-
1 дранік
дранік, -а м.Оладья или блин из тертого картофеля.Трапіш да кабеціны рахманай - паспытаеш, друг мой дарагі, дранікі са свежаю смятанай, бабку, клёцкі, нават пірагі. Панчанка. Думаючы, што нядрэнна было б, каб запрасілі пакаштаваць дранікаў, якія плавалі ў масле, ён (Чачык) адразу загаварыў, падсоўваючыся бліжэй і бліжэй да стала. Пташнікаў. Дранікі без мукі, і калі іх жуеш, усё адно бы жуеш гуму. Сачанка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > дранік
-
2 буслянка
буслянка, -і ж. разм.Гнездо аиста.Пад навальнічны подых рэзкі я пад буслянкаю стаю і ў ціхай вёсачцы палескай сябе малога пазнаю. Панчанка. На адной з дзвюх бліжэйшых ліп хаваецца ў кроне буслянка. Брыль. Таполі аднолькавыя, але на адной з іх - буслянка, а на другой - вароняе гняздо. Кулакоўскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > буслянка
-
3 безліч
безліч, -ы ж.Неисчислимое множество.Абапал грувасціліся то нізкія, то высокія будынкі з безліччу вокнаў, балконаў, шыльдаў... Быкаў. Калі ж хто загадае: «Не трэба!» - адрачэцца ад мовы народ, - папрашу я і сонца і неба: мне не трэба ні славы, ні хлеба, асудзіце на безліч нягод. Панчанка. У густым галлі яе было безліч вароніных гнёздаў. Чарнышэвіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > безліч
-
4 сёлета
сёлета прысл.В этом году.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сёлета
-
5 гладыш
гладыш, -а м.Глиняный кувшин без ручки.Але калі надвячоркам у першы раз пайшлі восем дойніц у пуні, дзе стаялі каровы, за імі адразу ж пайшлі, спяшаючыся з гладышамі і даёнкамі, жанчыны. Галавач. Я малака гладыш са смакам выпіў і сеў на прызбе пад старою ліпай... Панчанка. Вадзім адно цяпер згледзеў на тым месцы, дзе яна сядзела, невялікі гліняны гладыш з абабітымі краямі, поўны чарніц. Рыбак.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > гладыш
-
6 замала
замала, прысл. разм.Слишком мало, меньше, чем нужно.Смуцен явар. Змагаць, біцца сіл замала з перашкодай. Купала. Мне б дабегчы і гэты пажар пагасіць, толькі рана баліць і замала сіл. Панчанка. А Нёману дол, хоць бяскрайні, ды цесен, замала і шуму ляснога і песень. Калачынскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > замала
-
7 балонка
балонка, -і ж., уст. Страница книги, журнала, газеты.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > балонка
-
8 весялуха
весялуха, -і ж. разм.Женщина весёлого характера.І, здаецца, ёй на вуха нехта шэпча: Гэля, Гэля, а ці хутка, весялуха, зазвініць тваё вяселле? Панчанка....Маці ж наша не весялуха, не здаравуха, хіба мо была такая ў дзеўках, а потым жыццё перайначыла яе. Марціновіч....На стозе дзяўчаты ў белых, нізка завязаных хустках, - нібы чайкі над зялёнай гарбатай акіянскай хваляй - загарэлыя, белазубыя весялухі. Левановіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > весялуха
-
9 стромкі
стромкі, -ая, -ае. Ровный и высокий.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > стромкі
-
10 пярун
пярун, перуна м.Удар грома. -
11 забеганы
забеганы, -ая, -ае; разм. Уставший от беготни, забот.Нараджайцеся, нараджайцеся кожны месяц і кожны год. У вачах любімай дзяўчыны, у вачах суседзяў, сяброў, у вачах прафесараў чынных і забеганых дактароў, і ў шырока раскрытых дзіцячых вачанятах, і ў плыткай вадзе. Панчанка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > забеганы
-
12 імшара
імшара, -ы ж.Моховое болото.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > імшара
См. также в других словарях:
Панченко, Пимен Емельянович — Пимен Панченко Дата рождения: 23 августа 1917(1917 08 23) Место рождения: Ревель, Российская империя Дата смерти … Википедия
Панченко Пимен Емельянович — [родился 10 (23).8.1917, Таллин], белорусский советский поэт, народный поэт БССР (1973). Член КПСС с 1943. Участник Великой Отечественной войны 1941 45. Окончил Минский учительский институт (1939). Печатается с 1934. Первые сборники «Уверенность» … Большая советская энциклопедия
Панченко — I Панченко Борис Амфианович (июнь 1872, Петербург, весна 1920), русский византинист, сотрудник (учёный секретарь) Русского археологического института в Константинополе. Автор работ в области византийского источниковедения («О «Тайной… … Большая советская энциклопедия
Лазарук, Михаил Арсеньевич — Михаил Арсеньевич Лазарук белор. Міхаіл Арсеньевіч Лазарук Дата рождения: 5 июля 1926(1926 0 … Википедия