Перевод: с белорусского на русский

с русского на белорусский

далёка

  • 81 цяпельца

    цяпельца, -а, н. абл.
    Небольшой костёр.
    Гэта ж не восень, калі рукі самі просяцца ў цяпельца, а вачам так хораша глядзець на яго зыркія водсветы. Сіпакоў. А цяпельца лёгкае, нібы і гатаваць на ім не трэба, нібы і святла яго не трэба. Янкоўскі. Васіль насек паваленага абгарэлага частаколу (калі кратаў і сек, дык з большаю моцаю пахла гарэлым), расклаў паблізу калёс цяпельца. Далідовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > цяпельца

  • 82 пракідацца

    пракідацца незак.
    Изредка встречаться, попадаться среди чего-либо.
    Адзін схіл гары быў пакрыты жоўтым глыбокім пяском, сям-там пракідаліся чэзлыя кусцікі ядлоўцу, купінкі чабору і астраўкі белага баравога моху. Колас. Дзе-нідзе ў хвойніку пракідалася бяроза, часамі траплялася асіна. Чорны. На ўскраіне горада, дзе раней рос бор і цяпер зрэдку пракідаюцца выносістыя сосны, узвышаюцца карпусы трактарнага завода... Гурскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пракідацца

  • 83 зацяцца

    зацяцца зак.
    Затаить свои мысли, чувства; затаить злость на кого-либо.
    Яны (войт з прыяцелямі) яшчэ не трацілі надзеі дазнацца прычын гэтых дзіўных Саўкавых паводзін. Але Саўка зацяўся, як камень. Колас. Дачуўшыся пра заўчасную смерць бацькі, Марыся зацялася. Бажко. Чамусьці гэта не супакойвала маёй злосці, я зацяўся на Олю. Далідовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зацяцца

  • 84 пакалак

    пакалак, -лка м. абл.
    Небольшая палка, обломок какого-либо предмета.
    Возьме Яначка пакалак: - Кыш, каб вы павыдыхалі! Пазбіраліся, навалач! - і ляцяць ад Яначкавага пошвырку ўрассыпную куры і парасяты. Крапіва. Нехта блукаў па вадзе на лодцы, ганяўся за пакалкамі і выцягваў намакліцу на далёкі бераг. Лобан.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пакалак

  • 85 лоўж

    лоўж, лаўжа м.
    Сложенный в кучу хворост.
    Непадалёк каля вялізнага, замеценага снегам лаўжа рукавом шыняля выцірае слёзы, ад адчаю ці дыму, лейтэнант Ягораў і ніяк не можа ўпаліць адсырэлае сучча. Грахоўскі....Кожны пасля сваёй работы забіраў дамоў буйнейшыя ацяробкі, а ўсё дробнае, каб яно не засмечвала, не даводзіла да хваробы лес, зносіў у лоўж і паліў. Далідовіч. Сасмягла, высахла дуброва, уся ў лаўжах, у лысых пнях. Камейша.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > лоўж

  • 86 гумовікі

    гумовікі, -аў, адз. няма абл.
    Резиновые сапоги.
    Пасля ён (Аверка) цюпаў гумовікамі па гразі, адыходзячыся ад Сцяпана задам. Пташнікаў. Памагаем растоптваць па ўсёй рэспубліцы радыяцыю. Ботамі і чаравікамі, лапцямі і красоўкамі, гумовікамі і адзідасаўкамі, сандалетамі, а то і босымі нагамі растоптваем. Сіпакоў. Мая Маруся - прыгорбленая, у гумовіках на босую нагу, у куфайцы... Далідовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > гумовікі

  • 87 хаўкаць

    хаўкаць незак., разм.
    Хватать воздух раскрытым ртом.
    ...Затое цяпер (яшчарка) стала падобна на жабу-рапуху: гэтак жа хаўкала ротам, трасучы адвіслым падбародкам, і бяздумна шалопіла вочы. Чыгрынаў....Скідалі пасля з плеч кіцелі, каб падставіць пад вецер потнае цела, - хаўкалі ад гарачыні, як рыба на пяску. Пташнікаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > хаўкаць

  • 88 тартак

    тартак, -а м.
    Лесопильный завод.
    Далёка ў сіняватай смузе былі ўжо знаць белаватыя нізкія камяніцы, паднімалася цёмна-чырвоная вежа касцёла, двума чорнымі слупамі на ліловым астылым небе чарнелі высокія каміны тартака. Адамчык. Сонца ўзышло, калі мы былі ўжо за тартаком, пад самым раёнам. Пташнікаў. Над тартаком, над яго вялізным бляшаным дахам, узнімалася высозная, як не пад самае неба, дымагарная труба. Сабаленка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > тартак

