Перевод: со всех языков на все языки

со всех языков на все языки

гэта+ru+be

  • 101 забажыцца

    забажыцца зак., разм.
    Начать божиться.
    - А не наравісты (конь)? - пытаюся я. - Псс!.. - запсыкаў цыган, вылупіўшы на мяне свае хітрыя вочы. - Ён і не ведае, што гэта за нораў, каб я так жыў, - забажыўся цыган... Якімовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > забажыцца

  • 102 прадажнік

    прадажнік, -а м.
    Человек, продавшийся за обещание, вознаграждение.
    Гэта быў стары, месцамі крануты іржой сямізарадны наган, якім мы ў сваёй вёсцы яшчэ да роспуску кампартыі і камсамола палохалі штрэйкбрэхераў ды розных іншых прадажнікаў. Карпюк. А часам падае руку з усмешкаю сяброўскай місіі прадажнік той, што на вяку ў мяне не вымаліць амністыі. Пысін. З легенды засталіся: Юда - здраднік, прадажнік; срэбранікі - плата за здраду... Янкоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > прадажнік

  • 103 гарбарня

    гарбарня, -і ж.
    Кожевенный завод; мастерская по переработке кожи.
    Але ў той час кожны малады віленскі гарбар рабіў яшчэ свой «фрэндар», або вандроўку, з горада ў горад, з гарбарні на гарбарню, для падвышэння кваліфікацыі. Гарэцкі. Паяўленне гарбарань і металаапрацоўчых і іншых арцелей, а пасле фабрык і заводаў, узнікненне і пашырэнне ў канцы XIX і пачатку XX стагоддзяў даволі буйных паводле таго часу і маштабаў горада майстэрань спрыяла фармаванню і росту пралетарыяту. Чорны. Але гэта значыла не прызнаць астраномію, якую яна (князёўна) вельмі любіла, тыя сталеліцейныя заводы, якія працавалі на Ўрале, гарбарні свайго бацькі, фабрыкі, што выраблялі шоўк, бархат і іншую тканіну, нарэшце лямпу, якою яна карысталася... Лупсякоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > гарбарня

  • 104 зяхаць

    зяхаць незак., разм.
    Хватать воздух открытым ртом.
    Жанчыны хапаліся рукамі за грудзі і зяхалі разяўленым ротам, як рыба на беразе... Крапіва. Гэта быў ладны, на яго далонь, карась. Ён кідаўся па днішчы лодкі і зяхаў... Лобан. Як убачыў я картоплю,.. напоўніцу набіў рот бульбаю, толькі зяхаў: была яна надта гарачая, апякала рот. Далідовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зяхаць

  • 105 фэст

    фэст, -у м.
    Церковный престольный праздник; вообще праздник с ярмарками и игрищами.
    Але гэта толькі казалася так, каб неяк прабачыць вясковую былую беднасць, бо на справе не адным хлебам жылі і сяляне; любілі яны і святы, фэсты, кірмашы... Марціновіч. Ён гэтае чортава зелле калі і ўжываў, дык хіба дзе на фэсце - адну-дзве чаркі - не болей. Сабаленка. Увесну, у дзень Ефрасінні - заснавальніцы манастыра, прылічанай да святых, наладжваўся квяцісты і шумлівы фэст, на які прыязджаў народ з шырокага наваколля. Хадкевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > фэст

  • 106 закоскі

    закоскі, -ак, адз. няма. Начало косьбы.
    На ўсходзе сонца з Грынёў прывозяць дзве касілкі... Кажуць, з адной пойдзе трактар. Гэта падмога касцам, што прыехалі на закоскі. Пташнікаў. Вельмі своеасабліва, непаўторна праходзілі і гуканне вясны, провады русалкі, закоскі, зажынкі, розныя пятроўскія ды і ўсе астатнія святы. Сачанка. Хутка будуць закоскі. Крупенька.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > закоскі

  • 107 цытвар

    цытвар, -у м.
    Семя цитварной полыни.
    Я слухаю, чмыхаю носам і дом успамінаю, маму... Нават уяўляю, што гэта яна хлеб пячэ... І от скора ўшчыпне крыху цеста, закатае ў яго цытвару, прымусіць пракаўтнуць... Місько.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > цытвар

