Перевод: со всех языков на все языки

со всех языков на все языки

Гарэцкі

  • 1 гарэцкі

    гарэцкі
    горецкий, горецкого уезда

    Беларуска-расейскі слоўнік > гарэцкі

  • 2 канаплянішча

    канаплянішча (канаплішча), -а н.
    Поле, с которого убрана конопля.
    А-ткі ён (дзед) накінуў ёй (свінні) на шыю пятлю з грубой вяроўкі і, хоць скуголіла страшэнна, выцягнуў ён паланянку на канаплянішча, прыкруціў да каляка, глыбока ўбітага ў зямлю даўбнёю, і наваліў усю салому. Гарэцкі. Стог сувалкі на канаплішчы чарнеецца, звініць былінкамі пад ветрам. Гарэцкі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > канаплянішча

  • 3 канаплішча

    канаплянішча (канаплішча), -а н.
    Поле, с которого убрана конопля.
    А-ткі ён (дзед) накінуў ёй (свінні) на шыю пятлю з грубой вяроўкі і, хоць скуголіла страшэнна, выцягнуў ён паланянку на канаплянішча, прыкруціў да каляка, глыбока ўбітага ў зямлю даўбнёю, і наваліў усю салому. Гарэцкі. Стог сувалкі на канаплішчы чарнеецца, звініць былінкамі пад ветрам. Гарэцкі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > канаплішча

  • 4 ласкавець

    ласкавець незак., разм.
    Делаться ласковее, добрее.
    (Дзед) лаяў нас невядома за што. Але потым ласкавеў. Гарэцкі. Калі шчасліва ласкавее і добрыцца цнатлівы смех, - нашто, скажыце, як завея, як асуджэнне - слова «грэх»? Сіпакоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > ласкавець

  • 5 здольнік

    здольнік, -а м.
    Человек или целая семья, принятая по договору в большое хозяйство для общей работы.
    Але дужа прасіліся гаротнікі, дык ён (Тарас) і згадзіўся ўзяць іх да сябе за здольнікаў. Гарэцкі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > здольнік

  • 6 пісароўна

    пісароўна, -ы ж.
    Дочь писаря.
    Маці была ў мястэчку швачкаю, шыла сукенкі папоўнам і пісароўнам, але зарабляла так мала, што часам сядзелі мы не еўшы. Гарэцкі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пісароўна

  • 7 грамніца

    грамніца, -ы ж.
    Освящённая на Сретение церковная свечка.
    Узяў (Янка) нож-складанчык асвячоны, што ў лубцы ляжаў, калі паску пасвячалі, узяў грамніцу і праскурку жалобную-памінальную і на дыбачках за парог пайшоў. Гарэцкі. Гараць грамніцы ноч усю да дня, капае брат сястры азглелы дол. Пушча. Люблю я ўсе агні:... і той, што кніг радкі мне асвятляў зарніцай, і нават той, які зацепліцца грамніцай. Танк.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > грамніца

  • 8 шаўлюжка

    шаўлюжка, -і ж. разм.
    Старая, слабосильная, изработавшаяся лошадь.
    Дрогкія, убогія калёсікі, калматая, слабасільная шаўлюжка і пануры, бедны вілянчук-фурманшчык не весялілі вока. Гарэцкі. І зноў змораная, але бязмеры старанная шаўлюжка клыпала памаленьку, адгадваючы загубленую ў цемры і снегавой замеці дарогу. Зарэцкі. І цяпер яшчэ, калі прахвацішся сярод ночы, пачынае здавацца: трухаюць калгасныя шаўлюжкі па ўчарнелым зімніку... Лужанін.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шаўлюжка

  • 9 дзядзіна

    дзядзіна, -ы ж.
    Жена дяди.
    ...Тое лепшае чалавецка-беларускае, што ўзгадавала ва мне сям'я (не ўся сям'я наша, а мама, дзядзіна, цётка, дзед, дзядзька і яшчэ той-гэты), тое выкараняла доўгі час школа. Гарэцкі. Няхай жаль мне душы не кране, дзядзіна, падтрымай мяне. Геніюш. Назаўтра дзядзіна ўстала раніцой, выйшла на падворак... Карпюк.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > дзядзіна

  • 10 завінуцца

    завінуцца зак., разм.
    Энергично взяться за какую-либо работу, спешно заняться чем-либо.
    Дзеці палезлі за стол, а Юстына завінулася каля печы. Гартны. Незабавам узбіўся ён (мужык) на добры лом, папляваў на рукі і з прыемнасцю, але паціху, асцярожна завінуўся над паваленай бярэзінай. Гарэцкі. Хутка яны з Міронам Іванавічам, які неўзабаве з'явіўся ў хаце, так завінуліся ля стала, што спакусілі і камісара, якому і сапраўды надакучыў малочны правіянт... Лынькоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > завінуцца

