Перевод: со всех языков на все языки

со всех языков на все языки

Дамашэвіч

  • 1 пячонік

    пячонік, -а м. абл.
    Картофелина, запечённая на огне.
    Адбіўся хіба ад сваіх, заблудзіўся і згаладаўся так, што рад пячоніку?.. Сачанка. Смешныя ў яго выходзілі пячонікі: зверху вуголле, а ўсярэдзіне цвёрдыя як камень, - ні ўкусіць, ні ўгрызці. Ракітны. А праз якой паўгадзіны, мо нават менш, яны справіліся ці, сказаць лепей, расправіліся са сваімі пячонікамі і ажно пашкадавалі, што ўсе. Дамашэвіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пячонік

  • 2 днушка

    днушка, -і ж.
    Разделочная доска.
    Дастаючы ў печы гаршчок, накрыты днушкаю, ён (Цівунчык) ветліва звярнуўся да Ваці... Чорны. Зіна... бярэ цёплыя кавалкі мяса з вялізнай сіняй міскі,.. шлёпае іх на днушку і скоранька рэжа. Кудравец. Урэшце гаспадыня прынясла і паставіла на стол гліняную місу, поўную разварыстай картоплі, ад якой ішла густая пара, потым паставіла на круглай днушцы патэльню, поўную скварак і печаных яек. Дамашэвіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > днушка

  • 3 зацішак

    зацішак, -шку м., перан. Укромное место.
    Другі баіцца, мусіць, буры: даводзіць ён, што лепей крышку было б сядзець нам у зацішку. Крапіва. Хацелася недзе ўцячы, схавацца, каб перажыць ліхалецце дзе-небудзь у зацішку, а пасля вярнуцца, калі стане спакойна на зямлі. Дамашэвіч. Няхай туляцца ў зацішку тыя, у каго заечае сэрца, хто страціў сумленне, хто не даражыць сваёй бацькаўшчынай. Новікаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зацішак

  • 4 прысак

    прысак, -ску м.
    Горячая зола.
    Восеньская радасць маленства - дым сцелецца над шэрым полем, а ў прыску, зразумела, пячэцца бульба. Брыль. Ухадзіўшыся, Вера лягла ў пасцель, узяла кніжку, а Драгун усё хадзіў па пакоі, варушыў прысак у печы, каб хутчэй перагарэў і каб можна было зачыніць комін. Дамашэвіч. Пясок на пляжы быў як прысак, аж падэшвы ног пёк. Сабаленка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > прысак

  • 5 зломак

    зломак, -мка м.
    1. Сломанная вещь.
    Узяў (дзед) куцую пілу - зломак, што з доўгае і з вузкае, з прыкляпаным у кузні вухам. Была некалі доўгая, але і зрэзалася і пераламалася. Янкоўскі. За плячыма ў яго (Міхася) была невялічкая торба з хлебам і салам, у кішэні - старая-старая брытва-зломак. Сабаленка.
    2. Слабый, надорвавшийся на работе человек.
    Не было і як адпачываць: дзе ты будзеш сядзець зломкам, калі ўсе ў полі, па лузе, у клопаце. Мележ. - А цяпер вось на мяне хочуць узваліць ношу, ды я баюся... - Не бойся, таварыш Гжэсяк, пацягнеш, не зломак. Дамашэвіч. Маладая яшчэ баба, не зломак і карову трымаць. Гігевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зломак

  • 6 цэля

    цэля, -і ж.
    Тюремная камера.
    Заблудзіўся сіні вецер між нівамі, ткаў узорамі сінія думы, прабягаў каласістымі грывамі, прабягаў між калоссямі шумам, - шумам тым, што у цэлі за кратамі не даваў днём і ноччу спакою... Танк. Праз шчылінку-акно ў цэлю прарэзаўся промень сонца, асвятліў лапінку на сцяне. Сачанка. А сёння так і сталася: яго (Кастуся) прывялі ў турму, незнаёмы дзяжурны адамкнуў дзверы другой цэлі, і яго штурхнулі за парог. Дамашэвіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > цэля

  • 7 канаплянка

    канаплянка, -і ж. разм.
    Посконный платок фабричного изготовления.
    Спачатку страсянула яе (касынку), а пасля, склаўшы ў чатыры столкі, пачала завязваць, як павязку, паўзверх сваёй канаплянкі. Дамашэвіч. Ён аж паморшчыўся ад болю і са злосцю кінуў дзядзькаву канаплянку. Сабаленка. На паліцах - усіх колераў шыліноўкі, скруткі сукна і паркалю, карункаў, батысту, атласу, сарпінкі, канаплянкі. Грахоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > канаплянка

