Перевод: со всех языков на русский

с русского на все языки

(у+чым)

  • 81 цягавіты

    цягавіты, -ая, -ае.
    Способный на тяжёлую работу, выносливый в труде.
    Параходзік, як паслухмяны цягавіты конік, мерна тупацеў і тупацеў між мяляўнічымі рачнымі берагамі. Кірэенка. Пятро страшэнна руплівы і цягавіты: з раніцы да вечара, цёпкаючы па гразі разлезлымі лапцямі, возіць на поле гной, арэ, сее, скародзіць поле. Навуменка. А калі падумаеш нават пра недалёкую гісторыю Старыцы - дзіву даешся: да чаго жывучы, вынослівы і цягавіты наш народ!.. Хадкевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > цягавіты

  • 82 брукаванка

    брукаванка, -і ж. разм.
    Вымощенная камнем дорога.
    Тут гарбацілася наспа брукаванкі, што вяла з даваеннага Чэрыкава ў лес, на ёй некалі цераз Сож стаяў вялізны драўляны мост. Карамазаў. Па шашы, высыпанай пяском, колы пакаціліся лягчей, чым было на брукаванцы. Рыбак....Дрэвы за гэты час закупчасціліся, і Антон, стоячы на ніжніх прыступках ганку, бачыў вузкі кавалачак брукаванкі. Савіцкі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > брукаванка

  • 83 заскварыць

    заскварыць зак.
    Заправить жареным салом.
    Рэната пайшла ў зямлянку, дзе варылася ў чыгунку лупінне бульбы,.. стаўкла яго, дамяшала крыху свежай жытняй мукі, паставіла на агонь, потым больш шчодра, чым ва ўсе папярэднія дні, заскварыла. Савіцкі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > заскварыць

  • 84 задышлівы

    задышлівы, -ая, -ае. Страдающий одышкой.
    Толькі што малады чалавек і яго спадарожнікі - грузнаваты, задышлівы пажылы мужчына ў паляўнічым касцюме і вельмі юная дзяўчына, цёмная шатэнка з тонкім адухоўленым тварам і сумнымі вачыма - былі ў флігелі... Дайнека.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > задышлівы

  • 85 вілачнік

    вілачнік, -а м.
    Черенок вил или ухвата.
    Яна (маці) патрасла яму ад печы вілачнікам. Пташнікаў....Маці пасля цэлы ранак не магла даўмецца, дзе яна (падмазка) магла прапасці, і ледзь не паламала вілачнік аб ні ў чым не вінаватага ката. Гіль.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > вілачнік

  • 86 паразумецца

    паразумецца зак.
    Прийти к согласию, единодушному мнению.
    Я спадзяваўся, што з ім самім мы хутчэй паразумеемся. Лобан....Гаспадар хацеў праводзіць госця, але той адмовіўся, сказаў пра гэта прабачліва і ціха, і гаспадар зразумеў, што, можа, так і трэба, што пасядзелі і памаўчалі яны добра, а ў чым паразумеліся, здагадаецца кожны сам. Стральцоў. Канечне, рана-позна братам трэба дзяліцца, заводзіць сваю гаспадарку, але ці паразумеюцца яны мірна без яго? Далідовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > паразумецца

  • 87 кужаль

    кужаль, -ю м.
    1. Очёсанный лён.
    А сцюдзёнай зімой у хаціне курной кужаль прала, снавала і ткала. Купала. Бацька полаз габлюе, а маці аж да поўначы кужаль прадзе. Бялевіч. Домна ўсяляк хацела навучыць сваіх дачок прасці кужаль ды ткаць... Парахневіч.
    2. Тонкий холст, вытканный из льняных ниток.
    Нарэшце, сабраліся ўтрох, каб завітаць туды, дзе былі нашы сцежкі-дарожкі, дзе былі нашы стаянкі, дзе вёскі, у якіх паілі нас малаком, кармілі, чым было ў каго, дзе аддавалі на раны апошнія сувоі кужалю... Янкоўскі....З белага кужалю Антось хоча пашыць сабе кашулю і нагавіцы. Бажко.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кужаль

  • 88 глушэць

    глушэць незак.
    Становиться более глухим.
    Ноч цішэла і глушэла і цяжэй налягала на зямлю. Колас. Чым далей падаваўся я ў гэты лес, тым усё болей глушэла. Колас. Гул глушэў, аддаляўся. Арабей. Мясціна проста на вачах глушэла. Ягоўдзік.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > глушэць

