-
1 налета
налета, прысл. разм.В будущем году, будущим летом.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > налета
-
2 хіб
хіб, -а м.1. Передняя часть хребта животных.Кіяш выскаліў зубы; бліскучая гладкая шэрсць на хібу пастала стырчмаком. Мурашка.2. Щетина на хребте.Як дзікі кабан, наставіўшы хіб, (месяц) хацеў рынуцца і распароць адвіслы жывот чарназорнаму небу... Баранавых. Кураглядаў пагладзіў Дзіка па паднятым чорным хібе - той супакоіўся і апусціўся на падлогу. Далідовіч.3. Верхний край чего-либо на стыке, гребне и под.Сарваўшы кастрыцу з хіба, вецер адарваў паплеціну і раскрыў цэлы рад саломы. Пальчэўскі. -
3 сенаваць
сенаваць незак.Заготавливать сено.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сенаваць
-
4 паразумецца
паразумецца зак.Прийти к согласию, единодушному мнению.Я спадзяваўся, што з ім самім мы хутчэй паразумеемся. Лобан....Гаспадар хацеў праводзіць госця, але той адмовіўся, сказаў пра гэта прабачліва і ціха, і гаспадар зразумеў, што, можа, так і трэба, што пасядзелі і памаўчалі яны добра, а ў чым паразумеліся, здагадаецца кожны сам. Стральцоў. Канечне, рана-позна братам трэба дзяліцца, заводзіць сваю гаспадарку, але ці паразумеюцца яны мірна без яго? Далідовіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > паразумецца
-
5 крэмзаць
крэмзаць незак., разм.Писать небрежно, не заботясь об аккуратности.Ён (Кураглядаў) пераможна і ўрачыста дыктаваў тое, што ў патрэбны момант можа выратаваць асабіста яго, а Мішка паслухмяна ўсё гэта крэмзаў. Далідовіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > крэмзаць
-
6 хаўруснічаць
хаўруснічаць (хаўрусаваць) незак., разм.Водить компанию.Хіба для таго вучыўся год у гімназіі, каб хаўруснічаць з гэтым мужыкаватым панам Цыбульскім... Лынькоў. Стася адчула: тут, на менскай вуліцы, страх яе перад немцамі амаль знік, але нянавісць расла да іх, да немцаў, і да ўсіх тых, што хаўруснічаюць з імі. Шамякін. Філіповіч зморшчыўся; кожны дурань адчуў бы, што Хамічонак азвярэў, будзе рабаваць і страляць, што хаўрусаваць з ім - і не вялікі гонар, і небяспечна... Далідовіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > хаўруснічаць
-
7 хаўрусаваць
хаўруснічаць (хаўрусаваць) незак., разм.Водить компанию.Хіба для таго вучыўся год у гімназіі, каб хаўруснічаць з гэтым мужыкаватым панам Цыбульскім... Лынькоў. Стася адчула: тут, на менскай вуліцы, страх яе перад немцамі амаль знік, але нянавісць расла да іх, да немцаў, і да ўсіх тых, што хаўруснічаюць з імі. Шамякін. Філіповіч зморшчыўся; кожны дурань адчуў бы, што Хамічонак азвярэў, будзе рабаваць і страляць, што хаўрусаваць з ім - і не вялікі гонар, і небяспечна... Далідовіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > хаўрусаваць
-
8 забедаваць
забедаваць зак.Начать сокрушаться.Калі асвойталіся і пераселі з балагольскіх будаў на мяккія сядзенні, забедавалі балаголы. Грахоўскі. Маці, якая ў гэты час ужо завіхалася недзе каля печы, заўважыўшы, што мы гатовыя ў дарогу, выйшла на ганак і забедавала... Марціновіч. Чапроўская, уздыхаючы, забедавала, наракаючы на вайну, на сваю жаночую і матчыну долю, на цяжкі чалавечы лёс, на сынаву неасцярожлівасць. Далідовіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > забедаваць
-
9 звяга
звяга, -і ж. разм.1. Надоедливый лай собаки.Кій дарожны выразаецца з дрэва, якое не баіцца марозу, не захлынаецца ў завею, не хмялее ад траў нецвярозых і не ўцякае ад сабачай звягі. Танк.2. Назойливое приставание с просьбами, упреками, уговорами.Немаведама, якому цярпліваму трэба быць чалавеку, каб жаночую звягу ціхенька слухаць. Калюга. І ён (Іван), не звяртаючы ўвагі на тую матчыну звягу, і праўда цешыўся жонкаю: і прыгожая, і спявала, і скакала, і зрабіць усё ўмела, за што ні бралася. Васілевіч. Зося не пакрыўдзілася і не зазлавала на бурклівага свёкра. І не таму, што не апякла яго горкая звяга... Далідовіч. -
