Перевод: со всех языков на все языки

со всех языков на все языки

брыль

  • 61 мультан

    мультан, -у м.
    Турецкий табак.
    А я засею мультану - даўно ўжо мару я пра гэта. Колас. Мы толькі курым - часцей ды часцей - духмяны, накрышаны дзедам мультан. Брыль. Яму (Матузу) не толькі давалі цыгарку, а насыпалі жменю дробна накрышанага мультану. Грахоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > мультан

  • 62 шарварка

    шарварка, -і ж., уст. Трудовая повинность по ремонту и строительству дорог, мостов и др.
    Двойчы я сустракаўся з натурай Вяршыніна. Падлеткам, на шарварцы, калі я не вельмі так, як трэба было ці як хацелася пану драгомістшу, адгладжваў рыдлёўкай адхон глыбокай дарогі. Брыль. Потым ён (сусед) расказваў пра заручыны ў Пількаўшчыне, у Слабадзе, пра суды, штрафы і што, чуваць, з восені зноў павялічаць гмінны падатак і шарваркі. Танк. А на самай вясне, калі выходзіць у поле яшчэ было ранавата, сельсавецкі дэпутат хадзіў па падвоканню і, як калісь на шарварку, загадваў калгаснікам, каб ішлі абкопваць дарогу. Сабаленка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шарварка

  • 63 ліпець

    ліпець незак.
    1. Едва держаться.
    Каля яго, на крэсле, якое ледзь ліпіць ад старасці, асцярожна сядзіць Людзін і Анін тата. Брыль....Калі я ўзыйшоў на масток: дык здалося мне, што ён ледзь ліпіць і можа рухнуць у кожную хвіліну. Марціновіч.
    2. Находиться в запустении, в состоянии упадка.
    У садзе за старою афіцынаю аканома ліпела над заплытым стаўком старэнькая закінутая лазенька. Гарэцкі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > ліпець

  • 64 цагельня

    цагельня, -і ж.
    1. Кирпичный завод.
    У лозе каля павецяў цагельні палегла пятнаццаць гулякаў, а дзесяцёх захапілі жыўцом. Брыль. Балота пачыналася адразу за гарадком, за цагельняй, гарэла не першы год. Карамазаў.
    2. Карьер, где добывают глину на кирпич.
    Цераз грэблю паўз чорную цагельню цягліся ўжо ў мокрай цемры. Мележ. Тамака ў нас цагельня была - здаўна гліну бралі... Ягоўдзік.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > цагельня

  • 65 вяршняк

    вяршняк, вершняка м., зб. разм.
    Верхушки деревьев.
    Вяршняк, адсырэлы па-прадвеснянаму, шумеў у густым ужо прыцемку, нібы ўвосень, сумна. Брыль.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > вяршняк

  • 66 замчышча

    замчышча, -а н.
    Место, где стоял или стоит замок.
    З высокага замчышча - арліны пагляд на зялёна-залацістыя надрэчныя далі, на вялікае сяло з драўлянымі домікамі. Брыль. Ад таполі, што сваімі галінамі амаль упіралася ў схіл замчышча, на зямлі ляжаў густы цень. Савіцкі. Зараслі травой і густым бадыллём старадаўнія замчышчы мясцовых магнатаў. Тычына.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > замчышча

  • 67 здоўжыцца

    здоўжыцца зак.
    Показаться слишком долгим.
    Далей была дарога, якая і не здоўжылася, і закончылася цёплай хатай, дзе былі дзеці, пляменнікі... Брыль. І, сёрбаючы булён, жуючы аладкі ці дранікі, ты зноў жа будзеш думаць, чым бы заняцца, што б такое знайсці рабіць, каб ані не здоўжыўся дзень... Сачанка. Былое здоўжылася ў сне: то дождж ідзе, то золь, то снег, то сонца ўстане над вадою. Стральцоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > здоўжыцца

  • 68 пазалетась

    пазалетась прысл.
    Два года тому назад, в позапрошлом году.
    Пазалетась у ліпені, калі ў інстытутах пачаўся новы прыём студэнтаў, у кватэру маю, на пяты паверх аднаго з пасляваенных дамоў, прыйшла незвычайная госця. Брыль. На дзесятку маладых дрэў яшчэ пазалетась былі прышчэплены галінкі ігрушыны. Дубоўка. Цяўлік яшчэ да вайны хадзіў у чацвёрты клас і зноў пайшоў у чацвёрты, калі пазалетась адкрылася школа. Стральцоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пазалетась

