Перевод: со всех языков на все языки

со всех языков на все языки

Пальчэўскі

  • 1 хіб

    хіб, -а м.
    1. Передняя часть хребта животных.
    Кіяш выскаліў зубы; бліскучая гладкая шэрсць на хібу пастала стырчмаком. Мурашка.
    2. Щетина на хребте.
    Як дзікі кабан, наставіўшы хіб, (месяц) хацеў рынуцца і распароць адвіслы жывот чарназорнаму небу... Баранавых. Кураглядаў пагладзіў Дзіка па паднятым чорным хібе - той супакоіўся і апусціўся на падлогу. Далідовіч.
    3. Верхний край чего-либо на стыке, гребне и под.
    Сарваўшы кастрыцу з хіба, вецер адарваў паплеціну і раскрыў цэлы рад саломы. Пальчэўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > хіб

  • 2 падсівіць

    падсівіць зак.
    Слегка забелить молоком.
    Хлопчыку бралі штодня ў Анэты, прыбіральшчыцы, кварту малака. Іншы раз, калі выходзіла, яна з ласкі прыносіла лішнюю шклянку падсівіць крупнік. Пальчэўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > падсівіць

  • 3 вырай

    вырай, -раю м.
    1. Тёплые страны, куда летят зимовать перелётные птицы.
    Сёння зноў, як з выраю птах немалады, на спатканне шчырае прыляцеў сюды я - з былымі справамі... Куляшоў. Па светлыя прысмеркі, ціхія золкі паспяшалася ў вырай ластаўка. Барадулін. Калі з выраю птушка вяртаецца ў свой небасхіл - у яе ўжо не два, а мільёны крыл. Сіпакоў.
    2. Стая перелётных птиц.
    Высокі вырай - на познюю восень, - кажуць людзі і доўгімі позіркамі праводзяць сваіх «журкаў» у дарогу. Пальчэўскі. Над намі - жураўліны вырай. Танк. Другія (хмары) напаміналі стада аграмадных белых сланоў з адрэзанымі хобатамі, іншыя выглядалі вялізным выраем нязнаных велічэзных птахаў. Бядуля.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > вырай

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»