Перевод: с белорусского на русский

с русского на белорусский

двор

  • 21 цвінтар

    цвінтар, -а м.
    1. Огороженное место около церкви, церковный двор.
    Да Антося даходзілі вясёлыя галасы дзяцей, якія гулялі на цвінтары, бегаючы вакол царквы з агеньчыкамі. Гартны. Увесь цвінтар застанаўляўся фурманкамі, на свята ўвабраныя людзі вёрст за дваццаць ехалі на фэст. Мурашка.
    2. Церковное кладбище.
    На цвінтары былі пахаваны знакамітыя духоўныя асобы, тут расло многа язміну, бэзу. Скрыган. Але на цвінтары, пад гэтай ліпай, спіць вечным сном Заброцкі. Зуёнак.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > цвінтар

  • 22 падворак

    падворак, -рка м., разм.
    Двор около дома.
    У істопцы яны з'елі рэшту таго куліча з малаком, і Пятрок пайшоў на падворак. Быкаў. Падмецены чыста падворак, ніякай нідзе пацярухі... Русецкі. Калі ўжо не мог валачы ног ды пачуў пеўняў і зразумеў, што ўжо раніца, выбраў хутар, які стаяў далей ад іншых, падкраўся да падворка, залез у гумно. Карпюк.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > падворак

  • 23 мураванка

    мураванка, -і ж. разм.
    Постройка из камня или кирпича.
    Ад акадэміі запомніўся шырокі двор з двухпавярховымі мураванкамі шэрага казённага тыпу... Скрыган. А там-сям аднаўлялі больш-менш прыдатныя для жытла мураванкі. Лужанін. Мураванка стаіць пры садку ў рабінах і ясакарах, як прыгажосць не губляецца, не нікне. Янкоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > мураванка

  • 24 шыбаваць

    шыбаваць незак., разм.
    Быстро, стремительно идти.
    Міхал злез з воза, кінуў вокам, у двор шыбуе мерным крокам. Колас. Коля, які цяпер, маючы надзею, што гэта яго бацька таемна з'явіўся і жыве ў крайняй ад лесу старой трохаконнай хаце, шыбаваў сюды, азіраючыся і дробна перабіраючы нагамі. Чорны....У тым баку я нікога не бачу, акрамя палітрука, які шыбуе полем, высока ўзмахваючы кульбакаю. Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > шыбаваць

  • 25 весніцы

    весніцы, -ніц, адз. няма. Ворота во двор или со двора в огород, поле.
    У весніцах стары цвыркун пілуе марш на скрыпцы. Вітка....Выйшаўшы за весніцы, Зазыба павярнуў у завулку да могілак, адкуль вяла сцежка паўз вёску. Чыгрынаў. Ах, ах, ды ў гэтым месяцы яшчэ забіты весніцы, марозам прымарожана, прымружана шчэ лужына завейлівым сняжком. Стральцоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > весніцы

  • 26 знерухомець

    знерухомець зак.
    Стать неподвижным.
    Усё знясілела і знерухомела, нішто нідзе не шурхне, нават лісток на неспакойнай прырэчнай таполі і той не можа зварухнуцца. Лужанін. Касцы знерухомелі, бліжнія моўчкі ўторкнулі ў пожню косы, дальнія яшчэ дакошвалі рады, але па адным ішлі да ельніку - ужо зразумелі, што сталася. Быкаў. Другі раз вярнуўшыся ў двор, зачыніў на жардзіну вароты, на кручок - хвортку, падышоў да плота, каб пералезці цераз яго на вуліцу, ускінуў на плот рукі і знерухомеў: на слупе сядзела кошка. Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > знерухомець

  • 27 дзядзінец

    дзядзінец, -нца м.
    Огороженный двор вокруг какого-либо строения.
    Прайшоўшы праз невялічкі, абгароджаны дзядзінец, абросшы густа крапівою і палыном, ён увайшоў у хату. Бядуля. Чалядня стаяла ў самым канцы дзядзінца, побач са стайнямі і аборамі. Якімовіч. Крычаць і смяюцца мужчыны, калёсы нахіляюцца, і Алёша падае ў траву на дзядзінец. Пташнікаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > дзядзінец

  • 28 гарахавінне

    гарахавінне (гарохавінне, гарашыны) гарахавінне, -я н. гарохавінне, -я н.
    і гарашыны, -шын, адз. няма. Гороховая солома.
    На грукат хатніх дзвярэй на палку зашамацела перацёртым гарахавіннем старая Мондрыха. Адамчык. Кастусю ж чамусьці прыйшло ў галаву ратаваць гарахавінне, пасланае ў ложку. С.Александровіч. У развалах на гарохавінні ляжыць ва ўсёй сваёй дванаццаціпудовай красе ружовая ад холаду, перацягнутая двума пастронкамі адстаўная свінаматка. Брыль. У яго (Юркі) было поўнае падпашша намалочанага гарохавіння. Пташнікаў. Але біч не дае моцнага груку, пасад толькі што пасаджан, і біч толькі шастае, падаючы на сухія натапытаныя гарашыны. Крапіва. Выносім на двор і праветрываем старыя гарашыны з ложкаў. Васілевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > гарахавінне