  • 108 маршалак

    маршалак, -лка м.
    Предводитель дворянства.
    Перад спраўднікам ён (Цімох) быў у протаіерэя, гарадскога галавы, маршалка і манастырскага настаяцеля. Мурашка. Скарына больш здагадаўся, чым пачуў, хто так мнагазвонна крочыць: пераможца пад Оршай, маршалак, гетман, князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі. Лойка. Маршалак Загорскі не абяцаў яму задаволіць просьбу, бо гэта абразіць пачуцці дваран. Караткевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > маршалак

  • 109 цёмначы

    цёмначы, прысл. разм.
    Тёмной порой.
    Задрамаў пасля банак і прачнуўся ўжо цёмначы. Брыль. - Добры вечар, - прыветна сказаў ён. - Адкуль жа гэта цёмначы? Кулакоўскі. Зміцер цёмначы ішоў на службу і прыходзіў з яе, калі было ўжо цёмна. Сабаленка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > цёмначы

  • 110 засланіць

    засланіць зак.
    Закрыть заслонку печи.
    Яна (Даміцэля) папрымала ўсё - і гаршчок на сваё даўнейшае месца паставіла, і печ засланіла, і хату ў тым месцы замяла, дзе наліта было... Калюга. Пакуль яна (Жэнька) сёе ды тое ды гэта - Ганульку да толку прывяла ды сама ўмылася, дык маці ўжо і печ засланіла. Крапіва.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > засланіць

  • 111 зжахнуцца

    зжахнуцца зак., разм.
    Сильно и неожиданно испугаться.
    На вячэры Харытон Бабёр аж зжахнуўся ад такой навіны і надоўга ўтаропіўся вачыма ў Вераб'я. Пестрак. Усё гэта паўстала ў маёй памяці як жывое, і я аж зжахнуўся ад тае цяжкае даўніны. Сабаленка. Ён (Вадзім) зжахнуўся, убачыўшы сябе ў тым люстэрку. Рыбак.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зжахнуцца

  • 112 дрэнчыць

    дрэнчыць незак. абл.
    Не давать покоя.
    Гэта пачало Зосю нерваваць, дрэнчыць. Гартны. А вядома, што чорта аж дрэнчыць, калі людзі сагласна жывуць між сабою. Колас.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > дрэнчыць

  • 113 каваліха

    каваліха, -і ж. разм.
    Жена кузнеца.
    У той дзень, пад вечар у нас усе гаварылі, што каваліха сватала Макарэвічавай Надзі прымака, і за гэта Надзя пасварылася з каваліхаю. Чорны. Па вуліцы ішла каваліха, убачыла Мікалая, падбегла да яго. Варановіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > каваліха

  • 114 корч

    корч, карча м.
    1. Вывернутый из земли с корнями пень.
    Павольна тубылец ідзе праз тайгу і сочыць, дзе собаль у корч мільгануў, шукае, дзе ходзіць-лятае касач. Дубоўка. Пісьменнік выварочваў і пілаваў карчы, прычым рабіў гэта з вялікім задавальненнем. Лужанін.
    2. абл. Куст картофеля, лука и др., вывернутый из земли.
    А восень - выццё малатарні, хмары пылу, ад якіх душыць усярэдзіне, доўгія рады карчоў бульбы, падкапаных жалезняком Яўхіма ці старога Глушака... Мележ. Не, пакуль тое капаць, маці падкопвала - разграбала рукамі зямлю пад карчамі, выбірала самыя вялікія бульбіны, а астатнія, меншыя, прыгортвала зноў зямлёю... Сачанка. Старая жанчына збірае ў прыпол бульбіны. Бярэ вывернуты з зямлі корч, атрасае і падбірае дробную, нібы гарох, бульбачку. Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > корч

  • 115 апушыць

    апушыць, безас. зак., разм.
    Вздуть живот.
    Куды гэта ўбілася, чортава мяса! Не хватала, каб апушыла. Жук.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > апушыць

  • 116 вясельнік

    вясельнік, -а м., разм.
    Участник свадебного обряда.
    Крыху пазней, ад сустрэчнага чалавека, мы даведаліся, што недалёка адгэтуль, на ўзлессі, другі ўжо дзень шумела цыганскае вяселле. І гэта мужчыны-вясельнікі проста ехалі да ракі. Брыль. У шынок раз за разам забягалі то адзін, то другі з учарашніх вясельнікаў і, разводзячы рукамі, як бы іх хто пытаўся, заяўлялі: «Няма Прузыны...» Ядвігін Ш.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > вясельнік

