Перевод: с белорусского на русский

с русского на белорусский

крапіўны

  • 21 зацішак

    зацішак, -шку м., перан. Укромное место.
    Другі баіцца, мусіць, буры: даводзіць ён, што лепей крышку было б сядзець нам у зацішку. Крапіва. Хацелася недзе ўцячы, схавацца, каб перажыць ліхалецце дзе-небудзь у зацішку, а пасля вярнуцца, калі стане спакойна на зямлі. Дамашэвіч. Няхай туляцца ў зацішку тыя, у каго заечае сэрца, хто страціў сумленне, хто не даражыць сваёй бацькаўшчынай. Новікаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зацішак

  • 22 бульбянішча

    бульбянішча, -а н.
    Поле, на котором растёт или рос картофель.
    Каля лесу зелянеў чубок жыта, пасеянага Гілярыем Скварчэўскім, побач два загоны бульбянішча, а астатнія дзесяціны дзве даўно, відаць, ляжалі аблогаю. С.Александровіч. Я наогул лічу, што старшыня, калі ездзіў на кані, быў трохі бліжэй да чалавека. Ён мог і на бульбянішча заехаць, і на льнішча. Сіпакоў. Але ж хутка і крапівы можна ўжо наварыць ды насёрбацца, і пышак на калгасным бульбянішчы, калі пастарацца, шчэ напораш, а там і шчаўе... Рыбак.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > бульбянішча

  • 23 яндоўка

    яндоўка, -і ж., зневаж. Большой нос.
    - Табе ж цяжка рукі завярнуць, каб табе нечага гэту яндоўку тваю на патыліцу завярнула. Крапіва.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > яндоўка

  • 24 стрэлка

    стрэлка, -і ж. разм.
    Пастушья сумка.
    Неяк гэтым летам дзяўчынка Таня, мая суседка па дому, збірала на лузе кветку за кветкай: рамонку, шчамяліцу, глухую крапіву, стрэлку, трыпутнік - ад кожнага віду па сцяблінцы. Гарбук.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > стрэлка

  • 25 кацёлка

    кацёлка, -і ж. разм.
    Деревянный кружок, который дети катают для забавы.
    Дзеці за доўгі дзень насеклі з макрыцы і крапівы сечанкі свінням, споўзалі ў чужую рэпу і ў яблыкі, пакачалі кацёлку і наўмысля пабілі ёю шыбу ў кутнікавым акне... Гарэцкі. Проста прыемна было вось так нечакана ўбачыць знаёмага чалавека, пра якога, можна сказаць, ужо ніколі і не думаў, бо калі яно тое было, што разам ганялі кацёлкі па вуліцах. Кудравец....Бывала, летам у нядзелю збярэцца гурт каля нашай хаты, пасядуць на прызбе і пачнуць весці гаворку, толькі б паслухаць, дык пасылаюць нас у кацёлку гуляць. Гурскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кацёлка

  • 26 старастоўства

    староства (старастоўства) старастоўства, -а н.
    Должность и занятие старосты.
    Яна (Ганна) ніяк не магла пагадзіцца нават з думкай аб старостве. Лынькоў. Не раз у гэтым збожжы пагрэў быў рукі і Андрэя Каржакевіча бацька за шэсць гадоў свайго старастоўства. Крапіва.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > старастоўства

  • 27 зглуміць

    зглуміць зак., разм.
    Извести попусту, истратить без пользы.
    Пусціць туды жняярку, значыцца зглуміць сад і жняярку сапсаваць... Чорны. Есці яму ўжо не хочацца, але і пакідаць чуць не палавіну мазанага бліна нядобра, будуць сварыцца, што зглуміў. Крапіва. Кінуў коням па бярэмю сена і прывязаў, каб не зглумілі шмат. Караткевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зглуміць

  • 28 дзядзінец

    дзядзінец, -нца м.
    Огороженный двор вокруг какого-либо строения.
    Прайшоўшы праз невялічкі, абгароджаны дзядзінец, абросшы густа крапівою і палыном, ён увайшоў у хату. Бядуля. Чалядня стаяла ў самым канцы дзядзінца, побач са стайнямі і аборамі. Якімовіч. Крычаць і смяюцца мужчыны, калёсы нахіляюцца, і Алёша падае ў траву на дзядзінец. Пташнікаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > дзядзінец

  • 29 прысвятак

    прысвятак, -тка м. разм.
    1. Канун праздника.
    Якраз прыпала так, што Кастрычніцкае свята было ў нядзелю, а субота стала прысвяткам. Дубоўка.
    2. Небольшой праздник.
    Кожны прысвятак ці свята людзей поўна наша хата. Крапіва. Проста не збыць было без работы доўгіх піліпаўскіў вечароў у святы ды ў прысвяткі. Калюга.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > прысвятак

  • 30 зяхаць

    зяхаць незак., разм.
    Хватать воздух открытым ртом.
    Жанчыны хапаліся рукамі за грудзі і зяхалі разяўленым ротам, як рыба на беразе... Крапіва. Гэта быў ладны, на яго далонь, карась. Ён кідаўся па днішчы лодкі і зяхаў... Лобан. Як убачыў я картоплю,.. напоўніцу набіў рот бульбаю, толькі зяхаў: была яна надта гарачая, апякала рот. Далідовіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > зяхаць

