-
21 вятрыска
вятрыска, -і м.Резкий, холодный, колючий ветер.Шчасця міг кароткі не меркне ў снах ружовакрылых дзівам, калі на захад гоніць хмар чародкі вятрыска... Звонак. Нізавыя парывы вятрыскі раскалыхалі вялікія, у рост чалавека, хвалі. Караткевіч. Стала не відна белага свету, выў і скавытаў вятрыска, імкліва падаў снег. Чарнышэвіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > вятрыска
-
22 стаеннік
стаеннік, -а м.Лошадь, предназначенная только для выезда, а не для работы.І мой Гняды хвост угору задраў, нібы стаеннік які! Чарнышэвіч. Не ўцярпеў панскі паляўнічы і расказаў людзям, што князь толькі на стаенніку гарцуе, а стралок з яго няўдалы. С.Александровіч. Стаеннікі раздражнёна махалі хвастамі, адганяючы мух і сляпнёў, якія наляцелі і сюды, у халаднаватую крыху канюшню. Сіпакоў.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > стаеннік
-
23 алей
алей, алею м.Подсолнечное масло.І што найбольш падабалася яму (бацьку) у пана Халяўскага - гэта яда: кожны дзень на абед боршч і каша, з салам ці з алеем, а на вячэру - гарохавы суп. Гарэцкі. На ўсім гэтым гарнітуры штодзённа прыбывала плям ад салідолу, аўтолу і алею. Чарнышэвіч. І дранікі з раніцы ў печы прэюць, хоць на алеі, але смачныя. Грахоўскі. -
24 непярэліўкі
непярэліўкі (непераліўкі) непярэліўкі, -лівак непераліўкі, -лівак адз. няма разм.Плохо дело, безвыходное положение.Начальства зірнула, бачыць - непярэліўкі. Лужанін. Халуста зразумеў, што тут непярэліўкі, і адступіў. Чарнышэвіч. Цяпер пану непярэліўкі! Застанецца ён без сена і без барышу. Якімовіч. Няма чаго сёння, калі панам непераліўкі, да трудзяшчых хінуцца. Каваленка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > непярэліўкі
-
25 непераліўкі
непярэліўкі (непераліўкі) непярэліўкі, -лівак непераліўкі, -лівак адз. няма разм.Плохо дело, безвыходное положение.Начальства зірнула, бачыць - непярэліўкі. Лужанін. Халуста зразумеў, што тут непярэліўкі, і адступіў. Чарнышэвіч. Цяпер пану непярэліўкі! Застанецца ён без сена і без барышу. Якімовіч. Няма чаго сёння, калі панам непераліўкі, да трудзяшчых хінуцца. Каваленка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > непераліўкі
-
26 слібізаваць
слібізаваць незак., разм.Читать по слогам.У Кастуся «Родное слово»; ён слібізуе ўсё нанова, але склады штось не выходзяць і хлопца ў злосць адно прыводзяць. Колас. На словах з «Слоўніка замежных слоў» ён (сакратар) трымаўся, слібізаваў па складах і наракаў на члена бюро... Калюга. Я сядзеў на печы і слухаў, як вучні слібізуюць склады, чытаюць, вучаць табліцу множання, і ўсё гэта ўголас. Чарнышэвіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > слібізаваць
Страницы
- 1
- 2