  • 29 гарохавінне

    гарахавінне (гарохавінне, гарашыны) гарахавінне, -я н. гарохавінне, -я н.
    і гарашыны, -шын, адз. няма. Гороховая солома.
    На грукат хатніх дзвярэй на палку зашамацела перацёртым гарахавіннем старая Мондрыха. Адамчык. Кастусю ж чамусьці прыйшло ў галаву ратаваць гарахавінне, пасланае ў ложку. С.Александровіч. У развалах на гарохавінні ляжыць ва ўсёй сваёй дванаццаціпудовай красе ружовая ад холаду, перацягнутая двума пастронкамі адстаўная свінаматка. Брыль. У яго (Юркі) было поўнае падпашша намалочанага гарохавіння. Пташнікаў. Але біч не дае моцнага груку, пасад толькі што пасаджан, і біч толькі шастае, падаючы на сухія натапытаныя гарашыны. Крапіва. Выносім на двор і праветрываем старыя гарашыны з ложкаў. Васілевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > гарохавінне

  • 30 гарашыны

    гарахавінне (гарохавінне, гарашыны) гарахавінне, -я н. гарохавінне, -я н.
    і гарашыны, -шын, адз. няма. Гороховая солома.
    На грукат хатніх дзвярэй на палку зашамацела перацёртым гарахавіннем старая Мондрыха. Адамчык. Кастусю ж чамусьці прыйшло ў галаву ратаваць гарахавінне, пасланае ў ложку. С.Александровіч. У развалах на гарохавінні ляжыць ва ўсёй сваёй дванаццаціпудовай красе ружовая ад холаду, перацягнутая двума пастронкамі адстаўная свінаматка. Брыль. У яго (Юркі) было поўнае падпашша намалочанага гарохавіння. Пташнікаў. Але біч не дае моцнага груку, пасад толькі што пасаджан, і біч толькі шастае, падаючы на сухія натапытаныя гарашыны. Крапіва. Выносім на двор і праветрываем старыя гарашыны з ложкаў. Васілевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > гарашыны

  • 31 падруба

    падруба, -ы ж.
    Нижнее бревно в срубе.
    Саўка зайшоў з другога боку хлява. У яго ўжо быў на прымеце камень пад падрубаю. Колас. Пачаліся допыты: адзін, слабейшы, не вытрываў і сканаў, а Хведзька з таварышам падкапаліся пад падрубу. Лужанін. Едкі пыл лез у горла, сцінаў дух, але яна (Таквіля) грабла, спадзеючыся, што вылезе яшчэ пад падрубу туды на двор, дзе знойдзе які ратунак і збавенне. Адамчык.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > падруба

  • 32 узболатак

    узболатак, -тка м. абл.
    Край болота.
    Бліжэй да станцыі, на ўзболатку, стаяў зялёны, засаджаны дзічкамі двор старога Язэпа, местачковага грамацея. Навуменка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > узболатак

  • 33 хартоўня

    хартоўня, -і ж.
    Помещение для борзых собак.
    Мякка, нячутна (хорт) падышоў да столу, задраў вострую морду, схапіў у шырачэнную зяпу зайцаву галаву і шмыгнуў з сваім радым сябрам на двор у хартоўню. Гарэцкі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > хартоўня

  • 34 скварыць

    скварыць незак.
    Жарить на огне (сало, жир и под).
    І нос яго не ашукае, вядзе, як компас, у той двор, дзе гаспадыня запраўская пячэ бліны і скварыць здор. Колас. Я рад, што было мне суджана вырасці у той жа хаціне, дзе ты ўладарыла, дзе спраўна так грэла, пякла і скварыла. Вярцінскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > скварыць

  • 35 панадворак

    панадворак, -рка м. абл.
    Двор возле дома.
    І калі запахне кропам, тады, здаецца, устае ў ваччу сонечная-сонечная раніца, калі трапечуцца кропелькі расы на кветках, калі зямля на панадворку яшчэ зябкая ў цяньку, прыемна дакранацца да яе босай нагой. Лынькоў. Гарэзным свавольнікам выскаквае ён (вецер) з-за вуглоў на цесны панадворак, цярэбіць саламяную страху хлеўчука. Быкаў. Цімоха яшчэ да сонца знікаў са свайго двара - балазе кусты падыходзяць як не пад самыя яго сенцы; яму вельмі лёгка было, выйшаўшы на панадворак, нырнуць у іх незаўважна. Сіпакоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > панадворак

