Перевод: со всех языков на все языки

со всех языков на все языки

Лынькоў

  • 1 зырчэць

    зырчэць незак.
    Становиться ярче.
    У буржуйцы гуло ўсё больш настойліва, агонь зырчэў. Лупсякоў. Уранку гэтак ветла-ветла, уранку гэтак светла-светла зырчэў туман, трымцеў прамень. Стральцоў. Часам на двор выходзілі людзі з запыленымі тварамі, чорнымі вусамі і бародамі, і ў цемры пачынаў зырчэць агеньчык цыгаркі. Тычына. ЗЭДЛІК, -а
    м., разм.
    Комнатная переносная скамеечка. На вокнах свежыя фіранкі ўсміхаюцца, прасцірадламі чыстымі пазасланы зэдлік і столік з шавецкім капыллем, шыллем і начыннем розным... Лынькоў. Спяшаюць гледачы ў клуб - хто з зэдлікам, хто з табурэткай... Барадулін. Мне даражэй за ўсё на свеце вось гэты зэдлік і услон. Пушча.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зырчэць

  • 2 завінуцца

    завінуцца зак., разм.
    Энергично взяться за какую-либо работу, спешно заняться чем-либо.
    Дзеці палезлі за стол, а Юстына завінулася каля печы. Гартны. Незабавам узбіўся ён (мужык) на добры лом, папляваў на рукі і з прыемнасцю, але паціху, асцярожна завінуўся над паваленай бярэзінай. Гарэцкі. Хутка яны з Міронам Іванавічам, які неўзабаве з'явіўся ў хаце, так завінуліся ля стала, што спакусілі і камісара, якому і сапраўды надакучыў малочны правіянт... Лынькоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > завінуцца

  • 3 староства

    I староства, -а н.
    1. Имение, предоставленное в распоряжение феодала Великого Княжества Литовского королём или князем.
    Адсюль набіраў сваё войска і Васіль Вашчыла, калі ўзбунтаваў Крычаўскае староства. Чыгрынаў.
    2. Администрация воеводства в буржуазной Польше.
    Ваяводствы, староствы, павятовыя «камісаржы», войты, пастарункі - ужо адны гэтыя голыя формулы змушалі падазрона наставіць вушы і станавіцца да ўсяго гэтага скептычна, варожа, безнадзейна. Колас. Мы павінны, калі чаго хочам, заявіць спакойна, праз гміну, праз войта, праз староства... Тычына.
    II староства (старастоўства) староства старастоўства, -а н.
    Должность и занятие старосты.
    Яна (Ганна) ніяк не магла пагадзіцца нават з думкай аб старостве. Лынькоў. Не раз у гэтым збожжы пагрэў быў рукі і Андрэя Каржакевіча бацька за шэсць гадоў свайго старастоўства. Крапіва.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > староства

  • 4 хаўруснічаць

    хаўруснічаць (хаўрусаваць) незак., разм.
    Водить компанию.
    Хіба для таго вучыўся год у гімназіі, каб хаўруснічаць з гэтым мужыкаватым панам Цыбульскім... Лынькоў. Стася адчула: тут, на менскай вуліцы, страх яе перад немцамі амаль знік, але нянавісць расла да іх, да немцаў, і да ўсіх тых, што хаўруснічаюць з імі. Шамякін. Філіповіч зморшчыўся; кожны дурань адчуў бы, што Хамічонак азвярэў, будзе рабаваць і страляць, што хаўрусаваць з ім - і не вялікі гонар, і небяспечна... Далідовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > хаўруснічаць

  • 5 хаўрусаваць

    хаўруснічаць (хаўрусаваць) незак., разм.
    Водить компанию.
    Хіба для таго вучыўся год у гімназіі, каб хаўруснічаць з гэтым мужыкаватым панам Цыбульскім... Лынькоў. Стася адчула: тут, на менскай вуліцы, страх яе перад немцамі амаль знік, але нянавісць расла да іх, да немцаў, і да ўсіх тых, што хаўруснічаюць з імі. Шамякін. Філіповіч зморшчыўся; кожны дурань адчуў бы, што Хамічонак азвярэў, будзе рабаваць і страляць, што хаўрусаваць з ім - і не вялікі гонар, і небяспечна... Далідовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > хаўрусаваць

