Перевод: с белорусского на русский

с русского на белорусский

Янкоўскі

  • 1 гміна

    гміна, -ы ж.
    Административно-территориальная единица в Польше; административный центр такой единицы.
    Была і ў гміне, і ў павеце, у розных следчых і паноў і абхадзіла на ўзві-вецер нямала панскіх устаноў. Колас. Быў такі загад з гміны: бяліць платы, хаты і каміны. Адамчык. Пазіраем то на гміну, то на войтаву хату, яна побач у садку стаяла. Янкоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > гміна

  • 2 рухавіць

    рухавіць незак.
    Заставлять двигаться, приводить в движение.
    Міхасёнак не раз ехаў на такім кані, які ішоў з нізка апушчанаю галавою і неахвотна пераходзіў на бягу; такога крыху ажыўляў і рухавіў бізун, але не вельмі. Янкоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > рухавіць

  • 3 сенаваць

    сенаваць незак.
    Заготавливать сено.
    Дзень той выдаўся сухі і ветраны - ужо сенавалі. Адамчык. Тое балота - бралі на часць, сенавалі - рабілі сена. Янкоўскі. - Дык не ведаеш, дзе Сідарук? - На лузе, - падказаў Вяртун, які ўсё заўсёды пра ўсіх ведаў. - Сянуе ўжа каторы дзень. Далідовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сенаваць

  • 4 навуковец

    навуковец, -оўца м., разм.
    Человек, занимающийся наукой.
    Зяць яго, вядомы навуковец і паэт з першага пакалення беларускіх савецкіх інтэлігентаў, гадоў некалькі быў маім суседам па пад'ездзе. Брыль. Замяніла (аспірантка) іншым, новым сказам з артыкула, пацверджанага аўтаравым подпісам і аўтаравым званнем навукоўца. Янкоўскі. Цалюткімі днямі на калгасных палях сунуцца ўслед за грузавымі машынамі купкі вучняў, студэнтаў, рабочых, навукоўцаў... Гігевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > навуковец

  • 5 мураванка

    мураванка, -і ж. разм.
    Постройка из камня или кирпича.
    Ад акадэміі запомніўся шырокі двор з двухпавярховымі мураванкамі шэрага казённага тыпу... Скрыган. А там-сям аднаўлялі больш-менш прыдатныя для жытла мураванкі. Лужанін. Мураванка стаіць пры садку ў рабінах і ясакарах, як прыгажосць не губляецца, не нікне. Янкоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > мураванка

  • 6 скалка

    скалка, -і ж.
    Капля жира на поверхности воды или жидкой еды.
    Не давялося яму, беднаму (Трахіму), і разу глытнуць. А такая была на погляд капуста смачная, харошая, з бліскучымі скалкамі. Калюга. Кастусёвы абеды ўсім прыйшліся па густу: і крупнік густы, скалкі плаваюць, і дабаўка ёсць. С.Александровіч. Абмакне (гаспадар) крышан хлеба ў крупнік ці ў капусту са скалкамі, ці ў іншае што, аднясе пад самы парог, хлеба пакладзе каля чарапка... Янкоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > скалка

  • 7 стаўпец

    стаўпец, -пца м.
    Колодка в граблях, на которую набиваются зубья.
    Пад плотам, ля карыта... ляжыць абкоранае грабільна і некалькі неабструганых стаўпцоў - гэта дзед некалі збіраўся майстраваць на пакос граблі, дык так і не зрабіў іх, памёр... Сачанка. Ля сажалкі, абапёршыся на стаўпец грабель, як бы нечым устрывожаная, стаяла Зоня. Адамчык. Тата зрабіў мне. Грабільначка, стаўпец і зубы шклом абгладзіў, пахарашыў. Янкоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > стаўпец

  • 8 падпінак

    падпінак, -нка м. абл.
    Ремень в упряжи.
    (Юрка) падбягае да Смыка, папраўляе хамут, выцягвае грыву з-пад мокрага лямца, адпускае ніжэй падпінак... Пташнікаў. І пайшоў дзед. Каб падцягнуць падпінак, адвязаць ад дрэўца лейцы, ехаць дадому. Янкоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > падпінак

  • 9 кужаль

    кужаль, -ю м.
    1. Очёсанный лён.
    А сцюдзёнай зімой у хаціне курной кужаль прала, снавала і ткала. Купала. Бацька полаз габлюе, а маці аж да поўначы кужаль прадзе. Бялевіч. Домна ўсяляк хацела навучыць сваіх дачок прасці кужаль ды ткаць... Парахневіч.
    2. Тонкий холст, вытканный из льняных ниток.
    Нарэшце, сабраліся ўтрох, каб завітаць туды, дзе былі нашы сцежкі-дарожкі, дзе былі нашы стаянкі, дзе вёскі, у якіх паілі нас малаком, кармілі, чым было ў каго, дзе аддавалі на раны апошнія сувоі кужалю... Янкоўскі....З белага кужалю Антось хоча пашыць сабе кашулю і нагавіцы. Бажко.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кужаль