  • 8 астояцца

    астояцца зак.
    Перестать шататься, удержаться на ногах.
    Ногі толькі, як у народжанага цяляці зыбаюцца. Пачакай жа, дай астояцца, а тады я трошкі пайду за табою. Лобан. Гэта было смешна, ён (шчанюк) усё яшчэ не мог добра астояцца на падлозе, відаць, нарадзіўся на панадворку ў засланай саломай будцы. Лужанін. Ён хацеў толькі адчуваць цяпло яе цела праз тонкую спадніцу, хацеў астояцца і стаць на ногі, каб ісці далей, бо пачынала ўжо світаць... Дамашэвіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > астояцца

  • 9 блажыць

    блажыць незак., безас. разм.
    Ощущать тошноту, дурноту.
    Здавалася, ад шуму галава падымалася ўгару, кружылася, і ад таго яго, Ратушняка, блажыла. Пташнікаў. Пад горла падступала нешта атрутнае, горкае, але не блажыла. Адамчык. Раптам Валю ад паху самагонкі, што патыхала ад Лукашыка, стала блажыць. Дамашэвіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > блажыць

  • 10 ночвы

    ночвы, -аў адз. няма.
    Корыто для стирки.
    ...Мужчыны зранку падгалілісь, зусім-такі падмаладзілісь, у ночвах голавы памылі і вусы спрытна падкруцілі... Колас. Дзядзька Антось прыносіў з варывенькі вязку лыка, парыў у ночвах, садзіўся на калодцы і плёў лапці. С.Александровіч. Драгун наліў у бачок вады, паставіў у кухні на керагаз, потым прынёс з хлеўчука ночвы, вынес два табурэты і наладзіў цэлы пральны камбінат. Дамашэвіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > ночвы

  • 11 шляхцюк

    шляхцюк, -а м., зневаж.
    Молодой шляхтич.
    Але сяды-тады хацелася яшчэ паглядзець, як весяліцца моладзь, а калі што - то і стукнуць па карку якому-небудзь шляхцюку ці панскаму падбрэхічу. Дамашэвіч. Ён (Іван) так трэснуў шляхцюка па галаве, што той расцягнуўся на зямлі і заверашчаў, як недарэзанае парася. Машара. І вось цяпер, калі яна забаўляе паноў у гасцінай, я адчуваю: пані нацкуе гэтых небяспечных шляхцюкоў супраць Рыгора... Бажко.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шляхцюк

  • 12 кіт

    кіт, -у м.
    Оконная замазка.
    Шыбы зазвінелі, а з некаторых пасыпаўся кіт. Колас. З боку шыбы, дзе адлушчыўся кіт, холад выдзьмуў на шкле доўгую з крывымі ікламі шчыліну. Адамчык. Толькі што растаў снег, зямля была гразкая, клейкая, як кіт. Дамашэвіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кіт

  • 13 пахватны

    пахватны, -ая, -ое; абл. Удобный в употреблении.
    - Нехта сядзіць на гары, - цвярдзіла і бегла спераду, а мужчыны ледзь паспявалі за ёю, адзін з добрым бічом, другі з пахватною сякераю. Дамашэвіч. Толькі Марылька, якая ўвесь час працавала побач са Сцяпанам Фамічом, не ўцярпела, збегала ў домік і, захапіўшы кароткі, пахватны кажушок, накінула яго на плечы Пятру. Краўчанка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пахватны

  • 14 узмакрэць

    узмакрэць зак., разм.
    Стать мокрым от пота.
    Ён (Баран) нават адчуў, як плечы ў яго раптам узмакрэлі ад поту, а ногі ў каленях задрыжалі. Дамашэвіч. - А малінавага навару не пашкадуеш? - І дубовы ёсць. Ад дубовага, голубе, і мёртвы ўзмакрэе, - дзед паказаў кульбу і засмяяўся. Бажко.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > узмакрэць

См. также в других словарях:

  • Домашевич, Владимир Максимович — Владимир Максимович Домашевич Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч Дата рождения: 17 февраля 1928(1928 02 17) (84 года) Место рождения: д. Водятина, Ляховичский район Брестской области, Белоруссия …   Википедия

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»