  • 36 брама

    брама, -ы ж.
    Главный въезд во двор, город, усадьбу, на завод и др. в виде двухстворчатых, крытых сверху ворот.
    Вось гуляе багач, аж палац той дрыжыць, а пад брамаю плач - там сіротка стаіць. Купала....Некаторай ночы на горад меўся быць напад нейкіх грабежнікаў, а мнішка з кляштара мела ад бога шчасце наперад усё ведаць і, выйшаўшы ўночы за кляштарную браму, адным словам сваім выратавала горад ад вялікага няшчасця. Чорны. Маладыя людзі ішлі пад арку брамы, і Андрэй ішоў наперадзе, спінаю адчуваючы позірк жанчыны. Караткевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > брама

  • 37 тыдняваць

    тыдняваць незак.
    Заниматься чем-либо в течение недели.
    З самага ранку загадаў ён (Сабастыян) пастушку, якому была чарга цяпер тыдняваць у яго, падмесці двор. Чорны.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > тыдняваць

  • 38 бяздоглядны

    бяздоглядны, -ая, -ае.
    Лишённый опеки, присмотра, ухода.
    А на шчодрых калісьці градах зялёная дзікасць ажно ўшчацінілася знізу ў лістоту яблыняў, абвіслую пад цяжарам бяздоглядных белых наліваў, штрыфлінгаў, антонавак... Брыль. Тут якраз у двор забягае сабака Жук, бяздоглядны валацуга, з надзеяй пачаставацца. Лужанін.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > бяздоглядны

  • 39 dedinece

    паперть, огороженный двор

    Беларуска (лацінка)-рускі слоўнік і слоўнік беларускай кірыліцы > dedinece

  • 40 dym

    кір. дым
    дым; крестьянский двор

    Беларуска (лацінка)-рускі слоўнік і слоўнік беларускай кірыліцы > dym

См. также в других словарях:

  • двор — двор/ …   Морфемно-орфографический словарь

  • ДВОР — муж. место под жилым домом, избой, с ухожами и оградой, забором; ·собств. простор между всеми строениями одного хозяйства; в деревнях, дом, изба, дым, тягло, семья, с жильем своим. Место во дворе, под жилой дом с ухожами, усад. Жить с кем двор… …   Толковый словарь Даля

  • двор — 1. ДВОР, а; м. 1. Участок земли при доме, огороженный забором или стенами зданий. Въехать во д. Вход в дом со двора. 2. Крестьянский дом со всеми хозяйственными постройками; отдельное крестьянское хозяйство. Деревня в триста дворов. 3. Помещение …   Энциклопедический словарь

  • ДВОР — ДВОР, двора, муж. 1. Внутренний участок земли, расположенный между домовыми постройками одного владения. Въехать во двор. Вход со двора. Крытый двор. 2. Крестьянский дом со всеми хозяйственными пристройками и службами. || Отдельное крестьянское… …   Толковый словарь Ушакова

  • двор — ДВОР, двора, муж. 1. Внутренний участок земли, расположенный между домовыми постройками одного владения. Въехать во двор. Вход со двора. Крытый двор. 2. Крестьянский дом со всеми хозяйственными пристройками и службами. || Отдельное крестьянское… …   Толковый словарь Ушакова

  • ДВОР — 1) огороженный участок земли при доме, на котором расположены хозяйственные постройки; употребляется также в значении хозяйства в широком смысле: крестьянский двор, колхозный двор.2) В России до 1917 хозяйство крестьян или посадских людей как… …   Большой Энциклопедический словарь

  • двор — гостиный двор, заезжий двор, двор о двор, ко дворам, не ко двору, ни двора, ни кола, ни куриного пера, отступить на попятный двор, постоялый двор.. Словарь русских синонимов и сходных по смыслу выражений. под. ред. Н. Абрамова, М.: Русские… …   Словарь синонимов

  • двор — [территория] сущ., м., употр. очень часто Морфология: (нет) чего? двора, чему? двору, (вижу) что? двор, чем? двором, о чём? о дворе; мн. что? дворы, (нет) чего? дворов, чему? дворам, (вижу) что? дворы, чем? дворами, о чём? о дворах 1. Двор это… …   Толковый словарь Дмитриева

  • двор — ДВОР, а, муж. 1. Участок земли между домовыми постройками одного владения, одного городского участка. Детская площадка во дворе. 2. Крестьянский дом со всеми хозяйственными постройками, отдельное крестьянское хозяйство. Деревня в сто дворов. 3.… …   Толковый словарь Ожегова

  • ДВОР — ДВОР, 1) до 1917 хозяйство крестьян или посадских людей как единица учёта, обложения повинностями и т. п. 2) На Руси всякое казённое или общественное здание или заведение (Гостиный Д., Колымажный Д., Мытный Д., Печатный Д., Пушечный Д., Сытный Д …   Русская история

  • ДВОР 1 — ДВОР 1, а, м. Толковый словарь Ожегова. С.И. Ожегов, Н.Ю. Шведова. 1949 1992 …   Толковый словарь Ожегова

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»