Перевод: со всех языков на все языки

со всех языков на все языки

Адамчык

  • 1 валасня

    валасня, -і ж.
    1. зб. Пучок волос из конского хвоста.
    На калючым абвіслым дроце загарадзі вецер варушыў абынелыя жмуты набэрсанае конскае валасні. Адамчык.
    2. Леса, свитая из такого волоса.
    ...(Васіль) зрабіў насадку, папляваў на яе дзеля рыбацкага шчасця і закінуў вуду далей ад берага - на ўсю валасню. Якімовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > валасня

  • 2 гміна

    гміна, -ы ж.
    Административно-территориальная единица в Польше; административный центр такой единицы.
    Была і ў гміне, і ў павеце, у розных следчых і паноў і абхадзіла на ўзві-вецер нямала панскіх устаноў. Колас. Быў такі загад з гміны: бяліць платы, хаты і каміны. Адамчык. Пазіраем то на гміну, то на войтаву хату, яна побач у садку стаяла. Янкоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > гміна

  • 3 нішчымны

    нішчымны, -ая, -ае.
    Ничем не сдобренный, без ничего.
    Місачка бульбянога супу, акрайчык хлеба і марная скварачка - гэта ж толькі на трошкі больш за ўчарашні юдаўскі пачастунак (кубачак кавы і недаедзеная тоненькая лустачка са шмальцам), за той другі кавалак хлеба (нішчымнага). Брыль....Астатнія дні іх кармілі рэдзенькім, як вада, нішчымным крупнікам, не даючы нават кавалачка хлеба... Адамчык. Гэтую думку выказала Ярына, падаючы нам гарнушак з нішчымнай заціркай. Бажко.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > нішчымны

  • 4 сенаваць

    сенаваць незак.
    Заготавливать сено.
    Дзень той выдаўся сухі і ветраны - ужо сенавалі. Адамчык. Тое балота - бралі на часць, сенавалі - рабілі сена. Янкоўскі. - Дык не ведаеш, дзе Сідарук? - На лузе, - падказаў Вяртун, які ўсё заўсёды пра ўсіх ведаў. - Сянуе ўжа каторы дзень. Далідовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сенаваць

  • 5 зніякавець

    зніякавець зак.
    Почувствовать неловкость, растерянность.
    Пятрок зніякавеў таксама, але стараўся заставацца бадзёрым і не хацеў паверыць, што ад гэтай малечы можа быць якое няшчасце. Быкаў. Дзяўчаты зніякавелі, ім зарвала смех. Адамчык. (Мікалай) зіркнуў весела на суседа і зніякавеў: той згорбіўся, твар учарнелы, пабялелыя пальцы не адарваць ад біла. Тычына.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зніякавець

  • 6 сахор

    сахор, сахара м.
    Железные вилы, предназначенные для накидывания навоза.
    Не відно было яе (Еўдакіі) і на агародзе, хоць ужо многія гаспадыні гнуліся ля плятнёў з рыдлёўкамі ды сахарамі. Кулакоўскі. А як выкуе тапор ці нарог альбо сахор - не нацешацца дзядзькі: вось каваль у нас які! Якімовіч. Яму памагала Еўка: начапіўшы на жалезны сахор заплеснелыя пласты, нясла далей ад дзвярэй... Адамчык.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сахор

  • 7 паншчына

    паншчына, -ы ж. разм.
    Крепостное право.
    Дзеялася тое даўно, яшчэ за паншчынай. Гарэцкі. Але вось бяда - мае ён (Яська) зямлі дужавата: цэлую паўвалоку. Колькі падзялілі, як паншчыну скасавалі, толькі і цяпер у іх ёсць. Калюга. Каты былі бедныя, казалі, што яшчэ за паншчынаю ў іхняга прадзеда, бо ленаваўся рабіць, пан адабраў палавіну надзелу. Адамчык.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > паншчына

