовый
    чрезмерно увлечённый

    || Калі б фільм выйшаў цяпер, яго смела можна было б называць “К значыць Кастусь”, бо Каліноўскі тут паўстае ў вобразе ці то Робіна Гуда, ці то Гая Фокса без маскі, апантаны ідэяй паўстання і абаронай простага народу.

    || Дзякуючы дару добрае феі курдупель зачароўвае прафэсара Моша Тэрпіна (апантанага своеасаблівым бачаньнем “Нямецкага духу”) і яго дачку Кандзіду.

    * * *
    одержимый; бешеный, неистовый

    Беларуска-расейскі слоўнік > апантаны

  • 5 алейня

    алейня, -і ж.
    Предприятие по производству растительного масла, а также здание для такого производства.
    Я от і цяпер думаю - трэба будзе зімою зрабіць алейню. Чорны. Заставалася заўтра агледзець яшчэ электрастанцыю і алейню. Галавач. І алейня і цагельня - ажываў за цэхам цэх. А.Александровіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > алейня

  • 6 жвірысты

    жвірысты, -ая, -ае.
    Богатый гравием, посыпанный гравием.
    У лесе моцна шастала пад цяжкімі ботамі яго не зляжалае яшчэ лісце, за лесам - гучна шоргаўся аб абцасы жвірысты пясок на дарозе. Чорны. Нядаўна наш цягнік вылузваўся з балота, а вось ужо выскачыў на жвірыстую наспу і пагуквае сярод даліны. Лужанін. Цяпер ён (Ягор) падняў з-пад ног шост, боўтнуў канцом у ваду, жалезным рачыкам дзеўбануў жвірыстае дно... Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > жвірысты

  • 7 павышэць

    павышэць зак.
    Стать выше.
    Цяпер жа, калі ён (Віктар) разам з дарогаю ўвайшоў пад шаты, лес, які за гэты час павышэў і пастарэў, здаўся яму чужым... Сіпакоў. Бязвоблачнае неба налілося сінізною, павышэла, толькі паўднёвы небасхіл, адкуль заходзіў кволы ветрык, набухаў воблакамі. Воранаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > павышэць

  • 8 шаўлюжка

    шаўлюжка, -і ж. разм.
    Старая, слабосильная, изработавшаяся лошадь.
    Дрогкія, убогія калёсікі, калматая, слабасільная шаўлюжка і пануры, бедны вілянчук-фурманшчык не весялілі вока. Гарэцкі. І зноў змораная, але бязмеры старанная шаўлюжка клыпала памаленьку, адгадваючы загубленую ў цемры і снегавой замеці дарогу. Зарэцкі. І цяпер яшчэ, калі прахвацішся сярод ночы, пачынае здавацца: трухаюць калгасныя шаўлюжкі па ўчарнелым зімніку... Лужанін.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шаўлюжка

  • 9 упаляваць

    упаляваць зак.
    Добыть во время охоты.
    Цяпер зайцы ў лясах гуляюць, іх упалюеш без прынады, тым болей, што ганчак харошы, ёсць сэнс прайсціся па парошы. Колас. У той дзень ён (Жарнасек) пайшоў на паляванне, не дзеля таго, каб што ўпаляваць, а больш каб пахадзіць па тайзе. Асіпенка. Зімой дзічка ўпалюе, б'е рыбу ў ледастаў. Лужанін. Дамовіліся: стану жонкай таго, хто хутчэй упалюе аленя. Карпюк.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > упаляваць

  • 10 пярэлетак

    пярэлетак, -тка м.
    Полугодовалое домашнее животное.
    Цяпер: хлеў. У хляве - дзве каровы і пярэлетак. Баранавых.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пярэлетак

  • 11 знепрытомнець

    знепрытомнець зак.
    Потерять сознание, упасть в обморок.
    Бачыў я, прыкладам цябе збілі. Знепрытомнеў. Мікуліч. Цяпер вады прынясі, сынок. Маці проста знепрытомнела. Якімовіч. А ён (Міша) - біцца. Ды так даў, што Томка галавою аб асфальт ударылася. Знепрытомнела. Сіпакоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > знепрытомнець

  • 12 аджынаць

    аджынаць незак.
    Отрабатывать на жатве.
    Жнеі былі ўжо «заробленыя», аджыналі за вінаватае: таму бульбы паўасмінкі даў вясною, таму мукі на хлеб - і цяпер Каржакевіч мог узяць іх, калі сам хацеў. Крапіва.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > аджынаць

  • 13 неруш

    неруш, -ы ж. разм.
    Что-либо нетронутое, первозданное.
    Гэта той самы бярэзнік, дзе летась наш дзядзька, ходзячы па грыбах, напаў на неруш і набраў цэлую сявеньку слаўных баравікоў-бярозавікаў. Колас. А замест большай сцежкі, з вострага кліна далёка ўніз, на ніжэйшыя загуменні ды загароддзі, снежная неруш - вечар такі надыходзіў - праразалася палазамі саней. Брыль. Цяпер на месцы фрэсак белая неруш тынку. Арлоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > неруш

