-
1 жабраваць
жабраваць незак.Собирать милостыню, просить подаяния.Што ж было рабіць малому? Рукі дзе яму зацяць? Не йсці ж з бацькам жабраваць здароваму, маладому! Колас....А што ж будзе з нашым дзіцем, калі мы памром? Ці не прыйдзецца яму жабраваць ісці? Крапіва. Застаўшыся сіратою з малых год, ён (Павел Дубовік) спачатку жабраваў, потым пасвіў местачковую скаціну. Чарнышэвіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > жабраваць
-
2 зацяць
-
3 дэраш
дэраш, -а м.Конь чалой масти.Ён (Бушмар) доўга сядзеў так на сваім хутарскім дэрашу, трапаў яму грыву і стаў, як дзіцё - радасны, без думак аб прычынах. Чорны. Прыгнаў каровы дзядзька Антось. Апошнім прыплёўся на сваім дэрашы Карусь Дзівак з Магдаю. С.Александровіч. А яны ляцелі шалёна, і белы конь усё даганяў і не мог дагнаць вогненнага і дэраша. Караткевіч. -
4 аплік
аплік (гаплік), -а м. абл.Металлический крючок для застёгивания одежды.Старшы лейтэнант зрабіў звыклы рух плячамі і шыяй, быццам аплік каўняра ўеўся яму ў кадык. Лобан. Ты знаеш, што такое дождж,.. калі, як змеі, раўчукі сцякаюць па спіне к зямлі, калі не сцягнеш аплікі ў набрынялым шынялі... Астрэйка. Я не паспела расшпіліць на спадніцы гаплікі, як яна ўжо стаяла зусім голая. Шамякін. Куплёны толькі паркаль на дзявочыя блузкі, каснікі, гаплікі ды гузікі, а так - усё сваё, уласным мазалём запрацаванае. Грахоўскі. -
5 гаплік
аплік (гаплік), -а м. абл.Металлический крючок для застёгивания одежды.Старшы лейтэнант зрабіў звыклы рух плячамі і шыяй, быццам аплік каўняра ўеўся яму ў кадык. Лобан. Ты знаеш, што такое дождж,.. калі, як змеі, раўчукі сцякаюць па спіне к зямлі, калі не сцягнеш аплікі ў набрынялым шынялі... Астрэйка. Я не паспела расшпіліць на спадніцы гаплікі, як яна ўжо стаяла зусім голая. Шамякін. Куплёны толькі паркаль на дзявочыя блузкі, каснікі, гаплікі ды гузікі, а так - усё сваё, уласным мазалём запрацаванае. Грахоўскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > гаплік
-
6 налета
налета, прысл. разм.В будущем году, будущим летом.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > налета
-
7 карбідка
карбідка, -і ж. разм.Карбидная лампа.Маркін адарваўся ад папер, разы два міргнуў - яго твар з густаватай шчэццю пры скупым святле карбідкі выглядаў амаль чорным. Быкаў. У думках не раз пасылала (Алеся) вітанне Андрэю свайму. Пры цьмянай карбідцы вязала зімой рукавічкі яму. Прыходзька.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > карбідка
-
8 павышэць
павышэць зак.Стать выше.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > павышэць
-
9 згрызота
згрызота, -ы ж. разм., перан. Душевные муки, переживания.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > згрызота
-
10 пакідзішча
пакідзішча, -а н.Покинутый, оставленный кем-либо человек.У Гальваса была ахмістрыня, якая яму страшэнна надакучыла і якую трэба было аддаць замуж не марудзячы. Адчуваючы, што ёй суджана стаць панскім пакідзішчам, яна зжаўцела, ззелянела і пачала сохнуць. Чорны.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пакідзішча
-
11 рызыкант
рызыкант, -а м.Дерзкий человек, готовый идти на риск....Варожыя кулі ціўкаюць, цокаюць па бярозавых камлях. - Пойдзем адгэтуль, - кажа. - Тут прастрэльваецца. Сам бачу, што «прастрэльваецца»! Злосць мяне разбірае: храбрасць сваю хоча паказаць, рызыкант! Бялевіч. Бываюць от жа такія рызыканты - ты яму кол на галаве чашы, а ён адно выскаляецца. Вітка. Бач ты яго, рызыканта! Перад машынай дарогу пераязджаць! Карпюк.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > рызыкант
-
12 сахор
сахор, сахара м.Железные вилы, предназначенные для накидывания навоза.Не відно было яе (Еўдакіі) і на агародзе, хоць ужо многія гаспадыні гнуліся ля плятнёў з рыдлёўкамі ды сахарамі. Кулакоўскі. А як выкуе тапор ці нарог альбо сахор - не нацешацца дзядзькі: вось каваль у нас які! Якімовіч. Яму памагала Еўка: начапіўшы на жалезны сахор заплеснелыя пласты, нясла далей ад дзвярэй... Адамчык. -
13 скалка
скалка, -і ж.Капля жира на поверхности воды или жидкой еды.Не давялося яму, беднаму (Трахіму), і разу глытнуць. А такая была на погляд капуста смачная, харошая, з бліскучымі скалкамі. Калюга. Кастусёвы абеды ўсім прыйшліся па густу: і крупнік густы, скалкі плаваюць, і дабаўка ёсць. С.Александровіч. Абмакне (гаспадар) крышан хлеба ў крупнік ці ў капусту са скалкамі, ці ў іншае што, аднясе пад самы парог, хлеба пакладзе каля чарапка... Янкоўскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > скалка
-
14 вілачнік
