Перевод: с белорусского на все языки

со всех языков на белорусский

вялікі

  • 81 пячыста

    пячыста, -а н.
    Блюдо, приготовленное из больших кусков мяса, запечённого на огне.
    У першую нядзелю па вялікадні на полацкім кірмашы ўдава рыбака Агафія, кінуўшы на прылаўку рашоты з пячыстамі, як каршун наляцела на рослага сухарлявага чалавека з дарожнаю кайстраю на плячы. Арлоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пячыста

  • 82 назіркам

    назіркам прысл.
    Не спуская глаз, не теряя из виду (идти, бежать).
    Яна заўважыла Васіля, калі ён ішоў за ёй назіркам, і адразу адчула, што папалася і што з-за гэтага будзе вялікая перапалка. Колас. У лесе Косцік вывернуў на другі бок кажух, надзеў на сябе і пайшоў назіркам кустамі. С.Александровіч. Але кожную раніцу (Колька) тупаў каля свае брамкі, пакуль не выйдзе Вера, ішоў назіркам да школы, потым абганяў і першы ўзбягаў на ганак... Грахоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > назіркам

  • 83 замчышча

    замчышча, -а н.
    Место, где стоял или стоит замок.
    З высокага замчышча - арліны пагляд на зялёна-залацістыя надрэчныя далі, на вялікае сяло з драўлянымі домікамі. Брыль. Ад таполі, што сваімі галінамі амаль упіралася ў схіл замчышча, на зямлі ляжаў густы цень. Савіцкі. Зараслі травой і густым бадыллём старадаўнія замчышчы мясцовых магнатаў. Тычына.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > замчышча

  • 84 спажываць

    спажываць незак.
    Использовать как пищу.
    Выхваляецца (Васіль) дачай, якую мае пад Ленінградам, на Карэльскім перашыйку, рыбай, якую ловіць у азёрах і рэках, а потым вяліць, сушыць, спажывае з півам. Навуменка. - Спажывайце на здароўе! - высыпаўшы ягады, пажадаў хлопчык і хутка знік з вагона. Гурскі. Некаторых (курэй) парэзаў, а некаторых, мабыць, трымаў у катуху і спажываў паступова. Кулакоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > спажываць

  • 85 брама

    брама, -ы ж.
    Главный въезд во двор, город, усадьбу, на завод и др. в виде двухстворчатых, крытых сверху ворот.
    Вось гуляе багач, аж палац той дрыжыць, а пад брамаю плач - там сіротка стаіць. Купала....Некаторай ночы на горад меўся быць напад нейкіх грабежнікаў, а мнішка з кляштара мела ад бога шчасце наперад усё ведаць і, выйшаўшы ўночы за кляштарную браму, адным словам сваім выратавала горад ад вялікага няшчасця. Чорны. Маладыя людзі ішлі пад арку брамы, і Андрэй ішоў наперадзе, спінаю адчуваючы позірк жанчыны. Караткевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > брама

  • 86 храпа

    I храпа, -ы ж.
    Морда крупных животных.
    Мядзведзь смокча лапу ў бярлозе санліва, лось высунуў храпу - шукае спажывы. Купала. Праляталі ўспененыя храпы, грывы ў калючках дзядоўніку, здзічэлыя вялікія вочы. Грахоўскі. Можа конь стаміўся, можа ён, як кожная сапраўды разумная істота, разумеў, што нельга чапаць слабое дзіцяня, але ён адвёў храпу і гучна пырхнуў. Караткевіч.
    II храпа, -ы ж. разм.
    Затвердевшая комками земля.
    Бугай ледзь управіўся адскочыць, як яна (паплеціна) ляснула ў вулічную храпу. Мележ. Падтрэсаюць колы на крыху падмерзшай храпе. Лужанін.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > храпа

  • 87 лоўж

    лоўж, лаўжа м.
    Сложенный в кучу хворост.
    Непадалёк каля вялізнага, замеценага снегам лаўжа рукавом шыняля выцірае слёзы, ад адчаю ці дыму, лейтэнант Ягораў і ніяк не можа ўпаліць адсырэлае сучча. Грахоўскі....Кожны пасля сваёй работы забіраў дамоў буйнейшыя ацяробкі, а ўсё дробнае, каб яно не засмечвала, не даводзіла да хваробы лес, зносіў у лоўж і паліў. Далідовіч. Сасмягла, высахла дуброва, уся ў лаўжах, у лысых пнях. Камейша.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > лоўж

