-
1 рэзгіны
рэзгіны, -гін, адз. няма.Приспособление в виде верёвочной сетки на деревянных дугах для переноски сена, соломы.Хлюпала пад нагамі, калі Марка ішоў у ток з рэзгінамі каровам трушанкі ўзяць. Калюга. Ён (дзядзька Антось) ішоў з гумна і нёс рэзгіны трасянкі. С.Александровіч. Алесь зачыніў адрыну, ускінуў на плечы рэзгіны з сенам і паволі пайшоў да конскага хлява. Чарнышэвіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > рэзгіны
-
2 здзяцінець
здзяцінець зак.Впасть в детство, вести себя подобно ребёнку.Некаторыя хацелі адмахнуцца ад гэтага, казалі, што Агей ужо здзяцінеў на старасць і сам не ведае, што пляце. Крапіва. Зусім ты здзяцінела, Арына, а яшчэ не надта старая. Чарнышэвіч. Да родных магіл трыццаць кіламетраў, а ён стаіць і радуецца ўсяму, як здзяцінеў усё роўна. Казько.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > здзяцінець
-
3 жабраваць
жабраваць незак.Собирать милостыню, просить подаяния.Што ж было рабіць малому? Рукі дзе яму зацяць? Не йсці ж з бацькам жабраваць здароваму, маладому! Колас....А што ж будзе з нашым дзіцем, калі мы памром? Ці не прыйдзецца яму жабраваць ісці? Крапіва. Застаўшыся сіратою з малых год, ён (Павел Дубовік) спачатку жабраваў, потым пасвіў местачковую скаціну. Чарнышэвіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > жабраваць
-
4 раскрыжоўваць
раскрыжоўваць незак.Разделывать ствол дерева на части в поперечном направлении.Малады хлапец з веснавым рабаціннем на твары раскрыжоўваў у гэты час тоўстую яліну. Чарнышэвіч. Ён... авалодаў лучковай пілою, спрытна валіў дрэвы з пня, раскрыжоўваў, калоў, словам, выкладаўся, не шкадуючы сілы... Грахоўскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > раскрыжоўваць
-
5 паскупець
паскупець зак.Стать скупым или более скупым.Міхал станоўка, ненарокам ішоў да мэты крок за крокам. Ён паскупеў і нават значна. Колас....Першыя два вяселлі цягнуліся амаль не па тыдню, дык няўжо Кудрэвіч на апошняе паскупее. Ядвігін Ш. А для Гарасіма гэта было зусім ненатуральна, бо пад старасць ён паскупеў. Чарнышэвіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > паскупець
-
6 прошча
прошча, -ы ж.Место или предмет, обладающий, по представлению верующих, чудодейственной силой.Як у прошчу па лек, стане йсці чалавек к мохам высланай крушні камення, - ад звана чарапок, цэглы - муру кусок - будуць несці падмогу ў цярпенні. Купала. Па полі, як праведзена мяжа калгаснай і вясковай зямлі, ідзе з прошчамі натоўп сялян. Галавач. Ён (Ігнась) любіў марыць, але адчуваў, што мары не задавальняюць яго. Мо таму і пацягнула яго да прошчы. Чарнышэвіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > прошча
-
7 паглыбець
паглыбець зак.Стать глубже.Такі ж (Юрка) аброслы, як і раней, толькі вочы паглыбелі, і ўжо свяцілася ў іх не толькі вечная жальба і затоены сум... Чарнышэвіч. Калі сцягнуў (Вяршок) з галавы пілотку і паклаў яе на калена, дык сапраўды было відаць, што паглыбелі на яго галаве залысіны, памаршчынеў лоб, а скроні ды густая шчэць на шчоках сіваватыя. Далідовіч. Амаль гадзіну кідаў зямлю без пярэдыху, калодзеж паглыбеў, і Яшка гукнуў Пятрасу спусціць бак... Воранаў.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > паглыбець
-
8 безліч
безліч, -ы ж.Неисчислимое множество.Абапал грувасціліся то нізкія, то высокія будынкі з безліччу вокнаў, балконаў, шыльдаў... Быкаў. Калі ж хто загадае: «Не трэба!» - адрачэцца ад мовы народ, - папрашу я і сонца і неба: мне не трэба ні славы, ні хлеба, асудзіце на безліч нягод. Панчанка. У густым галлі яе было безліч вароніных гнёздаў. Чарнышэвіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > безліч
-
9 леснікоўства
леснікоўства (леснічоўства), -а н.Работа, занятие лесника.- Нагаворыць немцу і з леснікоўства прагоніць... - Няхай праганяе. Многа ты меў з леснікоўства! Чарнышэвіч. Мікалаю давялося леснікоўства кінуць, старую кабылку прадаць. Карпюк. А Міна Марук... голасна, нібы дэкламуючы выказваў свае думкі, якія прыходзілі яму за доўгія гады леснічоўства. Броўка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > леснікоўства
-
10 леснічоўства
леснікоўства (леснічоўства), -а н.Работа, занятие лесника.- Нагаворыць немцу і з леснікоўства прагоніць... - Няхай праганяе. Многа ты меў з леснікоўства! Чарнышэвіч. Мікалаю давялося леснікоўства кінуць, старую кабылку прадаць. Карпюк. А Міна Марук... голасна, нібы дэкламуючы выказваў свае думкі, якія прыходзілі яму за доўгія гады леснічоўства. Броўка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > леснічоўства
