-
21 капейчына
капейчына, -ы ж. разм.Небольшие денежные средства....Здаўна ад яек быў увесь яе грашовы набытак, якая капейчына, заўжды патрэбная ў гаспадарцы. Быкаў. Бо нездарма ж вярнуўся чалавек з-за акіяну, куды быў кінуўся шукаць лепшага жыцця і лягчэйшай капейчыны, на бацькаў нешырокі загон... Лужанін. Таксама нейкую капейчыну прывязе. Губарэвіч. Ды і я якую капейчыну табе на яго перакіну. Даніленка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > капейчына
-
22 знерухомець
знерухомець зак.Стать неподвижным.Усё знясілела і знерухомела, нішто нідзе не шурхне, нават лісток на неспакойнай прырэчнай таполі і той не можа зварухнуцца. Лужанін. Касцы знерухомелі, бліжнія моўчкі ўторкнулі ў пожню косы, дальнія яшчэ дакошвалі рады, але па адным ішлі да ельніку - ужо зразумелі, што сталася. Быкаў. Другі раз вярнуўшыся ў двор, зачыніў на жардзіну вароты, на кручок - хвортку, падышоў да плота, каб пералезці цераз яго на вуліцу, ускінуў на плот рукі і знерухомеў: на слупе сядзела кошка. Карамазаў.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > знерухомець
-
23 нястраўнасць
нястраўнасць, -і ж.Нарушение усвояемости пищи.Пачаў жа ён (леў) раўці ад вельмі звычайнай прычыны: адсутнасць мацыёну, прагулак на якую сотню кіламетраў у суткі цягнула за сабой прыкрую нястраўнасць. Лужанін.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > нястраўнасць
-
24 абрасіцца
абрасіцца зак.Намокнуть от росы.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > абрасіцца
-
25 віша
віша, -ы ж. абл.Нескошенная на зиму трава, оставленная зимовать на корню. -
26 аброк
аброк, -у м.Корм для лошадей (обычно овёс).Давялося выпрагчы, і тады яна (кабыла) пайшла ўслед за гарматаю, а на прывале патрабавала порцыю аброку нароўні з тымі коньмі, якія не ленаваліся. Лужанін. Накрыты гунькай, пушысты ад інею конь жуе з торбы аброк і чакае раніцы, падымаючы наперамену то адную нагу, то другую, - холадна небараку. Карпюк. Мужчыны павыпрагалі коней, далі ім аброку і таксама пайшлі да гурту. Сачанка. -
27 кволіцца
кволіцца незак., разм.Чувствовать себя нездоровым, слабым, жаловаться на нездоровье.Учора, з вечара яшчэ пачаў (малы) кволіцца ў яслях. Шамякін. Але Глаша кволілася, ніяк не магла выхадзіцца пасля дыфтэрыту. Лужанін. Лячылі яе (сваццю) там і ўсялякімі мікстурамі, і парашкамі, і чаем, а яна ўсё крактала, усё кволілася. Кулакоўскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кволіцца
-
28 рата
рата, -ы ж. разм.Одна из частей общей платы, долга. -
29 кастравы
кастравы, -ая, -ае. Содержащий костру.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кастравы
-
30 таркаваць
таркаваць незак.Тереть на тёрке.Чарга настаўнікаў таксама - Астрог, Гарапнік і Царква - у тры рукі душу красала, а бог, як бульбу, таркаваў. Лужанін.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > таркаваць
-
31 тужэць
тужэць незак.Становиться тугим.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > тужэць
-
32 агораць
агораць зак.Приобрести или купить с большим трудом.Я галодны пасяджу, а свае зямлі крыху агораю. Чорны. За лета агораў хатку, з гліны зрабіў печ, і паплыў у неба смольны дымок. Грахоўскі. То пакуль хату сабе новую паставілі, то пакуль гарод ад травы ўратавалі, кароўку, свінчо агоралі, то пакуль вас усіх вывучылі, праз інстытуты, універсітэты правялі... Сачанка. Праўда, агораў у дачным пасёлку будачку. Лужанін.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > агораць
-
33 вожаг
вожаг, -а м.Черенок ухвата, кочерги, помела и т.д. -
34 папрастарнець
папрастарнець зак.Стать просторнее.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > папрастарнець
-
35 цынка
цынка, -і ж. разм.Цинковая коробка для патронов.Мы, хлапчукі, радаваліся такім знаходкам, хавалі вінтоўкі і карабіны пад стагі на пругменках, а патроны ўзрывалі цэлымі цынкамі, наклаўшы агню ў глінішчах, дзе былі глыбокія ямы і рос беразак. Лужанін. -
36 асвер
асвер, -а м. абл.Журавль у колодца; приспособление для доставания воды. -
37 кленчыць
кленчыць незак.Стоять на коленях.Яна кленчыла да мяне бокам, хустка нізка насунута ад гарачыні, і я не пазнаваў бабулі, а ў твар не заглянеш. Брыль. Зневажаў (Лук'ян) бога. Таго самага, перад кім кленчыў усё жыццё. Лужанін. Дарэмна кленчыць просьбіт скрушны прад імі, - што там ні было б, - як і заўсёды, раўнадушны дубовы твар, дубовы лоб. Макаль.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кленчыць
-
38 маркоўнік
маркоўнік, -у м.Морковная ботва.Ён (Цярэшка) цягнуў на плячы некалькі тоўстых каліў маркоўніку. Лужанін.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > маркоўнік
-
39 знецярплівець
знецярплівець зак.Потерять терпение.- Дай хіба я цябе пагалю, Міша? - знецярплівеў малодшы цырульнік. Лужанін.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > знецярплівець
-
40 званчэць
званчэць зак.Становиться звонче.Нешта мармыча сабе (ручаіна): на твані - зусім ціха, упошапкі, і весела званчэе, узліўшыся на каменьчыкі. Лужанін. Потым сталёвы водсвет з'явіўся ў нябёсах, ён святлеў, ярчэў, званчэў, быццам сталь награвалі на агні. Дайнека. - Возьмем мяне, прыкладам кажучы... - голас яго званчэе, робіцца больш упэўнены, цвёрды. Ягоўдзік.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > званчэць
См. также в других словарях:
Луга — У этого термина существуют и другие значения, см. Луга (значения). Город Луга Герб … Википедия
Санта-Рита-д’Уэсти — Муниципалитет Санта Рита д’Уэсти Santa Rita d Oeste Страна БразилияБразилия … Википедия
Луга (город) — Город Луга Герб … Википедия
Старосельский, Всеволод Дмитриевич — Всеволод Дмитриевич Старосельский Дата рождения 7 марта 1875(1875 03 07) Место рождения Баку, Бакинская губерния Дата смерти 29 июня 1953( … Википедия
Лужаны (Черновицкая область) — Посёлок городского типа Лужаны укр. Лужани Страна УкраинаУкраина … Википедия
Pro Hotel — (Пилар,Аргентина) Категория отеля: 4 звездочный отель Адрес: J.D.Peron 1461, B1629AHI Пилар, Аргенти … Каталог отелей