-
41 вышыванка
вышыванка, -і ж. разм.Рубашка с вышивкой.З прызбы пазірае па-старасвецку ўбраная - андарак і вышыванка, усё свае работы - у добрых гадах ужо жанчына: зноў як у казцы. Лужанін. У нядзелю ідуць студэнты ў мястэчка ў кужэльных вышыванках з чырвонымі паясамі і рэжуць усё па-інтэлігентнаму, усё па-беларуску. Грахоўскі. Скрозь, здаецца, я вышыла ўзор адмыслова. Вышыванку Давіду я сёння ж аддам, толькі вернецца ён з Любушова. Зарыцкі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > вышыванка
-
42 храпа
I храпа, -ы ж.Морда крупных животных.Мядзведзь смокча лапу ў бярлозе санліва, лось высунуў храпу - шукае спажывы. Купала. Праляталі ўспененыя храпы, грывы ў калючках дзядоўніку, здзічэлыя вялікія вочы. Грахоўскі. Можа конь стаміўся, можа ён, як кожная сапраўды разумная істота, разумеў, што нельга чапаць слабое дзіцяня, але ён адвёў храпу і гучна пырхнуў. Караткевіч.II храпа, -ы ж. разм.Затвердевшая комками земля. -
43 лоўж
лоўж, лаўжа м.Сложенный в кучу хворост.Непадалёк каля вялізнага, замеценага снегам лаўжа рукавом шыняля выцірае слёзы, ад адчаю ці дыму, лейтэнант Ягораў і ніяк не можа ўпаліць адсырэлае сучча. Грахоўскі....Кожны пасля сваёй работы забіраў дамоў буйнейшыя ацяробкі, а ўсё дробнае, каб яно не засмечвала, не даводзіла да хваробы лес, зносіў у лоўж і паліў. Далідовіч. Сасмягла, высахла дуброва, уся ў лаўжах, у лысых пнях. Камейша. -
44 распанець
распанець зак., разм.Приобрести барские привычки, замашки.Бач ты іх, распанелі, журнал не запаўняюць, адзнакі не пастаўлены, усім незадаволены ды яшчэ бэсцяць сумленных работнікаў... Грахоўскі. Антон пагрозліва ўстаў, і старая на ўсякі выпадак падалася бліжэй да дзвярэй, прымірэнча загаварыла: - Вот ужэ распанеў, і слова яму не скажы! Жук. Бо, мае галубкі, раз чалавек трапіў у штаты, то навек і сам ад работы адбіўся, і жонка распанела. Дуброўскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > распанець
-
45 швайка
швайка, -і ж.Плоское шило, предназначенное для закалывания свиней.Але ўжо сёння, топчучы і падбіваючы чорнымі валёнкамі пухкі, што яшчэ не злёгся, сіняваты снег, праз чужыя пляцы Алеся бегла да бацькі пазычаць швайку. Адамчык. У прасоленай торбачцы ляжалі доўгая швайка, калодачка з цвічком высмыкваць шчаціну і вострыя нажы. Грахоўскі. Яўген аддаў вострую, з бліскучым джалам швайку Ахціньку, а сам зайшоў у катушок і стараўся выпхнуць з яго парсюка. Варановіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > швайка
-
46 стадола
стадола, -ы ж.1. Сарай на заезжем дворе.На сярэдзіне дарогі паміж гэтым мястэчкам і Нясвіжам стаяла тады старая карчма, як і належыць ёй, з стадолай і прасторнай хатай на падлозе і з бакоўкамі. Чорны. Уваход у карчму і ўезд у стадолу былі проста з гасцінца. Тычына.2. Большой хлев.Потым у абсмаленай пажарам ксяндзовай стадоле з аполак ладзілі сцэну і паўтаралі па памяці тыя спектаклі, што бачылі ў Нардоме. Грахоўскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > стадола
-
47 кляштар
кляштар, -а м.Католический монастырь.Царкоўныя, касцельныя і замкавыя вежы маглі яшчэ прастояць стагоддзе і больш, муры бернандынскага кляштара і так пуставалі. Чорны. Хата ў іх была вялікая, побач сад і прасторны кляштар з дзвюма сажалкамі, адразу за валам - рэчка. Грахоўскі. Як манахі ў кляштары, за шклом томяцца някранутыя томікі. Макаль.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кляштар
-
48 лой
лой, лою м.Нутряной говяжий или бараний жир.Хто яго ведае, ці авечы, ці гавяджы; чаго не ведаю, таго не скажу, але лой добры. Чорны. Самым большым далікатэсам была смажаная бульба, кансерваваная з лоем фасоля... Грахоўскі. Я застаўся з машыністам, якому дзяўчынка прынесла абед - паўглечыка малака і запраўленыя лоем бульбяныя аладкі ў місачцы. Хадкевіч. -
49 папахадзіць
папахадзіць зак., разм.Ходить длительное время.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > папахадзіць
-
50 частаколіна
частаколіна, -ы ж.Одна жердь в частоколе.На частаколінах сох, вымыты таксама мацераю, а цяпер нікому не патрэбны шары злінялы фартух. Адамчык. Падняўшы пад плотам выламаную частаколіну, дзед забыў на нераспутаную кабылу і, не зважаючы на дажджавыя патокі, кінуўся на дапамогу ўнуку. Васілевіч. Я хапаўся за частаколіны, каб устаць, падскочыў бацька і, трымаючы за сярэдзіну, давёў да ганка. Грахоўскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > частаколіна
