Перевод: с белорусского на русский

с русского на белорусский

лужанін

  • 101 недапрадак

    недапрадак, -дка м. абл.
    Клок кудели, оставшийся после прядения на пряслице.
    Бародка ў яго (дзеда) такая рэдкая і мякенькая, як недапрадак кудзелі на прасніцы: скублі-скублі, пралі-пралі ды, паленаваўшыся, кінулі на смех дзесятак валасін. Лужанін.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > недапрадак

  • 102 пагатоў

    пагатоў прысл.
    Тем более.
    Каб баржджэй уціхамірылася, ніколі Зэнка мацеры не супярэчыў. Гэты ж раз - і пагатоў. Калюга....Адгэтуль штурмаваць Берлін адна флацілія хадзіла. У мірным часе пагатоў вось гэты шлях, сяброўскі, блізкі, вядзе цябе да берагоў і чарнаморскіх і балтыйскіх. Лужанін. У маладосці не давялося абзавесціся сям'ёй, а пад старасць і пагатоў. Кулакоўскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пагатоў

  • 103 пошум

    пошум, -у м., разм.
    Тихий шум.
    Зайграй жа пра новыя дні маладыя, пра наш адваёваны край, пра пошумы ніваў і былі лясныя зайграй жа, Даніла, зайграй! Пестрак. Не ўціхайце ж, бярозы, шуміце, каб яшчэ доўга чулі ў вашым пошуме людзі галасы ўсіх, каму жылося тут горка і беспатольна. Лужанін. У святаянскую ноч сярод змрочнага пошуму лістоты і еркатання ваўкалакаў хмары раптам чырванелі ад жару... Карпюк.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пошум

  • 104 каліва

    каліва, -а н.
    Отдельно взятое растение, стебель, зернышко и т.д.
    Мабыць, нуду такую самую адчувалі і каровы, бо глыбакадумна галовы паспушчалі; рэшта нюхаюць траву, нехаця выбіраючы па каліву. Мурашка. Марына і Малевіч прайшліся па бакавой алеі, з'елі марожанага, дасталі з напаўзаплыўшага ручая каліва незабудкі і падышлі да каруселі. Лужанін. Тытунь дзед садзіў ля самай хаты, на трасочніку, не ленаваўся штодзень па некалькі разоў кожнае каліва паліваць, і тытунь вырастаў сапраўды на дзіва, як лес - высокі, вышэй за мяне. Сачанка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > каліва

  • 105 клёк

    клёк, -у м. разм.
    1. Здравый смысл.
    Вы думаеце, увесь клёк рэвалюцыі ў тым, што цяпер загадчыкам стаў іншы, чым раней быў. Чорны. Нешта ўвосені сорак пятага года, калі ў мяне было больш сялянскага клёку, я, супрацоўнік «Вожыка», ужо тым часам і пасмялелы ў дэмакратычным рэдакцыйным калектыве, спытаўся ў нашага галоўнага, Крапівы, пра адно сваё неўразуменне. Брыль. Вось і слоў не хапае, скупа клёку ў радкоў. Лужанін.
    2. Жизненная сила.
    - Калі ў чалавеку няма ўжо клёку, дык ніхто яму не паможа, - прастагнала Салвесіха. Сабаленка. У добрай бочцы - добры клёк. Зуёнак.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > клёк

  • 106 вербніца

    вербніца, -ы ж. разм.
    Вербное Воскресенье.
    Якраз пад вербніцу ў суботу ў будан Міхал з Алесем пхаўся. Колас. Мінулася нядзеля, была вербніца, немцы ішлі і ехалі з зялёнымі галінкамі. Лужанін. На вербніцу Сцепаніда з Петраком збіраліся ў царкву і яшчэ пасварыліся трохі ранкам - надзявацца ці не. Быкаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > вербніца

  • 107 цішэць

    цішэць незак.
    Становиться тихим, спокойным.
    Упоцемку людзі храпелі і сонна кашлялі, дзеці часта капрысілі і хныкалі, часам усё цішэла і зусім сціхала. Гарэцкі....Прыкладна каля паўдня ад бухты дзьмуў чысты свежы вецер з паўднёвага захаду, пад вечар на некаторы час цішэла, а яшчэ пазней паветра пачынала рух у адваротным кірунку. Лужанін. Тры гады (Анкуда) быццам мяняўся і не змяніўся, цішэў і не пацішэў. Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > цішэць

См. также в других словарях:

  • Луга — У этого термина существуют и другие значения, см. Луга (значения). Город Луга Герб …   Википедия

  • Санта-Рита-д’Уэсти — Муниципалитет Санта Рита д’Уэсти Santa Rita d Oeste Страна БразилияБразилия …   Википедия

  • Луга (город) — Город Луга Герб …   Википедия

  • Старосельский, Всеволод Дмитриевич — Всеволод Дмитриевич Старосельский Дата рождения 7 марта 1875(1875 03 07) Место рождения Баку, Бакинская губерния Дата смерти 29 июня 1953( …   Википедия

  • Лужаны (Черновицкая область) — Посёлок городского типа Лужаны укр. Лужани Страна УкраинаУкраина …   Википедия

  • Pro Hotel — (Пилар,Аргентина) Категория отеля: 4 звездочный отель Адрес: J.D.Peron 1461, B1629AHI Пилар, Аргенти …   Каталог отелей

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»