-
61 крэсы
крэсы, -аў, адз. няма. Название земель Западной Беларуси, находившихся до 1939 года под властью Польши. -
62 разнасцежыць
разнасцежыць зак., паэт. Открыть настежь.Волі дух узляціць, чалавек непакорны разагне ланцугі, распрастаецца ён... парасхліствае вокны, разнасцежыць дзверы і ўзарвецца паўстанне з муроў гарадскіх. Лужанін.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > разнасцежыць
-
63 апараніцца
апараніцца зак. абл.Прийти раньше, чем намечено.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > апараніцца
-
64 праставаць
праставаць незак., разм.Идти напрямик, не сворачивая.Пагаманіўшы з голлем, дамоў прастуе дзед, мяркуючы павольна, што складна зроблен свет. Лужанін. Тодаркаў бацька больш ніколі не хадзіў нацянькі. Бо, дзеці, яно так і выходзіць: хто прастуе, той часам дома не начуе. С.Александровіч. Наступны ўсплёск азарыў белую постаць, што ўваходзіла ў лес, і чорную вялікую постаць жанчыны, якая праставала да млына... Караткевіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > праставаць
-
65 просва
просва, -ы ж. абл.Металлический болт для запирания ставен....Тут - замкнёны ўваход, аканіцы на просвах, за дрывамі прыхованы лаз у падвал... Лужанін.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > просва
-
66 капа
капа, -ы ж.Узорчатое полотняное покрывало на кровать.Толькі пярэдаднем, калі знадворку пацягнула рэзкаю свежасцю, (Рыгор) паправіў на сабе капу, затуліўшыся ў яе з галавою. Гартны. Хама мог разлегчыся без папытання на падушцы, нарабіць лапамі брудных слядоў на капе. Лужанін. Алена радавалася: напрадзе за зіму ды натчэ вясной ручнікоў, абрусаў ды кап. Чарнышэвіч. -
67 папас
папас (папаска) папас, -у м. папаска, -і ж.Остановка в дороге для отдыха и корма лошадей.Праз вёску са сваёй дружынай баярын гэты ехаў раз і ля Натальчынай хаціны ён затрымаўся на папас. Купала. Кароткія іх адпачынкі, нядоўгі ў паходах папас. Колас. І вось на першай папасцы, выпрасіўшы ў салдата колькі лісткоў паперы з запісной кніжачкі і алавічок, дробна і густа нешта ўсё (немец) пісаў і пісаў. Чорны. Яны (Глаша і Кацярына Іванаўна) звярнулі на папаску ў бок паселішча. Лужанін. -
68 папаска
папас (папаска) папас, -у м. папаска, -і ж.Остановка в дороге для отдыха и корма лошадей.Праз вёску са сваёй дружынай баярын гэты ехаў раз і ля Натальчынай хаціны ён затрымаўся на папас. Купала. Кароткія іх адпачынкі, нядоўгі ў паходах папас. Колас. І вось на першай папасцы, выпрасіўшы ў салдата колькі лісткоў паперы з запісной кніжачкі і алавічок, дробна і густа нешта ўсё (немец) пісаў і пісаў. Чорны. Яны (Глаша і Кацярына Іванаўна) звярнулі на папаску ў бок паселішча. Лужанін.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > папаска
-
69 вочап
вочап, -а м.Шест, к которому прикрепляется колодезное ведро. -
70 засмылець
засмылець зак., разм.Начать саднить, жечь.Тут - гульня ў трэці - лішні... Ды, мусіць, усё непапраўна. Засмылеў пацалунак, што ў жыце знянацку быў вырван. Лужанін.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > засмылець
-
71 глей
глей, -ю м.Вязкая глинистая почва.Расло пагана: руш ні руш - жалезны глей, як грабу плашка. Лужанін. Адзін мой знаёмы знайшоў аднойчы ў глеі стары самовы кручок. Караткевіч. Бывала, залезуць панскія свінні ў гразь па вушы, за імі ўслед пастушок, выграбяцца на сухое - ногі па калені ў глеі. Карамазаў. -
72 зласнаваты
зласнаваты, -ая, -ае. Несколько сердитый.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зласнаваты
-
73 крупеня
крупеня, -і ж. абл.Крупяной суп.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > крупеня
-
74 папіхач
папіхач, -а м., разм.Человек, вызывающий к себе презрение, которым помыкают, командуют....Сяк-так назбіраем на год хлеба; а то прызаробім часамі - так і жывецца. Не важна, бедна, затое незалежна; як і што захацеў - тое зрабіў. Не так - сваё дзела, асабістае. А ў горадзе? - папіхачом быць. Гартны. Чаму чалавек асуджаны быць пешкай, папіхачом, паслугачом уладара зямнога ці нябеснага? Лужанін. Хоць аканом і не пан, але звычайна ў такіх панскіх папіхачоў больш гонару, чым у саміх паноў. Чарнышэвіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > папіхач
-
75 збуяць
збуяць зак.Буйно разрастись; покрыться зеленью.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > збуяць
-
76 кляніна
кляніна, -ы ж. разм.1. Отдельное дерево клёна.Можа, дзед старой рукою настругаў яловых планак, кляніну па-над ракою высек скрыпцы на рабрыны? Дубоўка. Сам Донька, пільна аглядаючы засохлы ствол даволі таўстое кляніны, быў так заняты, што нават не заўважыў, калі мы абкружылі яго. Броўка.2. Древесина клена.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кляніна
-
77 захмарыць
захмарыць зак.Покрыть облаками или тучами.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > захмарыць
-
78 паспродваць
паспродваць зак. абл.Продать всё до последнего, продать многое.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > паспродваць
-
79 сліўняк
сліўняк, -у м., зб. Заросли слив.Пад саменькімі нашымі вокнамі добра кусціўся малады сліўняк, а ўздоўж драцяной агарожы шчыльна стаяў, вызверыўшыся калючымі лапамі, агрэст. Лужанін. А на завулічных агародах, бо малінаўцы жылі па адзін бок вуліцы, уздоўж усіх платоў густа рос вішняк і сліўняк. Чарнышэвіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > сліўняк
-
80 асушак
асушак, -шка м.Сухая корка хлеба.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > асушак
См. также в других словарях:
Луга — У этого термина существуют и другие значения, см. Луга (значения). Город Луга Герб … Википедия
Санта-Рита-д’Уэсти — Муниципалитет Санта Рита д’Уэсти Santa Rita d Oeste Страна БразилияБразилия … Википедия
Луга (город) — Город Луга Герб … Википедия
Старосельский, Всеволод Дмитриевич — Всеволод Дмитриевич Старосельский Дата рождения 7 марта 1875(1875 03 07) Место рождения Баку, Бакинская губерния Дата смерти 29 июня 1953( … Википедия
Лужаны (Черновицкая область) — Посёлок городского типа Лужаны укр. Лужани Страна УкраинаУкраина … Википедия
Pro Hotel — (Пилар,Аргентина) Категория отеля: 4 звездочный отель Адрес: J.D.Peron 1461, B1629AHI Пилар, Аргенти … Каталог отелей