-
1 спрычыніцца
спрычыніцца зак., разм.Послужить, стать причиной.Карызна, вядомая рэч, зусім не ведаў таго, што гэтае «чыстае, бязвіннае дзіця» колькі дзён таму мела сур'ёзную гутарку з Марынай Паўлаўнай і што фактычна гэтая гутарка спрычынілася канчатковай пастанове Марыны Паўлаўны пра свой адыход. Зарэцкі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > спрычыніцца
-
2 шаўлюжка
шаўлюжка, -і ж. разм.Старая, слабосильная, изработавшаяся лошадь.Дрогкія, убогія калёсікі, калматая, слабасільная шаўлюжка і пануры, бедны вілянчук-фурманшчык не весялілі вока. Гарэцкі. І зноў змораная, але бязмеры старанная шаўлюжка клыпала памаленьку, адгадваючы загубленую ў цемры і снегавой замеці дарогу. Зарэцкі. І цяпер яшчэ, калі прахвацішся сярод ночы, пачынае здавацца: трухаюць калгасныя шаўлюжкі па ўчарнелым зімніку... Лужанін.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шаўлюжка
-
3 яскравець
яскравець незак.Становиться ярче, яснее, выразительнее.І яшчэ больш яскравеюць фарбы, празрыстая ружовасць насычаецца новаю сілай, пыхае новым агнём - і ўжо гарыць, паланее гордая пераможная чырвань. Зарэцкі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > яскравець
-
4 трыумфаваць
трыумфаваць незак., разм.Ликовать по поводу одержанной победы, радоваться своему успеху....Стары хітрун трыумфаваў у душы - ён адным вокам ужо бачыў Гвардыянаву слабасць, якую ён хаваў дасюль з адменным спрытам. Зарэцкі. Пан Твардоўскі трыумфаваў. Лойка. Трыумфуе белы дзень над светам, завітаўшы к ненцам на візіт. Калачынскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > трыумфаваць
-
5 папастраляць
папастраляць зак., разм.Стрелять много, неоднократно; настрелять много кого-либо, чего-либо.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > папастраляць
-
6 дзейкаць
дзейкаць незак. абл.Разносить молву, пускать слухи.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > дзейкаць
-
7 курніца
курніца, -ы ж.Курная хата.Але досыць было пераступіць цераз парог, каб адразу знікла гэтае ўражанне, бо ўсярэдзіне хата нагадвала даўнейшую курніцу... Зарэцкі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > курніца
См. также в других словарях:
Михась Зарецкий — В Википедии есть статьи о других людях с такой фамилией, см. Зарецкий. Михаил Зарецкий белор. Міхась Зарэцкі … Википедия