  • 117 мультан

    мультан, -у м.
    Турецкий табак.
    А я засею мультану - даўно ўжо мару я пра гэта. Колас. Мы толькі курым - часцей ды часцей - духмяны, накрышаны дзедам мультан. Брыль. Яму (Матузу) не толькі давалі цыгарку, а насыпалі жменю дробна накрышанага мультану. Грахоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > мультан

  • 118 камяніца

    камяніца, -ы ж.
    1. Каменное или кирпичное строение.
    Учарнелыя драўляныя пабудовы і аблезлыя камяніцы хмурна і санліва драмалі абапал. Мележ. Той, каго чакалі, хто зайшоў у камяніцу, ці не выходзіў, ці выпарыўся праз комін, растаў у паветры. Лужанін. І я хадзіў, валэндаўся сюды-туды міма абгароджаных жалезнымі платамі дворыкаў і змрочных камяніц. Сачанка.
    2. абл. Каменистая почва.
    Там пясок і камяніца - кепска для ячменя: на адну кальвіну збожжа зелля больш як жменя. Колас. На камяніцы (гэта, можна сказаць, не была ўжо камяніца) добра расло, добра спела і добра павінна было прыбрацца з поля пад працавітымі рукамі гэтай сям'і. Чорны. Цяпер у Катоў асталася шастуха - шостая частка валокі, па цяперашніх мерках - тры гектары з нечым, ды і тая не зямля, адна камяніца. Адамчык.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > камяніца

  • 119 плюшаўка

    плюшаўка, -і ж. разм.
    Жакет из плюша.
    Калі ж зачапіць адзежу Макарыхі, то перш за ўсё трэба ўспомніць пра яе даўнюю і вельмі моцную плюшаўку. Кулакоўскі. Плюшаўка яе вісела пад марляю на сцяне, над самым ложкам. Чыгрынаў. Быццам ямчэй уладкоўваў пакункі, Самусік схіліўся над авоськай і спадылба акінуў постаць у чорнай плюшаўцы і бліскучых гумавых боціках - чыя гэта старая? Калодзежны.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > плюшаўка

  • 120 астояцца

    астояцца зак.
    Перестать шататься, удержаться на ногах.
    Ногі толькі, як у народжанага цяляці зыбаюцца. Пачакай жа, дай астояцца, а тады я трошкі пайду за табою. Лобан. Гэта было смешна, ён (шчанюк) усё яшчэ не мог добра астояцца на падлозе, відаць, нарадзіўся на панадворку ў засланай саломай будцы. Лужанін. Ён хацеў толькі адчуваць цяпло яе цела праз тонкую спадніцу, хацеў астояцца і стаць на ногі, каб ісці далей, бо пачынала ўжо світаць... Дамашэвіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > астояцца

См. также в других словарях:

  • Гэта — (яп. 下駄?) япо …   Википедия

  • гэта — сущ., кол во синонимов: 2 • обувь (119) • сандалия (7) Словарь синонимов ASIS. В.Н. Тришин. 2013 …   Словарь синонимов

  • Гэта — вид национальной обуви. Деревянные сандалии в форме скамеечки, одинаковые для обеих ног. Придерживаются на ногах ремешками, проходящими между большим и вторым пальцами. В настоящее время их носят во время отдыха или в ненастную погоду …   Вся Япония

  • Гэта —    (яп.) сандалии с деревянными подошвами на высоких опорах в Японии.    (Энциклопедия моды. Андреева Р., 1997) …   Энциклопедия моды и одежды

  • гэта — г эта, нескл., мн. ч. (обувь) …   Русский орфографический словарь

  • науки вызвольные — гэта значыць гуманітарныя …   Старабеларускі лексікон

  • рекше — гэта значыць …   Старабеларускі лексікон

  • Saints Row: The Third — Saints Row The Third Разработчик Volition, Inc …   Википедия

  • Внешность гейши — Современная гейша Внешний вид гейш и юдзё (проституток, например, ойран) подчинён строгим правилам. Работницы карюкай должны внешне соответствовать своему опыту в …   Википедия

  • Одежда — …   Википедия

  • Zeno Clash — Изображение коробки диска с игрой, который распространяется в Европе Разработчик ACE Team Издатели Valve (Steam) Iceberg Interactive (DVD) Tripwire Interact …   Википедия

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»