-
1 бірук
бірук м.бирюк, волк -
2 жаўрук
-
3 Гаўрук
-
4 Лаўрук
-
5 Мірук
-
6 цапільна
цапільна, -а н.Рукоятка цепа.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > цапільна
-
7 патырчака
патырчака, -і ж.Какой-либо предмет, торчащий из земли.Чапляючыся за галлё і карчы, абдзіраючы рукі аб сухія вострыя патырчакі, хлопцы нацянькі садзілі ў Вайніловічаў двор. Мурашка. Аднак варта было ёй (Ганьцы) збіць аб якую патырчаку да крыві на назе палец, ці парэзаць руку... як яна тут жа пачынала злавацца на гэтага матчынага бога. Васілевіч. За нейкую патырчаку зачапілася аборка... Наўроцкі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > патырчака
-
8 крынічыць
крынічыць незак.Бить ключом.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > крынічыць
-
9 корба
корба, -ы ж.Ручка, предназначенная для вращательного движения.Убачыўшы семінарыстаў, сівенькі дзядок-лірнік пасоўваўся ўбок і, круцячы корбу, пачынаў напяваць. С.Александровіч. Вера бярэцца за корбу, але спачатку круціць не ў той бок, мякіна струменьчыкам вылятае з каша. Грахоўскі. Дзед павольна крануў корбу, потым рэзка крутануў яе. Караткевіч. Корба з рукі, нібы кобра, ірвецца. Камейша. -
10 покуць
покуць (покут) покуць, -і ж. покут, -а м.Место в углу под образами.На покуць, пад іконы, бацька і дзед кладуць патроху сена і каласавой саломы. Навуменка. І тады асцярожна заварушылася на сваёй лаве ля покуці Бычыха. Кулакоўскі. Ганна сядзела на покуце ўсё з той жа нясмеласцю і асцярожлівасцю, якія не ападалі, не адступаліся. Мележ. Не спяшаючыся, дзед сеў за стол на покуце, паклаў рукі перад сабой на чысты абрус. Асіпенка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > покуць
-
11 покут
покуць (покут) покуць, -і ж. покут, -а м.Место в углу под образами.На покуць, пад іконы, бацька і дзед кладуць патроху сена і каласавой саломы. Навуменка. І тады асцярожна заварушылася на сваёй лаве ля покуці Бычыха. Кулакоўскі. Ганна сядзела на покуце ўсё з той жа нясмеласцю і асцярожлівасцю, якія не ападалі, не адступаліся. Мележ. Не спяшаючыся, дзед сеў за стол на покуце, паклаў рукі перад сабой на чысты абрус. Асіпенка. -
12 крыжаваць
крыжаваць незак.Складывать крестом, укладывать крест-накрест.Валіў я дровы, крыжаваў і сек, - дзесятнік быў са мною вельмі ласкаў. Гаўрук. Лес мы крыжавалі каля Чорнай рэчкі. Хведаровіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > крыжаваць
-
13 мядзведзяваты
мядзведзяваты, -ая, -ае; разм. Похожий на медведя, напоминающий медведя.- Не мог знайсці якога праходу, торба, - вылаяўся ў думках сержант, убачыўшы, як той спачатку перакінуў цераз плот свой аўтамат, а пасля нязграбна пераваліў на вуліцу няўклюднае мядзведзяватае цела. Быкаў. Мажная прысадзістая постаць, нізка пасаджаная на плячах галава з кудлатымі валасамі вогненнага колеру, дужыя загарэлыя рукі рабілі яго нейкім мядзведзяватым. С.Александровіч. На лесвічнай пляцоўцы сустрэлі шырокага ў плячах мядзведзяватага мужчыну - дзядзькавага суседа. Ягоўдзік.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > мядзведзяваты
-
14 жабраваць
жабраваць незак.Собирать милостыню, просить подаяния.Што ж было рабіць малому? Рукі дзе яму зацяць? Не йсці ж з бацькам жабраваць здароваму, маладому! Колас....А што ж будзе з нашым дзіцем, калі мы памром? Ці не прыйдзецца яму жабраваць ісці? Крапіва. Застаўшыся сіратою з малых год, ён (Павел Дубовік) спачатку жабраваў, потым пасвіў местачковую скаціну. Чарнышэвіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > жабраваць
-
15 стальмашня
стальмашня, -і ж. разм.Мастерская колёсника.От ён (Змышлевіч) тады ў стальмашні і налажыўся гэблік у руках трымаць, з пілкаю ды з долатам як абыходзіцца, сёе-тое ў паяздзе паправіць мог. Калюга. Я часта прыбягаў у стальмашню да бежанца, пазіраў на яго рукі... Бялевіч. Мы з ім (Лёвачкам) пасябравалі і ўвесь час праводзілі то ў лесе, які быў недалёка, то ў садку, забаўляліся пад паветкай, дзе была бацькава стальмашня. Кухараў.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > стальмашня