  • 88 вырай

    вырай, -раю м.
    1. Тёплые страны, куда летят зимовать перелётные птицы.
    Сёння зноў, як з выраю птах немалады, на спатканне шчырае прыляцеў сюды я - з былымі справамі... Куляшоў. Па светлыя прысмеркі, ціхія золкі паспяшалася ў вырай ластаўка. Барадулін. Калі з выраю птушка вяртаецца ў свой небасхіл - у яе ўжо не два, а мільёны крыл. Сіпакоў.
    2. Стая перелётных птиц.
    Высокі вырай - на познюю восень, - кажуць людзі і доўгімі позіркамі праводзяць сваіх «журкаў» у дарогу. Пальчэўскі. Над намі - жураўліны вырай. Танк. Другія (хмары) напаміналі стада аграмадных белых сланоў з адрэзанымі хобатамі, іншыя выглядалі вялізным выраем нязнаных велічэзных птахаў. Бядуля.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > вырай

  • 89 тартак

    тартак, -а м.
    Лесопильный завод.
    Далёка ў сіняватай смузе былі ўжо знаць белаватыя нізкія камяніцы, паднімалася цёмна-чырвоная вежа касцёла, двума чорнымі слупамі на ліловым астылым небе чарнелі высокія каміны тартака. Адамчык. Сонца ўзышло, калі мы былі ўжо за тартаком, пад самым раёнам. Пташнікаў. Над тартаком, над яго вялізным бляшаным дахам, узнімалася высозная, як не пад самае неба, дымагарная труба. Сабаленка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > тартак

  • 90 праставаць

    праставаць незак., разм.
    Идти напрямик, не сворачивая.
    Пагаманіўшы з голлем, дамоў прастуе дзед, мяркуючы павольна, што складна зроблен свет. Лужанін. Тодаркаў бацька больш ніколі не хадзіў нацянькі. Бо, дзеці, яно так і выходзіць: хто прастуе, той часам дома не начуе. С.Александровіч. Наступны ўсплёск азарыў белую постаць, што ўваходзіла ў лес, і чорную вялікую постаць жанчыны, якая праставала да млына... Караткевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > праставаць

  • 91 верашчака

    верашчака, -і ж.
    Жидкое мучное блюдо.
    Як верашчака ў дно спадала, то маці есці пакідала ды йшла ў камору па другое, яшчэ больш смачнае, ядкое. Колас. Там былі пірагі, грэцкія бліны, верашчака ў гаршчэчку, кольца каўбасы і вялікі бохан хлеба. С.Александровіч. На вячэру падалі спачатку верашчаку з мяккай маладой парасяцінай. Якімовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > верашчака

  • 92 балонка

    балонка, -і ж., уст. Страница книги, журнала, газеты.
    Марка палажыў газету, дзе падрабязна (на цэлыя тры балонкі) тлумачылася, адкуль і як узяўся вялікдзень. Калюга. Свішча рацыя таропка. На балонках рад у рад - і працяжнікі і кропкі... Панчанка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > балонка

  • 93 прахапіцца

    прахапіцца зак.
    Внезапно очнуться ото сна, пробудиться.
    Аднае ночы ўсе прахапіліся са сну ад вялікага крыку. Лынькоў. Ад дзіцячага крыку за сталом прахапіўся Сотнікаў, чырвонымі са сну вачыма зірнуў на хату, але, згледзеўшы побач таварыша, зноў лёг на траву. Быкаў. Прахопіцца на світанні Зінаіда Трафімаўна, да акна хутчэй, у мокрыя шыбы пазірае. Бялевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > прахапіцца

  • 94 кляштар

    кляштар, -а м.
    Католический монастырь.
    Царкоўныя, касцельныя і замкавыя вежы маглі яшчэ прастояць стагоддзе і больш, муры бернандынскага кляштара і так пуставалі. Чорны. Хата ў іх была вялікая, побач сад і прасторны кляштар з дзвюма сажалкамі, адразу за валам - рэчка. Грахоўскі. Як манахі ў кляштары, за шклом томяцца някранутыя томікі. Макаль.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кляштар

  • 95 гарусоўка

    гарусоўка, -і ж. разм.
    Гарусный платок.
    Гаспадыня і тут нават не павяла брывом - паслухмяна накінула на галаву вялікую гарусоўку... і выкацілася з хаты. Чыгрынаў. Люба ўсхліпнула, прыкрыўшы рот гарусоўкай. Даніленка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > гарусоўка

  • 96 конаўка

    конаўка, -і ж.
    Металлическая или деревянная кружка конусообразной формы.
    Ля вядра - вялікая драўляная конаўка, пастаўленая пасля таго, як пабілі настаўнікаў кубак. Гарэцкі. Яна (жонка) пераглядзела ўсё, што было ў мяху, знайшла кацялок, лыжку, конаўку, чыстыя анучы. Карамазаў. Напіўся з конаўкі вады, але не ўсю выпіў, то вылі яе, але не ў вядро. Янкоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > конаўка