  • 6 старастоўства

    староства (старастоўства) старастоўства, -а н.
    Должность и занятие старосты.
    Яна (Ганна) ніяк не магла пагадзіцца нават з думкай аб старостве. Лынькоў. Не раз у гэтым збожжы пагрэў быў рукі і Андрэя Каржакевіча бацька за шэсць гадоў свайго старастоўства. Крапіва.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > старастоўства

  • 7 капеж

    капеж, капяжа м.
    1. Нижний край крыши, выступающий над стеной.
    Часцей у вокны свеціць сонца, а ў дзень і капне з капяжа... Колас. Старая леснічоўка з саламяным капяжом, што наехаў на вокны, як вялікая шапка на вочы чалавеку, стаяла адразу за крынічкаю, пад высокімі дубамі. С.Александровіч. З капяжоў звісалі густыя восці ледзяных, вытачаных, нібы верацёны, таўкачоў. Адамчык.
    2. Место падения капель с крыши.
    Сціх дождж, чуваць было, як скочваюцца са страхі марудныя кроплі, звонка падаюць у капяжы. Лынькоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > капеж

  • 8 панадворак

    панадворак, -рка м. абл.
    Двор возле дома.
    І калі запахне кропам, тады, здаецца, устае ў ваччу сонечная-сонечная раніца, калі трапечуцца кропелькі расы на кветках, калі зямля на панадворку яшчэ зябкая ў цяньку, прыемна дакранацца да яе босай нагой. Лынькоў. Гарэзным свавольнікам выскаквае ён (вецер) з-за вуглоў на цесны панадворак, цярэбіць саламяную страху хлеўчука. Быкаў. Цімоха яшчэ да сонца знікаў са свайго двара - балазе кусты падыходзяць як не пад самыя яго сенцы; яму вельмі лёгка было, выйшаўшы на панадворак, нырнуць у іх незаўважна. Сіпакоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > панадворак

  • 9 грабільна

    грабільна, -а н.
    Черенок грабель.
    Да зямлі асабліва не цягнуўся, бо на грудзі быў слабы, як казаў ён, і рукі на грабільне дрыжэлі. Лынькоў. Дзед паказаў мне маю дзялянку, высек для пачатку некалькі - таўшчынёй з грабільна - прутоў, паказаў, дзе і як складаць мае дровы. Васілевіч. Жыгар перасіліў сябе, устаў з каменя і павольна пайшоў, спачатку абапіраючыся на грабільна. Жук.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > грабільна

  • 10 прахапіцца

    прахапіцца зак.
    Внезапно очнуться ото сна, пробудиться.
    Аднае ночы ўсе прахапіліся са сну ад вялікага крыку. Лынькоў. Ад дзіцячага крыку за сталом прахапіўся Сотнікаў, чырвонымі са сну вачыма зірнуў на хату, але, згледзеўшы побач таварыша, зноў лёг на траву. Быкаў. Прахопіцца на світанні Зінаіда Трафімаўна, да акна хутчэй, у мокрыя шыбы пазірае. Бялевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > прахапіцца

  • 11 кляновік

    кляновік, -у м., разм.
    Сок кленового дерева; напиток, приготовленный из такого сока.
    Набрыняла яна (зямля) сокамі пахучымі, захмяліла дрэвы кляновікам ды бярозавікам, упрыгожылася краскамі веснавымі, нясмелымі, сарамлівымі... Лынькоў. На хутка пастаўленых нібы сталах... стаялі збаны сіваватага, назапашанага ў сакавіку бярозавіку і кляновіку, а пры збанах - ёмкія кубкі. Янкоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кляновік

  • 12 купчасты

    купчасты, -ая, -ае. С большой кроной (о деревьях).
    Гуляе вецер над купчастымі макушамі палескіх пушчаў, калыша галіны над свежымі курганамі-магіламі... Колас. Усюды былі дрэвы, з тоўстым стволлем і купчастыя. Чорны. Праплывалі па баках зубчастыя яліны, купчастыя прыдарожныя хвоі. Лынькоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > купчасты

