Перевод: с белорусского на все языки

со всех языков на белорусский

Гілевіч

  • 1 левітацыя

    Беларуска-расейскі слоўнік > левітацыя

  • 2 левіятан

    Беларуска-расейскі слоўнік > левіятан

  • 3 леў

    lat. leve
    * * *
    леў м. (род. лева)
    лев

    Беларуска-расейскі слоўнік > леў

  • 4 Лявон

    Лявон м. у.
    Лев, Леон, Леонтий

    Беларуска-расейскі слоўнік > Лявон

  • 5 патырчака

    патырчака, -і ж.
    Какой-либо предмет, торчащий из земли.
    Чапляючыся за галлё і карчы, абдзіраючы рукі аб сухія вострыя патырчакі, хлопцы нацянькі садзілі ў Вайніловічаў двор. Мурашка. Аднак варта было ёй (Ганьцы) збіць аб якую патырчаку да крыві на назе палец, ці парэзаць руку... як яна тут жа пачынала злавацца на гэтага матчынага бога. Васілевіч. За нейкую патырчаку зачапілася аборка... Наўроцкі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > патырчака

  • 6 згрызота

    згрызота, -ы ж. разм.
    , перан. Душевные муки, переживания.
    З гэтага часу пачынаюцца Астапавы згрызоты. Колас. Ад самай раніцы смуга - згрызоты несціханыя, бывае з'явіцца туга, зусім табой не званая. Броўка. Яму душу адкрыць ахвота - наросхрыст, насцеж, нарасхляб, каб выйшла вон уся згрызота - на суд людскі і на разгляд. Гілевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > згрызота

  • 7 адвеку

    адвеку прысл.
    Испокон веку, с древних времён.
    Радасны ўздым яшчэ больш зрабіў яго (Міхала) цвёрдым і ўпэўненым у сілах, якія адвеку былі і будуць у жывым чалавеку. Чорны. Гэтулькі славы! Я не бачыў, можа, адвеку, каб гэтулькі славы, ды ўсё аднаму чалавеку. Сіпакоў. Так ужо заведзена адвеку: дружба, грамада і талака. Прануза. Дзе гразь мясіў адвеку ды кладкі клаў народ - трывалую гравейку насыпалі за год. Гілевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > адвеку

  • 8 напоўніцу

    напоўніцу, прысл. разм.
    Набивая полный рот (есть).
    А потым, калі бульба спячэцца, здаволены (верасень) дзьмухае, студзіць яе і есць напоўніцу... Васілевіч. Маўчаць, нічога ані мне не гавораць. Толькі закусваюць напоўніцу, ратамі чаўкаюць. Сачанка. Гаспадар смачна, напоўніцу еў сала з мяккім пахкім хлебам, круціў худою жылістай шыяй, нібы збіраўся пад'есці навек. Жук.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > напоўніцу

  • 9 дружка

    дружка, -і ж.
    Подруга невесты в свадебном обряде.
    У хаце яшчэ тупалі дружкі і сваты, на вуліцы гаманілі і спявалі. Мікуліч. Ладаваліся ў царкву трыма вазамі: на першым Ганна з дружкамі, на другім Яўхім з братам Сцяпанам і дружынай, на апошнім - Пракоп і Сарока. Мележ. Ганька таксама едзе ў царкву. Яна таксама дружка, і яна сядзіць на адным возе з Васільком, Сцёпам, Ленай і Лізаю. Васілевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > дружка

  • 10 гарбузнік

    гарбузнік, -у м.
    Тыквенная ботва.
    Бульбоўнік, агурэчнік, гарбузнік як бы прывядаюць, сланечнік апускае галаву. Навуменка....Разорай, цераз агарод, па росным яшчэ гарбузніку, па мокрым бульбоўніку вяду сваю басаногую каманду ў алешнік. Васілевіч. Маладуха выцягнула з-пад Мацвеевых ног начоўкі, адбегла з імі пад плот і шуганула ваду цераз частакол на гарбузнік. Лобан.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > гарбузнік

  • 11 смаляк

    смаляк, -а м.
    Смолистый кусок дерева.
    Там ён (Косцік) выграб з пячуркі чырвоныя вугалі, угарнуў іх у закарэлую анучку, схапіў смалякі і бяросту, што ляжалі пад прыпечкам, і выбег з хаты. С.Александровіч. - Ну, то раздзявайся, сынок, - завіхаючыся каля прыпечка, на якім палалі ўжо смалякі, сказала маці. Васілевіч. А Прахор ужо злазіў з печы, і за ім падалі смалякі, што сушыліся там. Дайнека.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > смаляк