  • 89 сунічнік

    сунічнік, -у м.
    Заросли земляничного ягодника.
    Успомніць босага маленства дні, грыбныя пні, маліннік і сунічнік, і светляковыя агні, і поўныя крыніцы. Вітка....А мо, і мядзведзіха з дзецьмі таксама прыйдзе па суніцы, як Тонечка з мамай, - дык чым жа сунічнік гасцей пачастуе, калі ўсе суніцы з табой забяру я?!. Лойка. Сунічнікам акопы зараслі, і ягады чырвоныя паспелі. Грахоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сунічнік

  • 90 халасцякаваць

    халасцякаваць незак., разм.
    Жить холостяком, не иметь жены.
    Яшчэ тады, калі халасцякавалі ў цёці Каці, заўважаў Сцяпан, што Надзя неяк умела пражыць на сваю, намнога меншую, чым яго, зарплату, часам ён нават пазычаў у яе якую дзесятку. Гіль. Не доўга я халасцякаваў пасля ад'езду з Янкавін майго земляка, Сяргеева. Далідовіч. Халасцякаваў (Пятро Сухі) ледзь не да сарака. Парахневіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > халасцякаваць

  • 91 млён

    млён, -а м.
    Рукоятка для приведения в движение ручного жёрнова или соломорезки.
    Сымон трымаў у руках млён, а Мікола - грамнічную свечку. Свечка была мала чым менш ад млёна - палкі, якою круцяць жорны. Колас....П'яны, беспрытомны дзед, зачапіўшыся за парог, звіўся ў памялешніку, ды ўстаць яму ўжо не даў гэты цяжкі з булаватым канцом млён. Адамчык. Потым, ужо ўзяўшыся за млён, якім круцяць цяжкі камень жорнаў, (Яніна) хуценька глянула на яго цераз плячук і - от шаляніца-дзеўка! - паказала язык. Дайнека.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > млён

  • 92 маршалак

    маршалак, -лка м.
    Предводитель дворянства.
    Перад спраўднікам ён (Цімох) быў у протаіерэя, гарадскога галавы, маршалка і манастырскага настаяцеля. Мурашка. Скарына больш здагадаўся, чым пачуў, хто так мнагазвонна крочыць: пераможца пад Оршай, маршалак, гетман, князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі. Лойка. Маршалак Загорскі не абяцаў яму задаволіць просьбу, бо гэта абразіць пачуцці дваран. Караткевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > маршалак

  • 93 здоўжыцца

    здоўжыцца зак.
    Показаться слишком долгим.
    Далей была дарога, якая і не здоўжылася, і закончылася цёплай хатай, дзе былі дзеці, пляменнікі... Брыль. І, сёрбаючы булён, жуючы аладкі ці дранікі, ты зноў жа будзеш думаць, чым бы заняцца, што б такое знайсці рабіць, каб ані не здоўжыўся дзень... Сачанка. Былое здоўжылася ў сне: то дождж ідзе, то золь, то снег, то сонца ўстане над вадою. Стральцоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > здоўжыцца

  • 94 краска

    краска, -і ж.
    Полевой цветок.
    І адбылося тое, што наклікалі жужлівыя пчолкі, аб чым шапацелі сарамліва-ціха чараты з плюшнікам, чаго чакалі, ківаючы пекнымі галоўкамі, прырэчныя краскі. Мурашка. А пчолы з кожнай краскі збіралі мёд дзень цэлы. Пушча. Пазарасталі травою сцежкі суровай пары. Белыя, сінія краскі нашы схавалі сляды. Бялевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > краска

  • 95 посніца

    посніца, -ы ж. разм.
    Постная еда.
    Язэп, праз цябе, Язэп. І ты ведаеш, чым гэта пахне. Адзін бы я... ніколі ў свеце. Калі ж у хаце посніца. І то, каб не ты, ніколі б я не зачапіў. Пташнікаў. Добра яму, Марціну, быць прынцыповым, калі ў брата кожную раніцу есць бліны, а цяпер часта і скварку даюць. А ў іх, у Піліпчыкаў? Душацца посніцай - ён гэта ведаў. Каваленка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > посніца

  • 96 наўсцяж

    наўсцяж прысл.
    Во всех направлениях, в пределах обозримого пространства.
    А гул расце наўсцяж у цёмнай далі. Машара. Іх (машыны), не заязджаючы ў гараж, на палеткі павялі шафёры, дзе жыты высокія - наўсцяж копы, копы, мо вышэй, чым горы. Калачынскі. Чырвоным вокам мільгае прытушанае вогнішча, неба нібы выбеленае - наўсцяж засеяна дыяментамі-зоркамі. Навуменка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > наўсцяж