10 паглыбець
паглыбець зак.Стать глубже.Такі ж (Юрка) аброслы, як і раней, толькі вочы паглыбелі, і ўжо свяцілася ў іх не толькі вечная жальба і затоены сум... Чарнышэвіч. Калі сцягнуў (Вяршок) з галавы пілотку і паклаў яе на калена, дык сапраўды было відаць, што паглыбелі на яго галаве залысіны, памаршчынеў лоб, а скроні ды густая шчэць на шчоках сіваватыя. Далідовіч. Амаль гадзіну кідаў зямлю без пярэдыху, калодзеж паглыбеў, і Яшка гукнуў Пятрасу спусціць бак... Воранаў.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > паглыбець
-
11 зяхаць
зяхаць незак., разм.Хватать воздух открытым ртом.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зяхаць
-
12 парукацца
парукацца зак. абл.Поздороваться за руку.Высокі і пляшывы, Сідар ступіў на сцежку з альхоўніку, парукаўся і сказаў: - А мы думалі, што па цябе давядзецца ехаць. Чыгрынаў. Ну што ж, паганец, - не хавай рукі, хадзі бліжэй, не бойся парукацца. Сіпакоў. Калі яны (дзядзькі) парукаліся, а потым на нейкую хвіліну заціхлі, пачулі: воддаль шахкае-звініць піла. Далідовіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > парукацца
-
13 халасцякаваць
халасцякаваць незак., разм.Жить холостяком, не иметь жены.Яшчэ тады, калі халасцякавалі ў цёці Каці, заўважаў Сцяпан, што Надзя неяк умела пражыць на сваю, намнога меншую, чым яго, зарплату, часам ён нават пазычаў у яе якую дзесятку. Гіль. Не доўга я халасцякаваў пасля ад'езду з Янкавін майго земляка, Сяргеева. Далідовіч. Халасцякаваў (Пятро Сухі) ледзь не да сарака. Парахневіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > халасцякаваць
-
14 пер'е
пер'е, пер'я, н., зб. разм.Зелёные листья лука или чеснока....Туды, у мястэчка, нарваўшы кошык салаты і нашчыпаўшы маладога пер'я цыбулі, хадзіла мая маці... Адамчык. Кася, калі не забыліся, якраз у гародзе калупалася (ці гарбузы папраўляла, ці пер'е часнаковае звязвала, ці што ёй там трэба было)... Янкоўскі. Яе (бульбу) добра пасыпаць соллю і есці сухама ці нашчыпаць звялага пер'я цыбулі і кусаць з ёю. Далідовіч. -
15 прочкі
прочкі, -чак, адз. няма. Уход из семьи в результате ссоры, размолвки.Ён (Пракоп) проста выказаў свой пратэст, абурэнне і крыўду ў форме гэтых старых традыцыйных прочак. Колас. Даўняя спрэчка паміж зацікаўленымі асобамі вырашалася звычайна прочкамі. Сыходзіла жонка - быў вінаваты муж, сыходзіў муж - лічылася пераможанай жонка. Стральцоў. Не ад мужа, а найперш ад свёкравай знявагі яна (Зося) яшчэ пазалетась сыходзіла ў прочкі... Далідовіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > прочкі
-
16 насенка
насенка, -і ж. разм.Растение (имеющее название женского рода), оставленное на семена.Праўда, якая ж там насенка была - вядро бульбянога лупіння выпадкова набрала яна (Рэната) на памыйніцы ля нямецкага шпіталя. Савіцкі. Іншы раз загадае брыгадзір падвезці да трактара, напрыклад, вазоў шэсць бульбы-насенкі, Аркадзь падвязе не марудзячы... Гроднеў. Першы калгасны ўраджай амаль увесь вывезлі ў раён: спачатку аддалі сваю пастаўку-норму, а потым, калі папрасіў Пятроў, падкінулі ў раён і насенкі. Далідовіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > насенка
-
17 вышэць
вышэць незак.Становиться выше.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > вышэць
-
18 вылюдзець
вылюдзець (вылюднець) зак.Стать видным, рослым, возмужавшим.За гады службы ў арміі ён (Сяргей) неяк вылюдзеў, пасталеў. Сабаленка. Некалі, дзяўчом, як помню, была падцыглястая, лупаценькая, а цяпер, глядзі ты, як вылюдзела! Далідовіч. З ліку пяцікласнікаў, асабліва тых, якія разы са два былі другагоднікамі, ёсць такія, што парадкам вылюднелі. Навуменка. Падхватнае хлапчанё ў Ладуцькаў вылюднела, галавастае. Карамазаў.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > вылюдзець