-
11 гала
гала, -а н., разм.Голое место, чистое пространство.І нашы вандроўнікі выбіліся на гала ўсё ў карчах. Мурашка. Лес канчаўся, і воддаль віднелася гала. Чарнышэвіч....Здавалася, што яна (хата) сіратліва тырчыць на гале, як жабрак на цвінтары. Асіпенка. На гале сібер аж хлапіў, запіраў дых... М.Капыловіч. -
12 заможнік
заможнік, -а м., разм.Зажиточный, состоятельный человек.Цяпер у нас ёсць свой сад, свой гарод, а Дзіда-дзед наш не быў заможнікам. Бядуля. Былі і такія заможнікі, у якіх адно лічылася зямлі больш, як у іншых; але як зямля тая жаўцела жоўценькім пясочкам, то заможнікі такія праўдзіва нагадвалі голых каралёў. Мележ. Калі ж уставаў заможнік, які цягнуўся калісь за Кандыбам, Анэля верыла і яму. Чарнышэвіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > заможнік
-
13 скурат
скурат, -а м., разм.Обрезок, кусок кожи.Чалавек... быў у шарачковых нагавіцах, зрэбнай кашулі пад кароткай ватоўкай з афарбаванага ў руды колер палатна і ў падшытых скуратом лапцях. Чорны. Бацька сядзеў каля стала. Меркаваў скурат да пераплеценага лапця. Баранавых. Чаму няма шчасця беднаму чалавеку? Ён круціцца, як скурат на агні, б'ецца, як рыба аб лёд, каб вылезці з беднасці, і ніяк не вылезе. Чарнышэвіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > скурат
-
14 апрытомнець
апрытомнець зак.Прийти в сознание, очнуться от обморока.Данік апрытомнеў, убачыў, што гэта яна - кіроўнічыха. Брыль. Калі ён (Сымон) апрытомнеў, то дзікімі вачамі абвёў пакой і страшна крыкнуў, але, убачыўшы перад сабою бацьку і маці, абвяў... Чарнышэвіч. Калі маці апрытомнела, дык убачыла, што людзей на дарозе ўжо няшмат. Асіпенка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > апрытомнець
-
15 арфаваць
арфаваць незак.С помощью веялки очищать зерно от мякины и мусора.Пасля малацьбы кожны дзень прыйдзецца пакідаць у Халуставым гумне неарфаванае зерне, бо ніхто не вытрывае, памалаціўшы дзень, адразу яго арфаваць. Чарнышэвіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > арфаваць
-
16 лёстка
лёстка, -і ж.Поперечная планка в кузове телеги.Лёсткі ў драбінцы на драўляным хаду трасуцца. Баранавых. Сымон прывязаў лейцы да лёсткі, саскочыў з воза... Чарнышэвіч. Праверылі, ці добра трымаюцца лёсткі ў білах, падцягнулі атосы, паправілі палукашак, густа падмазалі дзёгцем колы. Якімовіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > лёстка
-
17 капа
капа, -ы ж.Узорчатое полотняное покрывало на кровать.Толькі пярэдаднем, калі знадворку пацягнула рэзкаю свежасцю, (Рыгор) паправіў на сабе капу, затуліўшыся ў яе з галавою. Гартны. Хама мог разлегчыся без папытання на падушцы, нарабіць лапамі брудных слядоў на капе. Лужанін. Алена радавалася: напрадзе за зіму ды натчэ вясной ручнікоў, абрусаў ды кап. Чарнышэвіч. -
18 папіхач
папіхач, -а м., разм.Человек, вызывающий к себе презрение, которым помыкают, командуют....Сяк-так назбіраем на год хлеба; а то прызаробім часамі - так і жывецца. Не важна, бедна, затое незалежна; як і што захацеў - тое зрабіў. Не так - сваё дзела, асабістае. А ў горадзе? - папіхачом быць. Гартны. Чаму чалавек асуджаны быць пешкай, папіхачом, паслугачом уладара зямнога ці нябеснага? Лужанін. Хоць аканом і не пан, але звычайна ў такіх панскіх папіхачоў больш гонару, чым у саміх паноў. Чарнышэвіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > папіхач
-
19 сліўняк
сліўняк, -у м., зб. Заросли слив.Пад саменькімі нашымі вокнамі добра кусціўся малады сліўняк, а ўздоўж драцяной агарожы шчыльна стаяў, вызверыўшыся калючымі лапамі, агрэст. Лужанін. А на завулічных агародах, бо малінаўцы жылі па адзін бок вуліцы, уздоўж усіх платоў густа рос вішняк і сліўняк. Чарнышэвіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сліўняк
-
20 ручайка
ручайка, -і ж.1. Веретено с намотанными на него нитками.- Упільнуеш іх, - прарыпацела старая, і верацяно загуло зусім як у маладой - дапрала, відаць, ручайкі і запрала новае верацяно. Мурашка. Часам мужчыны памагалі Ганне змотваць ручайкі. С.Александровіч. Лісавета, напраўшы дзве ручайкі, заўсёды спяшалася дамоў. Чарнышэвіч.2. абл. Пучок льна, конопли.За паклонамі б'юць церніцы паклон, за ручайкаю ручайку грызуць лён. Крапіва.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > ручайка
- 1
- 2