  • 14 паншчына

    паншчына, -ы ж. разм.
    Крепостное право.
    Дзеялася тое даўно, яшчэ за паншчынай. Гарэцкі. Але вось бяда - мае ён (Яська) зямлі дужавата: цэлую паўвалоку. Колькі падзялілі, як паншчыну скасавалі, толькі і цяпер у іх ёсць. Калюга. Каты былі бедныя, казалі, што яшчэ за паншчынаю ў іхняга прадзеда, бо ленаваўся рабіць, пан адабраў палавіну надзелу. Адамчык.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > паншчына

  • 15 фальварковец

    фальварковец, -оўца м., разм.
    Житель или владелец фольварка.
    Касцёл для фальваркоўца аставаўся вызначэннем не веравызнання, а нацыянальнасці... Чорны. Раней дык з вясны (Пётра) выпраўляўся ў заробкі, батрачыць на фальваркоўцаў, цяпер жа было невядома, якія дзе будуць заробкі, ды і стаў не халасты - жанаты. Быкаў....Нейкі фальварковец, стоячы ў натоўпе такіх самых, як і ён, і чакаючы, калі закончыцца імша ў касцёле, даводзіў гучна, што той, хто быў нічым, той і будзе нічым, бо з нічога не атрымаецца нешта. Тычына.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > фальварковец

  • 16 шыбаваць

    шыбаваць незак., разм.
    Быстро, стремительно идти.
    Міхал злез з воза, кінуў вокам, у двор шыбуе мерным крокам. Колас. Коля, які цяпер, маючы надзею, што гэта яго бацька таемна з'явіўся і жыве ў крайняй ад лесу старой трохаконнай хаце, шыбаваў сюды, азіраючыся і дробна перабіраючы нагамі. Чорны....У тым баку я нікога не бачу, акрамя палітрука, які шыбуе полем, высока ўзмахваючы кульбакаю. Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шыбаваць

  • 17 парухавець

    парухавець зак.
    Стать подвижнее, живее.
    Цяпер Саўка злез з печы, ажывіўся, парухавеў, - словам, другім стаў чалавекам, і думак у яго поўная галава. Колас. Свацця зачырванелася, парухавела. Жук.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > парухавець

  • 18 усцяж

    усцяж, прысл. абл.
    На всём пространстве, во всех направлениях.
    Гляньце толькі на гэны калінавы куст - ён вяночкамі ўсцяж ператканы. Дубоўка....Блішчэў і выганчык, раней стаптаны гусямі, авечкамі, свіннямі, а цяпер усцяж зарослы. Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > усцяж

  • 19 падупасці

    падупасці зак., разм.
    Прийти в упадок, в запустение.
    Цяпер мне зразумела, чаму ў іх так падупала гаспадарка, чаму яны за апошнія гады так абяднелі. Танк. Але з прычыны хваробы Грыкоўскага школа значна падупала. Луцкевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > падупасці

  • 20 зломак

    зломак, -мка м.
    1. Сломанная вещь.
    Узяў (дзед) куцую пілу - зломак, што з доўгае і з вузкае, з прыкляпаным у кузні вухам. Была некалі доўгая, але і зрэзалася і пераламалася. Янкоўскі. За плячыма ў яго (Міхася) была невялічкая торба з хлебам і салам, у кішэні - старая-старая брытва-зломак. Сабаленка.
    2. Слабый, надорвавшийся на работе человек.
    Не было і як адпачываць: дзе ты будзеш сядзець зломкам, калі ўсе ў полі, па лузе, у клопаце. Мележ. - А цяпер вось на мяне хочуць узваліць ношу, ды я баюся... - Не бойся, таварыш Гжэсяк, пацягнеш, не зломак. Дамашэвіч. Маладая яшчэ баба, не зломак і карову трымаць. Гігевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зломак

См. также в других словарях:

  • Белорусская Народная Республика — белор. Беларуская Народная Рэспубліка Непризнанное государство Правительство в изгнании с конца 1918 года …   Википедия

  • Белорусская Википедия — Проверить нейтральность. На странице обсуждения должны быть подробности …   Википедия

  • Молодой Фронт — Проверить нейтральность. На странице обсуждения должны быть подробности. Молодой Фронт …   Википедия

  • Всебелорусское народное собрание — (белор. Усебеларускі народны сход)  общее собрание представителей белорусского правительства и других ветвей власти, руководителей и тружеников предприятий, деятелей науки и культуры. По мнению организаторов, одна из важнейших форм… …   Википедия

  • Цеканье — Не следует путать с цоканьем. Русская …   Википедия

  • оттеразъ — прысл. цяпер, з гэтага часу …   Старабеларускі лексікон

  • се — часц. вось, так, цяпер …   Старабеларускі лексікон

  • теразъ — прысл. цяпер, зараз …   Старабеларускі лексікон

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»