  • 69 апрытомнець

    апрытомнець зак.
    Прийти в сознание, очнуться от обморока.
    Данік апрытомнеў, убачыў, што гэта яна - кіроўнічыха. Брыль. Калі ён (Сымон) апрытомнеў, то дзікімі вачамі абвёў пакой і страшна крыкнуў, але, убачыўшы перад сабою бацьку і маці, абвяў... Чарнышэвіч. Калі маці апрытомнела, дык убачыла, што людзей на дарозе ўжо няшмат. Асіпенка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > апрытомнець

  • 70 пачужэць

    пачужэць зак.
    Стать кому-либо чужим.
    Стары менчук, я паўтараю, не помсціў брату і братавай, стаў вышэй над уласніцкай цемрай. Аднак і пачужэў ім да канца. Брыль. Ён (чалавек) глядзеў на ўсё гэта і думаў, што ўсё тут змянілася і пачужэла. Адамчык. Затое свая радня аддалілася, пачужэла. Асіпенка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пачужэць

  • 71 пэндзлік

    пэндзлік,-а м.
    Кисточка для рисования.
    Усе смяюцца, а пані Мар'я бярэ ў Даніка яго пэндзлік, набірае ім чырвонай фарбы і пачынае папраўляць яго няшчаснае яблыка. Брыль. Першы раз за ўсю гэту бясконцую размову вейкі ў яе (жанчыны) здрыгануліся, зліпліся ў мокрыя акварэльныя пэндзлікі. Лужанін. Вацура памятаў таго маленькага мужчыну, вастраносенькага, з кароценькімі, як пэндзлікі, вусікамі, з рыжымі калючымі броўкамі, падобнымі на ячмянёвыя каласкі. Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пэндзлік

  • 72 леснічоўка

    леснічоўка, -і ж. разм.
    Дом лесника и его семьи.
    У другім баку, за леснічоўкай, зялёнае мора хвойных і лісцяных вяршыняў - пушча. Брыль. Леснічоўка здаецца доўгай і нізенькай, а акенцы - маленькімі-маленькімі. С.Александровіч. Саўка расказваў, што дарога на Нёман ад яго леснічоўкі зусім простая і ідзе траха не ўвесь час полем. Якімовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > леснічоўка

  • 73 аказацца

    аказацца зак.
    Подать голос.
    Дзень пры дні спаў Жук і каб аказаўся. Толькі есці як захоча, устане ды акажацца, але й то не брахаў, а выў. Калюга. Старая, відаць, разы са два збіралася загаварыць з палякам, глядзела нават на яго, нямогла трасучы падбароддзем, ды так дагэтуль і не сабралася аказацца. Брыль. Коля, дзякаваць богу, не прачнуўся на рып дзвярэй, інакш бы аказаўся, папытаў што. Рыбак.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > аказацца

  • 74 пакоша

    пакоша, -ы ж.
    Скошенный луг.
    Спёка стаіць над спелым жытам, над пакошамі паплавоў, над палосамі цёмна-зялёнай, папярэшчанай белымі кветкамі бульбай... Брыль. А ён, Амелька басаногі, бяжыць, бяжыць расістым логам, ён коле ногі на пакошы. Бялевіч. Яна (Волька) прыгадала адзін леташні полудзень, калі, прыехаўшы з горада ў сяло, пакошаю несла мужчынам абед. Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пакоша

  • 75 цыркулярка

    цыркулярка, -і ж.
    Пилорама с дисковой пилой.
    ...Недзе там, з-за дрэў правага берага, нібы падыгрываючы марш, задорна дудзіць рухавік і звініць цыркулярка. Брыль. Іх цяжкі дым вецер слаў па зямлі, гнаў праз сады, агароды на тартакі, дзе чуваць быў несціханы звон цыркулярак, гул і грукат грузавікоў. Танк. І пад навесам з-за свірноў для справаў гаспадарскіх то заглушалася, то зноў звінела цыркулярка. Бачыла.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > цыркулярка

  • 76 зелле

    зелле, -я н., разм.
    Зелёный корм для домашних животных.
    У двары, што быў за гэтым, жанчына несла зелле свінні і подсвінку... Мележ. Крышылі мы, дамаўнікі, і зелле свінням, навыбіраўшы ў градах бацвіння, дыхалі пахамі агароду, сокамі яго. Брыль....І я ўжо была гатова на ўсё. Пасвіць за яе на талацэ коней, памагаць капаць бульбу, палоць грады, мыць у хаце падлогу, месці вуліцу, нарваць зелля свінням... Васілевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зелле

  • 77 пасажны

    пасажны, -ая, -ае. Данный в приданое.
    Маці гаварыла гэта, ужо корпаючыся ў сваёй старой пасажнай скрыні. Брыль. Ці ў аднае дзяўчыны ў нашым краі мяне не счакаецца пасажная падушка, на якую схілю з дарогі змораную галаву! Калюга. У дваццаць год Андрэй прывёз са Старыцы ў сваю хаціну маладую жонку - рабаватую, ціхую дзяўчыну - разам з ёмістай пасажнай скрыняй, паўтарагадовым жарабём і каровай-ялаўкай. Хадкевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пасажны

