-
1 безмеж
безмеж, -ы ж.Безграничный простор.Апалена сонцам кавыльная безмеж, паўсвету - не меней у стэпе размесціш. Калачынскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > безмеж
-
2 сцюдзёнка
сцюдзёнка, -і ж. абл.Холодная вода.Лаза распушыцца, лаза асмялее, глядзіш - па калені ў сцюдзёнцы стаіць. Броўка. Сіл нестае, хоць стой, хоць ляж, - дай мне глыток тваёй сцюдзёнкі, Пяндж! Калачынскі. Мой дзед, нябожчык Даніла - хай яму пухам зямля, - бывала, папарыцца, абдасца сцюдзёнкай - і гатоў. Левановіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сцюдзёнка
-
3 пабагацець
пабагацець зак.Стать богаче.На развітанні Мартын сказаў Аўгіні: - Ты ж глядзі Алесі. Пабагацею, дапамагу і ёй і табе. Колас. - Сёлета мы пабагацелі разы ў два ў параўнанні з мінулымі гадамі, - меў падставу хваліцца Паходня. Хадкевіч. Што ж скептыкі, ура-грамацеі збянтэжана водзяць насамі: на нафту мы пабагацелі, на дбайных людзей - таксама. Калачынскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пабагацець
-
4 сябрына
сябрына, -ы ж. разм.Круг друзей; дружеское застолье.Вось дык дзіўная сябрына, што за дружны люд такі, тут магутныя мужчыны, і дзяды, і хлапчукі. Броўка....Быць там рашыла, дзе пароўну падзеляць шчасце, хлеб і соль, сябрынаю сустрэнуць поўнач і радасць шугануць пад столь. Калачынскі. Ты паслухай, ты паслухай, сябрына ўся мая, ты пацешся, беларуская зямля, падзівіцеся, суседка і сусед, - пра Лявоніху спявае увесь свет. Вітка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сябрына
-
5 засмужыць
засмужыць зак., разм.Затянуть дымкой, мглой.Над безданню часу мы поплечкі будзем. Час вочы сумотаю нам не засмужыць. Калачынскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > засмужыць
-
6 відук
відук, -у м.Дикорастущий мак, мак-самосейка.З зярнят нам трэба мець: мак-відук, зярняты дзікай або сеўнай вікі, розных дзікіх гарошкаў, насенне розных траў... Верас. Стаўшы на граду, запунсавеў самотлівы відук. Калачынскі. Апчхі! Праклятая чыхаўка вытрасла з маёй галавы, нібы зернейкі відуку, усе дарэшты даты. Арлоў. -
7 стусаваць
стусаваць незак., разм.Складывать в стопку.Цэлае лета сядзеў над аповесцю ў Бабры, дзе піянерскую работу пры школе вёў. Старонку да старонкі стусаваў. Калачынскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > стусаваць
-
8 трыумфаваць
трыумфаваць незак., разм.Ликовать по поводу одержанной победы, радоваться своему успеху....Стары хітрун трыумфаваў у душы - ён адным вокам ужо бачыў Гвардыянаву слабасць, якую ён хаваў дасюль з адменным спрытам. Зарэцкі. Пан Твардоўскі трыумфаваў. Лойка. Трыумфуе белы дзень над светам, завітаўшы к ненцам на візіт. Калачынскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > трыумфаваць
-
9 замала
замала, прысл. разм.Слишком мало, меньше, чем нужно.Смуцен явар. Змагаць, біцца сіл замала з перашкодай. Купала. Мне б дабегчы і гэты пажар пагасіць, толькі рана баліць і замала сіл. Панчанка. А Нёману дол, хоць бяскрайні, ды цесен, замала і шуму ляснога і песень. Калачынскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > замала
-
10 наўсцяж
наўсцяж прысл.Во всех направлениях, в пределах обозримого пространства.А гул расце наўсцяж у цёмнай далі. Машара. Іх (машыны), не заязджаючы ў гараж, на палеткі павялі шафёры, дзе жыты высокія - наўсцяж копы, копы, мо вышэй, чым горы. Калачынскі. Чырвоным вокам мільгае прытушанае вогнішча, неба нібы выбеленае - наўсцяж засеяна дыяментамі-зоркамі. Навуменка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > наўсцяж
-
11 хмурнець
хмурнець незак.Становиться пасмурным, сумрачным.Часамі днём позняга лета пачынае хмурнець дзень, і гэта не збіраецца на дождж, а незаўважна падплылі павевы восені. Чорны. Са смерцю паквіталіся мы смела і прыпынілі вал пякельнага агню, каб над табою неба не хмурнела і гром вайны не рушыў цішыню. Калачынскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > хмурнець
-
12 шаля
шаля, -і ж.Чашка весов.З плячэй у мяне, здалося, куль скінуўся - шаля майго боку стала перацягваць. Калачынскі.