  • 89 шпік

    шпік, -у м.
    Костный мозг.
    Затым пасёрбаў (Францішак) трошкі астылай, але пахкай і смачнай капусты, што пакінулі яму з полудня, няспешна і акуратна абрэзаў сцізорыкам мяса на костцы, выбіў з яе, як тут казалі, шпік. Далідовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шпік

  • 90 поўня

    поўня, -і ж.
    Луна в фазе круглого диска.
    Над партызанскімі лагерамі, дзе патухла зарыва, зноў зачырванелася неба, там узыходзіў месяц - сцёртая зверху поўня: паказалася з-за лесу, з-за вострых елак. Пташнікаў. Уставала сонца. У бездань неба нырнула поўня. Кірэенка. Ззяла поўня, з усіх бакоў абсыпаная яснымі зорамі, яшчэ адна поўня ззяла на вадзе пад тым, далёкім берагам. Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > поўня

  • 91 наўсцяж

    наўсцяж прысл.
    Во всех направлениях, в пределах обозримого пространства.
    А гул расце наўсцяж у цёмнай далі. Машара. Іх (машыны), не заязджаючы ў гараж, на палеткі павялі шафёры, дзе жыты высокія - наўсцяж копы, копы, мо вышэй, чым горы. Калачынскі. Чырвоным вокам мільгае прытушанае вогнішча, неба нібы выбеленае - наўсцяж засеяна дыяментамі-зоркамі. Навуменка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > наўсцяж

  • 92 вяроўчына

    вяроўчына, -ы ж. разм.
    Кусок, обрывок верёвки.
    Доўгая палатняная кашуля са зборкамі на грудзях, падпяразаная простаю пяньковай вяроўчынай, палатняныя запыленыя штаны і лапці, звычайныя вераўчаныя лапці. Броўка. Адзін з іх (бацінкаў) зеўраў спераду ладнаватай дзіркай, прасіў есці, і, каб не адвалілася дзе падэшва, Вадзім змушаны быў замотваць насок вяроўчынай. Рыбак. Той (Пётрык), здаецца, за апошні час схуднелы ды прыгорблены ў кажушку, падперазаны вяроўчынай, за якую былі заткнуты рукаўкі, азірнуўся... Далідовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > вяроўчына

  • 93 сценка

    сценка, -і ж.
    Дорога между полями, широкая межа.
    Сёмка на вока адмяраў першыя гоны, якія хапалі ад сценкі да невялікага ўзгорку з тоўстым каменем пасярод палоскі. Гартны....Ён (Міця) ішоў дадому снедаць, ішоў адзін, босы па цёплай, утравелай і наезджанай сценцы сярод высокага жыта. Адамчык....Далей трэба было перасекчы яе (вуліцу) і выехаць на пагонку, што цягнулася ўздоўж Шлёмавай карчмы, а пасля павярнуць на іхнюю сценку. Далідовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сценка

  • 94 лой

    лой, лою м.
    Нутряной говяжий или бараний жир.
    Хто яго ведае, ці авечы, ці гавяджы; чаго не ведаю, таго не скажу, але лой добры. Чорны. Самым большым далікатэсам была смажаная бульба, кансерваваная з лоем фасоля... Грахоўскі. Я застаўся з машыністам, якому дзяўчынка прынесла абед - паўглечыка малака і запраўленыя лоем бульбяныя аладкі ў місачцы. Хадкевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > лой

  • 95 пачувацца

    пачувацца незак., разм.
    Чувствовать себя.
    Лабановіч пачуваўся добра і вольна і ўвесь час вёў размову то з гаспадарамі, то з паненкамі. Колас. Сымон Ракуцька пачуваўся так, быццам зараз лясне над ім гром. Чорны. Чаму я пачуваўся шчаслівым, забылася. Лужанін. А ў дрывотні я пачуваўся, далібог, лепей, чым прарок Іёна ў чэраве Левіяфана. Арлоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пачувацца

  • 96 палагаднець

    палагаднець зак.
    Стать более добродушным, покладистым.
    - Таму і не трэба іх весці туды, - злосна гыркнуў артылерыст у ватоўцы і тут жа палагаднеў. Чыгрынаў. А можа нашыя далі немцам у хвост і грыву? І таму яны крыху палагаднелі. С.Александровіч. І сэрца адтала, палагаднела, і сцюжы на сэрцы - як не было. Лось.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > палагаднець