  • 12 расстайны

    расстайны, -ая, -ае; паэт. Связанный с расставанием.
    Чаму ж на расстайных гасцінцах, шляхах жураўліных, даўно перацвіўшая сніцца каліна?.. Танк. Хай прычашчэннем да тайны стане нам глытка вады, каб пацалунак расстайны быў, як агонь, малады!.. Гілевіч. О зямля мая, зорка расстайная, адлятаючы, забяры мяне, не пакінь з той заклятаю тайнаю... Зуёнак.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > расстайны

  • 13 падваліна

    падваліна, -ы ж.
    1. Бревно, на которое настилается пол.
    Тоня астаўся адзін пасярод гаспадарскай няўладжанасці: трэба было і скляпок дамураваць, і падваліны ў хаце змяніць, і хляўчук новы паставіць. Чорны. Пад падлогу, якраз паміж дзвюх абгніўшых падвалін, вёў шырокі лаз. Місько.
    2. Нижний венец сруба.
    Хата была ўехала ў зямлю, выгнулася сцяной, але дзядзька паклаў новыя падваліны, штандары, зрабіў прыбудоўку, перакрыў дах гонтамі, павялічыў вокны - нібы ведаў загадзя, што сыдуцца тут дзве сям'і. Навуменка. А яшчэ дні праз тры Андрэй, Костусь, дзед Ігнат, Лявон з раніцы ўкопвалі дубовыя падваліны, а затым клалі першы вянок калгаснай аборы... Васілевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > падваліна

  • 14 мусіць

    мусіць незак.
    Быть должным что-либо сделать.
    Пад пагрозай арышту, нават расстрэлу кожны мусіў працаваць на ранейшым месцы. Навуменка. Зноў і зноў думаю пра тых, хто адсюль за свет паехаць мусіў, і ў хвіліну гэтую чамусьці так шкада мне, так шкада мне іх. Гілевіч. На аселіцы райцэнтра, дзе ўранні мусілі праплываць плыты, за трыма карчастымі прыбярэжнымі вербамі жыла-чакала Яна... Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > мусіць

  • 15 звяга

    звяга, -і ж. разм.
    1. Надоедливый лай собаки.
    Кій дарожны выразаецца з дрэва, якое не баіцца марозу, не захлынаецца ў завею, не хмялее ад траў нецвярозых і не ўцякае ад сабачай звягі. Танк.
    2. Назойливое приставание с просьбами, упреками, уговорами.
    Немаведама, якому цярпліваму трэба быць чалавеку, каб жаночую звягу ціхенька слухаць. Калюга. І ён (Іван), не звяртаючы ўвагі на тую матчыну звягу, і праўда цешыўся жонкаю: і прыгожая, і спявала, і скакала, і зрабіць усё ўмела, за што ні бралася. Васілевіч. Зося не пакрыўдзілася і не зазлавала на бурклівага свёкра. І не таму, што не апякла яго горкая звяга... Далідовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > звяга

  • 16 гарахавінне

    гарахавінне (гарохавінне, гарашыны) гарахавінне, -я н. гарохавінне, -я н.
    і гарашыны, -шын, адз. няма. Гороховая солома.
    На грукат хатніх дзвярэй на палку зашамацела перацёртым гарахавіннем старая Мондрыха. Адамчык. Кастусю ж чамусьці прыйшло ў галаву ратаваць гарахавінне, пасланае ў ложку. С.Александровіч. У развалах на гарохавінні ляжыць ва ўсёй сваёй дванаццаціпудовай красе ружовая ад холаду, перацягнутая двума пастронкамі адстаўная свінаматка. Брыль. У яго (Юркі) было поўнае падпашша намалочанага гарохавіння. Пташнікаў. Але біч не дае моцнага груку, пасад толькі што пасаджан, і біч толькі шастае, падаючы на сухія натапытаныя гарашыны. Крапіва. Выносім на двор і праветрываем старыя гарашыны з ложкаў. Васілевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > гарахавінне

  • 17 гарохавінне

    гарахавінне (гарохавінне, гарашыны) гарахавінне, -я н. гарохавінне, -я н.
    і гарашыны, -шын, адз. няма. Гороховая солома.
    На грукат хатніх дзвярэй на палку зашамацела перацёртым гарахавіннем старая Мондрыха. Адамчык. Кастусю ж чамусьці прыйшло ў галаву ратаваць гарахавінне, пасланае ў ложку. С.Александровіч. У развалах на гарохавінні ляжыць ва ўсёй сваёй дванаццаціпудовай красе ружовая ад холаду, перацягнутая двума пастронкамі адстаўная свінаматка. Брыль. У яго (Юркі) было поўнае падпашша намалочанага гарохавіння. Пташнікаў. Але біч не дае моцнага груку, пасад толькі што пасаджан, і біч толькі шастае, падаючы на сухія натапытаныя гарашыны. Крапіва. Выносім на двор і праветрываем старыя гарашыны з ложкаў. Васілевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > гарохавінне