-
19 вылюднець
вылюдзець (вылюднець) зак.Стать видным, рослым, возмужавшим.За гады службы ў арміі ён (Сяргей) неяк вылюдзеў, пасталеў. Сабаленка. Некалі, дзяўчом, як помню, была падцыглястая, лупаценькая, а цяпер, глядзі ты, як вылюдзела! Далідовіч. З ліку пяцікласнікаў, асабліва тых, якія разы са два былі другагоднікамі, ёсць такія, што парадкам вылюднелі. Навуменка. Падхватнае хлапчанё ў Ладуцькаў вылюднела, галавастае. Карамазаў.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > вылюднець
-
20 грацкоўе
грацкоўе, -я, н. абл.Гречишная солома.У другой загародцы была яшчэ меншая горка - з ячнай і жытняй саломы ды з грацкоўя. Далідовіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > грацкоўе
См. также в других словарях:
Дов-Бер из Межерича — Дов Бер из Межирича (Магид из Межирича, 1704 1772) второй лидер хасидского движения. Наследник Баала Шем Това. Содержание 1 Биография 2 Учение Дов Бера 3 После смерти … Википедия
Дов Бер из Межерича — Дов Бер из Межирича (известен также как Магид из Межерича, 1704 1772) второй лидер хасидского движения. Наследник Бааль Шем Това. Время деятельности Дов Бер из Межерича в истории иудаизма пары таннаи амораи … Википедия
Мушинская — Мушинская, Татьяна Михайловна Мушинская Татьяна Михайловна (белор. Мушынская Таццяна Міхайлаўна; 26 июня 1958, Минск, Беларусь) белорусская поэтесса, прозаик, театральный критик, журналистка, либреттист, драматург, сценарист. Пишет на белорусском … Википедия
Мушинская, Татьяна Михайловна — Татьяна Михайловна Мушинская (белор. Мушынская Таццяна Міхайлаўна; 26 июня 1958, Минск, Беларусь) белорусская поэтесса, прозаик, театральный критик, журналистка, либреттист, драматург, сценарист. Пишет на белорусском и русском языках. Наибольшую… … Википедия
Долидович — (белор. Далідовіч) белорусская фамилия[1]; образована от прозвища Дойлид на старобелорусском языке «плотник, строитель» (с лит. dailidė плотник). Известные носители Долидович, Сергей Николаевич (р. 1973) белорусский лыжник … Википедия
Ротшильды — (Rothschilds) Ротшильды это известнейшая династия европейских банкиров, финансовых магнатов и филантропов Династия Ротшильдов, представители династии Ротшильдов, история династии, Майер Ротшильд и его сыновья, Ротшильды и теории заговора,… … Энциклопедия инвестора
СОЮЗ СОВЕТСКИХ СОЦИАЛИСТИЧЕСКИХ РЕСПУБЛИК — (СССР, Союз ССР, Советский Союз) первое в истории социалистич. гос во. Занимает почти шестую часть обитаемой суши земного шара 22 млн. 402,2 тыс. км2. По численности населения 243,9 млн. чел. (на 1 янв. 1971) Сов. Союзу принадлежит 3 е место в… … Советская историческая энциклопедия
КОММУНИСТИЧЕСКАЯ ПАРТИЯ СОВЕТСКОГО СОЮЗА — (КПСС) боевой испытанный авангард сов. народа, объединяющий на добровольных началах передовую, наиболее сознательную часть рабочего класса, колх. крестьянства и интеллигенции СССР. Коммунистич. партия основана В. И. Лениным, как революц.… … Советская историческая энциклопедия
История военного искусства — ИСТОРІЯ ВОЕННАГО ИСКУССТВА, изложеніе послѣдовательныхъ видоизмѣненій, происходившихъ въ различные періоды исторіи человѣчества, въ способахъ комплектованія и боевой подготовки вооруженной силы, снабженіи ея средствами, необходимыми для войны, и… … Военная энциклопедия
Коалиционные войны — *КОАЛИЦІОННЫЯ ВОЙНЫ, войны, ведущіяся нѣск. гос вами (коалиціей) противъ одного или нѣск. прот ковъ. Названіе коалиція впервые вошло въ употребленіе въ 1792 г. для обозначенія союза между Австріей и Пруссіей для поддержанія интересовъ Герм.… … Военная энциклопедия
Каббалист — О Каббале как паранауке см. статью Каббала (научный подход) Каббала Святые книги Разиэль Малах • Сефер Ецира Тора • Книга Зогар • Книга Ец Хаим Книга Илан • Талмуд эсэр сфирот … Википедия