  • 97 злеціцца

    злеціцца зак., разм.
    Сделаться по-летнему тёплым (о воде).
    ...Адарваўшыся ад глячка, чуеш, як коле ў зубы - вада і не падумала злеціцца такой гарачынёй, - як робіцца адразу лёгка ўсёй і свежа. Пташнікаў. Пакуль пананосішся яе (вады) вёдрамі з калодзежа, пакуль панастаўляеш у вялізных чыгунах у печ, каб сагрэлася, злецілася яна, а потым павымаеш іх - дык, глядзі, і стомішся: аж плечы гудуць. Сіпакоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > злеціцца

  • 98 шаты

    шаты, -аў, адз. няма. Дорогая пышная одежда.
    Шаты паўсюды нядзельныя, ў песнях вялікдзень чуваці, згінула доля бясцэльная, сонца над хатай і ў хаце. Купала. Як да шлюбу выпраўлялі, залатыя ўздзелі шаты. З дыяментаў даў каралі бацька, засмучоны стратай. Дубоўка. Пратканыя золатам шаты сплываюць раскошна па тонкіх, стрункіх палачанках, красою багатых. Геніюш.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шаты

  • 99 кормнік

    кормнік, -а м., разм.
    Откормленный кабан.
    Дастаўся Мальвіне ад дзядзькі - вечнага халасцяка добра дагледжаны дом з садам і гародам амаль у цэнтры мястэчка, хлеў з адрынаю і склепам, выпеставаная малочная карова, кожны год Мальвіна трымала доўгіх, як луты, кормнікаў, вяліся куры і гусі. Грахоўскі. (Іван) зазірнуў у іх, хоць ведаў, што ў адным хлеўчуку - кормнік, у другім - двое падсвінкаў. Марціновіч. Паставіўшы на прыпек два чыгуны з бульбай кормніку, Салвэсіха наліла іх вадой, пасля, узяўшы аберуч вілкі, пасунула чыгуны ў печ, бліжэй да агню. Рыбак.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кормнік

  • 100 вятрыска

    вятрыска, -і м.
    Резкий, холодный, колючий ветер.
    Шчасця міг кароткі не меркне ў снах ружовакрылых дзівам, калі на захад гоніць хмар чародкі вятрыска... Звонак. Нізавыя парывы вятрыскі раскалыхалі вялікія, у рост чалавека, хвалі. Караткевіч. Стала не відна белага свету, выў і скавытаў вятрыска, імкліва падаў снег. Чарнышэвіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > вятрыска

См. также в других словарях:

  • вял — ВЯЛ, вяла. прош. вр. от вянуть. Толковый словарь Ушакова. Д.Н. Ушаков. 1935 1940 …   Толковый словарь Ушакова

  • вял как тряпка — тряпка (вял как тряпка; сущая тряпка) иноск.: человек бесхарактерный, мямля Тряпичность. Ср. Все, даже умные женщины, имеют слабость к тряпкам; только муж тряпка именно умным женщинам не по вкусу. *** Афоризмы. Ср. Бабенка делает подлость, а ты… …   Большой толково-фразеологический словарь Михельсона

  • Вялікая Бераставіца — Sp Didžióji Berastavicà Ap Вялікая Бераставіца/Vyalikaya Byerastavitsa baltarusiškai (gudiškai) Ap Великая Берестовица/Velikaya Berestovitsa rusiškai L V Baltarusija …   Pasaulio vietovardžiai. Internetinė duomenų bazė

  • Вялікія Швакшты — Sp Švõkštas Ap Вялікія Швакшты/Vyalikiya Shvakshty baltarusiškai (gudiškai) Ap Великие Швакшты/Velikiye Shvakshty rusiškai L ež. ŠV Baltarusijoje …   Pasaulio vietovardžiai. Internetinė duomenų bazė

  • вял — прил. увехнал, посърнал, без свежест, бледен прил. безжизнен, слаб, немощен, омърлушен, апатичен, муден прил. незначителен, малък, дребен, маловажен прил. безстрастен, бездушен, безразличен прил. бавен, провлачен, безинтересен, замрял прил …   Български синонимен речник

  • тряпка(вял как тряпка; сущая тряпка) — иноск.: человек бесхарактерный, мямля Тряпичность. Ср. Все, даже умные женщины, имеют слабость к тряпкам; только муж тряпка именно умным женщинам не по вкусу. *** Афоризмы. Ср. Бабенка делает подлость, а ты лезешь целоваться... Меня возмущает… …   Большой толково-фразеологический словарь Михельсона

  • дуналъ — вялікі тоўсты цвік з вушкам …   Старабеларускі лексікон

  • набатъ — вялікі медны барабан …   Старабеларускі лексікон

  • перевесъ — вялікая сетка для лоўлі птушак або звяроў …   Старабеларускі лексікон

  • потирионъ — вялікая чаша, якая ўжываецца ў хрысціянскім культавым абрадзе …   Старабеларускі лексікон

  • превага — вялікае і цяжкае пачынанне …   Старабеларускі лексікон

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»