  • 8 стаўпец

    стаўпец, -пца м.
    Колодка в граблях, на которую набиваются зубья.
    Пад плотам, ля карыта... ляжыць абкоранае грабільна і некалькі неабструганых стаўпцоў - гэта дзед некалі збіраўся майстраваць на пакос граблі, дык так і не зрабіў іх, памёр... Сачанка. Ля сажалкі, абапёршыся на стаўпец грабель, як бы нечым устрывожаная, стаяла Зоня. Адамчык. Тата зрабіў мне. Грабільначка, стаўпец і зубы шклом абгладзіў, пахарашыў. Янкоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > стаўпец

  • 9 кукла

    кукла, -ы ж.
    Женская прическа в виде закрученной на затылке в узел косы.
    Раскруцілася з куклы каса, матлялася па белых плячах - па нажутцы - з боку на бок; ля вуха быў відаць кавалачак грэбня, як прыляпіўся. Пташнікаў. Хусткі ў іх (баб) з'язджалі на патыліцы, і было відаць, як трасліся дробныя, сабраныя з рэдкіх пасечаных валасоў іхнія куклы. Адамчык.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кукла

  • 10 стаўбунаваты

    стаўбунаваты, -ая, -ае; абл. Похожий на высокий конусообразный предмет с округлым верхом.
    Высахла чарніла ў кантовай стаўбунаватай пляшцы - адна гушча была на дне. Баранавых. Ад стаўбунаватай, таксама выплеценай з ракітніку і пафарбованай у чырвоныя і зялёныя паскі круглай карзіны, дзе ляжалі колькі свежых сыроў ды ўкручаных у анучкі асялкоў масла, смачна пахла солкай, падсушанай паляндвіцай... Адамчык. Мільгалі заінелыя кусты, вывернутыя карчы здаваліся казачнымі белабародымі дзядамі ў стаўбунаватых шапках. Грахоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > стаўбунаваты

  • 11 чысцець

    чысцець незак.
    Становиться чище.
    За крокам крок, за метрам метр, за гектарам гектар - чысцее поле тарфянішч, у сонцы ўжо абшар. Купала....І быў нейкі жаль да сябе, і знайшлася нейкая радасць, дабрата да ўсяго, што ні ёсць на зямлі, бо чалавек мо дабрэе і чысцее душой перад смерцю... Адамчык.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > чысцець

  • 12 перыць

    перыць незак. абл.
    Колотить вальком бельё.
    Яна, свой скінуўшы каптанік, кашулю падкасаўшы і спадніцу, ўзышла на кладку, ўзяўшы пранік. І перыць стала мокра палаценца... Купала. Каб плынь не падагнала да мастка, на якім звычайна перылі бялізну, мог развітацца навек з роднай трэцяй групаю школы - паблізу нікога не было. Лужанін....Верасаўскія маладзіцы, адна перад адной з размаху білі па вымачаным нанач у попеле і складзеным у гармонік на заслонах палатне вагкімі пранікамі - перылі яго. Адамчык.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > перыць

  • 13 кажурына

    кажурына, -ы ж. разм.
    Кусок овчины.
    - Літавары вунь даўно смаляць, - сказаў ён (Міця), здымаючы цёплыя, пашытыя з кажурыны рукавіцы. Адамчык.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кажурына

  • 14 серадольшы

    серадольшы (селядоршы), -ая, -ае; абл. Средний по возрасту.
    На другі дзень трэба ісці серадольшаму брату. Сержпутоўскі. Раскідаліся Шэметы па свеце: Мацвей у Некрашах, у калгасе, Лукаш у Менску, у аспірантуры, а гэты, серадольшы, тут раптам аказаўся, на Ўстроні. Лобан. Селядоршых пабралі раней, а старэйшага ўлетку. Брыль. У селядоршага, пастрыжанага ў рады хлопчыка пад чорнымі жучкамі вачэй дрыжалі нявыцертыя слёзы... Адамчык.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > серадольшы