  • 10 гарбузік

    гарбузік, -а м.
    Семечко тыквы.
    На шапцы «ожэл бялы», блішчаць гузікі - чыноўнік зноў на скверы лушчыць гарбузікі. Чарот. Яны (цёткі) хавалі яму, Ясю, выспеленыя і падсмажаныя гарбузікі. Янкоўскі....У тых мяшэчках, або рукаўчыках, як яна звала, маці хавала на гасцінец дзецям гарбузікі, семечкі, арэхі, высушаныя макаўкі... Марціновіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > гарбузік

  • 11 прычолак

    прычолак, -лка м. абл.
    Усечённый сверху скат четырёхскатной крыши.
    - То заходзьце онь у гэну хату з прычолкамі, - праз дым паказалі Зубрыцкаму асядласць баркаўскога багатыра. Калюга. Запечны абібок - наш кот Цімох - знайшоў ужо сухое месца на прычолку страхі і шчасліва мурлыча пад промнямі ласкавага сонца. Брыль. Прыгарадная, невялікая, з хораша памаляванымі частаколамі і прычолкамі, і аканіцамі вёска. Янкоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > прычолак

  • 12 прадажнік

    прадажнік, -а м.
    Человек, продавшийся за обещание, вознаграждение.
    Гэта быў стары, месцамі крануты іржой сямізарадны наган, якім мы ў сваёй вёсцы яшчэ да роспуску кампартыі і камсамола палохалі штрэйкбрэхераў ды розных іншых прадажнікаў. Карпюк. А часам падае руку з усмешкаю сяброўскай місіі прадажнік той, што на вяку ў мяне не вымаліць амністыі. Пысін. З легенды засталіся: Юда - здраднік, прадажнік; срэбранікі - плата за здраду... Янкоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > прадажнік

  • 13 зломак

    зломак, -мка м.
    1. Сломанная вещь.
    Узяў (дзед) куцую пілу - зломак, што з доўгае і з вузкае, з прыкляпаным у кузні вухам. Была некалі доўгая, але і зрэзалася і пераламалася. Янкоўскі. За плячыма ў яго (Міхася) была невялічкая торба з хлебам і салам, у кішэні - старая-старая брытва-зломак. Сабаленка.
    2. Слабый, надорвавшийся на работе человек.
    Не было і як адпачываць: дзе ты будзеш сядзець зломкам, калі ўсе ў полі, па лузе, у клопаце. Мележ. - А цяпер вось на мяне хочуць узваліць ношу, ды я баюся... - Не бойся, таварыш Гжэсяк, пацягнеш, не зломак. Дамашэвіч. Маладая яшчэ баба, не зломак і карову трымаць. Гігевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зломак

  • 14 крывянка

    крывянка, -і ж. разм.
    Кровяная колбаса.
    ...Пасярод стала з вялізнай глінянай міскі дыхала пахучай парай бялюткая рассыпчатая бульба, а побач на патэльні яшчэ сквірчэла крывянка. Шамякін. Аднойчы ўвечары Юзік расказваў, што ў яго дома прасцей з кабанінаю: заколюць кабана, не пэцкаюцца з крывянкамі, крупянкамі, усякімі там сальцісонамі, кумпякамі. Янкоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > крывянка

  • 15 нахмарыцца

    нахмарыцца (нахмарыць) зак., безас. Затянуться тучами.
    Рыгор успрыняў гэта, як нешта немінучае і даўно для яго вырашанае, нібы гэта Шура сказала, што на дварэ пайшоў дождж, калі ён сам бачыў, што нахмарылася, і чакаў гэтага дажджу. Крапіва. Ясным летнім днём прыпарыла, нахмарылася, пракаціўся гром па небе, па лесе, па траве, па рэчцы Шачы. Бялевіч. Прыпарыла, нахмарыла, яшчэ не загрукатала над галавою, але без памылкі бачыў, што неўзабаве ўдарыць пярун і лупане навальнічны дождж. Янкоўскі. Неба нахмарыла. Бачыш? Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > нахмарыцца

  • 16 нахмарыць

    нахмарыцца (нахмарыць) зак., безас. Затянуться тучами.
    Рыгор успрыняў гэта, як нешта немінучае і даўно для яго вырашанае, нібы гэта Шура сказала, што на дварэ пайшоў дождж, калі ён сам бачыў, што нахмарылася, і чакаў гэтага дажджу. Крапіва. Ясным летнім днём прыпарыла, нахмарылася, пракаціўся гром па небе, па лесе, па траве, па рэчцы Шачы. Бялевіч. Прыпарыла, нахмарыла, яшчэ не загрукатала над галавою, але без памылкі бачыў, што неўзабаве ўдарыць пярун і лупане навальнічны дождж. Янкоўскі. Неба нахмарыла. Бачыш? Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > нахмарыць