  • 11 брыль

    брыль, -я м.
    Шляпа с полями (чаще всего соломенная).
    Я на панскі капялюш брыль свой не змяняю. Колас. Брыля гаспадар не шкадаваў, бо той брыль быў надта ўжо стары, запэцканы і ў дзірках: дастаўся ён гаспадару шмат год таму назад ад старэнькага дзяка-нябожчыка за нейкія паслугі. Гарэцкі. Чалавек у брылі пераглянуўся са сваім чорнабародзенькім сынам... Машара.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > брыль

  • 12 паншчына

    паншчына, -ы ж. разм.
    Крепостное право.
    Дзеялася тое даўно, яшчэ за паншчынай. Гарэцкі. Але вось бяда - мае ён (Яська) зямлі дужавата: цэлую паўвалоку. Колькі падзялілі, як паншчыну скасавалі, толькі і цяпер у іх ёсць. Калюга. Каты былі бедныя, казалі, што яшчэ за паншчынаю ў іхняга прадзеда, бо ленаваўся рабіць, пан адабраў палавіну надзелу. Адамчык.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > паншчына

  • 13 паўтраця

    паўтраця, ліч., нескл. Два с половиной.
    І бацька яго (Кубраковіча) знаўся з папамі ды дзякамі; быў п'яніца і піў з імі, пакуль было за што, а як звёўся з капытоў далоў, то пайшоў у званары за паўтраця рубля на месяц... Гарэцкі. Падыспад, у сядзенне ўкінулі пшонкай пытляванай мукі паўтраця пуда. Калюга.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > паўтраця

  • 14 кацёлка

    кацёлка, -і ж. разм.
    Деревянный кружок, который дети катают для забавы.
    Дзеці за доўгі дзень насеклі з макрыцы і крапівы сечанкі свінням, споўзалі ў чужую рэпу і ў яблыкі, пакачалі кацёлку і наўмысля пабілі ёю шыбу ў кутнікавым акне... Гарэцкі. Проста прыемна было вось так нечакана ўбачыць знаёмага чалавека, пра якога, можна сказаць, ужо ніколі і не думаў, бо калі яно тое было, што разам ганялі кацёлкі па вуліцах. Кудравец....Бывала, летам у нядзелю збярэцца гурт каля нашай хаты, пасядуць на прызбе і пачнуць весці гаворку, толькі б паслухаць, дык пасылаюць нас у кацёлку гуляць. Гурскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кацёлка

  • 15 пакрасавацца

    пакрасавацца зак., разм.
    Пожить некоторое время беззаботно, счастливо.
    І пабраўся (Ромусь Рабэйка) з польскаю патрыёткаю з Варшавы. Ды нядоўга потым пакрасаваўся на свеце. Гарэцкі. Не доўга давялося «пакрасавацца» ў новай хаце. Хведаровіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пакрасавацца

  • 16 самотнічаць

    самотнічаць незак., разм.
    Находиться, проводить время в одиночестве.
    У задуме глядзіць Хомка на галузванне і дуронства малых, і, калі іх пачынаюць біць за тое, што адураюць галаву, ён палахліва прыліпае ў куточку і жаласна самотнічае ў ім. Гарэцкі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > самотнічаць

  • 17 гарбарня

    гарбарня, -і ж.
    Кожевенный завод; мастерская по переработке кожи.
    Але ў той час кожны малады віленскі гарбар рабіў яшчэ свой «фрэндар», або вандроўку, з горада ў горад, з гарбарні на гарбарню, для падвышэння кваліфікацыі. Гарэцкі. Паяўленне гарбарань і металаапрацоўчых і іншых арцелей, а пасле фабрык і заводаў, узнікненне і пашырэнне ў канцы XIX і пачатку XX стагоддзяў даволі буйных паводле таго часу і маштабаў горада майстэрань спрыяла фармаванню і росту пралетарыяту. Чорны. Але гэта значыла не прызнаць астраномію, якую яна (князёўна) вельмі любіла, тыя сталеліцейныя заводы, якія працавалі на Ўрале, гарбарні свайго бацькі, фабрыкі, што выраблялі шоўк, бархат і іншую тканіну, нарэшце лямпу, якою яна карысталася... Лупсякоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > гарбарня