  • 18 гарашыны

    гарахавінне (гарохавінне, гарашыны) гарахавінне, -я н. гарохавінне, -я н.
    і гарашыны, -шын, адз. няма. Гороховая солома.
    На грукат хатніх дзвярэй на палку зашамацела перацёртым гарахавіннем старая Мондрыха. Адамчык. Кастусю ж чамусьці прыйшло ў галаву ратаваць гарахавінне, пасланае ў ложку. С.Александровіч. У развалах на гарохавінні ляжыць ва ўсёй сваёй дванаццаціпудовай красе ружовая ад холаду, перацягнутая двума пастронкамі адстаўная свінаматка. Брыль. У яго (Юркі) было поўнае падпашша намалочанага гарохавіння. Пташнікаў. Але біч не дае моцнага груку, пасад толькі што пасаджан, і біч толькі шастае, падаючы на сухія натапытаныя гарашыны. Крапіва. Выносім на двор і праветрываем старыя гарашыны з ложкаў. Васілевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > гарашыны

  • 19 рачкаваць

    рачкаваць незак., разм.
    Работать не разгибаясь, ползая на четвереньках.
    Праўду, аднак, кажучы, дык і нашто яна, тая патрэба прасці ды ткаць ці, не разгінаючыся, рачкаваць у зямлі, калі зусім другое жыццё настала. Васілевіч. Бацька даглядаў авечак, маці разам з іншымі жанчынамі ад цямна да цямна рачкавала з капаніцай у гародзе... Сачанка. Неаднойчы (сын) слухаў яго (Жэню) і неаднойчы бачыў, як яна (Маня) рачкавала ў барознах бульбы, поўзала на каленцах па градах, полючы агуркі ці буракі... Гіль.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > рачкаваць

  • 20 крамніна

    крамніна, -ы ж. разм.
    Материал фабричного изготовления; одежда из такого материала.
    Пасля жніва ён (Кастусь) пачаў угаворваць яе не шкадаваць тых грошай за каня і набраць крамніны на плацце. Чорны. Але была раз набрала яму Прузына ў анучніка за старызну крамніны на штаны і на кашулю. Калюга. Галоўнае ж - з'явіўся тут эмтээсаўскі ларок: там прадавалі хлеб, крамніну і колькі хочаш гарэлкі. Кулакоўскі....Як хороша ў святочны дзень маглі прыбрацца крамнінай дзяўчаты... Гілевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > крамніна

См. также в других словарях:

  • Лев — Самец льва в Луисвиллском зоопарке …   Википедия

  • Лев (значения) — Лев: В Викисловаре есть статья «лев» Лев  вид хищных млекопитающих семейства кошачьих. Лев (имя)  мужск …   Википедия

  • Лев X (папа римский) — Лев X Leo PP. X 217 й пап …   Википедия

  • Лев X, папа — Лев X Leo PP. X 217 й папа римский 11 марта …   Википедия

  • Лев XIII — Leo PP. XIII …   Википедия

  • Лев X (Папа) — Лев X Leo PP. X 217 й папа римский 11 марта …   Википедия

  • Лев X (Папа Римский) — Лев X Leo PP. X 217 й папа римский 11 марта …   Википедия

  • Лев X (папа) — Лев X Leo PP. X 217 й папа римский 11 марта …   Википедия

  • Лев Александрович Шульц — Лев Шульц. Париж. 1933 Лев Александрович Шульц (Léon, Lev, Leff Schultz; 6 ноября 1897, Ростов на Дону 25 декабря 1970, Париж) русский и французский художник, ювелир, изобретатель, философ и публицист. Содержание 1 …   Википедия

  • Лев Х, папа — Лев X Leo PP. X 217 й папа римский 11 марта …   Википедия

  • Лев Шульц — Лев Шульц. Париж. 1933 Лев Александрович Шульц (Léon, Lev, Leff Schultz; 6 ноября 1897, Ростов на Дону 25 декабря 1970, Париж) русский и французский художник, ювелир, изобретатель, философ и публицист. Содержание 1 …   Википедия

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»