  • 31 тужэць

    тужэць незак.
    Становиться тугим.
    Разагрэтая за дзень вясновым сонцам зямля пачала тужэць. Крапіва. І смагла зямля, і тужэла яна, няўзятаю сілай сваёю набрыньвала. Лужанін....Тужэюць, аж рыпяць, ядраныя качаны капусты. Сачанка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > тужэць

  • 32 протар

    протар, -а м. абл.
    Иголка с поломанным ушком; обломок металлического стержня.
    Толькі выняў Сцяпан капшук, каб закурыць, пачаў прачышчаць цыбук прывязаным да капшука драцяным протарам, як спыніўся каля яго Баранок. Крапіва. На табе, качачка, хлебца кусочак, а ў асяродак - сталёвы кручочак. Хапай ротам, глытай протар. Вітка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > протар

  • 33 паплаўнічы

    паплаўнічы, -ага м.
    Полевой сторож.
    Ранейшы панскі паплаўнічы, ён і цяпер наймаўся ўлетку вартаваць ад патравы Заброддзе і Бугайнік. Крапіва. Летась лезнявіцкі паплаўнічы, якога агулам наймала вёска пільнаваць поле, абязвечыў верасаўскага пастушка: секануў цераз галаву бізуном і выбіў вока. Адамчык. Цяпер мінулася тая пара, калі ў калгасе трымалі паплаўнічых. Жук.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > паплаўнічы

  • 34 нахмарыцца

    нахмарыцца (нахмарыць) зак., безас. Затянуться тучами.
    Рыгор успрыняў гэта, як нешта немінучае і даўно для яго вырашанае, нібы гэта Шура сказала, што на дварэ пайшоў дождж, калі ён сам бачыў, што нахмарылася, і чакаў гэтага дажджу. Крапіва. Ясным летнім днём прыпарыла, нахмарылася, пракаціўся гром па небе, па лесе, па траве, па рэчцы Шачы. Бялевіч. Прыпарыла, нахмарыла, яшчэ не загрукатала над галавою, але без памылкі бачыў, што неўзабаве ўдарыць пярун і лупане навальнічны дождж. Янкоўскі. Неба нахмарыла. Бачыш? Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > нахмарыцца

  • 35 нахмарыць

    нахмарыцца (нахмарыць) зак., безас. Затянуться тучами.
    Рыгор успрыняў гэта, як нешта немінучае і даўно для яго вырашанае, нібы гэта Шура сказала, што на дварэ пайшоў дождж, калі ён сам бачыў, што нахмарылася, і чакаў гэтага дажджу. Крапіва. Ясным летнім днём прыпарыла, нахмарылася, пракаціўся гром па небе, па лесе, па траве, па рэчцы Шачы. Бялевіч. Прыпарыла, нахмарыла, яшчэ не загрукатала над галавою, але без памылкі бачыў, што неўзабаве ўдарыць пярун і лупане навальнічны дождж. Янкоўскі. Неба нахмарыла. Бачыш? Карамазаў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > нахмарыць

  • 36 гарахавінне

    гарахавінне (гарохавінне, гарашыны) гарахавінне, -я н. гарохавінне, -я н.
    і гарашыны, -шын, адз. няма. Гороховая солома.
    На грукат хатніх дзвярэй на палку зашамацела перацёртым гарахавіннем старая Мондрыха. Адамчык. Кастусю ж чамусьці прыйшло ў галаву ратаваць гарахавінне, пасланае ў ложку. С.Александровіч. У развалах на гарохавінні ляжыць ва ўсёй сваёй дванаццаціпудовай красе ружовая ад холаду, перацягнутая двума пастронкамі адстаўная свінаматка. Брыль. У яго (Юркі) было поўнае падпашша намалочанага гарохавіння. Пташнікаў. Але біч не дае моцнага груку, пасад толькі што пасаджан, і біч толькі шастае, падаючы на сухія натапытаныя гарашыны. Крапіва. Выносім на двор і праветрываем старыя гарашыны з ложкаў. Васілевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > гарахавінне

  • 37 гарохавінне

    гарахавінне (гарохавінне, гарашыны) гарахавінне, -я н. гарохавінне, -я н.
    і гарашыны, -шын, адз. няма. Гороховая солома.
    На грукат хатніх дзвярэй на палку зашамацела перацёртым гарахавіннем старая Мондрыха. Адамчык. Кастусю ж чамусьці прыйшло ў галаву ратаваць гарахавінне, пасланае ў ложку. С.Александровіч. У развалах на гарохавінні ляжыць ва ўсёй сваёй дванаццаціпудовай красе ружовая ад холаду, перацягнутая двума пастронкамі адстаўная свінаматка. Брыль. У яго (Юркі) было поўнае падпашша намалочанага гарохавіння. Пташнікаў. Але біч не дае моцнага груку, пасад толькі што пасаджан, і біч толькі шастае, падаючы на сухія натапытаныя гарашыны. Крапіва. Выносім на двор і праветрываем старыя гарашыны з ложкаў. Васілевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > гарохавінне