  • 13 змізарнець

    змізарнець зак.
    1. Стать невзрачным, потерять вид.
    Адцвілі лесавыя краскі, пажоўклі і змізарнелі раскідзістыя папаратнікі. Лынькоў. І ўсё сяло раптам прыціхла, яно як бы паменшала, нібы і хаты змізарнелі ў трывозе і самоце. Краўчанка. У дарозе наваліўся абложны дождж. Усё пацямнела, змізарнела, налілося холадам і тугой. Дайнека.
    2. Измениться внешне в худшую сторону (подурнеть, похудеть, постареть).
    Стала дзіўна, чаму ж раптам так змізарнеў на вачах ён, той чалавек, што сядзіць з апушчанай галавой, на каго некалі ўпаў промень такога кахання. Лужанін. Яна (Валя) змізарнела, паблажэла, але была тая ж, ранейшая, падобная на гарэзлівую фізкультурніцу. Навуменка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > змізарнець

  • 14 пістаноўка

    пістаноўка, -і ж. разм.
    Пистонное ружьё.
    Як бы там ні было, але ў шапцы сапраўды можна было знайсці і люльку, і лусту хлеба, і запасы шроту, і ўсякія іншыя прыпасы для лесніковай пістаноўкі. Лынькоў. Толькі трэба будзе перазарадзіць нашы дапатопныя пістаноўкі... Танк. Антон стаяў і думаў, чым набіта яго пістаноўка. Грамовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пістаноўка

  • 15 нікчэмнік

    нікчэмнік, -а м., разм.
    Никчемный, ничтожный человек.
    Іх (людзей) думкі, іх жэсты, іх паводзіны нагадвалі рысы звычайных забойцаў, у лепшым выпадку - садыстаў, псіхапатаў, распусных нікчэмнікаў. Лынькоў. І вось паслухай, Пеця, які ён крывадушнік, які ён нікчэмнік. Рылько. Толькі і тут барон паказаў сябе нікчэмнікам. Машара.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > нікчэмнік

  • 16 ярчэць

    ярчэць незак.
    Становиться более ярким; становиться более выразительным, ощутимым.
    Яно (зарыва) то патухала, то пачынала ярчэць, набіраючыся трапяткой, залацістай чырвані. Лынькоў. Ярчэюць іх (камандзіраў) справы, і, як магутны акіян, шуміць над краем гоман славы пра беларускіх партызан. Глебка. Ён (Юльчын твар) таксама то ружавеў, ярчэў, то шэрх, цьмеючы. Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > ярчэць

См. также в других словарях:

  • Лыньков Михась (Михаил Тихонович) — (1899 1975), писатель, народный писатель БССР (1962), академик АН БССР (1953). Сборники рассказов; роман эпопея «Незабываемые дни» (ч. 1 4, 1948 58)  о партизанском движении в Белоруссии …   Энциклопедический словарь

  • Лыньков Михась (Михаил Тихонович) — (1899—1975), писатель, народный писатель БССР (1962). Сборники рассказов; роман эпопея «Незабываемые дни» (ч. 1—4, 1948—58) о партизанском движении в Белоруссии …   Большой Энциклопедический словарь

  • Лыньков, Михаил Тихонович — Михаил Тихонович Лыньков Міхась Ціханавівіч Лынькоў …   Википедия

  • Лыньков Михась — (настоящее имя ‒ Михаил Тихонович) [родился 18(30).11.1899, деревня Зазыбы, ныне Лиозненского района Витебской области], белорусский советский писатель, народный писатель БССР (1962), академик АН БССР (1953). Член КПСС с 1926. Родился в семье… …   Большая советская энциклопедия

  • Лыньков —         Михась (настоящее имя Михаил Тихонович) [родился 18(30).11.1899, деревня Зазыбы, ныне Лиозненского района Витебской области], белорусский советский писатель, народный писатель БССР (1962), академик АН БССР (1953). Член КПСС с 1926.… …   Большая советская энциклопедия

  • ЛЫНЬКОВ Михась — (Михаил Тихонович) (1899 1975), белорусский писатель, народный писатель Белоруссии (1962), академик АН Белоруссии (1953). Сборники рассказов; роман эпопея «Незабываемые дни» (ч. 1 4, 1948 58) о партизанском движении в Белоруссии …   Энциклопедический словарь

  • Василий Витка — Василь Витка Имя при рождении: Крысько, Тимофей Васильевич Дата рождения: 16 мая 1911(1911 05 16) …   Википедия

  • Василь Витка — Имя при рождении: Крысько, Тимофей Васильевич Дата рождения …   Википедия

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»