-
51 палавініць
палавініць незак., разм.Делить пополам.Алесь палавініць з ім (сынам) зарплату і жыве дзеля яго. Грахоўскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > палавініць
-
52 кормнік
кормнік, -а м., разм.Откормленный кабан.Дастаўся Мальвіне ад дзядзькі - вечнага халасцяка добра дагледжаны дом з садам і гародам амаль у цэнтры мястэчка, хлеў з адрынаю і склепам, выпеставаная малочная карова, кожны год Мальвіна трымала доўгіх, як луты, кормнікаў, вяліся куры і гусі. Грахоўскі. (Іван) зазірнуў у іх, хоць ведаў, што ў адным хлеўчуку - кормнік, у другім - двое падсвінкаў. Марціновіч. Паставіўшы на прыпек два чыгуны з бульбай кормніку, Салвэсіха наліла іх вадой, пасля, узяўшы аберуч вілкі, пасунула чыгуны ў печ, бліжэй да агню. Рыбак.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кормнік
-
53 алей
алей, алею м.Подсолнечное масло.І што найбольш падабалася яму (бацьку) у пана Халяўскага - гэта яда: кожны дзень на абед боршч і каша, з салам ці з алеем, а на вячэру - гарохавы суп. Гарэцкі. На ўсім гэтым гарнітуры штодзённа прыбывала плям ад салідолу, аўтолу і алею. Чарнышэвіч. І дранікі з раніцы ў печы прэюць, хоць на алеі, але смачныя. Грахоўскі. -
54 вечараваць
вечараваць незак., разм.Коротать время вечером.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > вечараваць
-
55 мядніца
мядніца, -ы ж. разм.Медный таз.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > мядніца
-
56 фасоліна
фасоліна, -ы ж.Горошина фасоли.З лесу прывезлі самыя гонкія хвоі, акарылі іх, стачылі ў замок, паскручвалі жалезнымі хамутамі, прыварылі расцяжкі, абедзьве мачты злучылі антэнаю, прымацаванаю беленькімі, як фасоліны, ізалятарамі. Грахоўскі. Сярод манет быў ладны асколак, велічынёй з добрую фасоліну, шурпаты, з вострымі рванымі краямі. Марціновіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > фасоліна
-
57 сядзелец
сущ. (тот, кто сидел в тюрьме или лагере)сиделец|| Паэт Станіслаў Шушкевіч, які быў з Хадыкам у адным лагеры, на роспыт Сяргея Грахоўскага (таксама лагернага сядзельца) пра тое, як Хадыка загінуў, пачаў расказваць, як яно сталася (глыбу спускалі па драўляных палазах, з якіх яна саслізнула) — і ў канцы сказаў: “Яго поп адпяваў, таксама лагернік, а ён быў бязбожнікам…”
-
58 grehovenay
Беларуска (лацінка)-рускі слоўнік і слоўнік беларускай кірыліцы > grehovenay
См. также в других словарях:
Бровка, Пётр Устинович — Пётр Устинович Бровка белор. Пятрусь (Пётр Усцінавіч) Броўка Псевдонимы: Дзед Аўлас, Юрка Баравы, Лукаш Вандылевіч и др. Дата рождения … Википедия
Моряков, Валерий Дмитриевич — Валерий Дмитриевич Моряков (белор. Валеры Маракоў; 27 [14] марта 1909 29 октября 1937) белорусский поэт и переводчик. Содержание 1 Биография 2 Библиография … Википедия
Станок — м. 1) Приспособление, устройство, механизм для производства каких либо работ. Часто с опред., указывающим на разновидность или назначение станка. Ср.: Машина; механизм; прибор; устройство, снаряд. Установка станка и производство работ остаются… … Словарь золотого промысла Российской Империи
1937 mass execution of Belarusians — October 29 30, 1937 executions in Belarus refers to a mass extermination of Belarusian writers, artists and statespeople by Communist authorities. This event marks the peak of the Great Purge and repressions in the Soviet controlled East Belarus … Wikipedia
Александрович, Андрей Иванович — В Википедии есть статьи о других людях с такой фамилией, см. Александрович. Андрей Иванович Александрович белор. Андрэй Іванавіч Александровіч … Википедия
Василь Витка — Имя при рождении: Крысько, Тимофей Васильевич Дата рождения … Википедия
Граховский Сергей (Иванович) — истор. (Грахоўскі Сяргей, Hrachoŭski Siarhiej) Родился 11 (24) сентября 1913 года в местечке Нобель Зареченского района Ровенской области (Украина). В 1914 с родителями переехал в Глусск Могилевской области. Окончил Минский пединститут (1935).… … Русско-русский краткий автобиографический словарь-справочник общественных деятелей Беларуси
абсолюция — адпушчэнне грахоў … Старабеларускі лексікон
септена — індульгенцыя, грамата аб вызваленні ад грахоў на сем дзён … Старабеларускі лексікон