  • 97 пярун

    пярун, перуна м.
    Удар грома.
    Мільгнула маланка адблескам далёкім. Ударыў у елку гняўлівы пярун. Купала. Я люблю часіну навальніцы, калі б'е пярун па ўсіх ладах і злуюцца ў хмарах бліскавіцы, кроплі асыпаючы на дах. Панчанка. І лепш бы ўжо пярун хутчэй ударыў, ці ўсё ільдом паскоўвала зіма. Бачыла.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пярун

  • 98 жвірынка

    жвірынка, -і ж.
    Крупинка гравия.
    Плешчацца по краях вада, жвірынкі маленькія вылізвае. Скрыган. Бацька спачатку не прыціскаў (сякеру), і я круціў лёгка, паглядаў нават і любаваўся, як мокне камень, цячэ па ім вада, здзіраюцца жвірынкі... Далідовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > жвірынка

  • 99 грудзіна

    грудзіна, -ы ж.
    Часть одежды, прикрывающая грудь.
    Часова, але ў нашым павеце забаронена насіць белыя кашулі з вышыванай грудзінай і бела-чырвона-белыя курткі. Адамчык....Абодва накінулі паверх батыставых сарочак з карункавай грудзінай і вузкіх нагавіц да кален яшчэ і шырокае мясцовае адзенне... Караткевіч. У вузкім, прадаўгаватым, пафарбаваным у зялёны колер пакоі - акно, шафа з папкамі, стол, а за ім - русявы маладжавы афіцэр у паношанай форме, з ордэнамі і медалямі на грудзіне. Далідовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > грудзіна

  • 100 булён

    булён, -у м.
    Заправленный салом картофельный суп.
    «Булён» - адкуль такая назва - невядома, бо гэта проста бульбяны суп, зашквараны салам, а зусім не французскі «бульён». Караткевіч. Пазней, калі са смакам пасёрбалі булёну - з маладой бульбы-самасейкі, са шчопаццю чырвонаармейскіх макаронаў, запраўленага чырвонаармейскаю тушонкаю, - пачалі рыхтавацца да сну. Далідовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > булён

См. также в других словарях:

  • Дал — Дал: Дал  один из вариантов произнесения названия индийского блюда. Дал  сокращение размерности декалитр. Дал  одна из семи исторических областей Абхазии. Джон Дал и Рик Дал  американские братья режиссёры Озёра Дал  озеро …   Википедия

  • ДАЛЁКО — 1. см. далекий. 2. прекрасное далёко о спокойном пребывании вдали от жизненных невзгод, борьбы (книжн.). Смотреть на что н. из своего прекрасного далёка. Толковый словарь Ожегова. С.И. Ожегов, Н.Ю. Шведова. 1949 1992 …   Толковый словарь Ожегова

  • ДАЛ — Домодедовские авиалинии ОАО авиа, организация Источник: http://www.park.ru/news.parkru?d=20&m=10&y=2003&i=%D3%F2%F0%E5%ED%ED%E8%E9&y calendar=2003&m calendar=10&t=101762&r=2000682&q=2 дал дкл декалитр дал Словарь: С. Фадеев. Словарь сокращений… …   Словарь сокращений и аббревиатур

  • далѣи — см. далѣѥ …   Словарь древнерусского языка (XI-XIV вв.)

  • далѣѥ — (1*) сравн. степ. Дольше: а коли будеть по миру кто не ѹсхочеть далѣи миру держати. тотъ ѿповѣсть. Гр 1350 (1, ю. р.) …   Словарь древнерусского языка (XI-XIV вв.)

  • дал —      Сокращение от декалитр единица измерения объема жидкостей, обычно используемая для продукции ликеро водочной, винодельческой и пивоваренной промышленности, равная 10 литрам. * * * (Источник: «Объединенный словарь кулинарных терминов») …   Кулинарный словарь

  • дал — сущ., кол во синонимов: 1 • декалитр (1) Словарь синонимов ASIS. В.Н. Тришин. 2013 …   Словарь синонимов

  • далѣ — см. дале …   Словарь древнерусского языка (XI-XIV вв.)

  • даліти — дієслово недоконаного виду даленіти діал …   Орфографічний словник української мови

  • далёко — далеко/ и далёко нареч …   Орфографический словарь русского языка

  • далёко — нареч. 184 см. Приложение II далеко/ до (много недостает по сравнению с кем чем н.); далеко/ за (спустя много времени после чего н.; много больше, чем); далеко/ не (отнюдь не); далеко/ зайти …   Словарь ударений русского языка

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»