  • 18 бляшанка

    бляшанка, -і ж.
    Жестяная банка.
    Разлажыўся (сусед) каля мяне скромненька, але ў яго - цэлы бохан добрага сітнага хлеба, і слівачнае масла, цэлая бляшанка, і цукар-рафінад. Гарэцкі. Хто першы дабіваўся, каб хапіць сабе ў бляшанку з-пад кансерваў вады, той мог лічыць сябе шчаслівым. Чорны. Абапал вазона стаялі на падваконцы дзве абвязаныя паркалёвымі хусткамі бляшанкі з дынамітам. Арлоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > бляшанка

  • 19 абапал

    абапал,
    1. прыназ. По обеим сторонам чего-либо.
    Там буйна буяюць кусты зеляніны абапал заглухлай старой азярыны. Колас. Абапал дарогі было жыта ў копах і на карэнні, што не паспелі яшчэ зжаць. Гарэцкі. Абапал машыны беглі вузлаватыя дубы, шызыя танклявыя грабы, густыя спляценні арэшніку. Мележ.
    2. прысл. С обеих сторон, по обе стороны чего-либо.
    Ігнацюк хацеў быў звярнуць куды-небудзь з дарогі, але абапал густою сцяною стаялі яліны. Хомчанка. Абапал гарэлі дзве васковые свечкі. Бядуля. Абапал ішлі пералескі, што ўбіраліся ў першую светлую дымчатую зеляніну, ад якой усё навокал выглядала вясёлым, прывабным. Мележ.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > абапал

  • 20 ліпець

    ліпець незак.
    1. Едва держаться.
    Каля яго, на крэсле, якое ледзь ліпіць ад старасці, асцярожна сядзіць Людзін і Анін тата. Брыль....Калі я ўзыйшоў на масток: дык здалося мне, што ён ледзь ліпіць і можа рухнуць у кожную хвіліну. Марціновіч.
    2. Находиться в запустении, в состоянии упадка.
    У садзе за старою афіцынаю аканома ліпела над заплытым стаўком старэнькая закінутая лазенька. Гарэцкі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > ліпець

См. также в других словарях:

  • Горецкий, Максим Иванович — Максим Иванович Горецкий Максім Іванавіч Гарэцкі …   Википедия

  • Максим Горецкий — прозаик, драматург, публицист, литературовед, переводчик, фольклорист. Родился 6 (18) февраля 1893(18930218), в д. Малая Богатьковка Мстиславского района, Могилевской области. Максим Горецкий родился в деревне Малая Богатьковка на Мстиславщине в… …   Википедия

  • Абухович — Абухович, Альгерд Альгерд Абухович белор. Альгерд Абуховіч Псевдонимы: Граф Бандинелли, Olgerd gr. Bandinelli Дата рождения: 6 августа 1840(1840 08 06) Место рождения …   Википедия

  • Лёсик, Язеп — Иосиф Юрьевич Лёсик белор. Язэп Юр евіч Лёсік …   Википедия

  • Абухович, Альгерд — Альгерд Абухович белор. Альгерд Абуховіч Псевдонимы: Граф Бандинелли, Olgerd gr. Bandinelli Дата рождения: 6 августа 1840(1840 08 06) Мес …   Википедия

  • Буйло, Констанция Антоновна — Констанция Антоновна Буйло Канстанцыя Буйло …   Википедия

  • Белорусская литература — БЕЛОРУССКАЯ ЛИТЕРАТУРА. В области художественного творчества белорусская народность имеет богатый фольклор, разнообразную древнюю письменность и яркую литературу нового времени, зародившуюся еще в начале прошлого века, обогатившуюся в последние… …   Литературная энциклопедия

  • Белорусская литература — Белорусская литература  литература на белорусском языке, либо написанная белорусскими авторами. Содержание 1 История 1.1 До XVII века 1.2 XVIII век  начало ХХ века …   Википедия

  • Горецкий — (польск. Gorecki, белор. Гарэцкі, укр. Горецький)  польская, белорусская и украинская фамилия. Горецкие  дворянские роды польского происхождения. Известные носители: Горецкий, Антоний (1787 1861)  польский поэт. Горецкий, Максим… …   Википедия

  • Лившиц, Владимир Моисеевич — В Википедии есть статьи о других людях с такой фамилией, см. Лившиц. Лившиц, Владимир Моисеевич Владимир Моисеевич Лившиц Дата рождения: 1 февраля 1946(1946 02 01) (66 лет) Место рождения: Красный Кут …   Википедия

  • Говори правду — Логотип кампании Говори правду (белор. Гавары праўду) кампания в Республике Беларусь, начатая 25 февраля 2010 года исследовательско просветительским учреждением «Движение вперёд» …   Википедия

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»