  • 38 гарашыны

    гарахавінне (гарохавінне, гарашыны) гарахавінне, -я н. гарохавінне, -я н.
    і гарашыны, -шын, адз. няма. Гороховая солома.
    На грукат хатніх дзвярэй на палку зашамацела перацёртым гарахавіннем старая Мондрыха. Адамчык. Кастусю ж чамусьці прыйшло ў галаву ратаваць гарахавінне, пасланае ў ложку. С.Александровіч. У развалах на гарохавінні ляжыць ва ўсёй сваёй дванаццаціпудовай красе ружовая ад холаду, перацягнутая двума пастронкамі адстаўная свінаматка. Брыль. У яго (Юркі) было поўнае падпашша намалочанага гарохавіння. Пташнікаў. Але біч не дае моцнага груку, пасад толькі што пасаджан, і біч толькі шастае, падаючы на сухія натапытаныя гарашыны. Крапіва. Выносім на двор і праветрываем старыя гарашыны з ложкаў. Васілевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > гарашыны

  • 39 тандэтны

    тандэтны, -ая, -ае; разм. Низкого качества.
    На сцяне стрэльба, старасвецкі... гадзіннік і некалькі тандэтных малюнкаў. Купала. Глядзіць Астап на гарадзьбу, галавою трасе: тандэтная работа, абы з рук збыць. Колас....Абазваўся ў вясёленькім адказе ранейшы Вацін паэтычны спадарожнік голасам вялым, як тандэтная кілбаса. Чорны. Такім чынам мне часамі прыходзілася натыкацца то на генеральскую вопратку падкладкаю наверх, то на тандэтную фарбу, якая трымаецца да першай непагоды. Крапіва.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > тандэтны

  • 40 засланіць

    засланіць зак.
    Закрыть заслонку печи.
    Яна (Даміцэля) папрымала ўсё - і гаршчок на сваё даўнейшае месца паставіла, і печ засланіла, і хату ў тым месцы замяла, дзе наліта было... Калюга. Пакуль яна (Жэнька) сёе ды тое ды гэта - Ганульку да толку прывяла ды сама ўмылася, дык маці ўжо і печ засланіла. Крапіва.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > засланіць

См. также в других словарях:

  • крап —  КРАП    , а, м.    1. Особая разметка оборотной стороны карты, рубашка.    ◘ Легко сказать, до сих пор рябит в глазах проклятый крап. Н.В.Гоголь. Игроки, 1842.    ◘ Иные специально посвятили себя фабрикации карточных колод, крапов, скользков,… …   Карточная терминология и жаргон XIX века

  • КРАП — (нем. Krapp). 1) красно бурое корневище растения марены с горьким вкусом и слабым запахом, употребляется, как красильное вещество. 2) у переплетчиков: окрашивание обрезов книг. Словарь иностранных слов, вошедших в состав русского языка. Чудинов А …   Словарь иностранных слов русского языка

  • КРАП — КРАП, крапа, муж. 1. Мелкие пятна или брызги, рябь. Белый мрамор с серым крапом. 2. В переплетном деле окраска обреза книги мелкими брызгами краски (спец.). 3. Рубашка, окрашенная оборотная сторона игральных карт (устар.). 4. Особая разметка… …   Толковый словарь Ушакова

  • КРАП — КРАП, а, муж. 1. Мелкие пятна, брызги на чём н. Серый мрамор с синим крапом. 2. Расцветка в виде брызг на чём н., напр. на рубашке игральной карты, на обрезе книги. Шулерский к. (условная пометка на рубашке игральной карты). | прил. краповый, ая …   Толковый словарь Ожегова

  • крап — брызги, марена, расцветка, пометка, крапп Словарь русских синонимов. крап сущ., кол во синонимов: 9 • бруск (3) • брызги …   Словарь синонимов

  • крап — 1 іменник чоловічого роду крапання; дрібні цятки крап 2 іменник чоловічого роду барвник …   Орфографічний словник української мови

  • крап — крап, а (крапинки) …   Русское словесное ударение

  • Крап — м. 1. Крапины отличного от основного цвета на чём либо как часть окраски. 2. Оборотная сторона игральной карты, её рубашка, имеющая такую окраску. отт. Особая разметка такой рубашки карт, используемая шулерами. 3. Окраска обреза книги мелкими… …   Современный толковый словарь русского языка Ефремовой

  • КРАП — муж. растение бруск, марена, Rubia tinctorum, коего корень идет на алую краску. Краповый, мареновый. Толковый словарь Даля. В.И. Даль. 1863 1866 …   Толковый словарь Даля

  • крап — крап, а (крапины) …   Русский орфографический словарь

  • крап — а ( у); м. 1. Мелкие пятна другого цвета на чём л.; крапины. Зелёные глаза с жёлтым крапом. 2. Расцветка в виде брызг (на рубашке игральной карты, обрезе книги и т.п.). Карты разного крапа. Шулерский к. (особая, применявшаяся шулерами разметка… …   Энциклопедический словарь

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»