вілачнік, -а м.Черенок вил или ухвата.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > вілачнік
-
15 крушня
крушня, -і ж. абл.Куча камней.Перад ад'ездам суддзя падышоў да дзеда, які закопваў каля мяжы старую крушню, павітаўся з ім, пацікавіўся, колькі яму год і што раблю я. Танк. У той жа дзень елачку пасадзілі за агародам, на мяжы, дзе была крушня і вялікі струхлелы пень. С.Александровіч. Адышоўся (Марцін) да лесу і прысеў на невялікай крушні. Каваленка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > крушня
-
16 скарач
скарач, -а м. абл.Полотенце с длинной бахромой.Следам за мужыком адчыняе дзверы і гаспадыня ў падранай шарачковай куртцы і падпяразаная скарачом з махрамі. Калюга. Ды аблавухіх панічоў давай шалёстаць скарачом. Крапіва. Я з дзядзькам Рыгорам сядзелі пры ім (Ячэні) па чарзе, мачылі ў халоднай вадзе скарач і клалі яму на галаву, часта давалі піць. Якімовіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > скарач
-
17 гарбузік
гарбузік, -а м.Семечко тыквы.На шапцы «ожэл бялы», блішчаць гузікі - чыноўнік зноў на скверы лушчыць гарбузікі. Чарот. Яны (цёткі) хавалі яму, Ясю, выспеленыя і падсмажаныя гарбузікі. Янкоўскі....У тых мяшэчках, або рукаўчыках, як яна звала, маці хавала на гасцінец дзецям гарбузікі, семечкі, арэхі, высушаныя макаўкі... Марціновіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > гарбузік
-
18 падгерац
падгерац, -рца м.Металлический прут, служащий для соединения шкворня и тройни.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > падгерац
-
19 зглуміць
зглуміць зак., разм.Извести попусту, истратить без пользы.Пусціць туды жняярку, значыцца зглуміць сад і жняярку сапсаваць... Чорны. Есці яму ўжо не хочацца, але і пакідаць чуць не палавіну мазанага бліна нядобра, будуць сварыцца, што зглуміў. Крапіва. Кінуў коням па бярэмю сена і прывязаў, каб не зглумілі шмат. Караткевіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зглуміць
-
20 сцюдзёнка
сцюдзёнка, -і ж. абл.Холодная вода.Лаза распушыцца, лаза асмялее, глядзіш - па калені ў сцюдзёнцы стаіць. Броўка. Сіл нестае, хоць стой, хоць ляж, - дай мне глыток тваёй сцюдзёнкі, Пяндж! Калачынскі. Мой дзед, нябожчык Даніла - хай яму пухам зямля, - бывала, папарыцца, абдасца сцюдзёнкай - і гатоў. Левановіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сцюдзёнка
См. также в других словарях:
ЯМУ СЖД — Ярославское медицинское училище Северной железной дороги г. Ярославль, ж. д., мед., образование и наука … Словарь сокращений и аббревиатур
Несчастные случаи, связанные с падением в оркестровую яму — 16 июля 2013 года скрипач оркестра Большого театра Виктор Седов упал в оркестровую яму. Несчастный случай произошел на Новой сцене театра. 17 июля в результате полученных травм музыкант скончался. 26 марта 2013 года во время концерта Елены… … Энциклопедия ньюсмейкеров
копать яму — См. сети... Словарь русских синонимов и сходных по смыслу выражений. под. ред. Н. Абрамова, М.: Русские словари, 1999. копать яму пакостить, делать пакости, копать, подставлять ногу, рыть, строить козни, строить каверзы, строить ковы, солить,… … Словарь синонимов
рыть яму — См … Словарь синонимов
"Эпитафия" («Кто яму для других копать трудился») — «ЭПИТАФИЯ» («Кто яму для других копать трудился»), одна из четырех стихотв. эпитафий Л. (1830), единственная написанная в жанре т. н. иронич. эпитафии, характерном гл. обр. для англ. поэзии (Р. Бёрнс, Дж. Байрон). В рус. поэзии образцы этого… … Лермонтовская энциклопедия
Посадить в яму — Посадить въ яму ( въ тюрьму за долги). Ср. Стращаетъ только... Что съ меня взять? «Въ яму посадитъ». А. А. Соколовъ. Тайна. 1. См. Яма … Большой толково-фразеологический словарь Михельсона (оригинальная орфография)
Как в помойную яму. — Как в помойную яму. Как в пропасть. См. БЕРЕЖЬ МОТОВСТВО Как в помойную яму (как в воду, в огонь и пр.). См. ГОРЕ БЕДА … В.И. Даль. Пословицы русского народа
На яму не напасешься хламу. — На яму не напасешься хламу. См. ТОЛК БЕСТОЛОЧЬ На мир песку не усеешь. На яму не напасешься хламу. См. УГОДА УСЛУГА … В.И. Даль. Пословицы русского народа
Злой с лукавым водились, да оба в яму ввалились. — Злой с лукавым водились, да оба в яму ввалились. См. ПРЯМОТА ЛУКАВСТВО Злой с лукавым водились, да оба в яму ввалились. См. ХОРОШО ХУДО … В.И. Даль. Пословицы русского народа
копавший яму — прил., кол во синонимов: 37 • вредивший (63) • гадивший (44) • готовивший неприятности … Словарь синонимов
рывший яму — прил., кол во синонимов: 38 • вредивший (63) • гадивший (44) • готовивший неприятности … Словарь синонимов