  • 15 селядоршы

    серадольшы (селядоршы), -ая, -ае; абл. Средний по возрасту.
    На другі дзень трэба ісці серадольшаму брату. Сержпутоўскі. Раскідаліся Шэметы па свеце: Мацвей у Некрашах, у калгасе, Лукаш у Менску, у аспірантуры, а гэты, серадольшы, тут раптам аказаўся, на Ўстроні. Лобан. Селядоршых пабралі раней, а старэйшага ўлетку. Брыль. У селядоршага, пастрыжанага ў рады хлопчыка пад чорнымі жучкамі вачэй дрыжалі нявыцертыя слёзы... Адамчык.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > селядоршы

  • 16 капеж

    капеж, капяжа м.
    1. Нижний край крыши, выступающий над стеной.
    Часцей у вокны свеціць сонца, а ў дзень і капне з капяжа... Колас. Старая леснічоўка з саламяным капяжом, што наехаў на вокны, як вялікая шапка на вочы чалавеку, стаяла адразу за крынічкаю, пад высокімі дубамі. С.Александровіч. З капяжоў звісалі густыя восці ледзяных, вытачаных, нібы верацёны, таўкачоў. Адамчык.
    2. Место падения капель с крыши.
    Сціх дождж, чуваць было, як скочваюцца са страхі марудныя кроплі, звонка падаюць у капяжы. Лынькоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > капеж

  • 17 аснаваць

    аснаваць зак.
    Сделать основу ткани (натянуть продольные нити).
    На кабечую долю прыходзіўся ручнік: напрасці пражы, аснаваць кросны, выткаць губіцу палатна і на канцах яго з суконных нітак выплесці тры зубкі. Адамчык. Аснавала дзяўчына дываны, аснавала сінія на зары. Геніюш.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > аснаваць

  • 18 стусінавы

    стусінавы, -ая, -ае. С гибким кнутовищем; специального изготовления (кнут).
    Шапку ён (Бушмар) няспрытна трымаў у руках, у руках трымаў і стусінавую пугу, пакуль яму не параілі хоць пугу гэтую куды-небудзь паставіць у кут. Чорны. З воза стырчма глядзела пуга з жоўтым стусінавым пужальнам і чырвоным кутасікам на сырамятным паску. Адамчык.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > стусінавы

  • 19 паплаўнічы

    паплаўнічы, -ага м.
    Полевой сторож.
    Ранейшы панскі паплаўнічы, ён і цяпер наймаўся ўлетку вартаваць ад патравы Заброддзе і Бугайнік. Крапіва. Летась лезнявіцкі паплаўнічы, якога агулам наймала вёска пільнаваць поле, абязвечыў верасаўскага пастушка: секануў цераз галаву бізуном і выбіў вока. Адамчык. Цяпер мінулася тая пара, калі ў калгасе трымалі паплаўнічых. Жук.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > паплаўнічы

  • 20 прэнт

    прэнт, -а м.
    Металлический стержень.
    Нявада, які стаяў, хапіў у сябе з-пад ног нейкі гнуты прэнт з раструшчанага грузавіка і з першага размаху апусціў яго на галаву маладога чалавека... Чорны. Міця сеў, аглядаючы невялікі пакойчык з адным, забітым жалезнымі прэнтамі акном, з вялікім, як шафа, сейфам у кутку, з точанаю драўлянаю вешалкаю... Адамчык. Андрэй Чмель плюшчыў вочы і пакручваў доўгімі абцугамі тоўсты жалезны прэнт, што быў ужо чырвоны ад агню. Савіцкі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > прэнт

См. также в других словарях:

  • Адамчик, Вячеслав Владимирович — В Википедии есть статьи о других людях с такой фамилией, см. Адамчик. Вячеслав Владимирович Адамчик белор. Вячаслаў Уладзіміравіч Адамчык Дата рождения …   Википедия

  • Адам Глобус — белор. Адам Глобус Имя при рождении: Владимир Вячеславович Адамчик Дата рождения: 29 сентября 1958(1958 09 29) (54 года) Место рождения …   Википедия

  • Печка, Франтишек — Франтишек Печка Franciszek Pieczka …   Википедия

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»