  • 17 люднець

    люднець незак., разм.
    Становиться людным.
    Кнігарні. Яны ў нас, дзякаваць нам самім, багацеюць і харашэюць, люднеюць. Янкоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > люднець

  • 18 пер'е

    пер'е, пер'я, н., зб. разм.
    Зелёные листья лука или чеснока.
    ...Туды, у мястэчка, нарваўшы кошык салаты і нашчыпаўшы маладога пер'я цыбулі, хадзіла мая маці... Адамчык. Кася, калі не забыліся, якраз у гародзе калупалася (ці гарбузы папраўляла, ці пер'е часнаковае звязвала, ці што ёй там трэба было)... Янкоўскі. Яе (бульбу) добра пасыпаць соллю і есці сухама ці нашчыпаць звялага пер'я цыбулі і кусаць з ёю. Далідовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пер'е

  • 19 кабета

    кабета, -ы ж. разм.
    Замужняя женщина.
    Зрэдку мільгане якая кабета з вёдрамі ды прабяжыць хлапчук, што падняўся з ложка ўслед за маці. Хадкевіч. На пярэдняй лаўцы драмала кабета, побач сядзеў падлетак, гадоў яму шаснаццаць-семнаццаць. Янкоўскі. Чамусьці мой позірк упаў на чалавека ў белым палітоне, што, стоячы ў тамбуры, падаваў з вагона чамаданы і наладаваныя сеткі тоўстай, расфуфыранай кабеце. Сачанка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кабета

  • 20 сенаванне

    сенаванне, -я н.
    Заготовка сена.
    ...Не закончана сенаванне, а ўжо асыпаецца жыта, не закончана жніво, а ўжо, бачыш, падганяе бульба. Сіпакоў. Не толькі не хацеў, а і не мог я губляць набыткаў на пастухоўстве і на сенаванні, на вучобе і на будоўлі - спрыту, лёгкасці, рухавасці. Янкоўскі. Тады яшчэ цікавей ішло сенаванне. Ягоўдзік.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сенаванне

См. также в других словарях:

  • Янко — Янко  фамилия. Известные носители: Владимир Владимирович Янко (р. 1949) советский, российский хоккеист (хоккей с мячом) и тренер. Марк Янко (р. 1983) австрийский футболист. Марсель Янко (1895 1984) художник и писатель, один из… …   Википедия

  • Янко Т. Ф. —         Тамара Фёдоровна (р. 24 VI (7 VII) 1912, ст. Жмеринка, Херсонской обл.) сов. певица (меццо сопрано). Нар. арт. РСФСР (1977). Чл. КПСС с 1954. В 1939 окончила Моск. консерваторию по классу пения у К. Н. Дорлиак. С 1938 солистка Муз. т ра… …   Музыкальная энциклопедия

  • ЯНКО — (Janko), Пауль фон, род. 1856 в Тотисе (Венгрия), сын управляющего имениями гр. Эстергази, Михаила ф. Я.; учился 2 венском политехникуме и консерв. (ученик Ганса Шмита, И. Кренна и Ант. Брукнера), а 1881–82 еще на математ. факультете… …   Музыкальный словарь Римана

  • Янко Типсаревич — Гражданство  Сербия Место проживания Белград, Сербия …   Википедия

  • Янко Тамара Фёдоровна — (1912 1988), певица (меццо сопрано), педагог, народный артист РСФСР (1977). Ученица К. Н. Дорлиак. В 1937 77 солистка Музыкального театра им. Станиславского и Немировича Данченко. Профессор ГИТИСа (с 1983). Государственная премия СССР (1952) …   Энциклопедический словарь

  • Янко Тамара Фёдоровна — (1912—1988), певица (меццо сопрано), педагог, народная артистка РСФСР (1977). Ученица К. Н. Дорлиак. В 1937—77 солистка Музыкального театра имени Вл. И. Немировича Данченко (с 1941 Музыкальный театр имени Станиславского и Немировича… …   Большой Энциклопедический словарь

  • Янко, Марсель — Марсель Янко Дата рождения: 24 мая 1895 …   Википедия

  • Янко, Марк — В Википедии есть статьи о других людях с такой фамилией, см. Янко. Марк Янко …   Википедия

  • Янко, Владимир Владимирович — В Википедии есть статьи о других людях с такой фамилией, см. Янко …   Википедия

  • Янко, Пауль фон — á Для термина этой статьи надо поставить правильное ударение. В Википедии есть статьи о других людях с такой фамилией, см. Янко. Пауль фон Янко Paul von Jankó Дата&# …   Википедия

  • Янко, Михаил Егорович — Михаил Егорович Янко Дата рождения 18 августа 1922(1922 08 18) Место рождения село Всеволодовка, Казахская ССР, РСФСР …   Википедия

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»