  • 97 папіхач

    папіхач, -а м., разм.
    Человек, вызывающий к себе презрение, которым помыкают, командуют.
    ...Сяк-так назбіраем на год хлеба; а то прызаробім часамі - так і жывецца. Не важна, бедна, затое незалежна; як і што захацеў - тое зрабіў. Не так - сваё дзела, асабістае. А ў горадзе? - папіхачом быць. Гартны. Чаму чалавек асуджаны быць пешкай, папіхачом, паслугачом уладара зямнога ці нябеснага? Лужанін. Хоць аканом і не пан, але звычайна ў такіх панскіх папіхачоў больш гонару, чым у саміх паноў. Чарнышэвіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > папіхач

  • 98 пачувацца

    пачувацца незак., разм.
    Чувствовать себя.
    Лабановіч пачуваўся добра і вольна і ўвесь час вёў размову то з гаспадарамі, то з паненкамі. Колас. Сымон Ракуцька пачуваўся так, быццам зараз лясне над ім гром. Чорны. Чаму я пачуваўся шчаслівым, забылася. Лужанін. А ў дрывотні я пачуваўся, далібог, лепей, чым прарок Іёна ў чэраве Левіяфана. Арлоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пачувацца

  • 99 аджон

    аджон, -у м., уст. Отработка на жатве или на поле за услугу, ссуду и под.
    Нехта тонкім голасам памагаў яму (Махлаку): - Не падацца, браткі, што гэта за работа! Куды ён улазіць, ці даўно сам у мяне на аджон картоплю сеяў! Чорны. Ніякі калгас не будзе пазычаць збожжа ў другім калгасе на аджон ці на адкос. Лужанін. Той, хто бярэ каня, павінен плаціць аджонам ці яшчэ чым. Каваленка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > аджон

  • 100 пістаноўка

    пістаноўка, -і ж. разм.
    Пистонное ружьё.
    Як бы там ні было, але ў шапцы сапраўды можна было знайсці і люльку, і лусту хлеба, і запасы шроту, і ўсякія іншыя прыпасы для лесніковай пістаноўкі. Лынькоў. Толькі трэба будзе перазарадзіць нашы дапатопныя пістаноўкі... Танк. Антон стаяў і думаў, чым набіта яго пістаноўка. Грамовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пістаноўка

См. также в других словарях:

  • чым-кара — арт. дәр. Кара …   Татар теленең аңлатмалы сүзлеге

  • чым — (Түрікм., Небид.) тым. Жүннің ч ы м ағы да болады (Түрікм., Небид.) …   Қазақ тілінің аймақтық сөздігі

  • Волочебный обряд — Ф. Н. Рисс. Скоморохи в деревне. 1857 Волочебный обряд (волочёбный обряд) обход домов в пасхальное вос …   Википедия

  • Кеминский район — Кемин району Страна Киргизия Статус район Входит в Чуйскую область Административный центр …   Википедия

  • Цимла — река с таким названием протекает по территории Ростовской области. Гидроним Цимла известен по «Книге Большому чертежу», составленной в 1627 году (сохранилась в списках 60 х годов XVII века и более поздних): «пала в Дон речка Цымла», «ниже Цымлы»… …   Топонимический словарь Кавказа

  • Партизанское движение в Белоруссии во время Великой Отечественной войны — …   Википедия

  • анижли — зл. чым, але, перш чым …   Старабеларускі лексікон

  • залецати — (залицати) 1. ухваляць, праслаўляць, станоўча адзывацца аб кім н., чым н.; 2. загадваць, прасіць аб чым н., раіць, завяшчаць …   Старабеларускі лексікон

  • залицати — залецати (залицати) 1. ухваляць, праслаўляць, станоўча адзывацца аб кім н., чым н.; 2. загадваць, прасіць аб чым н., раіць, завяшчаць …   Старабеларускі лексікон

  • згодливе — прысл. 1. згодна, мірна, аднадушна; 2. аднолькава, аднастайна; 3. зладжана, спраўна; 4. у знач. прыназ. згодна з чым н., у адпаведнасці з чым н …   Старабеларускі лексікон

  • Горецкий, Максим — [1893 ] белорусский писатель. Род. в бывш. Могилевской губ., в семье крестьянина. Образование получил в землемерно агрономической школе в г. Горках, к рую окончил в 1913. В войну 1914 был мобилизован. Свою литературную деятельность Г. начал в… …   Большая биографическая энциклопедия

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»