  • 78 чытанка

    чытанка, -і ж., уст. Книга для упражнения в чтении, для приобретения навыков чтения.
    Настаўніца бярэ беларускую чытанку «Родны край» і кажа, як заўсёды, па-польску... Брыль. Нездарма першая друкаваная кніга ў яго (Коласа) была не паэтычная, не празаічная, а «Другое чытанне для дзяцей беларусаў», чытанка, для якой адмыслова складаў вершаваныя радкі і празаічныя замалёўкі. Лужанін. У пяць гадоў мне даступнымі сталі «Добрые семена», «Мир в рассказах для детей», а пазней «Роднае слова», «Наша крыніца» - паперачытваў усе чытанкі з другога па чацвёрты клас. Юрэвіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > чытанка

  • 79 дзяцюк

    дзяцюк, дзецюка м., разм.
    Молодой парень.
    ...А ўжо яго старэйшы ўнук, яшчэ і не дзяцюк, а толькі ладны хлопчык, што ні ў вошта, аднак, ставіць лапці перад ботамі, ужо ён не можа ўцерпець - і перабівае ціхую стройную плынь казання і слухання. Гарэцкі. Перад Аркадзікам памерла жонка, а перад ёю - старэйшы сын, Міхаль, таксама ўжо дарослым дзецюком. Брыль. Адвеку ў нас добрыя людзі сваталі дзецюкам адпаведных да іх густу і, галоўнае, стану дзяўчат. Геніюш.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > дзяцюк

  • 80 гонціна

    гонціна, -ы ж. разм.
    Одна дощечка гонта.
    Змайстраваў (Янка) сабе скрыпку з гонціны, начапіў валасяныя струны. Брыль. Клопат у яго (Міколы) быў адзін: назіраць за чырвонай камяніцай насупраць. Глядзець у шчылінку паміж гонцінамі і не спускаць вачэй. Лужанін.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > гонціна

См. также в других словарях:

  • брыль — сущ., кол во синонимов: 2 • козырек (8) • шляпа (57) Словарь синонимов ASIS. В.Н. Тришин. 2013 …   Словарь синонимов

  • БРЫЛЬ — соломенная широкополая шляпа у белорусов и украинцев …   Этнографический словарь

  • брыль — брыль, соломенная широкополая шляпа у белорусов и украинцев …   Энциклопедия «Народы и религии мира»

  • Брыль Я. — Янка Брыль Янка Брыль Файл:Janka Bryl.jpg белорусский писатель Дата рождения: 4 августа 1917 Место рождения …   Википедия

  • Брыль — У этого термина существуют и другие значения, см. Брыль (значения) …   Википедия

  • Брыль — БРЫЛАСТОВ БРЫЛЕВ БРЫЛИН БРЫЛЬ Брыла губы, брыластый человек с толстыми губами.. (Э) Брыль белрусская или украинская фамилия. Но в словаре Даля есть и другое значение слова брыль, брыли окружность, края опушки и шляпа сширокими полями. Тогда в… …   Русские фамилии

  • Брыль —         Янка (Иван Антонович) [р. 22.7(4.8).1917, Одесса], белорусский советский писатель. Участник партизанской борьбы в Белоруссии в период Великой Отечественной войны. Автор рассказов и повестей: «В Заболотье светает» (1950; Государственная… …   Большая советская энциклопедия

  • БРЫЛЬ — Иван Брылик, мещанин Хмельницкий, зап. 1565. Арх. VII, 2, 137. Еско Брыль, крестьянин, зап. 1687. Арх. VI, 1, 176 (пр.) …   Биографический словарь

  • Брыль (значения) — Брыль Брыль  соломенная шляпа с прямыми широкими полями Брыль, Николай Харлампиевич  Герой Советского Союза. Брыль, Янка Брыль (англ. Bree)  один из существующих переводов английского названия посёлка Пригорье из книг Толкина… …   Википедия

  • Брыль Янка — (Иван Антонович) [р. 22.7(4.8).1917, Одесса], белорусский советский писатель. Участник партизанской борьбы в Белоруссии в период Великой Отечественной войны. Автор рассказов и повестей: «В Заболотье светает» (1950; Государственная премия СССР,… …   Большая советская энциклопедия

  • БРЫЛЬ Янка — (Иван Антонович) (1917 25 июля 2006), белорусский писатель, народный писатель Белоруссии (1981). Повесть «В Заболотье светает» (1950), сборники рассказов «Мой край родной» (1960). «Еще раз первый снег» (1977), сборник лирических миниатюр «Горсть… …   Энциклопедический словарь

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»