-
16 завінуцца
завінуцца зак., разм.Энергично взяться за какую-либо работу, спешно заняться чем-либо.Дзеці палезлі за стол, а Юстына завінулася каля печы. Гартны. Незабавам узбіўся ён (мужык) на добры лом, папляваў на рукі і з прыемнасцю, але паціху, асцярожна завінуўся над паваленай бярэзінай. Гарэцкі. Хутка яны з Міронам Іванавічам, які неўзабаве з'явіўся ў хаце, так завінуліся ля стала, што спакусілі і камісара, якому і сапраўды надакучыў малочны правіянт... Лынькоў.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > завінуцца
-
17 староства
I староства, -а н.1. Имение, предоставленное в распоряжение феодала Великого Княжества Литовского королём или князем.Адсюль набіраў сваё войска і Васіль Вашчыла, калі ўзбунтаваў Крычаўскае староства. Чыгрынаў.2. Администрация воеводства в буржуазной Польше.Ваяводствы, староствы, павятовыя «камісаржы», войты, пастарункі - ужо адны гэтыя голыя формулы змушалі падазрона наставіць вушы і станавіцца да ўсяго гэтага скептычна, варожа, безнадзейна. Колас. Мы павінны, калі чаго хочам, заявіць спакойна, праз гміну, праз войта, праз староства... Тычына.II староства (старастоўства) староства старастоўства, -а н.Должность и занятие старосты.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > староства
-
18 жыгучка
жыгучка, -і ж. разм.Жгучая крапива.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > жыгучка
-
19 яндоўка
яндоўка, -і ж., зневаж. Большой нос.- Табе ж цяжка рукі завярнуць, каб табе нечага гэту яндоўку тваю на патыліцу завярнула. Крапіва.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > яндоўка
-
20 знерухомець
знерухомець зак.Стать неподвижным.Усё знясілела і знерухомела, нішто нідзе не шурхне, нават лісток на неспакойнай прырэчнай таполі і той не можа зварухнуцца. Лужанін. Касцы знерухомелі, бліжнія моўчкі ўторкнулі ў пожню косы, дальнія яшчэ дакошвалі рады, але па адным ішлі да ельніку - ужо зразумелі, што сталася. Быкаў. Другі раз вярнуўшыся ў двор, зачыніў на жардзіну вароты, на кручок - хвортку, падышоў да плота, каб пералезці цераз яго на вуліцу, ускінуў на плот рукі і знерухомеў: на слупе сядзела кошка. Карамазаў.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > знерухомець
См. также в других словарях:
РУК — РУК, Рук Содержание 1 Фамилия 2 Аббревиатура 3 Населённый пункт 4 … Википедия
Рук (Луна) — Рук лат. Montes Rook … Википедия
Рук — Рук, Джордж Джордж Рук 1650 24 января, 1709 Адмирал сэр Джордж Рук Место рождения … Википедия
РУК — Руком Русская управляющая компания ООО организация РУК Источник: http://www.vedomosti.ru/newspaper/article.shtml?2004/05/31/76478 РУК реле управления компрессором РУК радиоузел командира … Словарь сокращений и аббревиатур
рук. — рук. рукав Словарь: С. Фадеев. Словарь сокращений современного русского языка. С. Пб.: Политехника, 1997. 527 с. рук. ркп. рукопись рук. Словарь: С. Фадеев. Словарь сокращений современного русского языка. С. Пб.: Политехника, 1997. 527 с. рук … Словарь сокращений и аббревиатур
Рук микрофлора. — Рук микрофлора. В основном совпадает с кожи микрофлорой (см.) др. участков тела. Особенность состоит в присутствии на коже рук, главным образом пальцев, патогенных и условно патогенных возбудителей кишечных и гнойных инфекций, яиц гельминтов,… … Словарь микробиологии
рук облуд — РУК О’БЛУД, рук о’блуда, м.. 1. Онанист. 2. Ирландец. Шутл. контаминация «рукоблуд» и огласовки типичной ирландской фамилии … Словарь русского арго
Рук не наставишь. — (коли не сягают). См. СЧАСТЬЕ УДАЧА … В.И. Даль. Пословицы русского народа
рук к работе не прикладывавший — прил., кол во синонимов: 7 • бездельничавший (148) • ленившийся (21) • лентяйничавший … Словарь синонимов
рук не покладавший — прил., кол во синонимов: 7 • втыкавший (74) • парившийся (83) • пахавший (88) • … Словарь синонимов
рук не покладать — париться, пахать как трактор, трудиться, втыкать, пахать, пахать как лошадь, работать Словарь русских синонимов … Словарь синонимов